euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Нязломнасць ці звычка да параз: ці ёсць беларусам чым ганарыцца
    Беларусам прапануюць новы каляндар. Ну, не тое каб зусім новы, але пэўныя святочныя даты нам прапанавалі перагледзець і пераасэнсаваць — нешта святкаваць перастаць, а нешта, наадварот, пачаць. Да прыкладу, 2 лютага прапануецца святкаваць як Дзень Нязломнасці. І адзначаць такім чынам дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Але не толькі гэта, а яшчэ і нязломнае імкненне нашага народа быць вольнымі на сваёй зямлі.
    У чым карані беларускай нязломнасці, і ці сапраўды наша гісторыя — гэта толькі гісторыя параз? Ці азначае беларуская справа па змоўчанні боль і пакуты без гарантаванага галівудскага фіналу, і як нацыя здольна ацаляцца пасля чарговага яе гвалтавання захопнікамі? Наша нязломнасць — гэта прыкмета загартаванага духу нацыі або простая сялянская ўпартасць? Пра гэта і шмат што іншае мы дыскутуем і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з пісьменніцай Святланай Курс, прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні, кандыдатам філасофскіх навук Паўлам Баркоўскім і доктаркай гуманітарных навук, гісторыкам Настай Ільіной
    53 min
  • Андрэй Махоўскі. Пра меліярацыю, беларускую нафту, ЖКГ і выгаранне чыноўнікаў
    Не толькі цэментныя заводы, дрэваапрацоўка ды шматлікія сілавыя структуры — знайшлася і яшчэ адна галіна, куды, як у бездань, і з такім жа вынікам, шмат гадоў уліваюцца грошы з бюджэту. Гэта меліярацыя. Пра важнасць якой няспынна кажа Лукашэнка. Вось толькі, як і ў выпадку з вышэй узгаданымі сферамі, тут толькі страты. Як, дарэчы, і ў выпадку з пошукамі ў беларускіх нетрах нафты. Не быць якой не можа ў беларускай зямлі. Як высвятляецца — можа.
    Што не так з праектамі па меліярацыі, і ці вінаваты чыноўнікі ў стратах з-за гэтых праектаў? Што насамрэч прымусіла Лукашэнку адмовіцца ад ідэі пошукаў беларускай нафты, і пры чым тут Мадура? Чаму беларускія чыноўнікі выгараюць, прадпрыемствы ўсё часцей банкруцяцца, а заробкі перасталі расці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    45 min
  • Роза Турарбекава. Вайсковы плацдарм Расіі: Лукашэнка канчаткова здаў Беларусь Пуціну?
    Паводле даклада амерыканскай разведкі для Кангрэса ЗША, Беларусь ператварылася ў практычна паўнапраўную частку расійскай вайсковай інфраструктуры ва Усходняй Еўропе. Цяпер Мінск трэба разглядаць не проста як партнёра, а як перадавы вайсковы плацдарм Расіі. Еўракамісія падпісала пагадненне з Радай Еўропы аб выдзяленні 10 мільёнаў еўра на стварэнне групы STAT, якая мае падрыхтаваць трыбунал у справе ваенных злачынстваў супраць Украіны. Гэта датычыць і Беларусі як краіны-суагрэсара. А ў Кіеве і Офісе Ціханоўскай вызначаюцца з датай сустрэчы кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і прэзідэнта Украіны.
    Чым небяспечны для Пуціна і Лукашэнкі трыбунал, на стварэнне якога Еўракамісія выдзяляе неабходныя сродкі, і якія змены адбываюцца ў рэгіянальнай палітыцы Украіны? Ці будзе Кіеў і надалей “злаваць дзеда”, і чаго чакаць ад сустрэчы Ціханоўскай і Зяленскага? Што засталося ад суверэнітэту Беларусі, і як можа даклад амерыканскай разведкі паўплываць на перамовы Вашынгтона і Мінска? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    46 min
  • Ігар Кізім. Чаму Кіеў вырашыў “злаваць дзеда”, і як далёка ў гэтым Украіна пойдзе
    Зварот да беларускай тэмы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага шмат для каго стаў нечаканасцю. Для кагосьці прыемнай, для пэўных асоб — не вельмі. Бо гаварыў Зяленскі пра пагрозу з тэрыторыі Беларусі і з боку Лукашэнкі і яго рэжыму, пра барацьбу за свабоду беларускага народа, пра палітвязняў. І яшчэ больш нечакана асабіста запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць Кіеў. Што спарадзіла размовы пра “вокны магчымасцей” для дэмсіл і беларусаў, пра змены стаўлення Кіева да Лукашэнкі і нават пра магчымасць стварэння беларускай вызвольнай арміі на базе Палка імя Каліноўскага!
    Што насамрэч стала прычынай змены стаўлення Зяленскага да беларускай тэмы і дэмсіл, і чаму была ініцыявана сустрэча з Ціханоўскай? Чаму Кіеў раптоўна асмялеў і перастаў баяцца раззлаваць Лукашэнку? Ці будзе супраца Банкавай і дэмсіл працяглай, і якая Украіне ад такой супрацы карысць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі, экс-амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі МЗС Украіны Ігар Кізім.
    56 min
  • Віталь Цыганкоў. Навошта Трампу Іран, і ці не забыўся ён пра Лукашэнку
    Перамовы наконт падпісання мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай працягваюцца, але такое ўражанне, што ўвага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пераключылася з гэтай вайны на сітуацыю ў Іране. Што ўжо казаць пра Беларусь — на гэтым “перамоўным трэку” і ўвогуле цішыня другі месяц. Што праўда, беларуская тэма актуалізавалася на рэгіянальным узроўні. Найперш дзякуючы прэзідэнту Украіны. Які не толькі палохаў пагрозай з Беларусі, выступаючы ў Давосе, але і нечакана для ўсіх асабіста запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць Кіеў.
    Чым Трампу цікавы Іран, і ці можна казаць, што ён забыўся пра Беларусь? Ці пойдзе ЕС на змену сваёй палітыкі адносна Лукашэнкі і ці надоўга хопіць іх прынцыповасці? Чаму Зяленскі змяніў сваё стаўленне да Ціханоўскай, і як гэтым можна скарыстацца дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.
    44 min
  • Каміль Клысінькі. Ці пойдзе ЕС на гандаль з Лукашэнкам за палітвязняў, і пры чым тут вайна
    На мерапрыемствах, прысвечаных гадавіне паўстання 1863 года, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі казаў, у тым ліку, пра сённяшнюю барацьбу беларусаў за сваю свабоду і пра палітвязняў. Пра тое, што іх неабходна выцягваць з лукашэнкаўскіх турмаў. З іншага боку, мы чуем заклікі да ЕС распачаць перамовы з Лукашэнкам, каб наўзамен санкцый вызваляць людзей з-за кратаў.
    Чым цікавыя выказванні прэзідэнтаў Польшчы, Літвы і Украіны ў адрас Беларусі і беларусаў, якія прагучалі апошнімі днямі? Ці гатова Польшча пайсці на ўступкі Лукашэнку дзеля вызвалення важных для яе палітвязняў і ці пойдзе ЕС на змену сваёй палітыкі адносна Лукашэнкі? Чаму Зяленскі змяніў сваё стаўленне да дэмсіл, і якіх новых пагроз з боку Лукашэнкі і Пуціна варта чакаць суседзям Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński).
    33 min
  • Аляксандр Кныровіч. Як Лукашэнка запусціў заводы і запускае “шары” з кантрабандай да суседзяў
    Пра тое, што беларускую прамысловасць выратаваў Лукашэнка, беларусам вядома даўно. Ну, ён жа яшчэ да абрання прэзідэнтам, падчас дэбатаў са сваім канкурэтнам Кебічам, абяцаў “запусціць заводы”. Запусціў! І гэта добра відаць сёння. Таму жывуць беларусы лепш за сваіх суседзяў. Тых жа літоўцаў, пра што ўжо не першы раз нагадвае грамадзянам Літоўскай Рэспублікі міністр замежных спраў Беларусі Рыжанкоў. І даказвае перавагі “лукашэнкаўскай мадэлі эканомікі” на фактах. Прыгожа даказвае — у такой краіне хочацца жыць. І вярнуцца туды. Праўда, спачатку трэба папрацаваць над яе “вяртаннем да нармальнасці”…
    Што не так з аргументацыяй у звароце Рыжанкова да літоўцаў, і чаму беларусы не цэняць свайго шчасця? Ці праўда, што Лукашэнка “запусціў” не толькі заводы, але і сельскую гаспадарку? Ці здольны рэжым “вярнуцца да нармальнасці”, і што з той нармальнасцю не так? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    41 min
  • Дзяніс Кучынскі. Як дамаўляліся на сустрэчу Зяленскага з Ціханоўскай і хто яе ініцыяваў
    Не паспела знікнуць з навін інфармацыя пра сустрэчы і гучныя заявы, у тым ліку і адносна сітуацыі ў Беларусі, як беларуская тэма ізноўку з’явілася на парадку дня. Але цяпер пляцоўкай стала Вільня, дзе адзначаліся чарговыя ўгодкі паўстання 1863 года — паўстання Кастуся Каліноўскага. Прэзідэнты Украіны, Літвы, Польшчы ўзгадвалі беларусаў і Беларусь. А вечарам Уладзімір Зяленскі яшчэ і сустрэўся асобна са Святланай Ціханоўскай. І ўсё гэта адбывалася на фоне новай хвалі дыскусіі пра перамовы і дыялог з рэжымам Лукашэнкі.
    Чым адметны сёлетні Эканамічны форум у Давосе, і якія яго вынікі для Беларусі і беларусаў? Як рыхтавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага, і чаму пра яе не паведамляюць афіцыйныя рэсурсы адміністрацыі прэзідэнта Украіны? Чаму Зяленскі звярнуўся да тэмы Беларусі і навошта яму сустрэча з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.
    41 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners