euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Віталь Цыганкоў. Ці дапамогуць перамовы ЗША з Лукашэнкам ўратаваць суверэнітэт Беларусі
    Тэлефанаванне прэзідэнта ЗША Трампа наўпрост Лукашэнку калі і не дадае апошняму легітымнасці, то відавочна падвышае суб’ектнасць. Маўляў, калі каб вырашыць нейкае беларускае пытанне, не трэба званіць у Маскву — можна вырашаць пытанні і пазваніўшы наўпрост Лукашэнку. А ў сітуацыі, калі Лукашэнка за захаванне сваёй ўлады фактычна здаў Расіі суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, любыя дзеянні, якія спрыяюць ўратаванню і захаванню гэтага суверэнітэту, працуюць на карысць нашай краіне. Як мінімум, так лічаць нават такія даўнія і непрымірымыя праціўнікі Лукашэнкі як Зянон Пазняк…
    Што насамрэч стаіць за цікавасцю Трампа да беларускага пытання і пры чым тут палітвязні і санкцыі? Ці надаюць перамовы суб’ектнасць Лукашэнку і які ў гэтым працэсе можа быць інтарэс Пуціна? Ці існуюць моманты, калі інтарэсы рэжыма і яго апанентаў супадаюць і ці ацэніць гэты феномен Лукашэнка і яго прыхільнікі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    48 min
  • Цімафей Акудовіч. 17 верасня: народнае адзінства на крыві і пошук новых старых ворагаў
    Лукашэнкаўцы прыкладаюць неймаверныя ідэалагічныя намаганні, каб прымусіць беларусаў прыняць і радасна сустракаць прыдуманае ў сутарэннях лукашэнкаўскай адміністрацыі свята пра “народнае адзінства”. Здавалася б, і назва добрая, і тэма важнае, але знаходзіцца шмат розных “але”. Пачынаючы з таго, што далёка не для ўсіх беларусаў, якія пражывалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі, прыход савецкіх войскаў стаў шчаслівым вызваленнем з-пад “прыгнёту панскага”. І працягваючы тым, што дзень 17 верасня для суседняй Польшчы стаў пачаткам вайны.
    Якое значэнне для Беларусі мелі падзеі 17 верасня 1939 года і ці сапраўды для беларусаў Заходняй Беларусі гэта стала вызваленнем? Што стаіць за ўпартымі пошукамі Лукашэнкам ворагаў на захад ад Брэста і да чаго могуць прывесці размовы пра “страчаныя тэрыторыі”? Як змяніліся “Вусы Скарыны” і што адбываецца з Кніжным Магістратам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, вядоўца гістарычнага ютуб-канала “Вусы Скарыны”, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч
    46 min
  • Аляксандр Кныровіч. Мяжу адкрыюць заўтра — але толькі для грузаў.
    Закрыццё беларуска-польскай мяжы стала вялікай праблемай. І справа далёка не толькі ў сарваных адпачынках. Па розныя бакі ад жалезнай заслоны апынуліся сваякі, студэнты і іх універсітэты. Сотні кіроўцаў завіслі на паміж краінамі ў поўнай нявызначанасці.
    Калі і як Польшча і Кітай збіраюцца вырашаюць гэтую праблему? І ці залежыць што-небудзь ад Мінска, дзе 19 верасня выклікалі “на дыван” польскага часовага паверанага?
    Як ідэолагі ў пагонах спрабуюць улезці ў галовы выкінутым за мяжу актывістам і што тыя ім адказваюць? Усё гэта ў стрыме з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам
    46 min
  • Валерый Кавалеўскі. Як учынак Статкевіча паўплывае на перамовы ЗША з Лукашэнкам
    Адмова Мікалая Статкевіча падпарадкоўвацца прымусовай дэпартацыі з Беларусі не толькі (выглядае на тое) парушыла схему дамоўленасцяў паміж Мінскам і Вашынгтонам, але і паставіла перад перамоўшчыкамі сур’ёзныя выклікі. Найперш, ці не стане гэтая сітуацыя загрозай перамоўнаму працэсу. Але ж застаецца яшчэ і пытанне далейшага лёсу Статкевіча.
    Чаму рэжым прымусова дэпартуе вызваленых вязняў з краіны і ці выглядае гэта як перамога Трампа? Ці ставіць пад загрозу будучыню перамоўнага працэсу рашэнне Статкевіча застацца і тое, што рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца? Ці будзе працягвацца стратэгічны дыялог ЗША з дэмсіламі Беларусі і ці варта разлічваць на нейкі дыялог з рэжымам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім
    47 min
  • Наталля Дуліна: дэмакратычнасць, салідарнасць, годнасць — лепшая ідэя
    18 верасня ў эфіры Еўрарадыё — лінгвістка, выкладчыца італьянскай мовы, былая палітзняволеная Наталля Дуліна.
    Свабода сканчаецца там, дзе пачынаецца страх. Нам неабходна навучыцца не баяцца. Не баяцца адстойваць свае правы, сваю свабоду, сваю ідэнтычнасць. Гэта не проста. Як не проста будзе і прабачыць тым, хто рабіў нам зло і з-за каго мы спазналі столькі страт і пакут. Але не баяцца прабачаць мы таксама павінны навучыцца. І некалі мы абавязкова з гэтым справімся, перакананая Наталля Дуліна.
    Пра тое, як знаходзіць у сабе сілы спраўляцца з выклікамі часу і лёсу, чаму так важна навучыцца не баяцца і ў чым для нас і для нашай ідэнтычнасці сёння найбольшыя выклікі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Наталляй Дулінай.
    58 min
  • Анатоль Лябедзька. Лукашэнка прызнаў: Мікалай Статкевіч у Беларусі. Але дзе?
    Што сапраўды адбывалася на мяжы? Ці былі магчымасці паўплываць на лёс Мікалая Статкевіча? І чаму вакол гэтай гісторыі ўзнікае столькі супярэчнасцяў?
    Пра гэта і не толькі размаўляем у эфіры Еўрарадыё.
    Таксама закранем пытанне закрыцця межаў. Ці не скарыстаюцца літоўскія палітыкі прыкладам палякаў і што можна рабіць, каб не закрылі і літоўкую мяжу?
    49 min
  • Ліза Пракопчык. “Усе паліцыянты — вырадкі”? Эфір пра палітычную і апалітычную моладзь
    Прайшоў месяц пасля публічнай сваркі на канферэнцыі Новай Беларусі, калі віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады і сяброўка фракцыі “Моладзевы наступ” Ліза Пракопчык адкрыта выступіла супраць ідэй ціску прадстаўніка ініцыятывы BELPOL Уладзіміра Жыгара, выкрыкнуўшы ў залю “ACAB!” (абрэвіятура all cops are bastards — “усе паліцыянты — вырадкі”). У адказ Жыгар падаў на яе скаргу ў КР, але што ў выніку? І ці змянілася камунікацыя паміж удзельнікамі канфлікту за гэты час?
    Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з самой Лізай.
    Таксама пагаворым пра дыскусію вакол прымусовай высылкі вызваленых палітвязняў; чаму беларуская моладзь усё часцей адварочваецца ад палітыкі і дзе недапрацоўваюць у гэтым сэнсе медыя і дэмсілы?
    Асобная тэма — канцэрт расійскага рэпера Мота ў Мінску, паслухаць якога прыйшлі 120 тысяч чалавек, нягледзячы на яго прапуцінскую пазіцыю? Гэта ўвогуле нармальна, а калі не — дзе альтэрнатыва?
    47 min
  • Ганна Маціеўская. Ці здольныя фонды забяспечыць неабходным вызваленых палітвязняў
    Вызваленне чарговай групы палітвязняў з прымусовым іх вывазам за межы Беларусі паставіла перад дабрачыннымі арганізацыямі, фондамі, інстытуцыямі дэмсіл і агулам беларускай дыяспарай досыць сур’ёзныя выклікі. Найперш, гэта было звязанае з забеспячэннем вызваленых неабходнай падтрымкай і дапамогай — ад пошукаў жылля і вопраткі наўзамен арыштанцкай да фінансавай дапамогі. І гэтым разам выглядае на тое, што атрымалася ўсе пытанні вырашыць. Але чакаецца, што вызваленні будуць працягвацца, як працягнецца і выпіхванне людзей з краіны. І гэтыя вызваленні могуць быць больш масавыя за папярэднія.
    Чаму рэжым прымусова дэпартуе вызваленых вязняў з краіны і як гэта выглядае з пункту гледжання законнасці? Ці магчыма падрыхтавацца да прыёму вялікай колькасці вызваленых і якія найперш выклікі паўстаюць перад дабрачыннымі арганізацыямі з гэтай нагоды? Што рабіць, калі з-за зачыненай мяжы хтосьці не паспявае выехаць у Беларусь з Польшчы своечасова і як лепш вырашаць спрэчныя сітуацыі, якія здараюцца ў асяродку дэмсіл? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай
    48 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners