euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • “Бюро Медыя”. Як дзеля ратавання малой радзімы Лукашэнкі стварылі аграімперыю
    У ліпені 2017 года Лукашэнка наведаў Копысь, сваю малую радзіму, і абвясціў яе ўзорам для пераўтварэння пасёлкаў па ўсёй краіне. Заявіўшы, што ўлады “проста павінны выратаваць” маленькія гарады і неперспектыўныя вёскі. Пасля гэтага Копысь паслядоўна ператваралі ў паказальную “вёску будучыні”, якая дэманструе добраўпарадкаванне, лакальную прамысловасць і “ажыўленне рэгіёнаў”.
    Які рэальны кошт “копыскага адраджэння” і якое дачыненне да яго мае Сяргей Цяцерын? Што з сябе ўяўляе “фермерская імперыя” Цяцерына і на чым яна зарабляе? Чаму іншыя рэгіёны Беларусі не маюць магчымасці адрадзіцца гэтак жа, як малая радзіма Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Карпека
    46 min
  • Андрэй Махоўскі. Адной нагой у турме: чаму чыноўнікі і цяляты расчароўваюць Лукашэнку
    Ёсць рэчы, з якімі Лукашэнка змагаецца вечна: карупцыя (ці барацьба напаказ з ёй), якая і прывяла яго да ўлады, нестабільная абстаноўка ў свеце, якая не дазваляе яму адысці ад улады, і смяротнасць цялят на жывёлагадоўчых фермах. І, як паказваюць “рэпартажы з палёў”, Лукашэнка вось ужо 30 гадоў нязменна гэтым сваім ворагам прайграе. Выходзіць толькі ўтрымліваць уладу, узбагачаць сям’ю і заслугоўваць санкцыі ад ЕС і ЗША.
    Што не так з жывёлагадоўляй у Беларусі і савецкімі падыходамі Лукашэнкі да сельскай гаспадаркі? Ці нясе пагрозу беларускай эканоміцы 20-ы пакет санкцый ЕС, і пры чым тут перамовы з ЗША? Чаму кіраўнікі абласцей расчароўваюць Лукашэнку, і што адбываецца з курсам долара? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    40 min
  • Аляксандр Фрыдман. Зона рызыкі: чаму немцам у Беларусь ехаць не раяць, і пры чым тут ЛГБТ
    Міністэрства замежных спраў Германіі ў чарговы раз апублікавала папярэджанне: грамадзянам гэтай краіны настойліва рэкамендуецца не наведваць Беларусь. І прычыны такіх рэкамендацый зразумелыя. Іншая справа, калі беларусы, якія выехалі з краіны ў выніку пераследу з боку лукашэнкаўскага рэжыму, у адказ на свае заявы аб наданні ім міжнароднай абароны чуюць ад нямецкіх чыноўнікаў: “для вас у Беларусі ўжо небяспекі няма — рэжым вызваляе палітвязняў”.
    Чаму сваіх грамадзян чыноўнікі Германіі папярэджваюць пра небяспеку наведвання Беларусі, а беларусам-уцекачам раяць вяртацца на радзіму? Што для Расіі азначае забойства ісламістамі міністра абароны Малі, і хто цяпер зойме месца Расіі ў Афрыцы? З чым звязана чарговая актывізацыя лукашэнкаўскіх спецслужбаў у сацыяльных сетках, і што чуваць наконт візіту Лукашэнкі ў ЗША? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    47 min
  • Гінтаўтас Мажэйкісю Не можа ці не хоча Лукашэнка кантраляваць “шары” і мігрантаў на мяжы з ЕС
    Сярод літоўскіх палітыкаў павялічваецца падзел адносна стаўлення да “беларускага пытання”. Дакладней, спрэчка ідзе пра тое, ці варта дзеля добрых адносін з Трампам і эканамічнай выгады для бюджэту Літвы наладжваць адносіны з Лукашэнкам і здымаць з рэжыму транзітныя санкцыі, ці лепей працягваць трымацца прынцыпаў і пазіцыі ціску. А ў гэты ж час Лукашэнка працягвае кідаць пагрозы ў бок краін ЕС, міграцыйны шантаж на межах Польшчы, Латвіі і Літвы не спыняецца, “шарыкі” з кантрабандай перыядычна лятуць то ў Літву, то ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі. А наяўнасць ядзернай зброі ў Беларусі прывяла да таго, што наша краіна стала аб’ектам вайсковых вучэнняў Польшчы і Францыі.
    Ці сапраўды літоўскія палітыкі сур’ёзна разглядаюць магчымасць наладжвання адносін з рэжымам Лукашэнкі і наколькі папулярныя такія настроі ў Літве? Як звязаны змена настрояў асобных палітыкаў і перамовы, якія вядзе Вашынгтон з Лукашэнкам? Не хоча ці не можа Лукашэнка ўзяць пад кантроль сітуацыю з кантрабандай і мігрантамі на межах Беларусі і краін ЕС, і як змянілася ядзерная небяспека ў рэгіёне пасля размяшчэння ў Беларусі расійскага “Арэшніка”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс
    44 min
  • Роза Турарбекаваю Прапанова, ад якой немагчыма адмовіцца: чаго Трамп дамогся ў Іране
    Перамовы ЗША з Іранам, як і раней распачатыя перамовы наконт спынення вайны ва Украіне, зайшлі ў тупік. І калі ў сітуацыі з Іранам як мінімум вядуцца размовы наконт варыянтаў спынення агню, то адносна перамоў па Украіне апошнім часам увогуле цішыня. Толькі прэзідэнт Фінляндыі канстатаваў, што яго спадзяванні на дасягненне мірнага пагаднення паміж Кіевам і Масквой аказаліся марнымі — Пуцін міру не хоча. І ў гэтым нагнятанні напружання і баявой істэрыі расійскаму рэжыму актыўна дапамагае Лукашэнка. Не зважаючы на тое, што сваімі дзеяннямі і сваёй рыторыкай падстаўляе пад імаверны ўдар беларусаў.
    Ці магчымае дасягненне міру з Іранам і якія новыя пагрозы стварае вайна ў тым рэгіёне? Чаму больш нічога не чуваць наконт перамоў па Украіне, і як суседзі Беларусі ўспрымаюць пагрозы ад Лукашэнкі? Чаму спецслужбы Лукашэнкі так упарта ваююць супраць КР, і чым небяспечнае прызнанне ЕГУ “экстрэмісцкім фарміраваннем”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    47 min
  • Наталля Васілевіч. Скандальны Z-манастыр жорстка ўзялі за мяккія велікодныя “булачкі”
    Да таго, што беларускі рэжым пераследуе святароў і вернікаў любой канфесіі, калі яны выказваюць нязгоду з рэпрэсіямі ў краіне альбо выказваюцца супраць вайны ва Украіне, усе ўжо прывыклі. Але апошнім часам пачало адбывацца нешта дзіўнае. Да прыкладу, у Беларусь забаранілі ўезд расійскаму святару, які да апошняга часу служыў клірыкам у мінскай епархіі БПЦ. Самым нечаканым стала тое, што скандальны Свята-Елісавецінскі манастыр нарэшце ўзялі за “мяккія велікодныя булачкі” — за збор сродкаў на… расійскую армію!
    Ці сапраўды Свята-Елісавецінскі манастыр прыцягнуў увагу адпаведных карных службаў, і што магло стаць таму прычынай? Як звязаны збор сродкаў на патрэбы акупацыйнай расійскай арміі беларускім манастыром і перамовы з ЗША? Што азначае забарона на ўезд для расійскага святара ў Беларусь, як святары — прыхільнікі “рускага міра”— трапляюць на міжнародныя канферэнцыі, і ці дапамагаюць санкцыі вызваленню палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 13:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.
    40 min
  • Уладзімір Кавалкін. Што будзе, калі Расія перастане плаціць Беларусі — эфір з Кавалкіным
    Расійская эканоміка запавольваецца, а ў расіян становіцца менш грошай. Праз гэта многія знізілі спажывецкую актыўнасць і сталі дапускаць пратэрміноўкі па крэдытах. Што адбываецца і як гэтая сітуацыя ўплывае на жыццё Беларусі і беларусаў? Разбіраемся з эканамістам, кіраўніком праекта “Кошт урада” Уладзімірам Кавалкіным.
    45 min
  • Ірына Сухій, Таццяна Новікава. 40-годдзе Чарнобыля і ядзерная спадчына Лукашэнкі
    26 красавіка спаўняецца 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС — тэхналагічнай катастрофы, ад якой так ці інакш пацярпелі мільёны людзей.
    Радыяцыйны след не знік, а наступствы трагедыі працягваюць уплываць на здароўе, экалогію і дзяржаўныя рашэнні.
    Праз чатыры дзесяцігоддзі мы ўсё яшчэ гаворым не толькі пра памяць, але і пра сучаснасць. Пра рэгулярныя медыцынскія праверкі, якія могуць дапамагчы своечасова заўважыць праблемы. Пра антыядзерны рух, які ўзнік пасля Чарнобыля і працягвае папярэджваць пра рызыкі. Пра новыя выклікі — ад вайны ў рэгіёне да пытанняў бяспекі атамнай энергетыкі і будучыні.
    Напярэдадні гадавіны эксперты падрыхтавалі спецыяльны чэк-ліст штогадовых абследаванняў — простыя, але важныя крокі, якія дапамагаюць клапаціцца пра здароўе.
    Пра тое, чаму тэма не губляе актуальнасці і як Чарнобыль уплывае на нас цяпер, будзем размаўляць у жывым эфіры Еўрарадыё.
    Нашыя госці:
    Ірына Сухій — сузаснавальніца “Экадома”, кіраўніца “Зялёнай сеткі”, экспертка Альянсу "Зялёная Беларусь";
    Таццяна Новікава — магістарка навук у галіне ўстойлівага развіцця, публіцыстка, грамадская дзяячка і актывістка.
    49 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners