euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Роза Турарбекава. Атака мігрантаў: закрые Польшча мяжу наноў ці адкрые новыя пераходы
    Напярэдадні сустрэчы лідараў ЗША і Кітая нечакана наноў распачалося эканамічнае супрацьстаянне: Кітай забараніў экспарт усяго, што ўтрымлівае рэдказямельныя металы, у адказ Трамп увёў 100% падатак на усе тавары з Паднябеснай. У нашым рэгіёне свае “гульні”: колькасць мігрантаў, якія штурмуюць польскую мяжу, апошнім часам павялічылася. І гэта на фоне размоў, пра магчымае адкрыццё Варшавай прапускных пунктаў, якія былі зачыненыя раней: з-за арышту Пачобута, да прыкладу. А Літва прыняла рашэнне аб зніжэнні статусу бяспекі для Ціханоўскай…
    Чым небяспечнае супрацьстаянне Пекіна і Вашынгтона і ці ставіць яно пытанне выбару перад Лукашэнкам? Ці здольны Лукашэнка вырашаць пытанне з мігрантамі на межах Беларусі з краінамі ЕС ці варта чакаць, што Польшча адкрые дадатковыя памежныя пераходы? Што стаіць за рашэннем Літвы адносна ўзроўню бяспекі для Ціханоўскай і якіх наступтваў гэтага рашэння вярта чакаць у будучым? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    46 min
  • Андрэй Махоўскі. “Шконка” для Шакуціна, бензін для Расіі і тарыфы Трампа для Кітая
    Мінулы тыдзень быў складаны для некалі ўплывовага гаманца Лукашэнкі, экс-уладальніка “Амкадор” Шакуціна, які некалькі дзён вымушана правёў у СІЗА. А таксама для адносінаў паміж ЗША і Кітаем — там наноў пачалася гандлёва-падатковая вайна. Затое, здаецца, Лукашэнку ізноў падфарціла: з-за ўкраінскіх атак па расійскіх НПЗ там склалася крызісная сітуацыя з палівам — і Масква хоча набываць бензін у Беларусі…
    Што стаіць за непрыемнасцямі Шакуціна і дзякуючы чаму расце імпарт беларускіх ІТ-паслуг? Чым сусветнай эканоміцы пагражае супрацьстаянне Пекіна і Вашынгтона і ці закране гэта Беларусь? Ці здолее зарабіць Лукашэнка на праблемах з бензінам у Расіі і чым скончылася бітва за ўраджай беларускіх чыноўнікаў і аграрыяў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    43 min
  • Вадзім Пракоп’еў. Узмацніць ці разваліць: чаго чакаць ад Ціханоўскага ў наступныя 100 дзён
    Сяргей Ціханоўскі падвёў вынік сваіх “100 дзён на свабодзе” і прызнаў, што за гэты час “зрабіў шэраг памылак”. Паглыбляцца ў тэму і аналіз тых памылак Сяргей не стаў. Але гэта добра робяць за яго іншыя. І досыць актыўна. Хоць часам здараюцца і каментарыі ў абарону Ціханоўскага і яго слоў ды дзеянняў. Зрэшты, крытыкаваць (як і абараняць) у нас любяць. Да прыкладу, хваляць Трампа за тое, што дзякуючы яму на волю пачалі выходзіць беларускія палітвязні. І крытыкуюць Трампа ж за тое, што легітымізуе Лукашэнку, а вызваляюць палітвязняў не правільна.
    Ці можна казаць, што Ціханоўскага не пачулі (ці ўсё ж пачулі?) у ЗША і ці адчуваецца вынік ад адмовы Ціханоўскай пайсці на CNN? Ці чакаць канфрантацыі паміж Сяргеем Ціханоўскім і іншымі супрацоўнікамі Офіса і чым небяспечнае зніжэнне ўзроўню бяспекі Ціханоўскай у Літве? Што адбываецца з беларускай дыяспарай і чым пагражае палітычным структурам за мяжой пацяпленне адносін Мінска і Вашынгтона? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай Рады “Беларусы”, бізнесмен Вадзім Пракоп’еў.
    1 hr
  • Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Пра вайну і палітыку: эфір з добраахвотнікам і дэлегатам КР “Лахвічам”
    Спробы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа замірыць Расію і Украіну не даюць вынікаў, і таму баі там працягваюцца. І па-ранейшаму ў абароне Украіны ад расійскіх акупантаў бяруць удзел і беларускія добраахвотнікі. А некаторыя з іх яшчэ паралельна і грамадскай дзейнасцю займаюцца. Напрыклад, з’яўляюцца дэлегатамі Каардынацыйнай рады. Вось толькі чым далей, тым больш скепсісу чуваць у словах байцоў (ці ветэранаў) адносна і Каардынацыйнай рады, і іншых палітычных структур дэмсіл…
    Што адбываецца на фронце і ці сапраўды камандаванне ЗСУ робіць усё, каб беларускія добраахвотнікі не фармавалі свае структуры ў войску? Што адбываецца ў каардынацыйнай радзе і чаму “Лахвіч” мінімізаваў сваю працу там? Ці верыць у магчымасць стварэння беларускіх мілітарызаваных структур за мяжой і як ставіцца да прапаноў пачаць перамовы з рэжымам Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае добраахвотнік, блогер, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Незалежныя белаоусы” Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч
    40 min
  • Алесь Дзянісаў і Пётр Дудановіч. Панк-дыпламатыя: як нашы Dzieciuki на еўрапейскую сцэну выходзяць
    Ужо не першы раз беларускія панкі з гурта Dzieciuki ладзяць цікавыя калабы з гуртамі з іншых краін. Гэтым разам супольны выступ ладзіцца з чэшскім хардкор/панк гуртом The Neunikneš. Прычым канцэрт будзе не толькі ў Варшаве. Увогуле, беларускія музыканты і гурты даволі актыўна ўбудоўваюцца ў еўрапейскую (і не толькі) музычную плынь. Усё часцей ладзяцца не толькі выключна беларускія фэсты, але і атрымліваюць запрашэнні на фестывалі еўрапейскія. Ладзяць не толькі сумесныя канцэрты з еўрапейскімі гуртамі, але і запрашаюць мясцовых музыкаў у свае каманды ці на запісы новых песень.
    Чым адметныя музыкі з гурта The Neunikneš і як з імі лёс звёў Dzieciukоў? Ці складана арганізаваць у краінах Еўропы выступ для беларускіх гуртоў і ці ёсць да іх цікавасць у еўрапейскага слухача? Што адбываецца з беларускай музыкай у эміграцыі і як прызнанне экстрэмістамі ўплывае на творчасць музыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае удзельнік гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў і арганізатар канцэртаў Пётр Дудановіч
    40 min
  • Маргарыта Ворыхава. Ці здольныя дэмсілы дапамагчы беларускім студэнтам за мяжой
    Апошнія тыдні былі для беларускіх дэмсіл насычанымі: удзел у мерапрыемствах, канферэнцыях ды сустрэчах рознага ўзроўню і ў розных краінах. Пытанні найчасцей разглядаліся агульныя і нават глабальныя, але, выглядае на тое, што і канкрэтныя праблемы беларускай моладзі не засталіся паза ўвагай.
    Чым адметныя былі мерапрыемствы і сустрэчы, праведзеныя апошнім часам у Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы і якія канкрэтна моладзевыя пытанні ўздымаліся на тых сустрэчах? Ці сапраўды рэальна вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія студэнты за мяжой, і што для гэтага робіцца? Чаму беларускія дэмсілы хвалюе пытанне тэлефонаў, якія вучні ў школах Беларусі вымушаныя здаваць перад пачаткам урокаў, і што там з расійскай дэлегацыяй ў Савеце Еўропы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніцай па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарытай Ворыхавай
    33 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка нарэшце адмовіўся аднаўляць Савецкі саюз?
    Камісія па вяртанні людзей у Беларусь вяртае людзей у Беларусь з сярэдняй хуткасцю ў адзін чалавек за месяц. Уладам бы нешта зразумець праз гэта — але яны, здаецца, так нічога і не разумеюць — дадалі яшчэ 1 тысячу грамадзянаў Беларусі ў міждзяржаўны вышук. Абмяркуем гэта з блогерам, сябрам Каардынацыйнай рады Аляксандрам Кныровічам (якога таксама дадалі ў вышук).
    Таксама пагаворым пра "Камволь" і бульбу, складаную сітуацыю, у якой апынуўся Офіс Святланы Ціханоўскай у Літве. І пра Лукашэнку, якога раптоўна прарвала на саміце СНД: аказваецца, Савецкі Саюз ужо не аднавіць!
    47 min
  • “Калі нешта муляе — жывеш”: эміграцыя і каханне ў кнізе Анкі Упалы
    Летась Анка Упала выпусціла аповесць пад назвай “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў”. Кнігу можна чытаць як працяг папярэдняга раману пісьменніцы “На заснежаны востраў” (пра жыццё ў іншай краіне), а можна — як асобны твор. Крытыкі кажуць пра яго кінематаграфічнасць. Аўтарка не супраціўляецца — на яе стыль сапраўды паўплывала паўночнаеўрапейскае кіно з яго бесстароннім рэалізмам.
    У аповесці “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў” галоўная гераіня, Алена, зноў едзе ў Стакгольм — каб папрацаваць у архівах і сустрэцца з сяброўкай Тунці — дзяўчынай афрыканскага паходжання. Акрамя швецкай лініі ў аповесці ёсць і беларуская — Алене робяць аперацыю ў мінскай бальніцы, яна ходзіць купацца на Цнянку. Камунікацыя і складанасці стасункаў з людзьмі — галоўная тэма твора.
    “Ад гэтай кнігі дакладна не стане горш, а можа нават стане лепш”, — пішуць крытыкі. І мы ім верым. Тым больш, што кніга ўвайшла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Анка Упала стане госцяй сумеснага стрыму Еўрарадыё і беларускага ПЭН-цэнтру.
    48 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

45 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners