euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Як беларусам здабыць не маральную, а рэальную перамогу над рэжымам
    Грамадскі актывіст Павел Вінаградаў быў палітвязнем за сваё жыццё ўжо тройчы. І яго вызваленне па “памілаванні”, якое адбылося 11 верасня 2025 года, таксама не было першым — гэтак жа “мілаваў” рэжым Вінаградава і раней. Але дэпартавалі з краіны яго ўпершыню. Дый шмат чаго іншага, выглядае на тое, падчас гэтага зняволення было ўпершыню…
    Чаму не выехаў з краіны ў 2021 годзе, калі была такая магчымасць, і з чым нечаканым сутыкнуўся падчас апошняга зняволення? Дзе знаходзіў сілы супрацьстаяць здзекам і прыніжэннем і як успрыняў дэпартацыю з Беларусі па вызваленні? Ці гатовы прабачыць Лукашэнку і ці бачыць сэнс працягваць змаганне з рэжымам у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, грамадскі актывіст Павел Вінаградаў
    54 min
  • Ад “герояў сяла” да росту рэзерваў: што адбываецца з беларускай эканомікай?
    Сёння Лукашэнка чарговы раз загаварыў пра “вялікія поспехі вёскі” і заклікаў “не плакацца, а працаваць”, называючы сёлетні ўраджай гістарычным. Але за рыторыкай пра “каравай і жыццё” застаюцца пытанні — што насамрэч адбываецца ў рэгіёнах, як скарачаецца насельніцтва ў сельскай мясцовасці і навошта дзяржава стварае малакамплектныя рознаўзроставыя групы ў дзіцячых садках на вёсцы? Ці можа такая “аптымізацыя” быць адказам на дэмаграфічны крызіс, а не яго сімптомам?
    Гаворка пойдзе і пра сітуацыю ў прамысловасці: чаму запаволенне расійскай эканомікі цягне за сабой беларускую, як пры нізкіх тэмпах росту ўлады працягваюць хваліцца нізкім узроўнем беспрацоўя і “барацьбой з тунеядцамі”, адкуль узяўся рост золатавалютных рэзерваў пры адмоўным гандлёвым балансе і што азначае пагроза “адціснуць” літоўскія фуры пасля закрыцця мяжы.
    Пра ўсё гэта — пра рэальныя эканамічныя тэндэнцыі за прыгожымі справаздачамі, пра тое, чаго баіцца ўлада і што чакае беларускую эканоміку ў зімовы сезон — у эфіры Еўрарадыё гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгінай.
    42 min
  • Спецпрадстаўнік Трампа: як скарыстаюцца Коўлам прыхільнікі перамоў
    Прызначэнне Трампам на пазіцыю спецпасланніка ЗША па Беларусі Джона Коўла стала сведчаннем таго, што насамрэч для прэзідэнта ЗША і яго адміністрацыі кантакты з Лукашэнкам — не толькі магчымасць перадаць адмысловыя пасланні ў Крэмль. Відавочна, што перамоўны трэк паміж Вашынгтонам і Мінскам ёсць і ён асобны ад іншых перамоўных трэкаў, якія Вашынгтон вядзе з Масквой альбо Кіевам. І вызваленне палітвязняў у выніку перамоў з Лукашэнкам — гэта не проста пазітыўны, але не самы галоўны вынік такой камунікацыі.
    Што для Беларусі, беларускага грамадства і дэмсіл мяняе прызначэнне Коўла спецпасланнікам Трампа ў Беларусі? Як гэта змяняе канфігурацыю і расстаноўку ўнутры дэмсіл і якія адкрывае магчымасці для прыхільнікаў перамоў з рэжымам? Ці апраўданыя спадзяванні, што кантакты Мінска і Вашынгтона прывядуць да змяншэння ўзроўню рэпрэсій у краіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў
    47 min
  • Сцэна замест трыбуны: як фестывалі ды святы становяцца інструментамі палітыкі?
    Тыдзень таму ў эфіры Еўрарадыё разам з даследчыцай і медыяэксперткай Ірынай Сідорскай мы пачалі разбіраць вынікі новага даследавання Беларускага цэнтра стратэгічных камунікацый — як дзяржаўныя медыя ў 2025 годзе ператваралі навіны ў інструмент кантролю: ад вучэнняў “Захад–2025” да гісторыі знікнення Анжалікі Мельнікавай.
    Сёння працягваем — паглядзім, як прапаганда працуе з тым, што павінна аб’ядноўваць, а не раздзяляць: культурай і памяццю.
    Чаму “Славянскі базар” робяць сімвалам “славянскага адзінства” і як 3 ліпеня — Дзень незалежнасці — выкарыстоўваецца, каб адціснуць сэнс сапраўднай свабоды.
    Пра тое, як улада перапісвае сэнсы і фарміруе патрэбныя эмоцыі, гаворым ў начшым чарговым эфіры.
    46 min
  • Маргарыта Ворыхава. Недзіцячыя пытанні: як зачыненая мяжа ўплывае на моладзь Беларусі
    Закрыццё беларуска-літоўскай мяжы закранула не толькі працоўныя альбо турыстычныя планы, але і жыццё людзей. Для многіх маладых беларусаў і беларусак гэта стала перашкодай у адукацыі — студэнты не могуць дабрацца да ўніверсітэтаў, дзе іх чакаюць, а спецыялісты не маюць магчымасці працягваць працу або пачынаць новыя праекты. Бо не могуць выехаць. Безумоўна, ёсць варыянт з памежным пераходам на польскай мяжы, але гэта час, грошы, высілкі.
    Як закрыццё мяжы паўплывала на моладзь, ці сапраўды магчымасць выезду па пытаннях навучання ці працы такое крытычна важнае? Як, прымаючы рашэнні адносна нацыянальнай бяспекі, краіны могуць улічваць інтарэсы беларускай моладзі і ці не мусіць беларуская моладзь з разуменнем ставіцца да пытанняў, якія хвалююць суседнія краіны, і іх рашэнняў? Ці магчыма паўплываць на рашэнні ўрадаў адносна сітуацыі з закрыццём мяжы і як вырашаюцца пытанні з пашырэннем магчымасцяў для навучання беларусаў за мяжой? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніцай па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарытай Ворыхавай
    39 min
  • Танга ля мяжы: літоўскія грузаперавозчыкі як закладнікі Лукашэнкі
    Просьбу выпусціць з Беларусі захраслыя на яе тэрыторыі сотні машын аўтаперавозчыкаў на літоўскіх нумарах беларускі бок не проста праігнараваў — наўпрост звязаў магчымасць выезду грузаперавозчыкаў з адкрыццём літоўскім бокам мяжы. Тым часам, пасля перапынку на некалькі дзён, напрыканцы мінулага тыдня радыёлакацыйныя станцыі зноў зафіксавалі аб’екты, што ляцелі з Беларусі ў бок Літвы. Лукашэнка правёў нараду з кіраўніком памежнага камітэта і паставіў перад ім нейкія невядомыя задачы, а прэм’ерка Літвы Інга Ругінене 8 лістапада правяла на беларускай мяжы. У гэты час Трамп працягвае дамагацца добрых вынікаў у пытаннях міра ва Украіне і (нібыта) дае дазвол Венгрыі працягваць набываць расійскія энерганосьбіты…
    Ці атрымаецца ў Лукашэнкі дамагчыся адкрыцця літоўскай мяжы ў абмен на вызваленне літоўскіх грузаперавозчыкаў? Што стаіць за нежаданнем спыніць запускі метэазондаў з тэрыторыі Беларусі і да чаго працяг іх палётаў можа прывесці? Ці можа Трамп вырашаць пытанні закупкі еўрапейскімі краінамі расійскіх энерганосьбітаў і як Аўстралія дапаможа дэмакратызацыі Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    47 min
  • Будні БПЦ: узнагароды ад Пуціна і канспіралогія ад архіепіскапа
    Медалі ад Пуціна атрымалі днямі двое прадстаўнікоў беларускай праваслаўнай царквы — ігумене Гаўрыіле і протаіерэю Андрею Лемяшонку іх уручылі “за ўнёсак у захаванне рускай мовы і культуры”. Дзякуючы Пуціну за ўзнагароду, Лемяшонак сярод іншага сказаў: “дзякуй, пайшлі на Галгофу, за Хрыстом”… А вось намеснік Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра архіепіскап Гурий, які пакуль ніякага медаля не атрымаў, выкрыў у сваім інтэрв’ю каварныя планы ЗША і нейкіх не названых глабалістаў: захапіць увесь свет і знішчыць Праваслаўную царкву.
    Чаму ўзнагароджанне дзвюх прадстаўнікоў БПЦ — добрая навіна для беларускага праваслаўя? Як на гэта ўзнагароджанне рэагуюць іншыя святары і як супрацьстаяць рускаму свету ў галовах царкоўнікаў? Ці сапраўды святары вераць у канспіралагічныя версіі пра знішчэнне праваслаўя і чаму так важна даносіць інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі да святароў ўсяго свету? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    43 min
  • “Аўстралійскі ваяж”: чым дэмсілы цікавыя Аўстраліі і Новай Зеландыі
    Аўстралія і Новая Зеландыя хоць і знаходзяцца вельмі далёка ад Беларусі, але для беларусаў краіны не чужыя. Там ёсць і беларускія дыяспары (а дзе іх няма!), і пэўнае беларускае жыццё, і цікавасць да нашай краіны з боку мясцовых палітыкаў. Сведчаннем гэтага стаў візіт у гэтыя краіны Святланы Ціханоўскай. Якая пад час паездкі, што працягвалася з 3 па 7 лістапада, паспела правесці шмат сустрэч як з прадстаўнікамі кіраўніцтва Аўстраліі і Новай Зеландыі, так і з мясцовымі беларусамі і нават выступіць з лекцыяй па сітуацыі ў нашай краіне перад навукоўцамі і студэнтамі тамтэйшага ВНУ.
    Чым адметны візіт Ціханоўскай ў Аўстралію і Новую Зеландыю і якая яго мэта? Як гэтыя краіны могуць паўплываць на сітуацыю ў Беларусі і ў чым канкрэтным можа выявіцца падтрымка беларусаў з іх боку? З якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы дыяспар Аўстраліі і Новай Зеландыі і ці разумеюць мясцовыя ўлады гэтыя праблемы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners