euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Міхаіл Шэйтэльман. Чым Лукашэнка так “насаліў Зяленскаму” і ці будзе Мінск-3
    Выступаючы ў Астане перад крамлёўскімі прапагандыстамі, Лукашэнка не толькі ў чарговы раз выступіў у ролі стратэга і ваеннага аналітыка, але і шчыра здзівіўся негатыўнаму стаўленню да яго прэзідэнта Украіны Зяленскага. “Я ў чым яму насаліў так?”, — зрабіў круглыя вочы чалавек, які сам называе сябе суагрэсарам, бліжэйшым паплечнікам Пуціна і… прыхільнікам спынення вайны ва Украіне. Для чаго нават гатовы перамоўную пляцоўку ў Мінску падрыхтаваць. І сам тут жа кажа, што на той пляцоўцы Зяленскі для спынення вайны мусіць прыняць умовы Пуціна. І ўсё! І чым тут, сапраўды, можна “насаліць” Зяленскаму і Украіне…
    Ці спрацуюць памкненні Лукашэнкі дамагчыся далучэння яго да мірных перамоў па Украіне? Чым Украіна заплаціла Лукашэнку за вызваленых з турмаў сваіх грамадзян? Чаму Трамп імкнецца прымусіць Кіеў да падпісання мірнага плана, напісанага ў Крамлі, і як гэта падпісанне будзе ўспрынятае ўкраінскім грамадствам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з паліттэхнолагам, пісьменнікам, блогерам Міхаілам Шэйтэльманам
    44 min
  • Яўген Красулін. Язык vs мова: чаму прынцып “не важно на каком языке” для нас не працуе
    “Моўнае пытанне” заўсёды было балючым для беларусаў. Мова нашага народа чамусьці заўжды выклікала варожыя пачуцці прыхадняў як з усходу, так і з захаду. Магчыма, тая моўная сітуацыя, якая сёння ёсць у беларускім грамадстве, з катэгорыі “так склалася гістарычна”. Таму мы сёння маем нібыта дзве роўныя паводле Канстытуцыі мовы, але ў няроўным стане ўжывання. Кажам: “Няважна, на якой мове” і “это просто инструмент для коммуникации”. І ведаем, што за мову — забіваюць. Як і тое, што яна бароніць.
    Наколькі сітуацыя з мовай у Беларусі ўнікальная і ці ёсць прыклады яе вырашэння? Ці нясуць мова і культура народа адказнасць за тое, як сябе паводзяць лідары гэтай нацыі і сам народ у пэўныя перыяды гісторыі адносна суседзяў? Чаму падыход “не важно на каком языке” небяспечны? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    39 min
  • Аліна Харысава. Чаму Лукашэнку так напалохаў беспілотнік з папяровымі БЧБ-сцяжкамі
    У Гродна заляцеў і разбіўся беспілотнік, які, сцвярджаецца, раскідваў над вуліцамі старажытнага беларускага горада паперкі ў колерах беларускага нацыянальнага сцяга. Як сцвярджае прапаганда, апарат нібыта заляцеў з тэрыторыі Літвы. І два гэтыя факты — раскіданыя па вуліцах бела-чырвона-белыя сцяжкі і нібыта залёт апарата з Літвы — прывялі і Лукашэнку, і яго аматарку зрываць нацыянальную сімволіку ў жылых дварах прэс-сакратарку Эйсмант, і прапаганду разам з МЗС у шаленства. Гэта ж вам не метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі, з прычыны якіх аэрапорт у Вільні вымушана спыняе палёты — тут сапраўдная пагроза нацбяспецы і спакойнаму сну Лукашэнкі.
    Чаму Лукашэнку так напалохалі папяровыя БЧБ-сцяжкі і ці варта давяраць звесткам, што беспілотнік сапраўды прыляцеў з Літвы? Чым адметная рэакцыя сусветных СМІ на візіт Лукашэнкі ў М’янму і Аман? Чаму Еўропа ўпарта не пагаджаецца на перамовы з Лукашэнкам і ці дойдзе сітуацыя да закрыцця межаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
    36 min
  • Яўген Магда. Што Лукашэнка атрымае за вызваленне з турмаў украінскіх вязняў?
    Цалкам нечакана і без нейкай інфармацыйнай падрыхтоўкі Лукашэнка падпісаў загад аб вызваленні з беларускіх турам больш за тры дзясяткі ўкраінскіх грамадзян. Па часе гэта вызваленне амаль супала з пачаткам вялікай кампаніі па прасоўванні “мірнага плана Трампа па Украіне”. У Вашынгтоне гэтае вызваленне прывіталі, а яшчэ падзякавалі кіраўніку ГУР Украіны Буданаву за садзейнічанне працэсу перамоў і вызвалення. Адметна, што праз некалькі дзён пасля гэтага гучнага вызвалення грамадзян Украіны, у Беларусі на 13 гадоў зняволення асудзілі былога добраахвотніка з Палка Каліноўскага Верамейчыка.
    Чаго дамагаецца Лукашэнка вызваленем грамадзян Украіны і” што ён разлічвае атрымаць наўзамен? Ці ёсць шанца ў “мірнага плана Трампа” быць падпісаным і ці далучаць Лукашэнку да перамоў па Украіне? Чаму Украіна не дамагаецца ад Лукашэнкі вызвалення палітвязняў, асуджаных на зняволення за падтрымку Украіны, і як за апошні год змяніліся адносіны да беларусаў ва ўкраінскім грамадстве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    41 min
  • Роза Турарбекава. Цыгарэтны дэсант: навошта Лукашэнка наноў правакуе Літву і Польшчу
    У адрозненні ад кіраўніцтва хунты М’янмы, для якой візіт хоць нейкага, але кіраўніка еўрапейскай краіны, за шчасце, у Амане Лукашэнку не сустракалі танцамі ў аэрапорце і вершнікі не суправаджалі яго да месца начоўкі. З іншага боку, не дзіўна, калі ў гэтую краіну Лукашэнку калі і прыводзяць справы, то найперш асабістыя (ці сямейныя), чым дзяржаўныя. Але адсутнасць дома лідара рэжыму не замінае яго падначаленым працягваць узмацняць канфрантацыю з краінамі-суседзямі, рызыкуючы давесці сітуацыю да зачыненых Літвой, Польшчай і Латвіяй межаў з Беларуссю.
    Чаго дамагаецца ад уладаў Літвы Лукашэнка, патрабуючы “палітычнага вырашэння пытання з літоўскімі грузаперавозчыкамі”? Чым рэжыму цікавы Аман і ці былі ў Лукашэнкі шанцы зрабіць Мінск месцам правядзення мірных перамоў па Украіне? Чаго варта чакаць ад канфліктаў на межах з Літвой і Польшчай і якія плюшкі атрымае Лукашэнка за вызваленне чарговай групы палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    37 min
  • Павел Латушка. Дыпламатычны прарыў: ад М’янмы да Будапешта 2.0 і зачыненых межаў
    Пакуль Лукашэнка здзяйсняў “дыпламатычны прарыў” у асабліва сяброўскія яго рэжыму краіны “дальняй дугі”, у яго лічы з кішэні выцягнулі лаўры галоўнага міратворца і перамоўшчыка. У той час, як Лукашэнка хваліў лідара М’янмы і яго таталітарныя практыкі знішчэння нязгодных суграмадзян, міністр замежных спраў Венгрыі завітаў да Пуціна, дзе той паабяцаў, што мірныя перамовы па Украіне пройдуць у… Будапешце! І ў прынцыпе гэта лагічна ў сітуацыі, калі “мінская перамоўная пляцоўка” можа застацца па той бок зачыненых Літвой, Польшчай і Латвіяй межаў з Беларуссю.
    Ці можна лічыць візіт у М’янму дыпламатычным прарывам і чым цікавы для Беларусі той рэгіён? Ці былі ў Лукашэнкі ўвогуле шанцы атрымаць згоду на правядзення мірных перамоў у Мінску і на каго быў разлічаны яго стэндап у Бішкеку? Чаго варта чакаць ад канфліктаў на межах з Літвой і Польшчай навошта дэмсілам яшчэ адна міжнародная канферэнцыя? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай Рады Павел Латушка
    43 min
  • Андрэй Махоўскі. Дальняя дуга: пра гандаль з М’янмай, закрыццё межаў і санкцыі ЕС
    Пакуль Лукашэнка дамаўляўся з М’янмай пра “ўзаемавыгаднае эканамічнае супрацоўніцтва”, у Еўрасаюзе рыхтавалі чарговы пакет санкцый у дачыненні да яго рэжыму, а Літва праводзіла кансультацыі з Польшчай і Латвіяй наконт сумеснага блакавання беларускай мяжы ў выпадку неабходнасці. А такая неабходнасць, назіраючы за ростам спробаў нелегальных пераходаў польскай мяжы і залёты метэазондаў з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі ў Літву і Латвію, можа ўзнікнуць.
    Якія выгоды ад гандлю з М’янмай атрымае Беларусь і ці здольная замяніць “дальняя дуга” еўрапейскі рынак для беларускіх тавараў? Чым адметны новы санкцыйны пакет Еўрасаюза і ці працуюць санкцыі? Ці рэальная пагроза закрыцця межаў з Беларуссю не толькі Літвы, але і Польшчы ды Латвіі і як гэта можа ўдарыць па эканоміцы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы Оптымум на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    37 min
  • Ліза Пракопчык. “Любоў да аўтарытарызму”. Адкуль яна ў моладзі і што пайшло не так?
    Усё часцей гучыць, што беларуская моладзь становіцца больш лаяльнай да ўлады: у TikTok — чырвона-зялёныя трэнды, у школах — новыя ідэалагічныя правілы, у грамадстве — апатыя пасля 2020 года. Пакаленне, якое падчас пратэстаў было падлеткамі, уваходзіць у дарослае жыццё ўжо з іншымі чаканнямі і іншай карцінай свету. Чаму частка маладых прымае аўтарытарную логіку? Што ім прапануе рэжым — і чаго ім не даюць дэмакратычныя сілы?
    Пра гэта і не толькі размаўляем з нашай госцяй — віцэ-спікеркай Каардынацыйнай рады і сяброўкай фракцыі “Моладзевы наступ” Лізай Пракопчык. 29 лістапада яна выступіць на Belarus Future Unconference 2025. NextGen Edition з тэмай: “Як адбіць любоў да аўтарытарызму ў беларускай моладзі?”
    Пра тэндэнцыі, рызыкі і магчымасці для новага пакалення, а таксама пра тое, як вярнуць моладзі цікавасць да дэмакратычных ідэй — слухайце і глядзіце ў чарговым эфіры Еўрарадыё.
    48 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners