euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Мая Церакулава. Вірусны кактэйль у Беларусі: грып, COVID і “звычайныя прастуды”
    У Беларусі працягваецца расці захворвальнасць на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі, асабліва сярод дзяцей. З канца студзеня колькасць хворых павялічылася на 18–23%, і хоць пікавы перыяд прыпадаў на другую палову лютага, вірусы ўсё яшчэ актыўна цыркулююць па краіне: грып A (H3N2), рынавірусы, адэнавірусы, метапнеўмавірусы, вірусы парагрыпу і SARS-CoV-2.
    У эфіры Еўрарадыё педыятрка Мая Церакулава раскажа, як адрозніць грып ад прастуды і COVID-19, якія вірусы найбольш небяспечныя, і падзеліцца простымі спосабамі абароны сябе і блізкіх ад ускладненняў.
    Таксама паразмаўляем пра прышчэпкі.
    44 min
  • Галіна Казіміроўская. Пра Лондан і таямніцы “скарынаўкі”, "Пагружэнне" і спеўную “Мару”
    У лютым Святлана Ціханоўская наведала заняткі дзіцячага хору Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве. Разам з Галінай Казіміроўскай, заснавальніцай гэтай школы і кіраўніцай легендарнага Вольнага хору. Хору, які не так даўно запісаў і выдаў на CD новы альбом харавых песень. Большасць якіх Галіна Казіміроўская адшукала ў архівах лонданскай бібліятэкі імя Скарыны. І сёння перад школай імя Равенскага, Вольным хорам (як і ў выпадку з большасцю беларускіх культурніцкіх і адукацыйных ініцыятыў за мяжой) паўстаюць пытанні фінансавання і памяшкання. Вырашыць якія сваімі сіламі ў дыяспары не атрымліваецца.
    Чым жыве сёння школа Равенскага, і ці карыстаецца яна папулярнасцю? З якімі праблемамі сутыкаецца школа і ад каго залежыць вырашэнне гэтых праблем? Што новага ў Вольнага хору, што такое праект “Пагружэнне” і што яшчэ цікавага хаваюць архівы лонданскай “скарынаўкі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае мастацкая кіраўніца і дырыжорка калектыву “Concordia Chor”, заснавальніца “Вольнага хору” і Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве Галіна Казіміроўская.
    44 min
  • Роза Турарбекава. Ці не выліецца абстрэл Ірана ў джыхад Усходу супраць ЗША і ўсяго Захаду
    Ваенную аперацыю ў Іране Трамп плануе скончыць за месяц. А можа, і хутчэй. Бо там, пасля ліквідацыі кіраўніцтва, і сярод прадстаўнікоў улады ёсць жадаючыя дамаўляцца з ЗША, і народ гатовы ў зручны момант узяць уладу ў свае рукі. Вось толькі ў тым, што ўсё пойдзе па такім “заходнім сцэнары”, ёсць вялікія сумневы. Усё ж гэта Усход, які, як вядома, “справа тонкая”…
    Чаго чакае ад ваеннай аперацыі ЗША і ці варта Трампу спадзявацца на пажаданы вынік? Чаму Іран актыўна абстрэльвае ўсіх сваіх суседзяў, і якія пагрозы нясе такая стратэгія? Што ваенная аперацыя ў Іране мяняе для Масквы, і ці будзе пастаўлены Лукашэнка перад неабходнасцю рабіць выбар паміж двума “дзядамі”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
    45 min
  • Уладзімір Жыгар. "Схемкі" Лукашэнкі: ці выставіць Украіна рахунак за скрадзенае зерне
    Бізнесмены бываюць розныя: і сумленныя, і махляры, і тыя, якія аддаюць перавагу крымінальным схемам. Але здараецца, што такім бізнесменам-крымінальшчыкам, які першым хапаецца за любыя крымінальныя схемы і прапановы, становяцца цэлыя дзяржавы. Бо там да ўлады прыходзяць кіраўнікі з бізнес-падыходам злодзея. І тады на дзяржаўным узроўні ва ўсе бакі ідзе кантрабанда ці скупляецца ў злодзеяў імі раней скрадзенае ў іншых людзей ці дзяржаў. Так, размова пра новае расследаванне BELPOL, якое раскрывае, як скрадзенае расіянамі ва Украіне збожжа становіцца “беларускім”, а потым трапляе на еўрапейскі рынак.
    Якім чынам збожжа з акупаваных тэрыторый Украіны трапляе ў Беларусь, і наколькі гэта законна? Ці ёсць доказы, што сланечнікавы алей з маркіроўкай “Зроблена ў Беларусі”, які ідзе ў Еўропу, вырабляецца з крадзенага сланечніка? Ці магчыма ў сённяшніх умовах узмацняць ціск на Лукашэнку, і чаго чакаць ад выбараў у КР? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам.
    46 min
  • Наталля Васілевіч. Праваслаўны “Шторм”: хто блаславіў манастыр дапамагаць акупантам
    Хоць палітвязні і выходзяць паступова на свабоду, як у выніку перамоў з ЗША, так і па заканчэнні тэрміну зняволення, але агулам сітуацыя з рэпрэсіямі ў Беларусі не паляпшаецца. І рэлігійныя арганізацыі ды вернікі не выключэнне ў гэтым працэсе затрыманняў, прысудаў ды катаванняў. Актыўнасці па-за межамі звычайных службаў не вітаюцца. Калі гэта не актыўнасці сумесна з сілавымі структурамі ці аддзеламі ідэалогіі выканкамаў. А яшчэ дазволеныя “гуманітарныя місіі дапамогі” расійскім акупацыйным войскам.
    Што фіксуе маніторынг рэпрэсій, і якія тэндэнцыі панавалі ў лютым? Ці ёсць тлумачэнне, чаму менавіта частку штурмавікоў-крымінальнікаў абралі “валанцёры” са Свята-Елісавецінскага манастыра для дапамогі? Ці магчыма ў сённяшніх умовах святарам заставацца па-за дзяржаўнай палітыкай і пазбягаць ідэалогіі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч.
    41 min
  • Андрэй Махоўскі. З пустым бакам: ці не застанецца Еўропа праз Трампа без бензіну і газу
    Ваенная аперацыя ЗША і Ізраіля супраць Ірана прыводзіць да чаканага выніку — росту коштаў на газ і паліва. Паводле інфармацыі Bloomberg, кошты на газ у Еўропе вырастуць на 130%. Адначасова BILD паведамляе пра павелічэнне кошту паліва і вялізныя чэргі на аўтазапраўках Германіі. Як гэтая сітуацыя паўплывае на беларускую эканоміку і звычайных беларусаў, пакуль ніхто сказаць не можа, але Турчын ужо прапаноўвае рэгуляваць заробкі.
    Чаго чакаць ад вайны ў Іране для еўрапейскіх спажыўцоў газу і паліва? Ці ўплывае ваенная аперацыя ў Іране на эканоміку Беларусі, і якім чынам? Што Лукашэнка прывёз з Масквы, і чаму Турчын вырашыў рэгуляваць заробкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.
    41 min
  • Аліна Харысава. Асудзіць Іран: пра дыпламатычнасць МЗС Беларусі і смеласць Азаронка
    У адрозненне ад расійскіх МЗС і прапаганды, іх беларускія калегі вельмі асцярожна выказваюцца наконт падзей у Іране і распачатай ЗША і Ізраілем у дачыненні да рэжыму аятол ваеннай аперацыі. Ці ўвогуле маўчаць з гэтай нагоды. Абмежаваўшыся паходам, пад наглядам Азаронка і Гайдукевіча, з кветкамі да амбасады Ірана. Але менавіта гэта парачка з прапагандыста і палітыка гучна абурылася дзеяннямі Трампа і знішчэннем Хаменеі. Такі вось рэжым амаль поўнай цішыні. Нават Лукашэнка не выкарыстаў такую зручную трыбуну кароўніка для геапалітычнага стэндапа.
    Чаму прапаганда амаль не выказваецца з нагоды Ірана і смерці Хаменеі, і адкуль столькі смеласці ў Азаронка? Ці ўплывае ваенная аперацыя ў Іране на перамовы ЗША і Беларусі, а таксама на пазіцыю ЕС адносна лукашэнкаўскага рэжыму? Чым небяспечная вайна на Блізкім Усходзе для нашага рэгіёна і для Беларусі ў прыватнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
    37 min
  • Аляксандр Фрыдман. Рык ільва: ці атрымаецца ў ЗША і Ізраіля зламаць “вось зла” ў Іране
    Раніцай суботы, 28 лютага, ЗША і Ізраіль распачалі ваенную аперацыю супраць Ірана. У адказ Іран запусціў ракеты не толькі па тэрыторыі Ізраіля, але і па ізраільскіх і амерыканскіх ваенных аб’ектах на тэрыторыі суседніх краін рэгіёна — Катара, ААЭ, Бахрэйна, Іарданіі. Пакуль размова ідзе пра “лакальную ваенную аперацыю”, але эксперты не выключаюць, што яна можа выліцца ў вялікі канфлікт. Лукашэнка ж у суботу правяраў, як засцелены саломай кароўнікі Лагойшчыны…
    Ці рэальна дасягнуць змены рэжыму аятол у Іране праз вайсковую аперыцыю знешніх сіл, і якія мэты ставяць перад сабой ЗША і Ізраіль? Ці існуе пагроза пачатку вялікай вайны ў рэгіёне, і ці закране гэта наш рэгіён? Ці варта чакаць падтрымкі Ірана з боку Пуціна і Лукашэнкі, і што стаіць за словамі Трампа адносна супрацы з лукашэнкаўскім рэжымам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    51 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners