euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • “K6 Live”: прастора свабоды, дыялогу і жывой культуры ў эміграцыі
    Каманда беларусаў запусціла новы праект “K6 Live”. Які хоць і пачынае, як кажуць стваральнікі праекту, свой шлях з музыкі, але імкнецца стаць паўнавартасным late-night show — адкрытай культурнай прасторай для творцаў у эміграцыі і не толькі. “Жывыя выступы, шчырыя лёгкія размовы, прыемная атмасфера — такія складнікі “K6 Live”, — кажуць заснавальнікі. І абяцаюць, што гэта будзе “прастора свабоды, дыялогу і жывой культуры, якая ўзнікае нягледзячы на выклікі эміграцыі”.
    Што падштурхнула да заснавання праекту “K6 Live” і ці не было сумневаў у мэтазгоднасці такога праекта? З якімі складанасцямі сутыкнуліся і чым праект адрозніваецца ад іншых культурніцкіх ініцыятыў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адзін са стваральнікаў праекта, музыка, прадзюсар Антон Шніп і музычная журналістка, крытык, арганізатарка культурных імпрэз Марына Савіцкая
    44 min
  • Віталь Цыганкоў. Так альбо ніяк: чаго палітвязням чакаць ад “вялікай здзелкі” Лукашэнкі
    Раптоўна сабраная нарада для абмеркавання “беларуска-амерыканскіх стасункаў” і настойлівыя звароты Лукашэнкі да прэзідэнта ЗША Трампа са словамі пра гатоўнасць да “вялікай здзелкі”, выклікалі адчуванне, што бліжэйшым часам не выключанае новае вызваленне палітвязняў. Ніякай дадатковай інфармацыі ні ад Лукашэнкі, ні ад іншых удзельнікаў нарады кшталту старшыні КДБ і Саўбеза не прагучала: ні адносна памераў той “вялікай здзелкі”, ні, тым больш, умоў, на якіх вызваленыя па здзелцы могуць выйсці на волю.
    Ці варта чакаць новых вызваленняў і ці можна казаць пра ўмовы, на якіх гэта вызваленне можа адбыцца? Большасць вызваленых і дэпартаваных палітвязняў выказваюцца пра неабходнасць узмацнення ціску на рэжым — ці ўлічваюць гэта меркаванне прыхільнікі перамоў з рэжымам? Ці далучыцца ЕС да перамоў Трампа з рэжымам Лукашэнкі і што не так з з мантрай "мы ўжо перамаглі"? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    42 min
  • Павел Усаў. “Вялікая здзелка”: хто ці што можа стаць прадметам гандлю Лукашэнкі
    Нараду, прысвечаную беларуска-амерыканскім адносінам, правёў 14 кастрычніка Лукашэнка. Дзе ізноў пачаў казаць пра “вялікую здзелку”, на якую ён гатовы пайсці. Ну, у тым выпадку, калі патрабаванні з боку рэжыму будуць прынятыя Трампам. На той нарадзе не было міністра замежных спраў Рыжанкова (дый пры чым тут МЗС увогуле, праўда ж?), затое быў старшыня КДБ Іван Тэртэль. Які пасля нарады заявіў, што разуменне паміж Беларуссю, Польшчай і краінамі Балтыі “паціху наладжваецца” і спецслужбы не толькі “абмяркоўваюць вострыя пытанні, але і недзе выходзяць на разуменне ўзаемных інтарэсаў”.
    Што стаіць за раптоўным жаданнем Лукашэнкі заключыць з Трампам “вялікую здзелку” і што тая здзелка можа ў сябе ўключаць? Ці чакаць пераезду Офіса з Літвы і чым небяспечнае зніжэнне ўзроўню бяспекі Ціханоўскай? Палітычныя амбіцыі Палка Каліноўскага дададуць напружання ў дэмсупольнасць ці актывізуюць палітычнае жыццё дыяспары? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    45 min
  • Павел Латушка. Ад Еўрапарламента да Гаагі: ці гатовы ЕС і далей ціснуць на Лукашэнку
    У Еўрапарламенце плануецца прыняццё чарговай рэзалюцыі па Беларусі. Паводле інфармацыі, у дакуменце "плануецца прадставіць ацэнку бягучай сітуацыі ў Беларусі і ўнесці шэраг прапаноў да далейшай стратэгіі ЕС адносна Беларусі". Ці паўплывае гэта на сітуацыю ў нашай краіне, улічваючы, што рэзалюцыі ЕП носяць рэкамендацыйны характар, пытанне рытарычнае. А вось Трамп дзейнічае без усялякіх рэзалюцый і на волю выходзяць палітвязні. І такі падыход, як бачна, выгадны Лукашэнку, інакш бы ён не імкнуўся так упарта спадабацца прэзідэнту ЗША.
    Чаго чакаць ад чарговай рэзалюцыі Еўрапарламента і ці будзе там нешта большае за выказванне вялікай заклапочанасці сітуацыяй у Беларусі? Чаму Лукашэнка так упарта падлізваецца да Трампа і ці ўратуе гэта яго ад Гаагі (дарэчы, а калі яго там чакаць?)? Ці давядзецца Офісу Ціханоўскай пераязджаць з Літвы і чым скончылася сустрэча АПК і Офіса Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі міністэрстваў і інстытуцый Польшчы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай Рады Павел Латушка
    51 min
  • Аляксандр Фрыдман. Ці будзе пастаўленая кропка ў крывавай гісторыі тэрарыстаў ХАМАС
    Трамп завяршыў чарговую вайну. Якую па ліку — відаць ужо і ён сам дакладна не ведае. Але на саміт у Егіпце, які ставіць за мэту спыніць вайну ў Газе, сабраліся лідары 20 краін свету. І гэта дае пэўныя надзеі таму рэгіёну на мір. У адрозненні ад рэгіёна нашага, дзе акупацыйная вайна Расіі супраць Украіны працягваецца і дасягнуць хаця б спынення вайны ніяк не атрымліваецца. Не тое, што ў Трампа, але нават у галоўнага сінелапага голуба міру нашых краёў Лукашэнкі.
    Ці будзе пастаўленая кропка ў крывавай гісторыі тэрарыстаў ХАМАС і ці атрымаецца сапраўды ўсталяваць мір у Ізраіле і на яго межах? Чаму Лукашэнка ізноў пачаў гаварыць пра неабходнасць Зеленскаму пайсці на кампраміс з Пуціным і ці паверыў Аліеў прабачэнням Пуціна? Ці давядзецца Офісу Ціханоўскай пераязджаць з Літвы і чым скончыўся скандал з Меркель? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    42 min
  • Наталля Васілевіч. Навошта рэжым імкнецца ўбудаваць Касцёл у дзяржаўную сістэму
    Апошнім часам лукашэнкаўскія чыноўнікі і прапагандысты з дзяржСМІ сталі часцей з’яўляцца на каталіцкіх святах і фэстах, раздаваць розныя “падзякі” святарам і выкарыстоўваць царкоўныя падзеі ў сваёй ідэалагічнай павестцы. Заўважна, што частка святароў прымае новыя правілы гульні, наведваючы ідэалагічныя сходкі прадстаўнікоў вертыкалі, суправаджаючы іх у паходах па школах і наведваючы базы сілавікоў.
    Што стаіць за раптоўнай “рэлігійнасцю” чыноўнікаў і якія насамрэч інтарэсы пераследуе рэжым? Ці рэальна для святара ў сённяшняй Беларусі ўхіліцца ад удзелу ў ідэалагічных перфомансах рэжыму і якія пагрозы супрацы з рэжымам існуюць для Касцёла ў Беларусі? Як на такія дзеянні рэжыма рэагуе Ватыкан і што вядома пра кінутых за краты святараў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    45 min
  • Віціс Юрконіс. Якія знакі падае кіраўніцтва Літвы Офісу Ціханоўскай і дэмсілам
    Літва прыняла рашэнне зменьшыць узровень бяспекі для Святланы Ціханоўскай. І гэта рашэнне шмат для каго стала нечаканым і выклікала крытычныя заўвагі нават з боку былога міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса. Амаль адначасова з гэтым ў Літве ўзнік скандал з міністрам культуры, які не здолеў адказаць на пытанне: “Чый Крым?”. Дайшло нават да акцый “культурнага пратэсту”. І ўсё гэта на фоне атак мігрантаў на беларуска-літоўскай мяжы і эскалацыі напружання ў рэгіёне з боку Расіі…
    Што стаіць за раптоўным рашэннем урада Літвы наконт узроўня бяспекі для Ціханоўскай і ці сапраўды тое рашэнне было нечаканым? Ці можна гэта рашэнне лічыць сігналам для усіх дэмсіл і ўвогуле беларусаў і што гэта за сігнал? Як Літва рэагуе на ініцыяваныя Трампам перамовы з Лукашэнкам і ці верыць у магчымасць адарваць Лукашэнку ад Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, прадстаўнік Freedom House ў Літве, палітолаг Віціс Юрконіс
    43 min
  • Зміцер Дзядзенка. “Гульні Цырцэі”: пра забойства, бардэлі, чэкістаў і чалавечае свінства
    Мы працягваем знаёміць вас з пісьменнікамі і іх творамі, якія ўвайшлі ў "кароткі спіс" літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год, што ладзіць Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. У папярэдніх выпусках сумесных стрымаў Еўрарадыё і Беларускага ПЭНа мы пазнаёміліся з кнігай Сяргея Дубаўца “Занзібар. Сталенне маладой душы”, з пісьменніцай Югасяй Калядой ды яе творам “Перамена месцаў”, публіцыстам, былым галоўным рэдактарам беларускай службы “Радыё Свабода” Аляксандрам Лукашуком і яго кнігай “Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода”. На чарзе — сустрэча са Змітром Дзядзенкам і яго раманам “Гульні Цырцэі”. Запрашаем!
    Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025 года адбудзецца 15 лістапада 2025 года а 19:00 у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску.
    Што з сябе ўяўляе раман “Гульні Цырцэі” і чаго ў ім больш: гістарычнага крыміналу ці беларускага нуару? Ці лёгка было прытрымлівацца гістарычнай “нейтральнасці” і як атрымалася не перайсці межы ў апісанні эратычных сцэн? Чаму раман немагчыма было выдаць у Беларусі і якая літаратура больш важная сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, бард, краязнаўца Зміцер Дзядзенка
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners