euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Мікалай Халезін. Ці атрымаецца ў Ціханоўскага заваяваць сімпатыі Трампа
    Напрыканцы тыдня ў Вашынгтон Пост выйшаў артыкул за подпісам Сяргея Ціханоўскага. Анансуючы выхад матэрыяла, Вадзім Пракоп’еў упарта раіў яго не прапусіць, намякаючы, што гэта ледзь не “праграмны артыкул” Ціханоўскага. І яго сапраўды заўважылі. Прычым, рэакцыя была ад рэзка негатыўнай да катэгарычна ўхвальнай. Гэта калі казаць пра беларускі бок. Калі ж казаць пра амерыканскіх палітыкаў, дый еўрапейскіх таксама, то тут факт заўважнасці пад пытаннем, бо выхад артыкула Ціханоўскага супаў з апублічваннем так званага “мірнага плана Трампа па Украіне”.
    Што не так з артыкулам Ціханоўскага і тымі тэзісамі, якія ён спрабуе прасоўваць? Ці здольныя дэмсілы сёння прыцягнуць увагу Трампа да Беларусі і ці правільна, што гэтым найбольш актыўна займаецца менавіта Ціханоўскі? Чаму адкрыццё Літвой мяжы так і не прывяло да паразумення паміж Вільняй і Мінскам і ці здольныя апаненты Святланы Ціханоўскай стварыць свой орган, які будзе прадстаўляць інтарэсы беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер Ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін
    47 min
  • Антон Пянькоўскі. Пра "мірны план Трампа", "вушы" Крамля і маўчанне Лукашэнкі
    Выглядае на тое, што так звані "мірны план па Украіне" Трампа быў распрацаваны не ў Вашынгтоне, а за тысячы кіламетраў ад ЗША — у кабінетах Крамля. А потым быў падсунуты Вэнсам і Уіткафам (спецпрадстаўнік Трампа па Расіі) прэзідэнту ЗША. Тое, што "план" выкліча негатыўную рэакцыю не толькі ва Украіне, але і ў большасці краін Еўропы, было прадказальна. І колькі б Келаг (спецпрадстаўнік Трампа па Украіне) ні гаварыў, што цяпер працэс урэгулявання канфлікту знаходзіцца ў дзвюх метрах ад заканчэння вайны, выглядае гэта маларэалістычным. Масква прапанаваны план і падтрымлівае, і крытыкуе. І толькі галоўны геапалітык нашага рэгіёну з Драздоў ніяк на баталіі вакол нашумелага “плана Трампа” не рэагуе…
    На што разлічвалі ў Вашынгтоне, прапаноўваючы Украіне план, з якога відавочна тарчаць вушы Крамля і ці гатовы Кіеў і ЕС супрацьстаяць трампаўскаму прымусу да міра на расійскіх умовах? Што змушае маўчаць Лукашэнку і як прапанаваны "план Трампа" можа закрануць Беларусь? Чаму адкрыццё Літвой мяжы так і не прывяло да паразумення паміж Вільняй і Мінскам, а з лукашэнкаўскіх турмаў гэтым разам былі вызваленыя грамадзяне Украіны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з амерыканістам, дарадцам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антонам Пянькоўскім
    45 min
  • Вадзім Пракоп'еў. Асобна ад Офіса: чаму Сяргей Ціханоўскі зноў паляцеў у ЗША
    “Мірны план па Украіне”, распрацаваны ЗША (кажуць, што ў супрацы з Расіяй), нарэшце быў перададзены Зяленскаму. Тое, што пра той план на дадзены момант вядома — Украіне ізноў спрабуюць выкруціць рукі і прымусіць да міра на ўмовах спрэчных, скажам так. У цень гэтай навіны адышоў факт таго, што да Мінска чамусьці ніяк не можа даехаць спецпрадстаўнік Трампа ў Беларусі Джон Коўл. А паводле слоў Лукашэнкі, такая сустрэча адбудзецца не раней снежня. Калі адбудзецца. І гэта больш важна, чым нядаўні чарговы скандал з удзелам Сяргея Ціханоўскага. Які, дарэчы, цяпер ізноў знаходзіцца ў ЗША.
    Што ў медыяпрасторы ЗША кажуць пра мірны план па Украіне і якое дачыненне ён мае да Беларусі? Чаго Сяргей Ціханоўскі ізноў паляцеў ў ЗША і якая карысць ад яго паездак на фоне скандалу з Офісам? Якія чаканні ад слуханняў Ціханоўскай у КР і ў якім стане сёння знаходзяцца дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева — Ягорава”), бізнесмен Вадзім Пракоп’еў.
    59 min
  • Вольга Лойка і Арцём Шрайбман: Новае акно магчымасцей для Беларусі — і нават не адно
    Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Госць дзявятага выпуску — палітычны аналітык, эксперт Берлінскага цэнтра Карнегі Арцём Шрайбман. Тэмы: якія пазітыўныя сцэнары ёсць для Беларусі, калі могуць з'явіцца вокны магчымасцей для змяненняў у лепшы бок, як іх ствараць і выкарыстоўваць.
    43 min
  • Мікола Дзядок. Анарха-дэмакратыя альбо за што на Дзядка накінуліся ворагі Ціханоўскай
    Больш за два месяцы прайшло з 11 верасня 2025 года, калі ў складзе групы з 52 закладнікаў рэжыму анархіст Мікола Дзядок быў вызвалены і прымусова вывезены з Беларусі. За гэты час Мікола паспеў уз’яднацца з сям’ёй, аднавіць свае кантакты ў анархісцкім руху, а таксама сацыяльныя сеткі і ютуб-канал ды вярнуцца ў інфармацыйную прастору. І трапіў як у палітычны, так і ў сексуалізаваны скандалы. А вось чаго так і не здолеў пакуль зрабіць, так гэта вырашыць пытанне з легалізацыяй і атрыманнем дакументаў.
    Ці хапіла часу аднавіць фізічнае і псіхалагічнае здароўе і разабрацца ў тым, што змянілася за 5 гадоў у нашым жыцці ды дзе мы на сёння ўсе апынуліся? Ці ёсць разуменне, што беларусам сёння рабіць для перамогі над рэжымам і чаму на яго так накінуліся праціўнікі Ціханоўскай? Як бачыць сітуацыю з абвінавачваннямі ў свой бок ад колішняй сяброўкі і якія з гэтай сітуацыі бачыць выхады? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітвязнем, журналістам, пісьменнікам і актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком.
    41 min
  • Ігар Кізім. Якая будучыня ў беларуска-ўкраінскіх адносінаў і пры чым тут “каліноўцы”
    З 11 па 15 лістапада ў Львове, Астрогу і Кіеве праходзіў 4 Форум Астрожскіх. Як пра яго напісалі арганізатары: “маштабная платформа для дыялогу паміж украінскімі і беларускімі экспертамі, палітыкамі, дыпламатамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці пра сучаснасць і будучыню развіцця двухбаковых адносін”. І сапраўды, на Форум прыехала шмат знаных экспертаў. Іншая справа, што не ўсе засталіся задаволеныя вынікам як пачатага, так і прапанаванага. Ды й будучыня “двухбаковых адносін” выглядае не вельмі пазітыўна.
    Што з сябе ўяўляе Форум Астрожскіх і чаго сам Кізім чакаў ад удзелу ў гэтым мерапрыемстве? Ці ёсць да гэтага Форуму цікавасць з боку ўкраінскай улады і ці магчыма праз такі фармат вырашаць праблемныя пытанні? Ці ёсць у Кіева стратэгія адносна Беларусі і якой бачыць Кізім будучыню адносін беларусаў і ўкраінцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі, экс-амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі МЗС Украіны Ігар Кізім.
    46 min
  • Генадзь Шульман. Пра турму, вайну, эміграцыю і канцэрты сусветных зорак
    “Пра тое, як там” сёння, на вялікі жаль, ужо добра ведае вельмі шмат беларусаў. Якія пасля падзей 2020 года прайшлі і працягваюць праходзіць праз катаванні лукашэнкаўскай сістэмай “турэмнага перавыхавання”. Да ўсяго, людзі, якія вызваліліся апошнім часам, распавядаюць, як жыццё за кратамі змянялася з часам і што “адседкі” 7-10 гадоў таму не ідуць ні ў якая параўнання з умовамі ўтрымання зняволеных сёння. Тым не менш, любы досвед цікавы і, што найперш, цікава, як чалавек спраўляўся з выпрабаваннямі, якія чакаюць за сценамі турмы ці калоніі.
    Што (ці хто) прывяло на лаву падсудных вядомага музычнага прадзюсара і арганізатара канцэртаў сусветных зорак і пры чым тут Лукашэнка? Якімі былі ўмовы выжывання за кратамі і як з імі справіўся чалавек з інтэлігентнай сям’і? Ці не запозна Шульман выправіўся у тур з прэзентацыяй сваёй кнігі на фоне таго, якім багатым стаў турэмны досвед у беларускага грамадства цягам апошніх гадоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музычны прадзюсар, пісьменнік Генадзь Шульман.
    39 min
  • Аліса Рыжычэнка. Плаціце, альбо ракета прыляціць: чаму жыроўкі беларусаў сталі такімі цяжкімі?
    У самай “сацыяльна-арыентаванай дзяржаве” чыноўнікі ініцыявалі новаўвядзення з мэтай “стварэння больш справядлівай сістэмы размеркавання нагрузкі ў жыллёва-камунальнай сферы”. Але нешта пайшло не так і шмат хто атрымаў вельмі “цяжкія” жыроўкі за кастрычнік. Сумы з гэтых жыровак выклікалі незадаволенасць і гарачыя абмеркаванні сярод шараговых беларусаў. І не менш абуральную рэакцыю на гэтую незадаволенасць з боку прапагандыстаў. Маўляў, “улада сказала плаціць, і не выступайце, а плаціце!”
    Ці здолеў рэжым з дапамогай “цяжкіх” жыровак у “дармаедаў” дасягнуць сацыяльнай справядлівасці і чаму ўсім беларусам трэба рыхтавацца бліжэйшым часам плаціць за камуналку больш? Ці здольная прапаганда пераканаць беларусаў без абурэння плаціць за паслугі ЖКГ больш і ці шмат гэта для Беларусі — 2.2 мільёна пенсіянераў? Якія страты нясе бюджэт з-за няправільнага цячэння Прыпяці і чаму ў Беларусі працягваюць банкрутаваць забудоўшчыкі пры шалёных коштах на кватэры? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Алісай Рыжычэнка.
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners