euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аліса Рыжычэнка. Тупіковасць санкцый: ці адкрые Еўропа дзверы для беларускіх тавараў
    Вайна ў Іране чакана прывяла да росту коштаў на паліва ў краінах Еўропы і ў Вялікабрытаніі. І хоць менавіта гэты, звязаны з вайной, рост коштаў Расію і Беларусь наўрад ці закране, на стан іх эканомік уплывае іншая вайна. І санкцыі. Якія, як вядома, эканоміку “ўмацоўваюць”, але неяк адмоўна. У Беларусі ў гэты час прэм’ер Турчын заклікае дыпламатаў больш актыўна “тлумачыць Захаду”, а Лукашэнка хваліцца “адціснутым” у амерыканцаў рэстаранам хуткага харчавання і загадвае абавязкова прывесці туды на абед спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла.
    Ці паўплывае вайна ў Іране на кошт бензіна ў Беларусі, і ці атрымаецца ў Лукашэнкі зарабіць і на гэтай вайне? Як праблемы ў расійскай эканоміцы адбіваюцца на эканоміцы беларускай, і чаму чыноўнікаў так моцна пачалі хваляваць санкцыі? Што адбываецца з цэнамі на прадукты, і калі пачнуць даражэць “жыроўкі”? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    44 min
  • Алесь Залеўскі: вера ў шанец праявіць сябе — мая нацыянальная ідэя сёння
    12 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — журналіст, тэлевядоўца, магістр палітычных навук Алесь Залеўскі.
    Свабода беларуса пачынаецца са свабоды на сваім кавалачку зямлі, у сваім кутку. Месцы, дзе мы можам рабіць свабодна тое, што лічым патрэбным і правільным. Наш нацыянальны, культурны ландшафт — хутарскі. Калгас — гэта не наш ландшафт. Быць гаспадаром на сваёй зямлі заўсёды з’яўлялася першасным для беларуса. І мы абавязкова да гэтага вернемся, і спраўдзім свае мары, перакананы Алесь Залеўскі.
    Пра тое, чаму для беларусаў так важна свабода, ці вернемся мы на Бацькаўшчыну, і з чым, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Залеўскім.
    1 hr 7 min
  • Юрый Дракахруст. Нармалізаваць Лукашэнку: ці пагодзіцца на гэта ЕС у чарговы раз
    Як сведчаць вынікі сацыялагічных апытанняў, праведзеных даследчыкамі Chatham House і iSANS, пераважная большасць беларусаў падтрымлівае збліжэнне Захаду з Беларуссю. Паводле звестак iSANS, 63% мяркуюць, што Еўрасаюзу варта пачаць дыялог з цяперашнім кіраўніцтвам Беларусі. Ісці, так бы мовіць, у фарватары ЗША. Невядома, што там наконт падтрымкі абдорвання Лукашэнкі падарункамі з сувенірнай крамы Белага дома, але супраць вызвалення палітвязняў выказаліся толькі 14%. А тут акурат і Коўл едзе ў чарговы раз у Мінск. Усе спадзяюцца, што гэта азначае новыя вызваленні. Якія, не выключана, яшчэ больш зменяць агучаныя сацыёлагамі лічбы ў бок, пажаданы для прыхільнікаў наладжвання адносінаў паміж Захадам і Лукашэнкам.
    Ці можна давяраць прыведзеным сацыёлагамі лічбам, і што гэта азначае для дэмсіл і іх пазіцыі? Якую выснову з агучаных лічбаў мусяць вынесці еўрапейскія палітыкі, і ці паўплывае абурэнне Рыжанкова на іх рашэнні адносна Лукашэнкі? Што гэтым разам прапануе Коўл Лукашэнку за вызваленне палітвязняў, і ці варта чакаць хуткай адлігі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
    40 min
  • Даніэла Каляда, Мікалай Халезін. Пра Венецыянскае біенале, забарону на творчасць і палітвязняў
    Падчас сёлетняга Венецыянскага біенале група беларускіх мастакоў, якія знаходзяцца ў выгнанні, прадставіць у Бенедзікцінскай царкве сваю “імерсіўную мультысэнсарную выставу” паз назвай “Official. Unofficial. Belarus”. І гэта сумесная праца сузаснавальніка Беларускага свабоднага тэатра Мікалая Халезіна, дызайнера Уладзіміра Цэслера, кампазітаркі Вольгі Падгайскай.
    Што з сябе ўяўляе Венецыянскае біенале, і чаму для беларускай культуры ў выгнанні так важна быць там прадстаўленай? Якую ідэю ўвасабляюць працы на выставе і ці магчыма ператварыць яе ў тэатральную дзею? Ці здольныя беларускія творцы знайсці сваё месца на Захадзе, і ці варта чакаць хуткай адлігі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць куратарка выставы Даніэла Каляда і аўтар адной з прац, мастацкі кіраўнік Беларускага свабоднага тэатра Мікалай Халезін
    51 min
  • Аляксандр Фрыдман. Якія “плюшкі” вязе ў Мінск спецпрадстаўнік Трампа Джон Коўл
    Трамп ізноў, пасля пэўнага перапынку, пазваніў Пуціну. І ледзь не са слязамі на вачах распавядаў пра гэтую размову і яе вынікі. Колішнія адчуванні вяртаюцца — прэзідэнт ЗША мае невытлумачальныя сімпатыі да Пуціна і Расіі і адмаўляцца ад іх не хоча. Таму спадзяванні Еўропы, Украіны, беларусаў, якія бачаць і разумеюць расійскую пагрозу, на тое, што Трамп і ЗША разам з ім прыйдуць да прытомнасці, застаюцца марнымі. І вяртаецца ўсведамленне гульні, якую вядуць ЗША, Расія і Кітай без удзелу як Еўропы, так і любых іншых “гульцоў”.
    Якую пагрозу для еўрапейскай бяспекі нясе імкненне Трампа знайсці агульную мову з Пуціным і дагадзіць Маскве ў яе патрабаваннях? Якую ролю ў гэтых працэсах адыгрывае Мінск, і пры чым тут Кітай? Ці рызыкуе Еўропа не трапіць за стол перамоў паміж ЗША і Расіяй па пытанні еўрапейскай бяспекі, і з якімі прапановамі едзе ў Мінск Коўл? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    42 min
  • Дмітрый Гурневіч. Між санкцыямі і “рускім светам”: дзе сёння шукае сябе моладзь Беларусі?
    Беларуская моладзь сёння расце ў даволі замкнёнай рэчаіснасці: палітычны крызіс, санкцыі, складанасці з паездкамі за мяжу, абмежаваныя кантакты са светам. Інтэрнэт застаецца амаль адзінай прасторай, дзе можна шукаць адказы, спрачацца і фармаваць сваю ідэнтычнасць. Але чый кантэнт там аказваецца бліжэй і больш зразумелым — беларускі ці ўсё ж той самы “рускі свет”, які актыўна размаўляе з моладдзю праз сацсеткі і YouTube?
    Нядаўна журналіст Дмітрый Гурневіч Радыё Свабода паразмаўляў у сваёй праграме з вядучымі шоу "О(б)суждаем" — Іванам Прусам і Глебам Сямёнавым. Размова атрымалася жывая: пра мову, “трушнасць”, беларускую ідэнтычнасць, медыяпрастору і пра тое, як сёння ўвогуле гаварыць з моладдзю так, каб яны слухалі.
    Але за гэтай гутаркай хаваецца і больш шырокае пытанне. Ці можа беларускі кантэнт сёння сапраўды канкурыраваць за ўвагу моладзі? Што глядзіць моладзь, чым жыве?
    Асобна пагаворым і пра рэакцыю аўдыторыі. Слухачы Радыё Свабода прывыклі бачыць у студыі палітыкаў, аналітыкаў і іншых гасцей старэйшага пакалення. Як яны ўспрынялі з’яўленне двух маладых ютуб-ведучых — станоўча ці без “душных” каментароў усё ж не абышлося?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з Дмітрыем Гурневічам.
    48 min
  • Роза Турарбекава. Пра “пераможаны” Іран, званок Трампа Пуціну і візіт Коўла ў Мінск
    Сабраўшы ў Авальным кабінеце пастыраў з усяго ЗША, каб разам памаліцца аб “наданні яму сілы”, а войскам ЗША — перамогі, Трамп заявіў, што нічога, апроч капітуляцыі, ад улад Ірана не прыме. Але пазней заявіў, што ЗША ў Іране ўжо фактычна перамаглі. Хоць новага лідара там і выбралі без удзелу ў выбарчым працэсе прэзідэнта ЗША, але іранскі народ уладу ўзяць у свае рукі не здолеў, і курды вайной на рэжым аятол не пайшлі. Затое Трамп пагаварыў з Пуціным і ізноў застаўся задаволеным пачутым. А ў Мінск 19 сакавіка мусіць прыехаць Джон Коўл. Толькі тут пра вынікі гаварыць зарана.
    Што стаіць за словамі Трампа пра перамогу ў Іране, і ці чакаць наземнай аперацыі як працягу развіцця супрацьстаяння? Чаму Трамп так упарта трымаецца за сімпатыі да Пуціна, і пры чым тут Кітай? Якіх дамоўленасцей паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі варта чакаць па выніку візіту Коўла ў Мінск, і чаму Еўропа не адрэагавала на вызваленне 18 палітвязняў так, як чакаў Рыжанкоў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    44 min
  • Павел Усаў. Ці сталі падзеі ў Іране сігналам для Лукашэнкі і яго атачэння
    Пакуль вакол усе эксперты і каментатары разважалі пра тое, як моцна лёс Хаменеі напалохаў Пуціна і Лукашэнку, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп патэлефанаваў у Крэмль і застаўся вельмі задаволены размовай з прэзідэнтам Расіі. А ў Мінск неўзабаве прыедзе спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл. І не падобна, каб Пуцін альбо Лукашэнка атрымалі з Вашынгтона “чорную метку”. У гэтай сітуацыі беларускім дэмсілам толькі і застаецца, што рыхтавацца да прыёму новай групы дэпартаваных з краіны палітвязняў. Ну і браць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду…
    Ці варта было ў Мінску і Маскве ўспрымаць падзеі ў Іране як сігнал рэжымам Беларусі і Расіі, і ці здолеў Трамп напалохаць Лукашэнку і Пуціна? Чаму Трамп так упарта трымаецца за сімпатыі да Пуціна, і якое значэнне такія яго паводзіны маюць для Беларусі? Што стаіць за зменай рыторыкі Бабарыкі, і ці ёсць будучае ў такіх структур, як партыя “Разам” і Каардынацыйная рада? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
    39 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners