euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Яўген Красулін. Як у кнігах Пясецкага: ці далёкі шлях ад кантрабанды да вялікай вайны
    Апошнім часам адбываецца шмат падзей, так ці інакш звязаных з мяжой: кантрабанда і кантрабандысты, арганізацыя маршрутаў для нелегальнага пераходу мяжы, шпіянаж, пагроза ваеннага канфлікту… Кантрабанда была заўжды, як толькі з’явілася мяжа, падаткі і мытная служба. І Беларусь тут не выключэнне. Як не навіна і тое, што за памежнымі канфліктнымі сітуацыямі нехта стаяў. Як стаіць і сёння, падчас канфлікту, да прыкладу, на беларуска-літоўскай мяжы.
    Ці былі ў гісторыі Беларусі і беларусаў сітуацыі, калі кантрабанда станавілася ледзь не галоўным сродкам існавання для жыхароў памежных тэрыторый? Памежныя канфлікты — чым яны небяспечныя і ці былі сітуацыі на мяжы, падобныя да тых, што маем сёння? Чаму далёка не заўсёды “звычайная кантрабанда” гэта толькі кантрабанда і што за лялькаводы могуць стаяць за эскалацыяй на мяжы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным.
    36 min
  • Аліна Харысава. Адчыненая мяжа: Еўропа “мякчэе” ў дачыненні да Лукашэнкі
    Адкрыццё Польшчай дзвюх памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю выклікала шмат разваг на тэму сапраўдных прычын, якія Варшаву да гэтага змусілі. І паколькі ніякіх дзеянняў з боку Мінска ў адказ пакуль не адбылося (кшталту вызвалення групы палітвязняў), то пачалі выказвацца меркаванні, што такія змены стратэгіі Польшчы ў дачыненні да Беларусі сведчаць пра агульную змену стратэгіі ўсяго ЕС. І, маўляў, варта чакаць хуткага і раней за агучаныя тэрміны адкрыцця літоўскай мяжы. А там і да пацяплення адносін паміж Еўрасаюзам і лукашэнкаўскім рэжымам недалёка.
    Ці толькі жаданне аблегчыць жыццё прадпрымальнікам і жыхарам памежных з Беларуссю тэрыторый стаіць за адкрыццём дзвюх памежных пераходаў і як гэта адбілася на "памежным ціску на рэжым Лукашэнкі" Літвы? Як на рашэнне Варшавы адрэагавала лукашэнкаўская прапаганда і ці варта чакаць нейкіх дзеянняў у адказ з боку Мінска? Як краіны-суседзі рэагуюць на жаданне Лукашэнкі пабудаваць другую АЭС і чаму яму так даспадобы сустрэчы з расійскімі губернатарамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, кіраўніца працоўнай групы па контрэкстрэмізму Моладзевай рады ЗША Аліна Харысава.
    42 min
  • Аляксандр Дабравольскі. Выклікі Офісу: ад Трампа і Коўла, да чарговага скандала з Ціханоўскім
    Актывізацыя кантактаў ЗША з рэжымам Лукашэнкі, прызначэнне Трампам свайго спецпрадстаўніка ў Беларусі, вызваленне з дэпартацыяй палітвязняў — усё гэта (і шмат што іншае) ставіць перад дэмсіламі пытанні аб змене стратэгіі. І ўсё гэта на фоне ўсё большага падзелу ўнутры саміх дэмсіл. Не выключаючы скандалаў унутры, здавалася б, маналітных плыняў і структур, кшталту Офіса Ціханоўскай, КР ці Аб’яднанага пераходнага кабінета. Апошні выпадак з прэтэнзіямі на адрас Офіса Ціханоўскай ад… Сяргея Ціханоўскага таму прыклад.
    Ці змяняе Офіс сваю стратэгію дзеянняў у адпаведнасці са стратэгіяй адносна Беларусі і рэжыму Лукашэнкі, абранай адміністрацыяй Трампа? Як гэтая змена стратэгіі ўспрымаецца партнёрамі Офіса ў Еўрасаюзе і ці не час Офісу заклікаць ЕС таксама мяняць сваю палітыку дачыненняў з Мінскам на больш лагодную? Чаму паміж Офісам Ціханоўскай і Сяргеем Ціханоўскім перыядычна ўзнікаюць канфлікты і непаразуменні і як вызваленыя палітвязні мяняюць рэльеф палітычнага поля дыяспары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі
    48 min
  • Пётр Маркелаў. Ад "рэйдарскага захопу" фракцыі КР да паліграфа і пакарання сілавікоў
    Апошнім часам даволі часта чуваць фразу пра тое, што "хоць беларусы і збеглі ад лукашэнкаўскага рэжыму за мяжу, але пазбавіцца гэтага рэжыму ў сабе так і не здолелі". Здавалася б, нейкая бздура, але часам, калі назіраеш за дзеяннямі як палітычных лідараў і грамадскіх актывістаў, так і радавых беларусаў, узнікае думка, што тыя, хто так кажа, не моцна і памыляюцца. Асабліва, калі назіраць за тым, што адбываецца ў той жа Каардынацыйнай радзе. Дзе нежаданне чуць супрацьлеглае меркаванне, няўменне дэбатаваць, адстойваць свае інтарэсы і годна прайграваць проста кідаюцца ў вочы. Сітуацыя з фракцыяй "Воля" таму прыклад.
    Ці сапраўды ў фракцыі не было іншага выйсця, як заявіць пра самакліквідацыю і выхад з КР, і пры чым тут паліграф? Якую ролю ў сітуацыі з "Воляй" адыгрываў сакратар КР Іван Краўцоў, што з ім звязвае Маркелава і ці была спроба рэйдарскага захопу фракцыі пасля выхаду з яе шэрагу чальцоў? Чаму дэлегаты сыходзяць з КР і чаго чакаць ад будучых выбараў у КР? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з пазафракцыйным сябрам Каардынацыйнай рады (былы чалец ліквідаванай фракцыі "Воля"), стваральнікам базы ганьбы luka.zone Пятром Маркелавым
    39 min
  • Роза Турарбекава. Ці стане адкрыццё Варшавай пунктаў пропуску пачаткам дыялогу ЕС з Мінскам
    На мяжы Польшчы і Беларусі ізноў пачалі працаваць два раней зачыненыя пункты пропуску — “Баброўнікі” і “Кузніца”. Паводле тлумачэнняў польскага боку, “рашэнне прынятае з улікам чаканняў жыхароў і прадпрымальнікаў, у тым ліку перавозчыкаў”. А вось літоўская мяжа застаецца зачыненай, хоць гэта і не адпавядае чаканням ні жыхароў, ні літоўскіх перавозчыкаў. Ні, скажам шчыра, чаканням грамадзян Беларусі — і жыхароў, і прадпрымальнікаў. Але метэазонды з беларускай тытунёвай кантрабандай працягваюць ляцець з Беларусі, а ў Літве нехта працягвае іх лавіць. І гэта не толькі памежнікі. Бо не для іх гэты груз ад пачатку і адпраўляюць. Што адметна, пакуль на сітуацыю з мяжой перамоўны трэк ЗША з Мінскам не ўплывае.
    Ці можна лічыць адкрыццё Польшчай двух памежных пераходаў сведчаннем таго, што Варшаве мяняе палітыку адносінаў з Лукашэнкам, і ці будзе крок насустрач з боку рэжыму? Як рашэнне Варшавы уплывае на Літву і ці варта чакаць, што Вільня пойдзе на адкрыццё мяжы з Беларуссю? Чаму? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    41 min
  • Уладзімір Жыгар. Ці гатовы BELPOL перайсці да стратэгіі перамоў і замірэння з рэжымам
    Пакуль Трамп дасылае не толькі запінкі, але і свайго спецпрадстаўніка ў Беларусь да Лукашэнкі, а Польшча адкрывае два памежныя пераходы на беларускай мяжы, з Беларусі ў Літву лятуць метэазонды з кантрабандай, а беларускія прадпрыемствы працуюць на расійскую акупацыйную армію. Працуюць так шчыльна і актыўна, што, як высвятляецца, нават абслугоўваюць міжкантынентальныя ракеты Расіі. Што стварае дадатковыя пагрозы рэгіянальнай бяспецы. Але выглядае на тое, што зараз ЗША задаюць новыя трэнды ў адносінах з рэжымам Лукашэнкі…
    Як глыбака ўцягнуты рэжым у працу на расійскую абаронку і наколькі выгаднымі застаюцца расійскія ваенныя заказы для беларускіх прадпрыемстваў? Як такое партнёрства Мінска і Масквы ўплывае на рэгіянальную бяспеку і ці дапамагаюць санкцыі стрымліваць беларускую падтрымку Расіі? Як змена стратэгіі ЗША адносна Беларусі будзе змяняць і еўрапейскае стаўленне да Лукашэнкі і ці не час дэмсілам перагледзець свае падыходы адносна рэжыму? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам
    42 min
  • Вольга Лойка і Наталля Іскарцава: Як у Беларусі даць дзецям нармальную адукацыю
    Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Госця восьмага выпуску — сузаснавальніца школы Stembridge Наталля Іскарцава. Тэмы: чаму і як вучыць дзяцей, каго павінна выгадаваць сучасная школа, дзе знайсці і як утрымаць у прафесіі адэкватных настаўнікаў.
    46 min
  • Антон Пянькоўскі. Калій як рычаг і прызначэнне Коўла. Калі выйдуць палітвязні?
    Прызначэнне Джона Коўла спецпасланнікам па Беларусі падымае адразу некалькі важных пытанняў. Па-першае, хто ён — палітычны цяжкавагавік з рэспубліканскім бэкграўндам або прагматык, якому даручылі шукаць шляхі вызвалення палітвязняў? І ці азначае яго з'яўленне, што Вашынгтон пачне гаварыць толькі з Мінскам — ці ж ён здольны працаваць і з дэмакратычнымі сіламі?
    Па-другое, якія інтарэсы пераследуюць у Амерыцы? На фоне ўключэння калію ў спіс крытычна важных рэсурсаў ЗША абмяркоўваецца, ці можа Вашынгтон пайсці на частковае змякчэнне санкцый супраць "Беларуськалія" ці нават паспрабаваць дамовіцца з Літвой аб транзіце.
    Стратэгія, дыпламатычны рычаг ці проста канспіралогія?
    Пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё гаворым з амерыканістам і дарадцам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антонам Пянькоўскім.
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners