euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Яўген Магда. Як “мірны” візіт Пуціна ў Будапешт пагражае бяспецы ўсяго ЕС і NATO
    Пуцін ляціць у Будапешт на сустрэчу і перамовы з Трампам. Ну, прынамсі, пра гэта было заяўлена, а прэм’ер-міністр Венгрыі Орбан, якога лічаць сябрам як Пуцін, так і Трамп, ужо актыўна рыхтуе перамоўную пляцоўку. А вось дамовіцца на правядзенне “Мінск-3” у галоўнага міратворца нашага рэгіёну Лукашэнкі неяк не атрымалася. Нягледзячы на прапанаваную ім прэзідэнту ЗША Дональу Трампу напярэдадні званка з Вашынгтона ў Маскву “вялікую здзелку”. Відаць, здзелка не такая ўжо і вялікая, каб дзеля яе ляцець з ЗША ў Мінск… Дый, калі глядзець на працягласць заключанага дзякуючы Трампу міра паміж Ізраілем і ХАМАС, веры ў сілу міратворчага аўтарытэту амерыканскага прэзідэнта нешта не шмат.
    Што ў пытанні “Якім чынам Пуцін паляціць у Будапешт?” насамрэч самае галоўнае і якія пагрозы дазвол на пралёт можа ў будучым стварыць Еўропе? Чаго чакаць ад сустрэчы Трампа з Пуціным у Будапешце і ці будзе ён адстойваць інтарэсы Лукашэнкі перад ЕС? Ці варта разлічваць не тое што на трывалы мір з Расіяй, але хаця б на доўгатэрміновае спыненне агню, калі глядзець на сітуацыю ў Газе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар Украінскага інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    36 min
  • Зміцер Крук. Як памірыць ЕС і Лукашэнку? Для гэтага ўжо ёсць “дарожная мапа”
    Не чакаць “лепшых часоў”, а паступова здымаць санкцыі і прапаноўваць рэжыму Лукашэнкі розныя “плюшкі” наўзамен яго “крокаў насустрач” прапаноўваюць еўрапейскім палітыкам аўтары “Дарожнай мапы для дээскалацыі паміж Беларусю і ЕС”. Аўтары гэтага дакумента — беларускія эксперты Арцём Шрайбман, Кацярына Дзяйкала, Зміцер Крук і Андрэй Бушыла. На думку аўтараў, сённяшняя палітыка ціску вядзе не да паляпшэння сітуацыі ў Беларусі, а стварае ўсё новыя пагрозы. Таму трэба дамаўляцца, лічаць эксперты. І прапаноўваюць пакрокавы план узаемных дзеянняў і саступак.
    Чаму сваю “дарожную мапу” эксперты вырашылі прапанаваць менавіта цяпер і што сведчыць пра магчымасць яе рэалізацыі? Чаму ЕС мусіць пайсці на саступкі рэжыму і ці гатовы рэжым да супрацы з Еўропай? Якое значэнне мае эканоміка ў пытанні наладжвання стасункаў з Мінскам і прычым тут санкцыі і вайна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнта BEROC, эканаміст Зміцер Крук
    43 min
  • Аліна Харысава. Гандаль vs ціск: чаму пазіцыі былых палітвязняў і палітыкаў не супадаюць
    Старшыня ліквідаванай Аб'яднанай грамадзянскай партыі, былы палітвязень Мікалай Казлоў даў 20 кастрычніка сваю першую пасля выезду з Беларусі прэс-канферэнцыю. Падчас якой выказаў сваё меркаванне наконт перамоў з рэжымам і ўмоваў, на якіх атрымліваецца вызваляць палітвязняў з-за кратаў. Фактычна, Казлоў стаў на бок тых былых палітвязняў, якія публічна абурыліся пазіцыяй сяброў Кааліцыі за вызваленне палітвязняў, якая выступае за зняццё санкцый і вяртанне заходніх амбасадараў у Мінск наўзамен вызвалення палітзняволеных.
    Пра што сведчыць такое разыходжанне пазіцый у былых палітвязняў і палітыкаў і ці мусяць палітыкі ўлічваць меркаванне палітвязняў? Што стаіць за заявамі старшыні КДБ пра супрацу беларускіх спецслужб з калегамі з еўрапейскіх краін і пра арганізацыю сустрэчы Лукашэнкі з Зяленскім? Ці варта СМІ выцягваць на публіку спрэчкі і дыскусіі, якія вядуцць у сацсетках вядомыя персоны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
    40 min
  • Аркадзь Мошас. Пра печанегаў Пуціна для Трампа і вялікую здзелку для Лукашэнкі
    Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ізноў паверыў і даверыўся Пуціну. Ці яго так уразілі аповеды пра печанегаў, якімі так любіць дзяліцца Пуцін, ці ідэя танэля паміж расійскай Чукоткай і амерыканскай Аляскай — невядома. Але Трамп ізноў загаварыў пра магчымасць дасягнуць міра паміж Расіяй і Украінай дыпламатычным шляхам і дамовіўся сустрэцца з Пуціным у Будапешце бліжэйшым часам. Не застаецца па-за ўвагай Трампа і Лукашэнка (як і Трампа не абыходзіць сваёй увагай Лукашэнка) і размовы наконт “вялікай здзелкі” паміж Мінскам і Вашынгтонам усё гучней.
    Што стаіць за раптоўным тэлефанаваннем Трампа ў Крэмль напярэдадні візіту Зяленскага ў Вашынгтон і чаго ад гэтага візіту чакаць? Чаму для сустрэчы Трампа і Пуціна быў абраны Будапешт і якім чынам Пуцін туды зможа дабрацца і не апынуцца па выніку ў Гаазе? Чаму гэты этап замірэння Расіі і Украіны Трампам абыходзіцца без Лукашэнкі і чаго чакаць ад прапанаванай ім Трампу “вялікай здзелкі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.
    40 min
  • Павел “Дзядзька” Шурмей . “Каліноўцы”: што стаіць за зменамі ў Палку імя Каліноўскага
    Днямі стала вядома пра змены ў Палку імя Кастуся Каліноўскага. Найперш гэта тычыцца кіравання. Па словах цяпер ужо былога камандзіра ПКК Паўла "Дзядзькі” Шурмея, Полк становіцца “больш сучасным і тэхналагічным ды развівае новыя напрамкі працы і канчаткова пераходзіць да калегіяльнай мадэлі кіравання, дзе ўсе ключавыя рашэнні ў падраздзяленні прымае рада камандзіраў”. Апроч таго, “каліноўцамі” заснаваны ветэранскі рух Грамадская арганізацыя “Каліноўцы”.
    Што стаіць за зменамі ў Палку і ці толькі ў патрабаваннях часу і тэхналогій справа? Якая патрэба ў стварэнні ветэранскага руху і чым гэта грамадская арганізацыя будзе займацца? Якой будзе супраца з іншымі структурамі дэмсіл і ці ёсць палітычная падтрымка ініцыятывам “каліноўцаў” з боку ўладаў Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Рады камандзіраў Палка імя Кастуся Каліноўскага, палітычны прадстаўнік ветэранскага руху Грамадскай арганізацыі “Каліноўцы” Павел “Дзядзька” Шурмей
    40 min
  • Роза Турарбекава. Ад УНС да Будапешта: пры чым тут прапанаваная Трампу “вялікая здзелка”
    Усебеларускі народны сход, пра існаванне якога ўсе ўжо паспяхова паспелі забыцца з-за прапушчанага веснавога пасяджэння, нечакана знайшоўся — чарговае пасяджэнне Лукашэнка прызначыў на 18-19 снежня. А недзе побач прэзідэнт ЗША Дональд Трамп — на “вялікую здзелку” з якім прадбачліва пагадзіўся Лукашэнка — ізноў паверыў Пуціну і прызначыў яму сустрэчу ў сяброўскім ім абодвум Будапешце. Прыблізна так і выглядаюць спробы вырашэння праблем з бяспекай у нашым рэгіёне. І калі не новая (ці не новая зусімі) праблема для нацыянальнай бяспекі Беларусі, то можна было і расслабіцца, але…
    Што прымусіла Лукашэнку раптам прыгадаць пра УНС і ці варта чакаць, што на ім будзе абвешчаная “стратэгія адыходу ад рэпрэсій”? Ці будзе Трамп адстойваць інтарэсы Лукашэнкі перад ЕС і чаго чакаць ад яго сустрэчы з Пуціным у Будапешце? Чаму гэты этап замірэння Расіі і Украіны Трампам абыходзіцца без Лукашэнкі і якая пагроза нацыянальнай бяспецы Беларусі выявілася апошнім часам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    42 min
  • Аляксандр Дабравольскі. “Сысці альбо застацца”: што губляе Офіс пры пераездзе з Літвы
    Рашэнне аб змяншэнні ўзроўню аховы Святланы Ціханоўскай крытыкуюць у тым ліку і палітыкі Літвы, называючы гэта рашэнне найперш “палітычным”. І хоць кіраўніцтва Літвы пераконвае, што ні статус самой Ціханоўскай, ні Офіса не змяняецца, размовы пра мэтазгоднасць пераезду ў іншую краіну каманды ОСЦ на чале з Ціханоўскай віруюць і ў СМІ, і ў “кулуарах дэмсіл”. А асобныя літоўскія палітыкі ў звязку з гэтымі размовамі кажуць, што ад такога пераезду Літва страціць больш, чым Офіс і беларускія дэмсілы ўвогуле…
    Што насамрэч магло стаць нагодай для прыняцця такога рашэння і наколькі нечаканым яно стала для Офіса? Ці сапраўды разглядаюцца варыянты пераезду ў іншую краіну і якія плюсы/мінусы ад змены “прапіскі”? Ці сапраўды змена ўзроўню бяспекі ставіць пад пагрозу працу Офіса і ці не прыспеў час яго рэарганізацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі
    45 min
  • Мікалай Халезін. Палітыка і тэатр: чаму пераезд Офіса Ціханоўскай з Літвы стане паразай дэмсіл
    3Вызваленне беларускіх палітвязняў, але на ўмовах дэпартацыі і з пазбаўленнем іх беларускіх пашпартоў. Перамоўны працэс Мінска і Вашынгтона, які дайшоў да тэлефанаванняў Трампа Лукашэнку, перадачы падарункаў і ўхвальных твітаў. Падзел дэмакратычных сіл на тых, хто выступае за зняцце санкцый ды іншыя плюшкі для рэжыму наўзамен вызвалення вязняў, хоць сабе і на ўмовах “альбо так, альбо ніяк”, і тых, хто за перамовы, але і працяг ціску на рэжым. А ёсць яшчэ непаразуменні з Офісам Ціханоўскай ў Літве, незразумелая сітуацыя з “дублінскім рэгламентам” для дэпартаваных палітвязняў і шмат што яшчэ. А на гэтым фоне культурнае жыццё беларусаў у эміграцыі працягваецца, і яно надзвычай багатае. Вось Беларускі свабодны тэатр зладзіў паказ у Варшаве новага спектакля…
    Што стаіць за жаданнем Вашынтона працягваць перамовы з Лукашэнкам і чаму той так нечакана загаварыў пра сваё жаданне “вялікай здзелкі” з амерыканцамі? Ці будзе працягвацца вызваленне палітвязняў і ці магчыма выйсці з парадыгмы “альбо так, альбо ніяк”? Што адбываецца з Офісам Ціханоўскай у Літве і ці стане яго пераезд у іншую краіну паразай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін
    48 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners