euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Настасся Касцюгова. Вялікая здзелка: ці дачакаецца Трамп вызвалення 1300 палітвязняў
    Натхнёныя рашэннем Трампа пачаць дыялог з Лукашэнкам з мэтай вызвалення палітвязняў у Беларусі, удзельнікі Кааліцыі за вызваленне палітвязняў актыўна прасоўвалі гэты трэк і на іншых кірунках. Казалі пра неабходнасць змены стратэгіі ў адпаведнасці з вашынгтонска-мінскім перамоўным трэкам усіх дэмсіл, прасоўвалі тэму неабходнасці такіх перамоў і сярод еўрапейскіх палітыкаў. Але нечакана высветлілася, што ні змена палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі, ні пытанні спынення рэпрэсій, ні нават сам працэс вызвалення палітвязняў для ЗША вялікага значэнне не мае. Пра гэта шчыра сказаў спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг. І гэта ставіць прыхільнікаў перамоў з рэжымам у не вельмі зручнае становішча…
    Як на стратэгію Кааліцыі за вызваленне палітвязняў уплывае прызнанне Келага і як гэта прызнанне можа паўплываць на перамоўны працэс? Калі для ЗША рэпрэсіі ў Беларусі не прадмет для перамоў, то ці будзе гэта важным для іншых актараў? Як чальцамі Кааліцыі ўспрымаюцца абвінавачванні ў дзейнасці на карысць рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Анастасія Касцюгова
    48 min
  • Каміль Клысіньскі. Спецслужбы РФ пужаюць Польшчу Палком імя Каліноўскага
    Расія працягвае гібрыдную вайну супраць Еўрасаюза. Днямі СВР запусціла інфармацыю, нібыта спецслужбы Украіны рыхтуюць тэракты ды іншыя ўзброеныя правакацыі на тэрыторыі Польшчы з выкарыстаннем байцоў… Палка імя Кастуся Каліноўскага і РДК. Не сціхае антыпольская істэрыя і ў Лукашэнкі і яго прапагандыстаў. І хоць апошнімі днямі колькасць нелегальных спроб перасячэння беларуска-польскай мяжы зменшылася, але гэта не выглядае на адмову Мінска ад канфрантацыі.
    Што стаіць за правакацыямі з боку СВР і як гэта можа паўплываць на стаўленне да беларусаў у Польшчы? Што сёння адбываецца на мяжы з Беларуссю і чаму Варшава прыняла рашэнне спыніць блакады на памежных пунктах? Ці былі саступкі з боку Мінска, каб мяжа адчынілася, і ці мае Лукашэнка ўплыў на сітуацыю з мігрантамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński)
    42 min
  • Франак Вячорка. Сустрэчы, скандалы, стратэгіі: чым адметны візіт Ціханоўскай у ЗША
    Прадстаўнікі дэмсіл не спыняюцца ў сваіх спробах наладзіць кантакты з адміністрацыяй Дональда Трампа і атрымаць з іх боку падтрымку ў пытанні дэмакратызацыі Беларусі. Сустрэчы з палітыкамі і чыноўнікамі, выступы на канферэнцыях, форумах ды іншых Генасамблеях, інтэрв’ю — усё скіраванае на тое, каб трымаць “беларускую павестку ў фокусе”. Вось толькі як вынікае са слоў спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага, пытанні дэмакратызацыі, спынення рэпрэсій ды іншыя “ўнутраныя пытанні” Беларусі кіраўніцтва ЗША не цікавіць ад слова зусім. Ці амаль зусім. Бо калі ў выніку перамоў па іншых пытаннях будзе вызваленая пэўная колькасць палітвязняў — добра.
    Чым адметны удзел прадстаўнікоў Офіса на чале з Ціханоўскай у Генасамблеіі ААН і ў Варшаўскай канферэнцыі па бяспецы? Як змянілася стратэгія дэмсіл з улікам кантактаў паміж Трампам і Лукашэнкам і якія карэктывы ў гэтую новую стратэгію ўносяць словы Келага пра сапраўдныя мэты перамоў з Мінскам? Як на дзейнасць Офіса і графік сустрэч Ціханоўскай уплывае Сяргей Ціханоўскі і якая будзе яго роля ў працы Офіса? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.
    43 min
  • Павел Усаў. Канал сувязі: як доўга Лукашэнка здолее быць цікавым для Трампа
    Перамовы з Лукашэнкам ЗША вядуць толькі таму, што ён ім цікавы ў якасці канала сувязі з Пуціным. Тое, што адначасова адбываюцца і вызваленні пэўнай колькасці палітвязняў, — гэта пазітыўны, але ўкосны вынік гэтых перамоў. Такое прызнанне зрабіў Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг падчас удзелу ў Варшаўскай канферэнцыі па бяспецы. У той жа час адкрыць свой перамоўны трэк, каб вызваліць важных для Польшчы палітвязняў, у Варшавы не атрымліваецца. А Еўропа распачынаць будзь-якія перамовы з Лукашэнкам не выказвае жаданне.
    Што ў пытанні вызвалення палітвязняў мяняе прызнанне Келага і ці варта разлічваць на працяг гэтага працэсу? Чаму ў Варшавы не атрымліваецца вызваліць “сваіх” (як мінімум) людзей з лукашэнкаўскіх турмаў і чым Лукашэнка расплаціўся за адкрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю? Ці ёсць сэнс падводзіць вынік 100 дзён Сяргея Ціханоўскага на свабодзе і ці гатовая Польшча да гібрыднай вайны з Расіяй? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    44 min
  • Аляксандр Фрыдман. “Трампіст” Лукашэнка: чаму Зяленскі не верыць “сталаму чалавеку” з Мінска
    Падчас Варшаўскага форума па бяспецы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў прапанову Лукашэнкі выступіць пасярэднікам паміж ім іПуціным і патлумачыць, чаму Кіеў не мусіць адмаўляцца ад “харошай прапановы” Крамля наконт умоваў дасягнення міра паміж Расіяй і Украінай. Адказ чаканы: чалавек сталага ўзросту, які жыве ў пабудаваным для самога сябе свеце, нешта час ад часу кажа, на што нават увагі звяртаць не варта. Іншая справа, што, магчыма, словы Лукашэнкі (Пуціна?) адрасаваліся зусім не Зяленскаму, а Трампу, і менавіта таму Лукашэнка казаў пра іх з Трампам падабенства і пра тое, што ён — “трампіст”…
    Што насамрэч меў на ўвазе Лукашэнка, гаворачы пра мірныя прапановы Пуціна, і каму найперш яго словы прызначаліся? Ці будзе для Трампа кампліментам заява Лукашэнкі пра іх з Трампам падабенства і як паставіцца Пуцін на пераабуванне Лукашэнкі ў “трампіста”? Ці чакаць паставак “Тамагаўкаў” Украіне і чаму ў расійскіх і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў не атрымалася расхістаць сітуацыю ў Малдове? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    49 min
  • Наста Базар. Пра хейт, пакаранне, рэабілітацыю і дапамогу: чаму адмена гэта не выйсце
    Унутранае разбіральніцтва праз абвінавачанні ў харасмэнце з боку Андрэя Стрыжака, скончылася рашэннем, паводле якога Стрыжак застанецца ў фондзе BYSOL. Што праўда — не на кіруючых пасадах, без прадстаўнічых функцый і на ўмове перадачы правоў заснавальніка іншай асобе. Але такое “пакаранне” выклікала незадаволенасць у пэўнай часткі беларускага (і не толькі) грамадства. Калегі і партнёры BYSOL з ініцыятывы “Вольныя” і Dissidentby на знак нязгоды з прынятым рашэннем спынілі з фондам супрацу, яшчэ раней BYSOL выключылі з Міжнароднага гуманітарнага фонду, а 27 верасня стала вядома, што спыняе існаванне праект "Хуткая гуманітарная дапамога", у які ўваходзілі ByHelp, BYSOL, "Краіна для жыцця" і Dissidentby. Як вынік — Стрыжак сыйшоў з BYSOL, але і тут знайшліся тыя, каму гэтага падалося мала…
    Што не так з рашэннем, прынятым па выніку ўнутранага разбіральніцтва BYSOL і чаму не дастаткова пазбавіць Стрыжака кіруючай пасады? Якім павінна было б быць пакаранне, каб яно ўсіх задаволіла, і ці магчыма такое ўвогуле, калі ўзровень адказнасці вызначаецца грамадскім меркаваннем? Ці магчыма выпрацаваць механізм, каб выпадкі харасменту не паўтараліся? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з фемактывісткай і гендэрнай эксперткай Настай Базар
    44 min
  • Наталля Васілевіч. Лукашэнка саджае і праваслаўных святароў, БПЦ супраць лабубу
    За пяць гадоў рэпрэсій у Беларусі 91 святар зазнаў палітычна матываваны пераслед. Гэтыя выпадкі падлічыла "Хрысціянская візія". Улады не шкадуюць ні пратэстантаў, ні каталікоў, ні праваслаўных — але ці ўсе роўныя перад рэпрэсіўным апаратам?
    Пра гэта распытваем тэалагіню, экспертку ў галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталлю Васілевіч. Таксама пагаворым пра тое, ці вычарпала часовае закрыццё мяжы рэакцыю Польшчы на затрыманне манаха-кармеліта, і пра тое, чаму Савет па маральнасці напружваецца праз модную цацку лабубу.
    51 min
  • "Беларусы з кожным годам жывуць горш і горш" — да чаго ідзе эканоміка / Вольга Лойка і Павел Данэйка
    Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Госць другога выпуску — дырэктар даследчага цэнтра BEROC Павел Данэйка. Тэма: эканоміка выжывання — перспектывы яе паступовай дэградацыі і рэзкага абвальвання.
    35 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners