euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аліна Харысава. “Адзін народ”: чым небяспечнае вялікае перасяленне расіян у Беларусь
    Калі прыгледзецца, то Саюзная дзяржава хавае ў сабе безліч магчымасцей як для беларусаў, так і для расіян. Да прыкладу, беларусы, якім грошы не пахнуць, могуць запісацца ў расійскае акупацыйнае войска і адправіцца зарабляць вялікія грошы на крыві. А расіяне, для якіх беларусы — “адзін з імі народ”, імкнуцца набыць у Беларусі кватэру і пераехаць жыць у краіну, дзе ўсё амаль як у Расіі, але без абмежаванняў у інтэрнэце і з добрымі дарогамі. Што праўда, для першых шлях па абраных дарогах Саюзнай дзяржавы завяршаецца мяснымі штурмамі і смерцю без выплат сям’і, а другіх чамусьці беларусы не асабліва любяць і вітаюць у сваёй краіне.
    Ці сапраўды імкненне расіян пераехаць жыць у Беларусь стала масавай з’явай, і чым гэта можа быць небяспечна для беларусаў? Чаму расійскі і лукашэнкаўскі рэжымы працягваюць трымацца за праект “Саюзная дзяржава”, і чым адметна сёлетняе святкаванне так званага “дня адзінства”? Адкуль у Лукашэнкі столькі ваяўнічасці і смеласці, і пры чым тут Коўл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
    45 min
  • Марыя Грыц: рабі, што можаш, кожны дзень — згодна з такой ідэяй жыву
    26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — папулярызатарка беларускай культуры, авантурыстка Марыя Грыц.
    Мы апынуліся ў сітуацыі, калі нам проста неабходна зрабіць усё магчымае для захавання сябе, а яшчэ і захаваць тое сваё, што мы маем у душы, у сэрцы, у падсвядомасці ўрэшце рэшт. І гэта тычыцца не толькі тых, хто жыве ў Беларусі ва ўмовах бясконцых рэпрэсій і пераследу за іншадумства, але і тых, хто жыве ў складаных умовах вымушанай эміграцыі. Таму мы проста мусім штодня рабіць усё, ад нас залежнае, для такога захавання. І мы з гэтым справімся, і мы абавязкова вернемся са сваімі здабыткамі на Радзіму, перакананая Марыя Грыц.
    Пра тое, чаму так важна захоўваць і выхоўваць у сабе беларускасць, ці патрэбна гэта нам, і навошта, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Грыц.
    1 hr 4 min
  • Павел Церашковіч. Ад КНДР да вайсковай дысцыпліны. Куды вядзе рэформа беларускай адукацыі?
    Беларуская сістэма адукацыі ўсё больш нагадвае інструмент дзяржаўнай палітыкі. Спачатку — ідэя перавесці медыцынскую адукацыю выключна на бюджэтную форму, што выклікала дыскусіі не толькі пра кадравы дэфіцыт, але і пра абмежаванне выбару для абітурыентаў. Потым — нечаканыя адукацыйныя перспектывы: улады заяўляюць пра студэнцкія абмены з Паўночнай Карэяй і падрыхтоўку спецыялістаў у рамках новага супрацоўніцтва.
    На гэтым фоне ўзмацняецца і кантроль над самім адукацыйным працэсам. Пракуратура правярае “патрыятычнае выхаванне” школьнікаў і фактычна ўмешваецца ў змест адукацыі. Універсітэты становяцца пляцоўкамі для выязных судовых пасяджэнняў, дзе студэнтам дэманструюць пакаранні — у тым ліку за ўхіленне ад службы ў войску. Такія практыкі ўсё больш выглядаюць як сістэма запалохвання і ідэалагічнага ціску.
    Што адбываецца з беларускай адукацыяй? Ці становіцца яна часткай механізма кантролю? І як гэта паўплывае на студэнтаў, выкладчыкаў і будучыню краіны?
    Пра гэта і не толькі пагаворым з дарадцам Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Паўлам Церашковічам у чарговым эфіры Еўрарадыё.
    34 min
  • Анатоль Лябедзька. Прагнозы пасля пераезду Ціханоўскай: што спраўдзілася, а што — не?
    Пасля пераезду Святланы Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву гучалі прагнозы: Літва нібыта стане менш адкрытай для беларусаў, а сітуацыя для дыяспары можа пагоршыцца. Ці спраўдзіліся гэтыя сцэнары? Якія сёння настроі і палітычныя перспектывы беларусаў у Літве і рэгіёне?
    Тым часам усё часцей гучаць заявы, што Офіс Ціханоўскай нібыта блакіруе перамовы еўрапейскіх палітыкаў з Мінскам. Ці так гэта на самай справе? І як гэта выглядае на фоне навін пра тое, што Дональд Трамп запрашае Аляксандра Лукашэнку на Саміт міру? Ці змяняецца міжнародная логіка кантактаў з беларускімі ўладамі?
    Яшчэ адна тэма — выбары ў Каардынацыйную раду. Ці ёсць у яе крызіс даверу? Чаму частка палітыкаў не ідзе на выбары, а іншыя заклікаюць да байкоту? Якія прапановы па рэформе гучаць, і ці ёсць перспектывы перазагрузкі?
    Пра гэта і не толькі пагаворым з дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатолем Лябедзькам.
    33 min
  • Дзмітрый Гурневіч .“Добрыя рускія” — дык хто яны такія? Разбіраемся з Дзмітрыем Гурневічам.
    Ёсць думка, што нават тыя расіяне, якія з'ехалі за мяжу і не падтрымліваюць вайну ва Украіне, працягваюць жыць наратывам "беларусы — нашы браты" і спрабуюць навязваць нам сваю любоў.
    Беларусы рэагуюць на гэта па-рознаму. Нехта з задавальненнем ходзіць на канцэрты расійскіх "замагентаў", скача пад песні маладосці ці спявае іх жа ў караоке.
    Тых, хто не скача (ці скача, але шыфруецца), часта можна сустрэць у сацсетках. Добры прыклад — афіша 2-дзённага фестывалю OUTLOUD, які будзе праходзіць у Варшаве ў чэрвені. У кампаніі Барыса Грабеншчыкова, Манетачкі, Noize MC, Stoptime ды іншых расійскіх зорак беларусы заўважылі свае любімыя гурты J:МОРС і VOLSKI. Пад рэкламай гэтага мерапрыемства ў фэйсбуку Лявона Вольскага прыхільнікі творчасці музыкі пакінулі больш за сто каментароў, з большага — негатыўных.
    Ці сапраўды ёсць сэнс хвалявацца, і хто яны нам, гэтыя “добрыя рускія” [так сёння часта называюць расіян, якія выступаюць супраць палітыкі Крамля]? Ці варта наладжваць з імі дыялог, падключаць да агульнай барацьбы супраць рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна, ці лепей трымацца чым далей?
    Паразважаць на гэтую складаную тэму ў эфіры Еўрарадыё мы запрасілі журналіста Радыё Свабода Дзмітрыя Гурневіча, які нядаўна ўзяў вялікае інтэрв’ю ў Міхаіла Зыгара — аднаго з самых вядомых расійскіх аўтараў і журналістаў, які адкрыта называе сучасную Расію імперыяй і спрабуе пераасэнсаваць яе гісторыю без прызмы прапаганды.
    46 min
  • Наталля Васілевіч. Палітвязні без пашпартоў і рэлігія ў палітыцы — новыя ўдары па беларусах.
    Беларускія ўлады працягваюць шукаць новыя спосабы ціску нават пасля вызвалення палітвязняў. Паводле сведчанняў былых зняволеных, у тых, каго пасля турмы дэпартавалі з краіны, пачалі ануляваць пашпарты. Людзі даведваюцца пра гэта выпадкова — напрыклад, правяраючы статус дакумента на сайце МУС. Пакуль незразумела, якія наступствы гэта будзе мець, але ўжо відавочна: гаворка можа ісці пра абмежаванні на перамяшчэнне, праблемы з дакументамі і новыя рызыкі для тых, хто і так прайшоў праз зняволенне і вымушаную эміграцыю.
    На гэтым фоне ўзнікае пытанне: ці не становіцца пазбаўленне дакументаў новай формай пакарання ўжо пасля вызвалення? І як гэта ўпісваецца ў агульную логіку ціску на грамадзянскую супольнасць?
    Тым часам у рэгіёне працягваецца наступленне на рэлігійныя ініцыятывы: у Расіі статус "замагента" атрымаў праект, створаны беларускімі хрысціянамі. У Беларусі прадстаўнікі царквы ўсё часцей становяцца ўдзельнікамі дзяржаўнай прапаганды, а вакол рэлігійных арганізацый узнікаюць супярэчлівыя сітуацыі — ад супрацоўніцтва з уладамі да дыскусій пра "дэструктыўную рэлігійнасць".
    Дзе праходзіць мяжа паміж рэлігіяй і палітыкай? Ці можна казаць пра сістэмны ціск на вернікаў і рэлігійныя супольнасці? І што азначаюць новыя рашэнні ўлад для былых палітвязняў, якіх фактычна пакідаюць без дакументаў?
    Таксама абмяркуем патэнцыял дыяспары для развіцця супольнасці ў Беларусі; важнасць мовы ў царкве і што трэба для пашырэння.
    Пра гэта і не толькі размаўляем з праваабаронцай і тэалагіняй Наталляй Васілевіч у чарговым эфіры Еўрарадыё.
    45 min
  • Аляксандр Класкоўскі . Вашынгтон цісне, Еўропа трымаецца. Дзе ў гэтай гульні Беларусь?
    Пакуль “паважаны” (са слоў Трампа) Аляксандр Лукашэнка рыхтуецца да візіту ў Вашынгтон, Вашынгтон прапануе Еўрасаюзу самастойна займацца ўрэгуляваннем вайны ва Украіне і часткова аслабляе санкцыі, у той час як ЕС працягвае трымаць жорсткую лінію. Ці можа гэта быць спробай ЗША раскалоць Еўрапейскі саюз — і якая рэальная мэта такога кроку?
    Разам з палітычным аглядальнікам ІА “Позірк” Аляксандрам Класкоўскім абмяркуем, чым гэта можа скончыцца для Украіны: ці атрымаюць краіны магчымасць самастойна адстойваць свае інтарэсы, ці ўзнікнуць новыя рызыкі для рэгіёна? І як гэтыя працэсы могуць паўплываць на Беларусь, улічваючы міжнародныя судовыя ініцыятывы і ролю ЕС у правах чалавека і санкцыйнай палітыцы?
    Тым часам амерыканцы адкрыта ўступаюць у гульню вакол беларускага калію, і такога гульца Літве цяжка ігнараваць. Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл лічыць, што Вільня і Мінск павінны сесці за стол перамоў, і Вільня не супраць — але на сваіх умовах. Ці пойдзе калій з Беларусі праз Клайпеду?
    Пра гэта і не толькі будзем размаўляць у чарговым эфіры Еўрарадыё.
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners