euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • За рэпрэсіі ў Беларусі ніхто не адкажа? / Разбіраюцца Вольга Лойка і Кацярына Дзяйкала
    Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Госць чацвёртага выпуску — юрыстка-міжнародніца Кацярына Дзяйкала. Тэма: хто панясе адказнасць за рэпрэсіі і вайну.
    50 min
  • Вольга Лойка і Сяргей Чалы: Ці дажыве эканоміка Беларусі да 2030-га
    Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Госць трэцяга выпуску — эканаміст Сяргей Чалы. Тэма: што адбываецца з эканомікай Беларусі ў цэлым і яе асобнымі галінамі, у якім стане яна дажыве 2030-га года (і ці дажыве).
    41 min
  • Пенсія ў Беларусі ўсё? Трывожны прагноз на 2030 год / Вольга Лойка і Леў Львоўскі
    Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Госць першага выпуску — эканаміст Леў Львоўскі.
    1 hr 1 min
  • “Перамена месцаў”: што будзе калі суддзя і беспрацоўная памяняюцца целамі…
    Мы працягваем знаёміць вас з пісьменнікамі і іх творамі, якія ўвайшлі ў “кароткі спіс” літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год, што ладзіць Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. У першым выпуску сумеснага стрыму Еўрарадыё і Беларускага ПЭНа мы пазнаёміліся з кнігай Сяргея Дубаўца “Занзібар. Сталенне маладой душы”. На чарзе — сустрэча з пісьменніцай Югасяй Калядой і яе творам “Перамена месцаў”. Запрашаем!
    Як нарадзіўся сюжэт твора і пры чым тут беларускія пратэсты 2020 года? Як знайсці пазітыўную логіку ў падзеях, якія мы перажываем, і пабачыць надзею ў канцы нашага беларускага тунэлю? Як эміграцыя ўплывае на творчасць аўтаркі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца Югася Каляда
    41 min
  • Апярэдзіць Трампа: ці атрымаецца ў Лукашэнкі памірыць Пуціна і Зяленскага?
    Ваенным стратэгам і перамоўшчыкам ізноўку імкнецца выставіць сябе Лукашэнка. Маўляў, у Пуціна ёсць “выгадная прапанова”, ад якой Украіна не мае права адмаўляцца, бо інакш нічога ад той Украіны не застанецца. Таму ён, Лукашэнка, хацеў бы пагаварыць з Зяленскім (перш, чым той сустрэнецца з Пуціным), каб патлумачыць яму ўсё “за мір на ўмовах Пуціна”. Адначасова, дзеля міра на мяжы з Польшчай, Лукашэнка просіць Пуціна дапамагчы вырашыць праблему “турыстаў”, якія едуць у Беларусь праз Расію. І не супраць пабудаваць другую АЭС з такім разлікам, каб прадаваць электраэнергію на акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі.
    Якія інструкцыі наконт прымусу Украіны да міру атрымаў “пуцінскі шаптун” Лукашэнка ў Крамлі і ці захочуць яго слухаць у Кіеве? Ці паверыць Трамп у раптоўнае імкненне Пуціна да міру з Украінай і ці знойдзецца ў працэсе спроб замірэння месца для Лукашэнкі? Чым была адметная для Беларусі сёлетняя Генасамблея ААН, чаму Орбан ізноў асмялеў і блакуе санкцыйны пакет ЕС супраць Расіі, і як будзе ставіцца да Беларусі новы ўрад Літвы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    45 min
  • Гольф-поле пад Мінскам: ці атрымаецца заманіць туды Трампа і Зяленскага?
    Падчас візіту ў Маскву Лукашэнка атрымаў ад Пуціна новыя метадычкі, асноўныя тэзісы з якіх паспешыўся агучыць проста ў крамлёўскіх калідорах. Галоўным стала “мірнае” пасланне Трампу і Зяленскаму. Прэзідэнту ЗША намякнуў, што Пуцін гатовы да працягу перамоў наконт міра ва Украіне, прэзідэнту Украіны даў зразумець, што на прапановы Пуціна варта пагаджацца, а ўсе тлумачэнні ён (Лукашэнка) дасць пры асабістай сустрэчы з Зяленскім. Тое, што асноўныя крамлёўскія тэзісы Лукашэнка данёс правільна, Пуцін падцвердзіў праз пару дзён масавай ракетнай атакай па Кіеве і ваколіцах.
    На каго разлічаныя пагрозлівыя папярэджанні Лукашэнкі і ці пачуюць яго ў Кіеве? Ці сапраўды Еўропа гатова збіваць не толькі расійскія беспілотнікі, але і самалёты-парушальнікі ў сваёй паветранай прасторы і пры чым тут страхі Лукашэнкі за свой верталёт над Белавежскай пушчай? Чым адметныя сёлетнія парламенцкія выбары ў Малдове і пра што сведчыць іх вынік? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    43 min
  • Пра “Арэшнік”, АЭС і “няўпэўнены кансэнсус” на польска-беларускай мяжы
    Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервінскі патлумачыў рашэнне ўраду краіны аб аднаўленні з 25 верасня працы памежных пераходаў з Беларуссю тым, што па заканчэнні вучэнняў “Захад-2025” сітуацыя на беларуска-польскай мяжы “нармалізуецца, вяртаецца да такога няўпэўненага кансэнсусу”. Хоць, прызнаецца міністр, бяспечнай гэтую сітуацыю назваць па-ранейшаму нельга. Дарэчы, падчас сваёй сустрэчы з Пуціным 26 верасня, Лукашэнка ўздымаў пытанне “турыстаў з усходу і поўдня”, якія праз Расію трапляюць на беларуска-польскую мяжу. І прасіў паспрыяць вырашэнню гэтага пытання. Адначасова міністр замежных спраў Беларусі Рыжанкоў на Генасамблеі ААН палохаў усіх “Арэшнікам”, які ўжо “на шляху ў Беларусь”.
    Што не так з марамі Лукашэнкі пабудаваць у Беларусі другую АЭС і чым гэта небяспечна для будучыні краіны? Ці даедзе нарэшце да Беларусі разрэкламаваны “Арэшнік” і каму ён тут больш патрэбны — Лукашэнку ці Пуціну? Ці захоча Пуцін дапамагчы Лукашэнку вырашыць пытанне нелегальных мігрантаў на мяжы з Польшчай і як доўга пратрымаецца “няўпэўнены кансэнсус” на польска-беларускай мяжы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч
    41 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка ў Маскве, Ціханоўскія на вуліцах Нью-Ёрка
    Лукашэнка ізноў паехаў у Расію. Ізноў будзе паказваць Пуціну карты, перадаваць "вестачкі" ад амерыканцаў і г.д. — але ўсё, як звычайна, звядзецца да фінансавай падтрымкі. Бо беларуская эканоміка, якой ужо паўгода кіруе прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, робіцца ўсё менш прадказальнай.
    З іншага боку палітычнага спектра — сям'я Ціханоўскіх. Яна сустракаюцца з сусветнымі лідарамі на палях Генеральнай Асамблеі ААН, ён — з беларусамі на вуліцах. І не адпускае яе на інтэрв'ю на CNN, што выклікае заўважную хвалю крытыкі...
    Усё гэта абмяркуем з блогерам і палітыкам Алясандрам Кныровічам. Пагаворым таксама пра сітуацыю з Андрэем Стрыжаком і пра свежую заяву Амбасады Польшчы ў Мінску: у сувязі з адкрыццём руху праз беларуска-польскую мяжу дыпламаты заклікаюць польскіх грамадзянаў... тэрмінова пакінуць беларускую тэрыторыю.
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners