euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Валерый Карбалевіч. Лукашэнка і нармальнасць: наколькі яны сумяшчальныя, і пры якіх умовах
    Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі асабіста запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць Кіеў. Маўляў, “Прыязджайце, пагаворым”. Не прайшло і шасці гадоў, як кіраўніцтва Украіны змяніла сваю пазіцыю адносна Ціханоўскай. На фоне наладжвання стасункаў паміж Трампам і Лукашэнкам. І на фоне пераезду Офіса Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву. Пераезду, пра які сама Ціханоўская нічога канкрэтнага не кажа, але пра які ўжо паведаміў журналістам прэзідэнт Літвы Наўседа.
    Што прымусіла змяніць Уладзіміра Зяленскага сваю пазіцыю адносна сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, якой ён пазбягаў з 2020 года, і як на такую сустрэчу адрэагуюць у Мінску? Чые заклікі адносна Беларусі ў Еўропе пачуюць хутчэй — Уладзіміра Зяленскага ці Марыі Калеснікавай? Якія сігналы гатоўнасці да дыялогу з Еўропай падае Мінск, і ці стане гэты год годам зніжэння ўзроўню рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч.
    42 min
  • Яўген Красулін. Ці здольны таталітарны рэжым на “вяртанне да нармальнасці”
    У сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагоддзя прадстаўнікі БНР і нават удзельнікі “Слуцкага збройнага чыну”, якія эмігравалі з тэрыторыі тагачаснай Беларусі, паверылі ў магчымасць “вяртання да нармальнасці” ў Савецкай Беларусіі. Пра гэта даводзілі не толькі савецкія газеты, але і эмісары, якіх дасылалі бальшавікі ў Еўропу. Альбо якіх вербавалі сярод беларусаў-эмігрантаў. За магчымасць свабодна вярнуцца і спакойна жыць на радзіме. І шмат хто ім паверыў і вярнуўся. Нават змог пэўны час спакойна пажыць. Але нядоўга, на жаль…
    Ці магчымае вяртанне да нармальнасці ў адносінах паміж дыктатарскім рэжымам і яго праціўнікамі, і ці былі такія спробы ў гісторыі Беларусі? Што агульнага ў тэзіса пра “вяртанне да нармальнасці” і планамі на “фінляндызацыю” ды “буферызацыю” Беларусі? Ці гатовы аўтарытарны ці таталітарны рэжым рызыкаваць сваёй устойлівасцю дзеля “будучага дзяржавы”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным.
    42 min
  • Ірына Сідорская. Пра аборты, дэмаграфію і традыцыйныя каштоўнасці
    У Беларусі забаранілі рабіць аборты ў прыватных клініках. Адны ўбачылі ў гэтым чарговы крок да таго, каб усталяваць выключны кантроль дзяржавы над яшчэ адной сферай дзейнасці. Але іншыя не выключаюць верагоднасці таго, што на фоне размоў пра неабходнасць павысіць нараджальнасць і заклікаў да беларускіх жанчын мець як мага больш дзяцей рэжым пойдзе на тое, каб увогуле забараніць аборты. А ўжо гэтая тэма забароны выклікала вялікую дыскусію ў сацсетках.
    Ці сапраўды справа можа дайсці да поўнай забароны абортаў у Беларусі, і ці мае права дзяржава ўмешвацца ў такія пытанні? Якія пагрозы для жанчын прынясе такое рашэнне, і пры чым тут традыцыйныя каштоўнасці? Якое стаўленне да пытання абортаў у беларскім грамадстве і ці маюць права мужчыны выказвацца па гэтай тэме? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
    43 min
  • Вольга Такарчук. Эфір пра “кефір”: як жыве “Краіна для жыцця” і ці падставілі Калеснікаву
    На ютуб вярнулася праграма “Вечаровы кефір” з Вольгай Такарчук і Яўгенам Салянковым. Але ўжо не ў межах канала “Краіна для жыцця”, а як самастойны і незалежны ад Сяргея Ціханоўскага праект. Адначасова Вольга Такарчук працягвае развіваць свой уласны канал. І аналізаваць усё, што адбываецца з беларусамі і што важна для беларусаў. Ад паводзінаў Сяргея Ціханоўскага да выказванняў Марыі Калеснікавай, якая прапануе наладжваць кантакты з Лукашэнкам.
    Што адбываецца з каналам “Краіна для жыцця” і чаму вядоўцы вымушаны ісці ў самастойнае плаванне? Якія змены чакаюць “Вечаровы кефір”, і чаму блогеры сварацца паміж сабой — што дзеляць? Ці можна лічыць, што Марыю Калеснікаву падстаўляюць, і як ставіцца да пераезду Офіса Ціханоўскай у Польшчу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук.
    41 min
  • Вольга Лойка. Пра кадравыя ратацыі, камунальны калапс і замірэнне з Еўропай
    Міністра фінансаў Юрыя Селіверстава перавялі на іншую працу — амбасадарам у Расіі. Магчыма, і правільна, калі тэмы запазычанасці расіян па плацяжах беларускім прадпрыемствам і новых расійскіх крэдытаў сёння найбольш актуальныя. На фоне штогадовых праблем з інфляцыяй. Але наноў узнікае пытанне лавы запасных у рэжыму… Праўда, што там тая лава, калі па швах трашчыць уся камунальная сістэма краіны, пачынаючы са сталіцы. Зіма некалі ж скончыцца, але калі і пры якіх умовах скончыцца пахаладанне ў дачыненнях і гандлі з Еўропай — пытаннечка.
    Пра што сведчыць ратацыя Селіверстава з міністра ў амбасадары, і ці ёсць у Пуціна грошы, каб карміць рэжым Лукашэнкі? Ці гатова Еўропа да аднаўлення кантактаў з Лукашэнкам і ці гатова Літва пачаць транзіт беларускага калію праз сваю тэрыторыю? Чаму пачаліся размовы пра камунальны калапс у Беларусі і ці дапаможа яго выправіць транзіт улады ад Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка
    47 min
  • Яўген Магда. "Прыязджайце!": што стаіць за словамі Зяленскага пра падтрымку Беларусі
    У сваім выступе на Эканамічным форуме ў Давосе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раптоўна закрануў тэму Беларусі. Дакладней — беларускіх пратэстаў 2020 года і адсутнасці рэальнай і практычнай падтрымкі гэтых пратэстаў з боку Захаду. Маўляў, вось не падтрымаў Захад памкненні беларускага народа зрынуць дыктатарскі і прарасійскі рэжым Лукашэнкі — і цяпер мы маем не толькі напружанасць на межах з Беларуссю, але і расійскія ракеты на тэрыторыі Беларусі. Якія пагражаюць сталіцам еўрапейскіх дзяржаў. А падчас двухбаковай сустрэчы ў Вільні і ўвогуле запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць Кіеў.
    Што стаіць за словамі Зяленскага і чаму ён нечакана звярнуўся да тэмы Беларусі і беларускіх пратэстаў 2020 года? Ці прыгадае Зяленскі сваю пазіцыю 2020 года адносна тых падзей у Беларусі, гандаль з Лукашэнкам і чым можа быць карысна сустрэча яго з Ціханоўскай у Кіеве? Ці варта разлічваць на падпісанне мірнага пагаднення паміж Украінай і Расіяй, і якая роля ў гэтым працэсе можа быць адведзена Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
    36 min
  • Роза Турарбекава. Якія змены дапушчальныя для Лукашэнкі дзеля замірэння з Еўропай
    Па пытанні Грэнландыі, выглядае на тое, Трамп і ўсе датычныя паразумеліся. Калі прэзідэнт ЗША ў чарговы раз не перагледзіць сваю пазіцыю, то ўсё скончыцца без акупацыі Грэнландыі амерыканскімі вайскоўцамі і нават без увядзення Трампам вялізных пошлін для краін ЕС. Але нечакана ў Белым доме згадалі пра Канаду… А лепш бы ўспомнілі пра Беларусь, бо нешта даўно спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл не наведваў Мінск. Дзе, калі верыць Марыі Калеснікавай, чакаюць, калі Еўропа следам за ЗША пачне наладжваць кантакты з Лукашэнкам. Каб разам “вяртацца да нармальнасці”.
    Ці можна казаць, што пытанне Грэнландыі для Трампа закрыта, і чаму ён ізноў узяўся за Канаду? Якія змены дапушчальныя для Лукашэнкі дзеля замірэння з Еўропай і ці патрэбна яму “вяртанне да нармальнасці”, пра якое кажа Калеснікава? Ці чакаць працягу пратэстаў у Іране, і чым можа скончыцца супрацьстаянне рэжыму аятол з Трампам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
    44 min
  • Аляксандр Фрыдман. Недарэчны міратворац: што атрымае Лукашэнка ад сяброўства ў Радзе міру
    Трамп актыўна ўзяўся за фарміраванне складу сваёй “Рады міру”. І накіраваў прапановы далучыцца да сяброўства ў ёй кіраўнікам 60 (на дадзены момант) краін свету. Па наяўнай інфармацыі, статус пастаяннага сябра Рады каштуе 1 мільярд долараў, пробная версія сяброўства на 3 гады — бясплатная. Атрымаў запрашэнне і Лукашэнка. І адным з першым у Еўропе падпісаў згоду на ўдзел. Кажуць, выбраў бясплатны “пробнік”. Што правільна, бо ёсць меркаванне, што Лукашэнка да канца гэтага свайго тэрміну не даседзіць. А значыцца на яго “прэзідэнцкі век” хопіць і трох гадоў бясплатнага сяброўства.
    Якія перспектывы адкрывае перад Лукашэнкам сяброўства ў трампаўскай Радзе міру, і ці сапраўды гэта дапаможа яму выйсці з міжнароднай і палітычнай ізаляцыі? Як еўрапейскія лідары рэагуюць на прымус з боку Трампа да ўваходжання іх у Раду міру, і што чакае ААН у будучым? Ці пойдзе Еўропа на перамовы і супрацу з Лукашэнкам, і ці варта разлічваць на адлігу праз такія перамовы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners