euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Усаў. Наіўны ідэалізм: ці можна давяраць “знакам”, якія падае Лукашэнка Захаду
    Гісторыя і палітыка не раз ужо паказвалі, што ідэалісты, за якімі няма ніякага палітычнага і грамадскага кантролю, вельмі хутка становяцца тыранамі. А наіўныя ідэалісты, якія стваралі цудоўны вобраз для куміраў, былі першымі, каго закопвалі ў зямлю. Гэтаму нас вучаць як вынік выбараў 1994 года, так і, лічаць некаторыя, выбары 2020 года. Як піша Павел Усаў, “наіўны ідэалізм большасці, вера ў новых прарокаў не дазвалялі пабачыць рэальную прыроду тых, хто “змагаўся з Лукашэнкам”.
    Што адрознівае наіўны ідэалізм у палітыцы ад пралічанага рэалізму, і чым вера ў “новых лідараў” адрозніваецца ад веры ў бездакорнасць лідараў “старых”? Як зладзіць “грамадскі кантроль” лідараў, якім мы, апроч свайго даверу, нічога не даём і якія ад грамадства ніякім чынам не залежаць? Ці бачныя хоць нейкія знакі гатоўнасці Лукашэнкі да спынення рэпрэсій, і ці ёсць у беларусаў магчымасць прымусіць яго да гэтага? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым
    42 min
  • Пётра Мурзёнак. Улада Трох урадаў: як прымусіць Лукашэнку да перамоў з дэмсіламі
    Рэдакцыя часопіса “Культура. Нацыя”, які шмат гадоў выдаецца дзеячамі беларускай дыяспары Канады, звярнулася з адкрытым лістом да “асоб і арганізацый беларускага нацыянальнага руху ў замежжы”. Атрымальнікамі звароту пазначаны Святлана Ціханоўская, як кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка і старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Звяртаючы ўвагу на неабходнасць “вырашэння палітычнага і гуманітарнага крызісу ў Беларусі”, аўтары звароту прапануюць “План трох крокаў”, якія, на іх думку, “могуць паспрыяць вырашэнню крызіснай сітуацыі ў Беларусі”.
    Чаму, на думку аўтараў звароту, менавіта цяпер найбольш спрыяльны момант для вырашэння крызіснай сітуацыі ў Беларусі? Чаму гаворка вядзецца пра аб’яднанне толькі трох структур — АПК, НАУ і Рады БНР, і якім гэтае аб’яднанне бачыцца, на якіх прынцыпах? Што прымусіць рэжым і Лукашэнку пайсці на перамовы з такім аб’яднаным Урадам, і ці гатова Рада БНР дзяліцца сваёй легітымнасцю з іншымі, “маладымі” структурамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня аўтарскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады, рэдактар вэб-часопіса “Культура. Нацыя”, актывіст беларускай дыяспары Атавы, паэт Пётра Мурзёнак
    41 min
  • Анастасія Лузгіна. Прамысловасць руйнуецца, БелАЭС будуюць. Куды коціцца эканоміка Беларусі?
    У Беларусі эканамічная павестка зноў становіцца трывожнай: студзеньская статыстыка паказвае зніжэнне ВУП і прамысловай вытворчасці, але разам з тым застаецца пытанне — ці надоўга гэтая стабільнасць і чаго чакаць ад курсу ў бліжэйшыя месяцы?
    Паралельна ўлады плануюць падпісанне пагаднення аб будаўніцтве трэцяга энергаблока БелАЭС, абмяркоўваюць падтрымку айчынных тавараў і льготныя крэдыты для іх прасоўвання. Наколькі гэта рэальныя меры падтрымкі эканомікі ці спроба згладзіць трывожныя сігналы?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
    40 min
  • Яўген Магда. Спарта Еўропы: як вайна змяніла Украіну, і ці чакаць міру да лета
    Напярэдадні чарговай гадавіны пачатку вялікай вайны ва Украіне прэзідэнт Зяленскі ўхваліў персанальныя санкцыі супраць грамадзяніна Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Нагодай у тым ліку стала і тое, што шмат для каго ва Украіне вайна пачалася 24 лютага 2022 года ўварваннем расійскіх акупацыйных войскаў з тэрыторыі Беларусі. І працягнулася ракетнымі астрэламі, якія вялі расійскія вайскоўцы з нашай тэрыторыі. Але амаль 5 гадоў практычна ніякіх дзеянняў у адказ ад Кіева не было. Нават дыпламатычныя адносіны не скасаваў з Мінскам і ўхіляўся ад кантактаў з Ціханоўскай. Гэта таксама змянілася ў пачатку 2026 года.
    Як змянілася Украіна, яе войска і яе грамадства за час вайны, і на што яны гатовы пайсці дзеля дасягнення міру? Як мілітарызацыя грамадства і вялікая міграцыя ўплываюць на дзяржаву? Што і каму Кіеў хоча даказаць, увёўшы санкцыі супраць Лукашэнкі і запрасіўшы Ціханоўскую? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    39 min
  • Яўген Красулін. Добрабаты як прыклад для беларускага ўзброенага супраціву: ці рэальна
    Вайна ва Украіне пачалася не ў 2022 годзе, як шмат хто лічыць, а значна раней — у 2014-м. Калі, у адрозненне ад вялікага ўварвання (у тым ліку з тэрыторыі Беларусі) акупацыйных войскаў расійскай арміі, якія не хавалі сваіх сцягоў і прыналежнасці, па Крыме і Данбасе ішлі калоны “зялёных чалавечкаў”, атрадаў мясцовых шахцёраў ды банды Гіркіна, нібыта нічыйнай, але за “рускі мір”, адзіным рэальным супрацівам агрэсару сталі батальёны добраахвотнікаў. Простыя людзі, якія аб’ядноўваліся і былі ўмоўнай Вызвольнай арміяй. Такой арміяй, пра якую сёння разважаюць беларусы, спрачаючыся на тэмы сілавога сцэнара і ўзброенага супраціву. Часам такім сілавым сцэнаром пагражаючы нават сваім апанентам у дыяспары.
    Што з сябе ўяўляе ўзброены супраціў, і ці можна лічыць украінскія добрабаты пачатку вайны прыкладам фарміравання Вызвольнай арміі? Чым адметныя метады ўзброенай барацьбы, і ці ёсць станоўчыя прыклады перамогі над рэжымам такімі метадамі? Ці актуальны для сённяшняй Беларусі ўзброены сцэнар, і пры чым тут барацьба з палітычнымі калегамі-апанентамі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    40 min
  • Ірына Сідорская. Пра добразычлівы сэксізм, памылку Шандэровіча і разнос Пяткевіч
    Па краіне бадзёра крочыць “Год беларускай жанчыны”. І вось новае дасягненне: дзяўчат будуць браць у Ваенную акадэмію вучыцца на лётчыкаў. Што да мерапрыемстваў, адпаведных назве года, то яны ёсць, толькі робяць іх жанчыны для жанчын, а не дзяржава. Нешта, відаць, буксуе, і магчыма, што гэта новая міністарка працы і сацабароны Пяткевіч, вернутая з ЗША ў сінявокую Беларусь, не дапрацоўвае. У гэты ж час да краіны і жанчын няўмольна набліжаецца 8 сакавіка, з яго добразычлівым сэксізмам…
    Што дзяржава прапануе жанчынам у год, ім нібыта прысвечаны, і якія дзверы для жанчын у Беларусі адчынены? Чым паказальны разнос Лукашэнкам міністаркі Пяткевіч, і як выглядае звонку памілаванне палітзняволенай Наталлі Левай і сюжэт з ёй на прапагандысцкім тэлеканале? Якія кампліменты жанчынам дазволена рабіць, у чым не правы Шандэровіч, і ў чым небяспека добразычлівага сэксізму? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    42 min
  • Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў. Gods Tower: 30 гадоў якаснага айчыннага металу і зімовы тур у вашу хату
    Легендарны і без перабольшвання культавы беларускі гурт Gods Tower выбраўся ў зімовы еўрапейскі тур. Але тут важныя яшчэ як мінімум два моманты. Найперш тое, што гэты тур прымеркаваны да 30-годдзя Gods Tower. Але галоўнае ў тым, што прыхільнікі творчасці гомельскіх металістаў ужо і не спадзяваліся пабачыць сваіх улюбёнцаў на сцэне. Крыху больш за год таму фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў у эфіры Еўрарадыё на пытанне пра адраджэнне гурта і вяртанне на сцэну казаў, што гэта малаверагодна. Асабліва з улікам вымушанай эміграцыі, якая, да ўсіх іншых жыццёвых нягод, раскідала музыкаў па розных краінах. Але ніколі не кажы ніколі, як кажуць сапраўдныя рокеры!
    Як атрымалася вярнуць Gods Tower на сцэну, і што дае веру ў неабходнасць працягу творчасці? З якім творчым багажом гурт сустракаем 30-годдзе і што адмысловага падрыхтавалі для сваіх паклоннікаў? Ці ёсць цікавасць у мясцовых прыхільнікаў цяжкай музыкі да беларускага металу, і ці чакаць новага альбома? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Lesley Knife” Наважылаў
    41 min
  • Вольга Лойка. Чыноўнікі, “збеглыя” ці сэканды: хто вінаваты ў правалах эканомікі
    Прадукцыі Беллегпрама на складах назапасілася столькі, што 4 месяцы прадпрыемствы лёгкай прамысловасці могуць не працаваць увогуле. Вось толькі ні самі беларусы айчынныя тавары набываць не імкнуцца, аддаючы перавагу сэканд-хэндам, ні за мяжу, усходняму суседу і асноўнаму гандлёваму партнёру, іх прадаць ніяк не атрымліваецца. А ў гэты час Расія ўводзіць мытны кантроль на мяжы з Беларуссю, Літва санкцыі на транзіт калію не здымае, а Украіна санкцыі на Лукашэнку наклала. Здавалася б, Мінск павінен яшчэ больш актыўна сігналы на Захад пасылаць пра гатоўнасць да перамоў, але прыходзяць адтуль толькі звесткі пра новыя рэпрэсіі.
    Што адбываецца з Беллегпрамам, беларускай прамысловай вытворчасцю і ўвогуле з эканомікай апошнім часам? Чаму Расія вырашыла ўвесці мытны кантроль на мяжы з Беларуссю, калі беларускі калій патрапіць у порт Клайпеды, і ці здольна Пяткевіч скараціць “нескарачальнае”? Якія знакі падае рэжым вызваленнем Статкевіча і затрыманнямі выдаўцоў ды кніганошаў, і як так выйшла, што ў 2020-м нас заклікалі не “дзяўбці” рэжым, а змяняць яго дабрынёй і любоўю? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, былой палітзняволенай Вольгай Лойка
    39 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners