euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Дыялог з Лукашэнкам: ці магчымы ён па схеме Калеснікавай
    З рэжымам Лукашэнкі трэба дамаўляцца. Маўляў, ён палітык прагматычны і наўзамен зняцця еўрапейскіх санкцый будзе не толькі вызваляць палітвязняў, але і, не выключана, дазволіць вярнуцца і працаваць у Беларусі незалежным СМІ і НДА. Прынамсі, пра гэта трэба з ім размаўляць. З такой заявай выступіла ў першым сваім інтэрв’ю на волі былая палітзняволеная Марыя Калеснікава. Чым выклікала шмат крытыкі ў свой адрас. Дакладна — адносна такой сваёй пазіцыі.
    Ці гатовы краіны Еўрасаюза перагледзець сваю пазіцыю адносна Лукашэнкі, і як на гэтую пазіцыю могуць паўплываць паводзіны Трампа ў дачыненні да самой Еўропы? Чаму Лукашэнка мусіць пайсці на зніжэнне ўзроўню рэпрэсій, якія дапамагаюць яму ўтрымліваць уладу? Ці рэальна сёння вяртанне ў Беларусь незалежных СМІ і НДА, і што яны там будуць рабіць пры захаванні ўлады ў Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова
    47 min
  • Як кампанія з Беларусі зарабляе ў ЕС і дапамагае вайне супраць Украіны
    Здавалася б, што агульнага паміж запраўкамі “Беларуснафта”, мінскай “Галерэяй” і павільёнамі “БелДрук”? А справа ў тым, што за ўсім стаіць кампанія VDS, асноўная спецыялізацыя якой — запраўкі. Штогод фірма можа выпускаць да тысячы станцый пад ключ. Сярод кліентаў VDS нафтавыя кампаніі з ЗША, Вялікабрытаніі, Індыі і Грузіі. Выручка адной толькі кампаніі з групы за 2024 год перавысіла 40 мільёнаў долараў. Але беларускія расследавальнікі высветлілі: пакуль VDS будуе запраўкі ў Еўропе, яе структуры супрацоўнічаюць з падсанкцыйнымі кампаніямі ў Беларусі і РФ, падтрымліваюць акупацыйны рэжым на Данбасе і спансіруюць “рускі свет”.
    Чым з’яўляецца кампанія VDS і хто насамрэч за ёй стаіць? Як у іх атрымліваецца будаваць бізнес у ЕС і адначасова абслугоўваць вайну ва Украіне? Якое дачыненне кампанія мае да “сям’і” і БПЦ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі "Бюро Медыя" Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі
    44 min
  • Арцём Шрайбман. Паверыць Лукашэнку: ці пойдзе на гэта Еўропа яшчэ раз
    Былая палітзняволеная Марыя Калеснікава пераканана ў прагматычнасці Лукашэнкі, які наўзамен зняцця еўрапейскіх санкцый будзе не толькі вызваляць палітвязняў, але і дазволіць вярнуцца і працаваць у Беларусі незалежным СМІ і НДА. Маўляў, трэба дамаўляцца з рэжымам. І здзіўляецца, чаму ЕС не пачаў перамовы з Мінскам раней за ЗША. А пакуль ЕС вырашае, ці весці яму перамовы з Лукашэнкам, Трамп накіраваў у Мінск прапанову Беларусі далучыцца да заснавання так званага Савета міру.
    Ці гатовы краіны Еўрасаюза перагледзець сваю пазіцыю адносна Лукашэнкі, і як на гэтую пазіцыю могуць паўплываць паводзіны Трампа ў дачыненні да самой Еўропы? Чаму Трампу так карціць далучыць Грэнландыю да ЗША, і як здзяйсненне гэтага плана паўплывае на адносіны паміж Еўропай і ЗША? Навошта Трампу Лукашэнка ў Савеце міру, і як на канфігурацыю дэмсіл паўплывае пераезд Офіса Ціханоўскай у Варшаву? Ці варта чакаць у 2026 годзе змены стаўлення краін ЕС да Лукашэнкі і змяншэння ўзроўню рэпрэсій у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт Берлінскага цэнтра Карнегі Арцём Шрайбман
    53 min
  • Андрэй Махоўскі. Пра інфляцыю, пенсіі, курс долара і прагматычнасць Лукашэнкі
    Прагноз інфляцыі на 2026 год — 7%. І цалкам верагодна, што гэтым разам прагнозныя паказчыкі будуць выкананы. Калі не здарыцца нечага нечаканага. А здарыцца яно можа вельмі проста, гледзячы па тым, колькі сюрпрызаў ужо паспеў нам прынесці год, які пачаўся тры тыдні таму. Да прыкладу, праблемы могуць узнікнуць у Расіі. Рэцэсія, скажам, здарыцца. І што чакае Беларусь, якая дзякуючы фінансаваму генію Лукашэнкі сёння цалкам ад Расіі залежная, — пытанне рытарычнае.
    Наколькі небяспечная для дабрабыту шараговага беларуса інфляцыя ў 7%, і ці рэальна выканаць гэты прагноз? Ці варта чакаць рэцэсіі ў Расіі, і як гэта паўплывае на беларускую эканоміку? Чаго чакаць ад новага міністра працы, і што губляе Еўропа, не ідучы на супрацу з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    41 min
  • Наталля Васілевіч. Рускамірскія “манахіні” з Беларусі: навошта яны пішчом лезуць у Еўропу
    Новы скандал з удзелам так званых манахінь Свята-Елісавецінскага манастыра здарыўся напрыканцы 2025 года. Гэтым разам у Швецыі, куды “прапуцінскія манахіні-шпіёнкі”, як іх назвалі ў шведскіх медыя, прыехалі ў пошуках магчымасці зарабіць на царкоўных кірмашах. Брытанская газета The Telegraph у адмысловым артыкуле распавяла пра тое, як манахіні з Беларусі зарабляюць грошы ў Еўропе, каб потым пералічваць заробленае на падтрымку расійскіх акупантаў ва Украіне.
    Чым адметная шведская гісторыя з манашкамі Свята-Елісавецінскага манастыра, і чаму яны так упарта імкнуцца пралезці на еўрапейскія царкоўныя кірмашы? Ці ёсць падставы для абвінавачвання манашак у шпіянажы, і адкуль у беларускага манастыра столькі гандлярак і тавару? Навошта мітрапаліт Веніямін бласлаўляе беларускіх дзяцей на “прарасійскую” экскурсію, і ці будзе Бабарыка маліцца ў царкве ў Берліне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    43 min
  • Аліна Харысава. Логіка Трампа: ад прэтэнзій на Грэнландыю да крыўды на Данію і ЕС
    У адрозненне ад шэрагу іншых тэм, войнаў і рашэнняў тэма Грэнландыі не знікае з парадку дня ў Трампа ледзь не ад самага пачатку яго прэзідэнцтва. А нежаданне і самой Грэнландыі, і Даніі, часткай якой яна з’яўляецца, і агулам краін Еўропы выклікае не проста незадаволенасць і раздражнёнасць у прэзідэнта ЗША, але і прыводзіць да прыняцця пэўных рашэнняў. То ён мыты ўводзіць для краін, якія сваіх салдат у Грэнландыю накіравалі, то пагражае пакінуць Еўропу сам-насам з Расіяй і вайной ва Украіне, то піша ліст прэм’ер-міністру Нарвегіі са сваімі крыўдачкамі адносна Нобелеўскага камітэта і паводзінаў Даніі.
    Як у краінах Еўрасаюза успрымаюць паводзіны Трампа ў дачыненні да Еўропы і яго ідэі далучыць Грэнландыю да ЗША? Ці рэальны развал NATO праз пытанне Грэнландыі, і як гэтую пагрозу развалу ацэньваюць ваенныя эксперты і палітыкі? Ці варта чакаць у 2026 годзе змены стаўлення краін ЕС да Лукашэнкі і змяншэння ўзроўню рэпрэсій у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка па стратэгіі і аналітыцы, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
    45 min
  • Улад Кобец. Пра Беларусь у Давосе, стратдыялог дэмсіл з ЗША і пра палітвязняў
    У швейцарскім Давосе распачынае працу Сусветны эканамічны форум. На яго ў чарговы раз запрошана і Святлана Ціханоўская. Традыцыйна яна абазначыла мэту свайго візіту словамі пра неабходнасць нагадваць пра Беларусь: “каб тэма Беларусі гучала, каб нас адрознівалі ад Расіі, а беларусаў не прыраўноўвалі да рэжыму”. Вось толькі ў праграме Форуму беларуская тэма і Беларусь не ўзгадваецца нават блізка. І выступленне Ціханоўскай будзе ў межах дыскусіі пра выклікі эканоміцы Расіі.
    Ці азначае адсутнасць тэмы Беларусі ў праграме Форуму ў Давосе, што беларускае пытанне еўрапейскіх палітыкаў не асабліва хвалюе, і ці здольная Ціханоўская сваім выступленнем гэта стаўленне змяніць? Ці працягваюцца кантакты паміж дэмсіламі і Вашынгтонам, на якім узроўні, і пры чым тут Сяргей Ціханоўскі? Як пераезд Офіса Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву паўплывае на адносіны з Літвой, і ці гатова дыяспара на прыкладзе працы ЦБС прыняць вялікую колькасць дэпартаваных з краіны палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
    53 min
  • Роза Турарбекава. Пра Грэнландыю, шантаж тарыфамі, Іран і гібрыдную вайну Лукашэнкі
    Трамп не спыняецца ў сваім жаданні далучыць да ЗША Грэнландыю. І цяпер ён ад прапаноў Даніі купіць гэтую частку яе тэрыторыі і спроб падкупіць жыхароў Грэнландыі перайшоў да эканамічнага шантажу — наклаў мыты на тыя краіны, якія найбольш востра выступаюць супраць намеру Трампа. У гэты ж час рэжым аятол працягвае душыць пратэсты ў Іране, а Хаменеі, прызнаючы факт забіцця тысяч пратэстоўцаў сілавікамі, вінаваціць у гэтым найперш ЗША і асабіста Трампа. Рэжым Лукашэнкі пераключыўся з Літвы на Польшчу і запускае ў яе бок “нявызначаныя паветраныя аб’екты”, а Офіс Ціханоўскай, выглядае на тое, усё ж пераедзе ў Варшаву з Вільні…
    Якія прычыны прымушаюць Трампа настойліва дамагацца Грэнландыі, і якія пагрозы для ўсяго Захаду нясуць яго дзеянні? Што адбываецца ў Іране, і чаму Захад не дапамог пратэстоўцам? Чаму рэжым Лукашэнкі актывізаваўся на польскім кірунку і як гэта можа паўплываць на перамовы пра вызваленне палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners