euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Цуд на Каляды: як аб’ехаць ЗША на Казе і з беларускай батлейкай
    Калі ўжо святкаваць беларускія народныя святы, то каб у іх быў свой, адметны беларускі вайб. А якія ж Каляды без калядных спеваў ды пачастункаў, а Раство — без батлейкі? Менавіта таму, беларусы ЗША ўласнымі намаганнямі зладзілі гастрольны тур для двух выбітных дзеячаў: спевака Сяржука Доўгушава і акцёра Аляксандра “Маляваныча” Ждановіча. Тыя ж у сваю чаргу падрыхтавалі адмысловыя праграмы для гэтай паездкі.
    Чым адметны для Доўгушава і Маляваныча гэты, ужо не першы, тур у ЗША і якія цікавосткі яны падрыхтавалі? Як арганізоўвалася паездкі і з якімі складанасцямі давялося сутыкнуцца арганізатарам? Ці застаецца цікавасць да беларускай тэматыкі ў беларусаў ЗША і як гэтую цікавасць працягваць падтрымліваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан, спявак, кіраўнік гурта Kasary, заснавальнік “Дома творцаў” у Варшаве Сяржук Доўгушаў і акцёр ды вядоўца Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч
    42 min
  • Юрый Дракахруст. Сусед для Бакіева: ці стане для Мадуры Беларусь другой радзімай
    Метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі практычна штодзень спыняюць працу аэрапорта Вільні, а з беларуска-польскай мяжы апошнімі днямі некуды таемным чынам зніклі ўсе жадаючыя нелегальна трапіць у Еўрасаюз. Па перамоўным трэку паміж Мінскам і Вашынгтонам, кажуць, працягваюцца нейкія ўзаемныя імпульсы, а вось на трэку еўрапейскім адбываецца нешта дзіўнае. Да прыкладу, быў прызнаны экстрэмісцкім сайт… Савета Еўропы. Еўрапарламент выказваецца ў падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі і кажа пра ціск на рэжым Лукашэнкі, а з Літвы далятаюць чуткі пра пераезд з Вільні ў Варшаву Офіса Святланы Ціханоўскай. А Лукашэнка чакае прыезду ў Мінск Мадуры з Венесуэлы. Ну а яшчэ беларусы чакаюць Калядаў і прыезду Коўла ў Мінск…
    Чаму затармазілі перамовы Мінска з Вашынгтонам і ці варта разлічваць на вызваленне новай групы палітвязняў да канца года? Як на Беларусь уплывае канфрантацыя з Літвой і чаго чакаць ад новага санкцыйнага пакета ЕС? Ці чакаць пераезду Офіса Ціханоўскай з Вільні і што гэта змяняе для дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё "Свабода" Юрый Дракахруст
    51 min
  • Барыслаў Бярэза. “Схемкі”: якімі інтарэсамі ўкраінскія палітыкі звязаныя з Лукашэнкам
    Ахвярай чарговага карупцыйнага скандалу ва Украіне стаў кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі і лепшы сябар Зяленскага Андрэй Ярмак. Здавалася б, пры чым тут Беларусь, Лукашэнка, Ціханоўская альбо беларускія добраахвотнікі? Але калі слухаць каментары наконт карупцыі ва Украіне ад Лукашэнкі, то ўзнікае думка, што ён не толькі пра пэўныя карупцыйныя “схемкі” ведаў, але і меў да іх дачыненне. А ў такім выпадку, лагічным пачынае выглядаць і насцярожанае стаўленне ўкраінскага кіраўніцтва і да беларускіх дэмсіл, і нават да беларускіх добраахвотнікаў.
    Чаму нават ва ўмовах вайны не атрымліваецца збіць хвалю карупцыі і ці маюць пад сабой глебу падазрэнні пра агульныя “схемкі” з Лукашэнкам? Які кампрамат на ўкраінскіх палітыкаў мае Лукашэнка і ці ўплывае гэты факт на нежаданне Кіева мець дачыненні з Ціханоўскай? Чаму не вырашаюцца праблемы з легалізацыяй нават тых беларусаў, якія ваявалі за Украіну і ці пойдзе Зяленскі на падпісанне мірнага плана Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы кіраўнік інфармацыйнага аддзялення партыі “Правы сектар”, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАСЕ, палітычны актывіст і экс-баец Узброеных сіл Украіны Барыслаў Бярэза
    36 min
  • Аляксандр Кныровіч. Цэны на агуркі, пераезд Офіса, Коўл у Мінску — вынікі тыдня з Кныровічам
    На сыходзячым тыдні Лукашэнка правёў некалькі перамоваў з амбасадарам Венесуэлы, сустрэўся з прадстаўнікамі Кеніі, кіраўніком СК Расіі і спецпрадстаўніком Трампа Джонам Коўлам. Як на нас, самая важная і цікавая сустрэча — апошняя. Бо яна можа азначаць хуткае вызваленне з турмаў беларускіх палітвязняў.
    Гэта а таксама перлы і цэны на гуркі і памідоры тыдня ў 13:00 па Мінску абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам
    45 min
  • Вольга Лойка. Метэазонды vs фуры: ці напалохае ЕС новымі санкцыямі Лукашэнку
    Чуткі пра пераезд Офіса Святланы Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву нечакана вярнуліся ў інфармацыйную стужку. І хоць прадстаўнікі Офіса гэта імгненна абверглі, але пэўныя сумневы ў іх шчырасці застаюцца. Гэтак жа не зусім зразумела, на якім этапе “вялікая здзелка” Лукашэнкі з Трампам і калі варта чакаць як візіту Коўла ў Мінск, так і вызвалення новай групы палітычных вязняў. Што да “беспраблемных для авіяцыі” метэазондаў, то яны як лёталі, так і лётаюць у небе Літвы, за што ЕС пагражае Мінску новымі санкцыямі, а Вільня — новым закрыццём мяжы з Беларуссю.
    Ці чакаць пераезду Офіса Ціханоўскай з Вільні і што гэта змяняе для дэмсіл? Чаму затармазілі перамовы Мінска з Вашынгтонам і ці варта разлічваць на вызваленне новай групы палітвязняў да канца года? Як на Беларусь уплывае канфрантацыя з Літвой і чаго чакаць ад новага санкцыйнага пакету ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка
    49 min
  • Валерый Кавалеўскію. Прымус да дыялогу: чаго дамагаецца Лукашэнка канфрантацыяй з Літвой
    Атмасфера на беларуска-літоўскай мяжы, адпаведна і ў палітычных стасунках паміж Мінскам і Вільняй, усё больш накаляецца. Метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэта штоноч уздымаюцца ў неба, з гэтай прычыны праца аэрапорта Вільні спыняецца, літоўскія фуры застаюцца ў "закладніках" на тэрыторыі Беларусі, а літоўскія палітыкі пагражаюць новым закрыццём мяжы. Больш за тое, Літва звярнулася да Бруселя з патрабаваннем паўплываць на Лукашэнку і ЕС падрыхтаваў новы пакет санкцый супраць беларускага рэжыму. Скажам шчыра — не самы спрыяльны фон, каб казаць пра неабходнасць перамоў з рэжымам, спыненні ціску і змену стратэгіі…
    Ці сведчыць пазіцыя і дзеянні Мінска адносна Літвы пра гатоўнасць Лукашэнкі да дыялогу — як з Літвой, так і з Еўрасаюзам і беларускім грамадствам? Ці варта разлічваць на тое, што па выніку перамоў з ЗША рэжым пойдзе на змяншэнне рэпрэсій? Як на Беларусь уплывае стратэгія нацбяспекі ЗША і ці варта разлічваць на падпісанне мірнага пагаднення паміж Украінай і Расіяй да канца бягучага года? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім
    45 min
  • Югася Каляда: лепшай за “Жыве Беларусь!” нацыянальнай ідэі ў беларусаў няма
    11 снежня ў эфіры Еўрарадыё — Югася Каляда, пісьменніца, пераможца прэміі імя Ежы Гедройца.
    Нам трэба ствараць такі прадукт, цікавасць да якога прымусіць нашых чытачоў “прадзірацца” праз тую беларускую мову, на якой той прадукт створаны. І хоць у нас яшчэ шмат неасэнсаваных частках нашай трагічнай гісторыі, мы мусім думаць і пра тое, каб ствараць у літаратуры нешта прыгожае і гераічнае, фантастычнае і прыцягальнае. І мы абавязкова з гэтымі задачамі справімся, перакананая Югася Каляда.
    Пра тое, як зацікавіць беларусаў беларускасцю, навошта ў эміграцыі культываваць сваю беларускасць і чаму нам неабходна перагледзіць свой трагічны досвед параз, каб рухацца наперад, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Югасяй Калядой.
    51 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners