euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Роза Турарбекава. Ці атрымалася ў Лукашэнкі выкруціцца і пазбегнуць сваркі з Кітаем
    Як і чакалася, падчас сустрэчы з “ганцамі з Пекіна” Лукашэнка зрабіў усё магчымае, каб перакласці адказнасць за зачыненую польска-беларускую мяжу і спыненне транзіту кітайскіх тавараў у Еўропу на польскі бок. Маўляў, ён тут ні пры чым, гэта вайна, якую распачала Польшча супраць Кітая. Ці дайшло да дэманстрацыі адпаведных мап са словамі “А зараз я вам пакажу” не вядома, але тое, што прадстаўнікі Кітая павераць Лукашэнку, малаверагодна.
    Ці з’яўляецца вялікай праблемай для Кітая сітуацыя са спыненнем транзіту ў Еўропу праз Беларусь і ці будзе Пекін ціснуць на Мінск? Ці могуць следам за Польшчай закрыць межы з Беларуссю Літва і Латвія? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    40 min
  • Яўген Красулін. Традыцыі і сучаснасць дыктатуры: ад гандлю свабодай да дэпартацыі
    Гісторыя не аднойчы даказвала, што пад месяцам няма нічога новага. Усё ўжо некалі здаралася. І нават не недзе там, на іншым кантыненце, але і у гісторыі нашай нацыі і нашай краіны. Гандаль палітвязнямі і нават прымусовы вываз вызваленых з краіны — і гэта ўсё ўжо было! Прычым не пры Лукашэнку, а раней, амаль стагоддзе таму. Не выключана, што і такія ўчынкі, на які пайшоў Мікалай Статкевіч, — таксама былі.
    Ці можна казаць, што сёння адбываецца “гандаль палітвязнямі” і ці сапраўды ў нашай гісторыі ўжо было нешта падобнае? Прымусовы вываз з краіны вызваленых палітвязняў — ці можна назваць знаходкай лукашэнкаўскага рэжыму? Як учынак Статкевіча ўплывае на беларускае грамадства і ці сапраўды мы назіраем сёння “дэградацыю эміграцыі”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
    39 min
  • Леанід Марозаў. Дублінскі рэгламент: ці магчыма яго абыйсці дзеля палітвязняў
    Рыхтуючыся да будучага вяртання ў Беларусь (калі б яно ні здарылася, кажуць нам) адмыслоўцы ў асяродку дэмсіл працуюць над праектамі эканамічных рэформ, спрачаюцца над фармулёўкамі нормаў Канстытуцыі Новай Беларусі ці распрацоўваюць праект закона “Аб люстрацыі”. І гэта ў той час, калі ў беларусаў за мяжой безліч пытанняў, якія патрабуюць вырашэння: пытанне пенсій і рэгістрацый народжаных за мяжой дзяцей, пытанне пераезда ў іншыя краіны тых палітвязняў, якіх прымусова пасля вызвалення вывезлі з Беларусі ў Літву, але яны б хацелі атрымаць легалізацыю і магчымасць працаваць у Польшчы, Германіі ці іншай краіне.
    Ці сапраўды існуе дамоўленасць, каб беларускія палітвязні, вывезеныя ў Літву, мелі магчымасць падавацца на легалізацыю ў іншых краінах, ці магчыма такое ўвогуле з улікам Дублінскага рэгламенту? Ці магчыма вырашыць праблемы, звязаныя з атрыманнем пенсій за мяжой беларусамі, якія былі вымушаныя выехаць з краіны? Ці час сёння разважаць пра будучую люстрацыю і якой яна можа быць у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай у юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў
    42 min
  • Навошта кітайцы прыехалі да Лукашэнкі і ці з'яўляецца калонія Беларуссю ў мініяцюры? Еўразум за 22 верасня | Новости Беларуси за 22 сентября
    Навошта кітайцы прыехалі да Лукашэнкі і ці з'яўляецца калонія Беларуссю ў мініяцюры? Еўразум за 22 верасня | Новости Беларуси за 22 сентября by Euroradio
    39 min
  • Ларыса Шчыракова. Патрыёты за мяжой і за кратамі — ці ёсць сэнс?
    У гасцях Еўрарадыё — Ларыса Шчыракова. Больш за тры гады былая журналістка правяла за кратамі, а ў верасні гэтага года апынулася сярод 52 палітвязняў, якіх адправілі ў ў Літву пасля здзелкі Лукашэнкі і Трампа.
    — Яны вывозяць патрыётаў. Што будзе з краінай? — паспеў пракаментаваць гэты “кантракт” палітык Мікола Статкевіч, які таксама быў ў спісе, але вярнуўся у Беларусь, так і не даехаўшы да Вільні.
    Родныя дагэтуль не ведаюць, дзе ён і што з ім.
    Ларысу затрымалі ў снежні 2022-га. На волі, акрамя іншых блізкіх, сяброў ды калег, яе чакаў сын-падлетак. Цяпер беларуска ў бяспецы, але за ёй — цяжкі шлях праз СІЗА, судовыя працэсы, калонія ды страты, якія немагчыма вымерыць.
    У жывым эфіры Еўрарадыё Ларыса распавядае пра жыццё ў няволі і дзеліцца думкамі пра лёс беларусак, якіх схіляюць да выдварэння з краіны.
    Як там нашыя Маша Калеснікава, Каця Андрэева, Марына Золатава?..
    Ці можна заставацца патрыётам сваёй Бацькаўшчыны за мяжой і якая карысць ад патрыятызму ў няволі? Што робіць шчаслівымі і што раздражняе палітвязняў, якіх сустрэлі “так” ці “не так”? Ці ёсць жаданне перачытаць усе навіны за апошнія некалькі гадоў, каб быць у курсе падзей, ці лепей пачаць жыццё з чыстай старонкі?
    49 min
  • Юрый Дракахруст. Пра зачыненыя межы, інтарэс Кітая, лёс Пачобута і ўчынак Статкевіча
    Учынак палітвязня Міколы Статкевіча, які адмовіўся пакідаць Беларусь і застаўся на радзіме, працягваюць абмяркоўваць і асэнсоўваць па сёння. Нават нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч не абыйшла ўвагай гэтую тэму і магчымыя наступствы рашэння Статкевіча. Але не менш важнае і тое, дзе палітык сёння. Пакуль гучалі толькі намёкі. Але калі арыентавацца на выказванні не толькі Лукашэнкі, але і яго прапагандыста Пуставога, то Статкевіча вярнулі ў турму. Чаму так — тут у Пуставога тлумачэнне хоць і папуліскае, але пустое з пункту гледжання логікі. Але чаго чакаць ад прапагандыста… Што ж да яшчэ адной тэмы, якая не першы тыдзень хвалюе шмат якіх геапалітычных гульцоў, то гэта, безумоўна, зачыненая Польшчай мяжа з Беларуссю.
    Як учынак Статкевіча ўплывае на беларускае грамадства і палітыку і якое дычыненне да яго ўчынку маюць аўталаўкі ў аддаленых вёсках? Ці здолее Кітай дамагчыся аднаўлення працы памежных пераходаў на беларуска-польскай мяжы і чаму ў выпадку з Пачобутам і Калеснікавай рэжыму нібыта патрэбная іх згода на выезд з краіны? Ці існуюць моманты, калі інтарэсы рэжыма і яго апанентаў супадаюць і ці ацэніць гэты феномен Лукашэнка і яго прыхільнікі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
    42 min
  • Андрэй Махоўскі. Не мяжой дык яблыкамі: што за ворагі падвышаюць інфляцыю ў Беларусі
    Як даўно вядома, санкцыі, якія б яны ні былі, ні на Беларусь, ні на Расію не ўплываюць. І таму Мінск з Масквой толькі (па словах прапагандыстаў) смяюцца над тымі пакетамі санкцый, якія прыдумляюць у "брусэльскім абкаме". Тое ж і з зачыненай па рашэнні Варшавы мяжой з Беларуссю. Але чамусьці спачатку міністр замежных спраў Кітая едзе ў Варшаву абмяркоўваць гэтую зачыненую мяжу, а следам у Мінск прылятае чалец Палітбюро Камуністычнай партыі Кітая Лі Сі. І гэтым разам без абмеркавання сітуацыі на мяжы найхутчэй не абыдзецца. Да ўсяго: а як жа пры зачыненай мяжы ў беларускія крамы завозіць польскія яблыкі?!
    Па кім найперш б’е зачыненая мяжа і пры чым тут Кітай? Ці ўплывае сітуацыя на беларуска-польскай мяжы на дабрабыт беларусаў і што ізноў не так з інфляцыяй у нашай краіне? Чаму ўжо зараз пачаліся размовы пра недахоп у беларускіх крамах яблыкаў і пры чым тут Польшча ды планы Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале "Беларусы і рынак", эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    42 min
  • Святлана Мацкевіч. Гучныя адстаўкі ў Каардынацыйнай радзе і будучыня палітвязняў
    У Каардынацыйнай радзе — чарговыя перамены. Пасля адстаўкі Станіславы Гліннік пасада віцэ-спікера арганізацыі стала вакантнай. Слуханні кандыдатаў і выбары новага віцэ-спікера адбудуцца ўжо на гэтым тыдні — з 23 па 24 верасня.
    Тым часам у сувязі з прызначэннем на пасаду дарадцы ў Офісе Святланы Ціханоўскай падаў у адстаўку кіраўнік камісіі па адукацыі і навуцы КР Павел Церашковіч. Хто зойме ягонае месца, пакуль невядома.
    Не сціхае скандал і вакол знікнення дэлегаткі КР Вольгі Карпушонак. Прадстаўнікі фракцыі “Хопіць Баяцца”, якія ўпэўнены, што яна знаходзіцца пад ціскам, адклікалі яе з усіх камісій.
    У выніку ўсіх гэтых (і не толькі) гісторый, узнікае пытанне: ці вытрымае Каардынацыйная рада выпрабаванне часам і ці застанецца сапраўднай пляцоўкай для дыялогу і рашэнняў?
    Але самая галоўная навіна апошніх тыдняў — гэта, вядома, вызваленне палітвязняў, якіх вывезлі ў Літву. Ці гатовыя за мяжой да сустрэчы большай колькасці рэпрэсаваных беларусаў? Як быць з рэабілітацыяй гэтых людзей? Як размяркоўваецца фінансавая дапамога паміж вызваленнымі і ці хапае магчымасцяў для рэабілітацыі?
    Пра гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем са Святланай Мацкевіч — сяброўкай Каардынацыйнай рады, адной з ініцыятарак Аб’яднання сваякоў палітвязняў і жонкай вызваленнага філосафа Уладзіміра Мацкевіча.
    43 min
  • Вадзім Пракоп'еў. Запінкі для Лукашэнкі: ці магчыма з іх дапамогай адцягнуць Беларусь ад Расіі?
    Побач з перамоўным трэкам паміж Вашынгтонам і Мінскам, дзякуючы якому выходзяць на волю вязні і прыпыняецца дзеянне асобных санкцый, існуе іншы трэк — памежны, паміж Беларуссю і Польшчай, якая зачыніла мяжу з усходнім суседам. Гэта больш трэк ціску, але які можа таксама стаць і перамоўным. І па ім могуць быць не толькі “памежныя санкцыі” знятыя, але і палітвязні вызваленыя. Калі далучыцца Кітай. Што ж да амерыканскага трэка, то ён пасля адмовы Статкевіча прымусова пакідаць Беларусь рызыкуе змяніцца. Пакуль не вядома ў які бок. Як не вядома і тое, ці здольныя дэмсілы паўплываць на сітуацыю так, каб змены гэтыя былі на карысць беларускіх палітвязняў і беларускага грамадства.
    Як закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю і заклікі з Варшавы да Кітаю, каб той далучыўся да вырашэння пытанняў з Лукашэнкам, уплываюць на перамовы Вашынгтона і Мінска? Ці маюць сустрэчы Сяргея Ціханоўскага з беларусамі ЗША той эфект, на які разлічвалі арганізатары яго паездкі і ці магчыма дэмсілам паўплываць на стратэгія перамоў Трампа з Лукашэнкам? Ці будзе працягвацца Стратэгічны дыялог ЗША з дэмсіламі Беларусі і ці здольная дыяспара аб’яднацца для дапамогі вызваленым і дэпартаваным з краіны палітвязням? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы”, бізнесмен Вадзім Пракоп’еў
    1 hr

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners