euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Класкоўскі. Як Лукашэнка трымаецца між Венесуэлай і Іранам і пры чым тут цыклон?
    Беларуская палітычная рэчаіснасць усё часцей выглядае як танная тэатральная самадзейнасць: цыклоны падаюцца як катастрофы, кіраўнік краіны дэманстратыўна кідае снег перад камерамі і ўсё “ратуе” беларусаў, а прапаганда змагаецца з абмеркаваннем праблем. Але за гэтымі карцінкамі праступае тое, што ўжо немагчыма схаваць — стомленасць сістэмы, нервовасць улады і пытанні, ад якіх залежыць занадта шмат.
    У эфіры пагаворым пра тое, як здароўе Лукашэнкі паступова становіцца палітычным фактарам і што гэта можа значыць для ўнутраных рашэнняў, знешніх кантактаў і магчымых сцэнарыяў транзіту ўлады. Абмяркуем і больш шырокі кантэкст: сувязі Беларусі з Іранам і Венесуэлай, размовы пра “вялікую ўгоду”, рызыку ўнутраных расколаў і межы лаяльнасці сілавікоў.
    А калі паспеем — пагаворым і пра чарговы сімвал закрытай сістэмы: што там з “Арэшнікам”?
    У гасцях Еўрарадыё — палітычны аналітык ІА “Позірк” Аляксандр Класкоўскі.
    43 min
  • Наста Базар. “Адмена”: як яна працуе ў выпадку сексуалізаванага гвалту
    Мінулы 2025 год для беларускага грамадства (як мінімум той яго часткі, якая знаходзіцца ў эміграцыі) адзначыўся шэрагам даволі гучных кейсаў сексуалізаванага гвалту альбо харасменту. Вынікі гэтых кейсаў былі розныя. Але часам здавалася, што ніякія дзеянні, словы альбо ўчынкі “злачынцы” не прынясуць яму прабачэння грамадства.
    Ці існуе і як працуе сістэма “адмены” чалавека, які быў абвінавачаны ў харасменце альбо сексуалізаваным гвалце? Ці мае беларускае грамадства інстытут рэпутацыі і як гэта працуе? Навошта патрэбны “Прынцыпы антыхарасменту” і што ў іх самае галоўнае? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з фемактывісткай і гендарнай эксперткай Настай Базар
    40 min
  • Ганна Маціеўская. Ад легалізацыі да Дубліна і дэпартацыі: выклікі 2026 года
    Палітзняволеныя з апошняй групы дэпартаваных з краіны вязняў актыўна абжываюцца ў новых краінах, куды іх закінуў лёс і помслівасць Лукашэнкі, — у Польшчы і Літве. Дзякуючы падтрымцы валанцёраў з дабрачынных і праваабарончых арганізацый і ініцыятыў, палітычных структур дэмсіл і мясцовым уладам пытанні легалізацыі атрымліваецца вырашаць дастаткова хутка. Але не ўсе, і не адразу. А ў некаторых выпадках нявырашаныя пытанні і нявыкананыя абяцанні тычацца і вязняў з папярэдняй групы.
    Якія пытанні, звязаныя з легалізацыяй палітвязняў, патрабуюць асаблівай увагі, і чаму не ўсё атрымліваецца вырашыць? З якімі міграцыйнымі і легалізацыйнымі выклікамі апошнім часам сутыкаюцца беларусы і ці атрымліваецца ў юрыстаў дапамагчы ім? Як змяняецца міграцыйнае заканадаўства ў Польшчы і якіх сюрпрызаў варта чакаць бліжэйшым часам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай
    44 min
  • Павел Усаў. Паміж рэвалюцыяй, дэградацыяй, круглым сталом і фуршэтам
    Пакуль у Іране пратэстоўцы спрабуюць прымусіць рэжым аятол сысці, у беларускіх дэмсіл іншае змаганне: разабрацца, каго куды запрасілі, а калі не запрасілі, то па якой прычыне. У Беларусі ў гэты ж час працягваюцца рэпрэсіі, агучваюцца ўсё новыя прысуды, а лукашэнкаўскі міністр інфармацыі здзекліва заяўляе ў адказ на пытанні пра адсутнасць беларускамоўных праграм на тэлебачанні, што не бачыць патрэбы нешта змяняць.
    Ці ёсць шанцы на перамогу ў іранскіх пратэстоўцаў і чым сітуацыя ў Іране адрозніваецца ад беларускіх пратэстаў 2020 года? Ці варта разлічваць на дамоваздольнасць Лукашэнкі і ці ёсць перспектывы ў прапанаванага АПК нацыянальнага дыялогу? Ці сапраўды дэмсілы дэградуюць і ці магчыма гэты працэс спыніць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    38 min
  • Анатоль Лябедзька. Нацыянальны дыялог: ці магчымы ён з Лукашэнкам, і на якіх умовах
    Сесці за “круглы стол” і распачаць нацыянальны дыялог дзеля прымірэння прапанаваў лукашэнкаўскаму рэжыму Аб’яднаны пераходны кабінет. У эфіры Еўрарадыё прадстаўнік АПК па транзіце ўлады і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка тлумачыў, што іншага выйсця ў нас няма і мы мусім на такі крок пайсці дзеля захавання незалежнасці Беларусі і еднасці нацыі. Аднак ці здольны рэжым да нейкіх перамоў, калі размова не пра капітуляцыю апанентаў?..
    Ці былі раней рэальныя спробы распачаць нацыянальны дыялог і ці здольны Лукашэнка дамаўляцца? Якія пагрозы для Беларусі сёння найбольш актуальныя, і ці здольны абараніць беларускі суверэнітэт Будапешцкі мемарандум? Якую карысць дае парламенцкая супраца і якія перспектывы для дэмсіл адкрывае 2026 год? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
    39 min
  • Анастасія Лузгіна. Новы год, старая эканоміка. Чаму грошы знікаюць, а рэзервы растуць?
    Новы год пачаўся, а старыя пытанні нікуды не зніклі. Чаму грошы ў кішэні знікаюць хутчэй, чым прыходзяць? Што адбываецца з рублём — і ці варта наогул за ім сачыць? І як так атрымалася, што пры ўсіх праблемах у краіне рэкордныя золата-валютныя рэзервы?
    Разам з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной будзем разбірацца, што паказваюць свежыя лічбы па інфляцыі, як мяняўся курс беларускага рубля за апошні год і з чым эканоміка ўвайшла ў 2026‑ы. Таксама пагаворым пра знешни гандаль, кошты на нафту і пра тое, што насамрэч стаіць за афіцыйнай статыстыкай па ВУП і заробках. І галоўнае — паспрабуем зразумець, што ўсё гэта значыць не на паперы, а ў звычайным жыцці.
    43 min
  • Яўген Красулін. Права сілы: у чым падабенства і адрозненне пратэстаў у Беларусі і Іране
    Як паказвае жыццё, міжнароднае права любяць усе палітычныя рэжымы — і дэмакратычныя, і дыктатуры. З адным адрозненнем: дэмакратычныя рэжымы міжнароднае права паважаюць і яго прытрымліваюцца, дыктатуры тое права не паважаюць і парушаюць, але хочуць, каб у дачыненні да іх усе астатнія дзейнічалі ў адпаведнасці з нормамі міжднароднага права. Так было да 2026 года. Трамп правілы гульні памяняў. Пачаўшы з дыктатара Венесуэлы Мадура. А цяпер пагражае рэжыму Ірана.
    У які бок ідуць іранскія пратэсты і чым яны адрозніваюцца ад беларускіх пратэстаў 2020 года? Ці можна назваць пратэсты мірнымі, калі падпальваюць машыны ды забіваюць сілавікоў? Што Трамп можа зрабіць з аятоламі, і што да ўсяго гэтага беларусам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    41 min
  • Ірына Сідорская. Добразычлівы сексізм: што не так з “Годам беларускай жанчыны”
    З пафасам і клопатам пра беларускую жанчыну Лукашэнка падпісаў указ аб прызнанні 2026 года “Годам беларускай жанчыны”. Прапаганда на чале з ідэолагамі і пры падтрымцы праўладных блогераў распачала кампанію піяру і ўхвалення гэтага рашэння. Вось толькі ў людзей, абазнаных у гендарнай тэматыцы, узнікаюць сумневы ў тым, што гэтая ініцыятыва рэжыму пойдзе на карысць беларускім жанчынам.
    Ці выйграюць жанчыны ад ініцыятывы Лукашэнкі, і якія маніпуляцыі стаяць за так званым “Годам беларускай жанчыны”? Што такое добразычлівы сексізм і ці адчуюць змены ў стаўленні да сябе жанчыны ў беларускіх калоніях і турмах? Як адрозніваецца адчуванне шчасця ў жанчын і мужчын, і адкуль гэтая розніца ўзнікае? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners