euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Трамп думае пра Беларусь: ці атрымаецца ў Лукашэнкі “вялікая здзелка”
    У сваіх спробах намацаць слабое месца NATO Пуцін дайшоў да непрыхаваных ваенных правакацый, і ў Польшчы з-за расійскіх БПЛА ужо двойчы за апошнія некалькі дзён не толькі ў паветра ўзнімаліся самалёты, але і гучала паветраная трывога для звычайных грамадзян. Лукашэнка паспрабаваў давесці, што не мае да гэтых правакацый ніякага дачынення, але на фоне вучэнняў “Захад-2025” прагучала гэта для суседзяў непераканаўча. Адметна, што менавіта ў той дзень, калі расійскія дроны (у тым ліку) праз тэрыторыю Беларусі ляцелі ў Польшчу, у Мінск ехала амерыканская дэлегацыя для перамоў з Лукашэнкам. Вынікам якіх стала вызваленне на ўмовах прымусовай дэпартацыі з краіны 52 вязняў і зняццё амерыканскіх санкцый з “Белавіа”.
    Чаго насамрэч імкнецца дасягнуць Пуцін сваімі правакацыямі краін ЕС і ці была рэакцыя NATO адпаведнай узроўню пагрозы? Якая роля Лукашэнкі ў пуцінскай вайне супраць “калектыўнага Захаду” і якія наступствы будуць ад закрыцця Польшчай мяжы з Беларуссю? Што не так з санкцыйным ціскам на рэжым, якога дамагаюцца пэўныя структуры дэмсіл, і ці атрымаецца ў Лукашэнкі “вялікая здзелка” з Трампам па палітвязнях? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігар Тышкевіч
    50 min
  • Уладзімір Жыгар. Санкцыі vs кантрабанда: як па кішэні Лукашэнкі ўдарыць закрыццё мяжы
    У расійскіх дронах і ракетах знаходзяць не толькі беларускія кампаненты (найперш гаворка ідзе пра электроніку), але і заходнія. Да прыкладу, еўрапейскія. Безумоўна, знойдзецца шмат шляхоў дастаўкі гэтых тавараў з ЕС у Расію, але і беларускі калідор таксама адыгрывае не апошнюю ролю. Размова пра кантрабандныя маршруты дастаўкі. Але сталася тое, пра што даўно казалі: Польшчы цалкам перакрыла мяжу з Беларуссю. А ў Еўрасаюзе працуюць над чарговым санкцыйным пакетам, які хоць і скіраваны на Расію, але закране, як звычайна, і Беларусь.
    Ці перашкодзіць закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю пастаўкам тавараў, неабходных для расійскіх ваенных заводаў? Як санкцыі ўплываюць на супрацу беларускіх прадпрыемстваў і расійскай ваенкі? Ці ёсць у дэмсіл магчымасці супрацьстаяць працы лукашэнкаўскіх спецслужбаў за мяжой і як у BELPOL ацэньваюць сітуацыю з Котавым і Карпушонак? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.
    50 min
  • Аліса Рыжычэнка. Казус “Белавія”: ці купіць Лукашэнка за палітвязняў зняццё санкцый
    Беларускія прадпрыемствы пашыраюць сваю працу на расійскі ваенна-прамысловы комплекс і гэта дае магчымасць не проста трымацца на паверхні, але і нядрэнна зарабляць — як самім прадпрыемствам, так і бюджэту краіны. Тым не менш рост заробкаў заўважна змяньшаецца, а вось рост коштаў на тавары і паслугі гэтак жа заўважна павялічваецца. Патроху расце і курс долара.
    Ці стане рашэнне ЗША зняць санкцыі з “Белавія” пачаткам змяншэння агульнага санкцыйнага ціску на лукашэнкаўскі рэжым? Як праца на расійкую армію беларускіх прадпрыемстваў дапамагае эканоміцы краіны і чаму ўзніклі праблемы з экспартам беларускіх тавараў у Расію? Ці чакаць значных зменаў у курсах валют і якая сітуацыя на працоўным рынку? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
    46 min
  • Аляксандр Кныровіч. 52 закладнікі на волі, "Белавія" і санкцыі, межы з Польшчай
    11 верасня 2025 года нечакана стала знакавым днём для Беларусі. У выніку перамоваў з амерыканцамі Лукашэнка вызваліў 52 палітвязняў. Іх дэпартавалі ў Літву, але Мікалай Статкевіч не захацеў з'язджаць з Беларусі — і мы цяпер ізноў нічога не ведаем пра тое, дзе ён і як ён.
    У адказ ЗША знялі крыху абмежаванняў з "Белавія". Гэта добра (мы з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам патлумачым, чаму), але беларускія самалёты ўсё роўна ў бліжэйшай будучыні не паляцяць у заходнім кірунку.
    Пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу праз Беларусь усе ўжо забыліся. Але ён запэўніў палякаў у тым, што мяжу з Беларуссю трэба закрыць. І паўплываў на тое, што адкрыццё мяжы адвязалі ад заканчэння вайсковых вучэнняў "Захад" — дакладнай даты няма.
    52 min
  • Уладзімір Кавалкін. Як блакада польскай мяжы паўплывае на беларускую эканоміку
    ЗША прыпынілі санкцыі супраць “Белавія” і вывезлі з беларускіх турмаў 52 чалавекі. У той жа час Польшча цалкам закрыла мяжу з Беларуссю: папярэдне — на час вучэнняў “Захад-2025”. Але калі падчас вучэнняў здарацца правакацыі — блакада працягнецца.
    Як адрэагуе на новыя рэаліі беларуская эканоміка? Калі ў беларускім небе паляцяць самалёты і ці не “заб’е” Кітай на “малодшага брата”?
    Пра ўсё гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з эканамістам і кіраўніком праекта “Кошт урада” Уладзімірам Кавалкіным.
    38 min
  • Каміль Клысіньскі. Пра закрытыя межы, расійскія дроны, беларускіх палітвязняў
    Вучэнні “Захад-2025” сталі нагодай для поўнага закрыцця Польшчай межаў з Беларуссю. У тым ліку — чыгуначных грузаперавозак, што ўдарыць не толькі па інтарэсах Мінска ці Крамля, але і Кітая. Такое рашэнне не стала цалкам нечаканым на фоне няспыннага шантажу Польшчы мігрантамі і затрымання КДБ польскага манаха. Нібыта рэакцыяй на закрыццё межаў сталася атака расійскіх дронаў па Польшчы ноччу 10 верасня. Што адметна, начальнік Генштаба Беларусі Муравейка заявіў, што беларускія вайскоўцы былі ў кантакце з польскімі калегамі і дапамагалі ім адсочваць і нават збіваць шахеды.
    Ці насамрэч звязана закрыццё межаў з вучэннямі “Захад-2025” і пры чым тут затрыманне польскага манаха КДБ? Ці сапраўды вучэнні нясуць рэальную пагрозу Захаду і ці хоча Лукашэнка эскалацыі на польскай мяжы? Ці здольны Лукашэнка пазбегнуць уцягвання Беларусі ў гібрыдную вайну Расіі супраць ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński).
    40 min
  • Аліна Харысава: мая нацыянальная ідэя ў словах — захоўвай, культывуй, стварай!
    11 верасня ў эфіры Еўрарадыё — паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Згуртавання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава.
    Нам неабходна навучыцца ганарыцца сабой і сваімі здольнасцямі ці кампетэнцыямі. Бо такі гонар, які мае пад сабой абгрунтаванне і які даказаны рэальнымі дзеяннямі можа быць часткай, складнікам нацыянальнай ідэнтычнасці. Трэба ганарыцца гісторыяй, але толькі на ёй сёння сваю ідэнтычнасць не пабудуеш, неабходныя яшчэ і нейкія скіраваныя ў будучыню памкненні, за якія не сорамна, перакананая Аліна Харысава.
    Пра тое, як моладзь успрымае сваю ідэнтычнасць і ці час разважаць над такімі пытаннямі, ці спатрэбяцца некалі на радзіме тыя кампетэнцыі, якімі беларусы авалодваюць у эміграцыі і ці не прасцей беларусам пабудаваць сабе сваю Беларусь па-за межамі Айчыны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Харысавай.
    1 hr 1 min
  • Арцём Брухан. Не дыверсіяй — дык харасментам: з якім багажом КР набліжаецца да новых выбараў?
    Чарговы скандал з удзелам чальцоў Каардынацыйнай рады наноў паставіў як пытанне аб працэдурах бяспекі ў гэтай структуры дэмсіл, так і пытанне магчымасцяў па супрацьдзеянні праявам харасменту. І ўсё гэта на фоне актывізацыі за мяжой спецслужб як лукашэнкаўскага, так і пуцінскага рэжымаў. Але калі не азірацца на магчымыя пагрозы з боку спецслужб, то не зашкодзіць падумаць пра тое, як розныя сексуалізаваныя скандалы ўплываюць на імідж усіх дэмсіл у вачах прадстаўнікоў розных еўрапейскіх (і не толькі) стурктур і інстытуцый.
    Як скандал з удзелам чальцоў КР Паўла Латушкі і Вольгі Карпушонак адбіўся на працы Каардынаыйнай рады і ці будуць нарэшце выпрацаваныя ўнутраныя пратаколы бяспекі КР? Ці толькі вучэнні “Захад-2025” сталі нагодай для закрыцця Польшчай мяжы з Беларуссю і як гэта сітауцыя адаб’ецца на беларусах — як унутры краіны, так і за яе межамі? Ці варта разлічваць на працяг стратэгічнага дыялога дэмсіл з ЗША і чаму ізноў пачалі абмяркоўваць тэму магчымасці абрання прэзідэнта Беларусі на Усенародным беларускім сходзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners