euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. Ці паспеюць Лукашэнка і Коўл заключыць "вялікую здзелку" да лістапада
    У лістападзе ў ЗША пройдуць папярэднія выбары ў Кангрэс, пасля чаго ўлады ў Дональда Трампа можа паменець. Таму Лукашэнку выгадна ўзяць ад маладога амерыкана-беларускага супрацоўніцтва па максімуме і павярнуць яго на сваю карысць.
    Але ці паспее ён за гэты час наведаць ЗША і заключыць "вялікую здзелку" з амерыканцамі, пра якую ішла размова на апошняй сустрэчы з Джонам Коўлам? Ці дацісне Коўл Літву, каб тая адкрыла свае парты для беларускага калію? Ці пойдуць зацікаўленыя еўрапейцы на дыялог з Лукашэнкам, улічваючы навіслую над ім крыміналку? І, урэшце, навошта Лукашэнка ляціць у КНДР?
    Абмяркоўваем тэмы з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
    40 min
  • Выйсці — не значыць быць у бяспецы. Што чакае вызваленых у Беларусі і як дапамагчы?
    Пасля сустрэчы Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі з’явілася інфармацыя пра вызваленне 250 беларускіх палітвязняў. 15 чалавек вывезлі ў Літву. Але што з астатнімі? Ці ўсе яны сапраўды выйшлі на волю і ці быў у іх выбар — з’язджаць ці заставацца ў Беларусі?
    На гэтым фоне фонд BYSOL павялічыў мэтавую суму экстраннага збору для падтрымкі былых палітвязняў да 250 тысяч еўра. Але як арганізаваць дапамогу, калі большасць з вызваленых у сакавіку застаецца ўнутры краіны? І ці бяспечна сёння дапамагаць ім у Беларусі?
    Як фонд даведваецца, хто сапраўды выйшаў, а хто — не? Ці існуюць дакладныя спісы? Як праваабаронцы і валанцёры каардынуюць працу, калі інфармацыя паступае фрагментарна? І ў якіх умовах апынаюцца людзі пасля вызвалення — як тыя, хто выехаў, так і тыя, хто застаўся?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з менеджарам па камунікацыях BYSOL Антосем Жукавым і аперацыйнай дырэктаркай BYSOL Ганнай Дапшэвічутэ.
    40 min
  • Роза Турарбекава. Удары па Іране і вызваленне палітзняволеных — дыпламатыя сілы або торг?
    У эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем ключавыя міжнародныя і беларускія палітычныя падзеі з паліталагіняй і кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
    Сітуацыя вакол Ірана застаецца напружанай: удары, заявы пра магчымую змену рэжыму, размовы пра перамовы і адначасова — адсутнасць ясных мэт у ключавых гульцоў. Наколькі рэалістычныя размовы пра “звяржэнне рэжыму” без наземнай аперацыі? Чаму некарэктна называць уладу ў Іране “рэжымам аятолаў”? І ці сапраўды ліквідацыя высокапастаўленых чыноўнікаў здольная змяніць сістэму, якая фарміравалася дзесяцігоддзямі?
    Асобнае пытанне — ці адрозніваюцца мэты ЗША і Ізраіля. Пакуль адны кажуць пра стрымліванне ядзернай праграмы, другія дэманструюць ваенную сілу. Ці можа канфлікт пашырыцца і ўцягнуць краіны Персідскага заліва? І наколькі рэальныя перамовы, пра якія паведамляюць розныя крыніцы, але якія пры гэтым абвяргаюцца афіцыйным Тэгеранам?
    Таксама абмяркуем вызваленне каля 250 беларускіх палітвязняў за адмену часткі санкцый ЗША. Ці можна разглядаць гэта як палітычную здзелку? Ці стане такая практыка рэгулярнай, і як гэта паўплывае на далейшую санкцыйную палітыку?
    Разбяромся, якія сцэнарыі магчымыя далей і чаго чакаць у бліжэйшы час.
    45 min
  • Анастасія Лузгіна. Знятыя санкцыі і ўмацаванне рубля — чым здзівіць эканоміка Беларусі?
    Беларуская эканоміка “захрэсла” паміж ціскам з боку ЕС і пацяпленнем з боку ЗША. Пакуль Амерыка адмяніла абмежаванні з шэрагу ключавых банкаў і калійнай галіны, Еўрапейскі Саюз працягвае трымаць рубяжы, уключаючы абмежаванні на фінансавы сектар і ключавыя экспартныя галіны.
    Як у гэтай сітуацыі адчуваюць сябе беларусы?
    24 сакавіка разам з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной разбярэмся, што адбываецца з беларускай прамысловасцю і замаруджаным тавараабаротам. Чаму падае ВУП і што нам кажуць заробкі? Чаму даражэе праезд у грамадскім транспарце і скарачаецца колькасць інтэрнэт-крам?
    Абмяркуем таксама ваганні курса беларускага рубля і паспрабуем зразумець, чаго чакаць у бліжэйшыя месяцы.
    42 min
  • Яўген Красулін. Праца над памылкамі: што агульнага паміж БНР і падзеямі 2020 года
    Чарговую, 108-ю, гадавіну з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі сёлета будуць святкаваць больш як у 40 краінах свету і 100 гарадах. Як мінімум. Гэта калі не ўлічваць сціплыя сустрэчы з нагоды Дня Волі, якія ладзяць беларусы, дзе невялікія суполкі ці ёсць небяспека для гучнага святкавання. Безумоўна, 25 сакавіка — надзвычай важны дзень у гісторыі Беларусі. Але не менш важна і дакладна зразумець прычыны паражэння. Дарэчы, так супала, што акурат напярэдадні святкавання Дня Волі ў ТГ, які нібыта вядзе Мікалай Статкевіч, з’явіўся вялікі тэкст з аналізам ад палітыка прычын паражэння ў 2020 годзе…
    Якое значэнне для беларусаў і Беларусі мае БНР, і чаму не атрымалася здабыць сваю дзяржаву ў 1918 годзе? Ці можна параўноўваць падзеі 1918 года і народны ўздым 2020 года? Ці падобныя прычыны паражэння ў выпадку БНР і падзей 2020 года? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
    39 min
  • Настасся Касцюгова. Вызваліць усіх: пры чым тут пазіцыя Еўропы і кніга Насты Рагатко
    Лукашэнку паабяцалі запрашэнне ў ЗША і сустрэчу, магчыма, з прэзідэнтам Трампам. Не выключана, што нават у Белым доме. Хаця Лукашэнка ўжо намаляваў сабе і агучыў у рамове са спецпрадстаўніком Трампа па Беларусі Джонам Коўлам гэтую сустрэчу дома ў Трампа, у Фларыдзе. Будзе тое ўсё ці не, нават Коўл прагназуе асцярожна. Але для беларускага грамадства гэта шанец пабачыць на волі ўсіх палітвязняў. Ну, як усіх — як мінімум тых, каго такімі прызналі праваабаронцы і пра каго мы ведаем. Але ж асуджаных і затрыманых па палітычных падставах нашмат больш. Пра кагосьці мы не ведаем, хтосьці са сваіх меркаванняў папрасіў статус палітвязня яму не надаваць, камусьці прысуд пакуль не вынесены. А яшчэ ёсць тэма спынення рэпрэсій, змены рэпрэсіўнага заканадаўства і гэтак далей…
    Ці пойдзе рэжым на вызваленне сапраўды ўсіх палітвязняў, і што рабіць з тымі, хто палітвязнем не быў вызнаны з розных прычын? Ці варта лічыць тое, што большасць вызваленых у сакавіку пакінулі ў Беларусі, пачаткам працэсу зніжэння рэпрэсій, і што маецца на ўвазе, калі прадстаўнікі Кааліцыі кажуць пра “спыненне рэпрэсій”? Чаму ЕС не далучаецца да перамоў з рэжымам: перашкаджае Офіс ці ўсё ж досвед стасункаў з Лукашэнкам і нацыянальны інтарэс кожнай з краін Еўрасаюза? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова
    42 min
  • Ірына Сідорская. Жаночае цела як інструмент палітыкі. Што стаіць за “клопатам” Лукашэнкі?
    У Беларусі зноў спрабуюць адказаць за жанчын. Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Якое шчасце ў жанчыны, калі ў яе няма дзяцей? Дзеці — гэта шчасце нашай жанчыны!” Маўляў, цяпер дзяржава павінна зрабіць усё, каб гэтае “шчасце” адбылося.
    На гэтым фоне ўлады гучна абмяркоўваюць пашырэнне доступу да ЭКА: дзве бясплатныя спробы, магчымасці для адзінокіх жанчын. Гэта пра клопат ці пра дэмаграфію? Пра выбар ці пра кантроль? І ці не становіцца жаночае цела інструментам дзяржаўнай палітыкі?
    Пакуль у Беларусі шукаюць шляхі павялічыць нараджальнасць, у Еўропе вядуцца спрэчкі пра сурагатнае мацярынства, правы мужчын у рэпрадуктыўных рашэннях, пра межы свабоды і эксплуатацыі. Чаму частка феміністак выступае супраць сурагатнага мяцярынства — і што гэта значыць для жанчын, якія хочуць мець дзяцей?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
    44 min
  • Павел Усаў . Новы “любімец” Трампа: які выбар паміж Трампам і Пуціным зробіць Лукашэнка
    Падчас размовы са спецпрадстаўніком Трампа па Беларусі Джонам Коўлам Лукашэнка ў сваім стылі нагаварыў шмат кампліментаў Дональду Трампу. Што вельмі спадабалася гаспадару Белага дома. Спадабалася да такой ступені, што на афіцыйнам ТГ-канале Трампа (на рускай мове), пачалі даваць цытаты Лукашэнкі. З іншага боку, ёсць і, так бы мовіць, відавочныя для беларусаў вынікі: былі вызвалены яшчэ 250 палітвязняў і зняты чарговыя санкцыі. Апроч таго, з’явілася надзея, што і вызваленні працягнуцца, і ўзровень рэпрэсій лукашэнкаўскі рэжым вымушаны будзе зменшыць.
    Ці варта звяртаць увагу на абмен кампліментамі паміж Лукашэнкам і Трампам, і пра што такія паводзіны “лапідарнага генія” з Белага дома сведчаць? Што азначае рашэнне рэжыму Лукашэнкі пакінуць большасць вызваленых у краіне, і ці рэальна разлічваць на змяншэнне ўзроўню рэпрэсій? Ці варта разлічваць на далучэнне Еўропы да працэсаў вызвалення і паляпшэння адносін з Беларуссю, і пра што сведчыць з’яўленне фота Мельнікавай? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners