euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. Невядомыя дроны: ці можна было пазбегнуць супрацьстаяння з Расіяй
    Перамога на выбарах правага папуліста Андрэя Бабіша парадавала расійскіх прапагандыстаў, але нясе рызыку ператварэння Чэхіі ў галаўны боль для Брусэлю. Тым больш, што гэта ўжо не першая перамога такога кшталту палітычнай сілы ў краінах ЕС. Усё гэта адбываецца на фоне ўзмацнення супрацьстаяння Расіі з Захадам і падвышэння ваеннай пагрозы з боку Масквы. А гэтай канфрантацыі з Пуціным ЕС магло б пазбегнуць, калі б, па словах былой канцлеркі Германіі Ангелы Меркель, асобныя краіны ЕС не занялі пазіцыі недамоваздольную. А ў гэты час у Беларусі усё больш кніг трапляюць у спіс забароненых і наладжваюцца шчыльныя сувязі з Аманам.
    Ці сапраўды перамога на выбарах у Чэхіі Бабіша можа узмацніць напружанне сярод чальцоў Еўрасаюза і ці чакаць павароту Чэхіі ў бок Масквы? Чым адметнае інтэрв’ю Меркель і ці магчыма было залагодзіць Пуціна і пазбегнуць вайны ва Украіне? Чым цікавая Беларусь для Амана і чаму нічога не чуваць пра перамовы ЗША і Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    41 min
  • Кацярына Дзяйкала. Суд над Лукашэнкам: ад Гаагі да суда Цэнтральнага раёна Мінска
    Юрысты і праваабаронцы дагэтуль спрачаюцца, ці карэктна называць дэпартацыяй тое, як рэжым абыходзіцца з вызваленымі па дамоўленасці з ЗША вязнямі, вывозячы іх прымусова з краіны. Гэтай сітуацыі з “вызваленнем” дадае складанасці той факт, што не зразумела, на якой падставе іх вызвалілі і ці не будзе гэта пры патрэбе кваліфікавана рэжымам Лукашэнкі як… уцёкі з-за кратаў. У любым выпадку, гэта таксама рэпрэсіі, якія ладзіць рэжым супраць беларусаў і за якія, у ідэале, нехта мусіць панесці пакаранне — з Лукашэнкі пачынаючы.
    Ці правільна называць Лукашэнку ваенным злачынцам і ці магчыма прыцягнуць яго за гэта да адказнасці? Што перашкаджае прыцягнуць такога злачынцу да суду праз Міжнародны трыбунал ужо цяпер, а пасля змены ўлады ў Беларусі — пасадзіць на лаву падсудных у судзе беларускім за рэпрэсіі супраць беларусаў? У якім статусе паводле беларускага заканадаўства знаходзяцца вызваленыя па дамоўленасці з ЗША палітвязні і ці можна іх пры жаданні абвінаваціць ва ўцёках з-за кратаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае юрыстка-міжнародніца, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала
    37 min
  • Яўген Красулін. Ці магчыма дэмакратызаваць рэпрэсіўны рэжым праз саступкі
    Не сціхаюць дыскусіі пра тое, ці магчыма перамаўляцца і дамаўляцца з рэпрэсіўным рэжымам. Галоўны аргумент прыхільнікаў перамоў і спынення ціску — вызваленне з лап рэжыму закладнікаў-палітвязняў. Іншыя кажуць, што рэпрэсіўны рэжым не здольны змяняцца да лепшага і калі і ідзе на нейкія нязначныя саступкі і вызваленні, то толькі дзеля сваёй выгоды і захавання ўлады. Тым не менш, чуюцца галасы, бываюць сітуцыі, калі ў рэжыма і яго апанентаў інтарэсы супадаюць.
    Ці можна верыць абяцанням і гарантыям, якія дае рэпрэсіўны рэжым падчас перамоў са сваімі апанентамі і што на гэты конт кажа гісторыя? Ці мае значэнне, хто выступае асноўным перамоўшчыкам з рэжымам — апазіцыя ці трэці бок? Ці здольная дыяспара з-за мяжы мяняць рэжым на радзіме і ці ісці на саступкі, калі ў пэўных пытаннях інтарэсы рэжыма і апазіцыі супадаюць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    36 min
  • Аліна Харысава. Штучны інтэлект Качанавай: ці стане ён козырам прапаганды
    Качанава ўзначаліць экспертны савет, які зоймецца развіццём штучнага інтэлекту. І гэта не жарт. З іншага боку, у свеце паліттэхналогій робіцца стаўка на ШІ і сацыяльныя сеткі. Лукашэнкаўскі рэжым, відаць, вырашыў не адставаць ад сусветных трэндаў у сваёй прапагандысцкай вайне з Захадам. Тым самым Захадам, які, як высветляецца, не цалкам варожы, а дзеліцца на сяброўскія ЗША і па-ранейшаму “загніваючы Еўрасаюз”…
    Што не так з жаданнем рэжыма кантраляваць развіццё ШІ і ці магчыма гэта ўвогуле? Якія наступствы адарванасці ад сусветных сістэм кшталту чата GPT і як на гэтай тэме адмываюць грошы? Ці здольныя дэмсілы ўплываць на тэматыку перамоў Вашынгтона з Мінскам і ці сапраўды Офіс Ціханоўскай “пераабуўся” датычна пытання перамоў з рэжымам і санкцыйнага ціску на яго? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі Офісу Святланы Ціханоўскай, міжнародная сакратарка Аб'яднання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
    41 min
  • Аляксандр Лукашук. “Там, дзе няма цемнаты”: танец у стылі “Радыё Свабода”
    Мы працягваем знаёміць вас з пісьменнікамі і іх творамі, якія ўвайшлі ў "кароткі спіс" літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год, што ладзіць Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. У папярэдніх выпусках сумесных стрымаў Еўрарадыё і Беларускага ПЭНа мы пазнаёміліся з кнігай Сяргея Дубаўца “Занзібар. Сталенне маладой душы” і з пісьменніцай Югасяй Калядой ды яе творам “Перамена месцаў”. На чарзе — сустрэча з публіцыстам, былым галоўным рэдактарам Беларускай службы “Радыё Свабода” Аляксандрам Лукашуком і яго кнігай “Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода”. Запрашаем!
    Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025 года адбудзецца 15 лістапада 2025 года а 19:00 у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску.
    Чым цікавая чытачу гісторыя 30 гадоў працы Беларускай службы Радыё Свабода пад кіраўніцтвам Лукашука і якую ролю адыграла РС у фармаванні палітычнага жыцця Беларусі? Чаму праца ў рэдакцыі РС нагадвае танец і наколькі гэта кніга аўтабіяграфічная для аўтара? Ці здольная літаратура (і журналістыка) у эміграцыі ўплываць на беларускае грамадства і як тое грамадства змянілася за апошнія гады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, былы галоўны рэдактар Беларускай службы “Радыё Свабода” Аляксандр Лукашук
    40 min
  • Сяргей Бульба. "Белы легіён 2.0": ці рэальна яго адрадзіць сёння і на якім падмурку
    Амаль два месяцы мінула з таго моманту, калі арганізацыя "Паспалітае рушанне" абвясціла аб спыненні сваёй дзейнасці. Заяўлялася, што арганізацыі трэба перафарматавацца і пазбавіцца ад "чужынцаў". І па выніках праведзенай перабудовы кіраўнік "Паспалітага рушання" Сяргей Бульба заявіў, што "прыйшоў час для новага кроку — адраджэння "Белага легіёна"". У той жа час сярод дэмакратычных сіл набывае моц хваля заклікаў да перамоў з рэжымам Лукашэнкі, наладжвання сувязяў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю і пра ш-ш-шнеабходнасць нацыянальнага дыялогу. Каго з кім канчаткова не зразумела, але гэтая пазіцыя знаходзіць усё больш прыхільнікаў.
    Што насамрэч адбывалася з "Паспалітым рушаннем" і ці рэальна арганізаваць будзь-якія ваенізаваныя структуры з беларусаў дыяспары? Якую ролю мусіць адыгрываць "Белы легіён" і ці сапраўды існуе верагоднасць не толькі ваеннага супрацьстаяння Расіі і Еўропы, але і ўцягванне ў яго Беларусі? Чаму менавіта зараз актывізавалася тэма перамоў з рэжымам і ці пойдзе на іх Лукашэнка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст, былы сузаснавальнік “Белага легіёна”, кіраўнік “Паспалітага рушання” Сяргей Бульба
    40 min
  • Улад Кобец. Ад транснацыянальных рэпрэсій у Беларусі да ваенных пагроз Захаду
    Штучна справакаваны мігранцкі крызіс на мяжы з Польшчай, пераслед актывістаў польскай меншасці ў Беларусі, антыпольская істэрыя і ваенныя пагрозы з боку лукашэнкаўскага рэжыму прывялі да таго, што беларуска-польская мяжа ўпершыню была цалкам зачыненая. Цяпер грузавыя і пасажырскія перавозкі адноўленыя, але, як бачна, гэта не стала навукай для Лукашэнкі. На фоне перасцярог пра падрыхтоўку Расіі да вайны з Еўрасаюзам ствараецца адчуванне, што да гэтага ж рыхтуецца і рэжым ў Мінску.
    Што падштурхнула лукашэнкаўскі рэжым да пераводу рэпрэсій з унутраных на транснацыянальныя і якія пагрозы гэта нясе? Ці гатовы Мінск да дыялогу з ЕС і на якіх умовах? На якім этапе падрыхтоўка Расіі да супрацьстаяння з ЕС і якое месца ў планах Крамля займае Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
    40 min
  • Гінтаўтас Мажэйкіс. Атака балонікаў: як кантрабанда з Беларусі ўплывае на літоўскую палітыку
    На выходныя аэрапорт Вільнюса не прымаў самалёты з-за пагрозы, якую стварылі метэаралагічныя балонікі, якія прыляцелі з Беларусі. Такія зонды з кантрабандай цыгарэт даўно ўжо не навіна для Літвы, але гэтым разам іх было ажно 25, што не магло не выклікаць перасцярогі і адпаведных мер бяспекі. У іншыя часы такія дзеянні кантрабандыстаў хутчэй за ўсё устпрымаліся б больш спакойна. Але цяпер вайна і дзве суседнія з Літвой краіны ў гэтай вайне ўдзельнічаюць як агрэсар і суагрэсар адпаведна. І паўсюль бачацца засланыя агенты КДБ і ФСБ. Дык яшчэ і свае палітыкі не здольныя адказаць на пытанне з анкеты для мігрантаў: "Чый Крым?"…
    Як у Літве ўспрымаюць намаганні перамоўшчыкаў Трампа наладзіць адносіны з Лукашэнкам і ці зменіць Літва пад уплывам гэтага перамоўнага трэку сваю пазіцыю адносна рэжыму? Ці гатовая Літва і далей прымаць палітвязняў, якіх рэжым па дамоўленасці з ЗША дэпартуе з Беларусі, і ці толькі кантрабанда стаіць за нядаўняй атакай метэаралагічных балонікаў? Ці зменіцца палітыка Літвы адносна беларусаў з прыходам ва Ўрад новых сіл і што стала нагодай для "культурнага пратэсту", які прайшоў у Літве 5 кастрычніка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis)
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners