euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Роза Турарбекава. Чаму “моцны лідар” баіцца спыніць рэпрэсіі і як Кітай уплывае на Лукашэнку?
    Падчас прэс-канферэнцыі 5 верасня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ізноўку ўзгадаў Лукашэнку. І ўзгадваў Трамп яго ў чарговы раз выключна ў звязку з палітвязнямі. Па словах Трампа, перамовы з Лукашэнкам наконт вызваленя закладнікаў, якіх утрымлівае рэжым, працягваюцца і ён спадзяецца, што бліжэйшым часам адбудзецца вызваленне часткі з 1400 вязняў. Адметна, што еўрапейскі бок ніякім чынам да гэтых перамоваў не далучаны. У тым ліку і з-за таго, што міграцыйныя атакі з тэрыторыі Беларусі на межы Еўрасаюза не спыняюцца. Як і не спыняюцца спробы часткі беларускіх дэмсіл дамагчыся прыцягнення Лукашэнкі і яго бліжэйшых паплечнікаў да адказнасці праз розныя еўрапейскія інстытуцыі.
    Ці сапраўды візіт Лукашэнкі ў Кітай для ўдзелу ў пасяджэнні ШАС і парадзе ў Пекіне стаў дэманстрацыяй выбару Мінска на карысць антыамерыканскай кааліцыі? Чаму гэта дэмастрацыя не паўплывала на пазіцыю Трампа адносна Лукашэнкі і ці варта спадзявацца на вызваленне значнай колькасці палітвязняў? Ці можна разглядаць кейс “Карпушонак супраць Латушкі” ў звязку зперамовамі паміж Мінскам і Вашынгтонам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
    54 min
  • Аркадзь Мошас. “Нобелеўка” для Трампа: ці дапаможа памкненне яе атрымаць вызваліць палітвязняў?
    Лукашэнкаўская прапаганда не спыняецца хваліцца “вынікамі” паездкі свайго боса ў Кітай. Маўляў, і ў пасяджэнні ШАС паўдзельнічаў, і з лідарамі краін-удзельніц перамовы вёў, і дзесяткі сустрэч з бізнесамі рознымі правёў. І гэта не кажучы пра сам парад у Пекіне. Проста нейкі трыумф міжгалактычнага ўзроўню. А па вяртанні не меншы сюрпрыз —прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ізноўку ўзгадаў Лукашэнку і назваў яго “моцным лідарам”. Ну, адным з тых “моцных лідараў, відаць, якія за кратамі трымаюць у якасці закладнікаў сваіх палітычных апанентаў. І рэпрэсуюць уласны народ. Але з якім перамовы, як вынікае са слоў Трампа, працягваюцца няспынна.
    Якая карысць была ад паездкі Лукашэнкі ў Кітай і ці сапраўды яна падвысіла яго легітымнасць? Чаму далучэнне Лукашэнкі да антыамерыканскай кааліцыі не паўплывала на жаданне Трампа весці з ім перамовы? Ці наблізіліся Расія і Україна да перамір’я і як Еўропа рыхтуецца да супрацьстаяння з Расіяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.
    39 min
  • Аляксандр Кныровіч. У чаце з ГУБАЗіКам, "польскі шпіён" і адціснуты "Амкадор"
    Зацятыя прыхільнікі Лукашэнкі амаль не хаваючыся ўварваліся ў апазіцыйны чат — хацелі ўсім расказаць, як перамаглі, але селі ў лужыну. Пра што "Тур" і Гайко пішуць беларусам замежжа — і што тыя ім адказваюць? Правядзем кантэнтны і антрапалагічны аналіз з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
    59 min
  • Валерый Кавалеўскі. Googlе хавае Трампа. Ці пахаваюць сілавікі інтэрнет у Беларусі?
    За два тыдні да лукашэнкаўскага свята народнага адзінства, старшыня праўладнай "Белай Русі" Вольга Чамаданава задалася пытаннем — што ж зрабіць, каб яно стала ўсенародна любімым? Сапраўды — свята ёсць, любові няма. Што адбываецца?
    Адзін з адказаў можна падглядзець у навінах. У Беларусі сілавікі атрымалі новыя шырокія паўнамоцтвы: Генпракуратура, КДБ, Следчы камітэт і МУС цяпер могуць блакаваць сайты і інтэрнэт-паслугі, а аператары абавязаныя рэагаваць усяго за чатыры гадзіны. Гэта выклікае занепакоенасць як у карыстальнікаў, так і ў тых, хто сочыць за свабодай інтэрнэту.
    А вы б святкавалі?
    Тым часам, пакуль у Беларусі блакуюць сайты, пытанне “ці памёр Трамп” стала адным з самых папулярных у Google праз яго нядоўгую адсутнасць у публічнай прасторы. Сам амерыканскі прэзідэнт зноў выказаў расчараванне ў Пуціне, а пасля парада ў Кітаі ўвогуле западозрыў Расію, Кітай і Паўночную Карэю ў планаванні змовы супраць ЗША.
    У той жа час Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але з умоваю, што сустрэча адбудзецца ў Маскве. У Кіеве адказалі: Пуцін "працягвае дурыць усім галовы, робячы загадзя непрымальныя прапановы".
    Пра ўсё гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
    49 min
  • Саша Раманова. Правы папулізм у ЕС і беларусы ў цэнтры Еўропы.
    Баец без правілаў і твар букмекерскай кампаніі 1xBet Конар Макгрэгар, які рвецца на выбары ў Ірландыі, называе "нелегальную іміграцыю" ракавай пухлінай і абяцае змагацца з ёй, калі стане прэзідэнтам краіны. У адказ на абурэнні Макгрэгар запэўнівае, што яго абранне "верне сапраўдную дэмакратыю" і дасць людзям права напрамкі галасаваць па найважнейшых пытаннях.
    Узмацненне правых сіл у Ірландыі і Еўропе агулам часта суправаджаецца жорсткай антыміграцыйнай рыторыкай: пад агульны вобраз "мігрантаў" трапляюць і ўцекачы з аўтарытарных рэжымаў, якія насамрэч ратуюцца ад палітычнага пераследу, а не шукаюць лёгкага жыцця. У выніку ствараецца парадокс: людзі, якія змагаліся за дэмакратыю ў сябе дома (у тым ліку ў Беларусі), аказваюцца заложнікамі правага папулізму за мяжой.
    — Сёння вельмі важнага размаўляць пра гэта, — лічыць Саша Раманава.
    Сутыкнуўшыся з рэпрэсіямі ў Беларусі, вядомая журналістка пераехала спачатку ў Літву, а пасля ў Ірландыю, дзе вядзе свой відэаблог пра жыццё ў новай краіне.
    Пагаворым пра міграцыйны крызіс і беларусах, якіх ён тычыцца, а яшчэ пра тое, як пачынаць жыццё з чыстага ліста, не баяцца цяжкасцяў і не спыняцца, нават калі тваёй новай краінай марыць кіраваць “дрэнны хлопец” з 1xBet.
    59 min
  • Віталь Патліс: мы з крыві, але мы за свабоду — мая нацыянальная ідэя
    4 верасня ў эфіры Еўрарадыё — эканаміст, палітычны актывіст, літаратар Віталь Патліс.
    Не адно стагоддзе беларускі народ знаходзіўся пад прыгнётам. Ён і сёння знаходзіцца пад прыгнётам чужой яму па духу і свядомасці ўлады. Але насуперак гэтаму беларусы хочуць свабоды, мы хочам сваёй ідэнтычнасці, мы хочам быць беларусамі. Пралітая кроў нашых продкаў шэпча нам пра усё гэта і мы некалі сабе гэта ўсё здабудзем — і свабоду, і прыналежнасць да нацыі, і ідэнтычнасць, перакананы Віталь Патліс.
    Пра тое, як звязаныя эканоміка ды ўласны дабрабыт з нацыянальнай ідэяй і ўсведамленнем сваёй ідэнтычнасці, ці гатовыя беларусы змагацца за сваю краіну і ці адпусціць нас “рускі мір”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Патлісам.
    1 hr 11 min
  • Таццяна Крапіневіч. Як беларуская настаўніца года патрапіла ў польскую школу.
    Настаўніца года Беларусі Таццяна Крапіневіч тэрмінова пакінула краіну праз данос Вольгі Бондаравай. Быў снежань 2024-га, з ёй — малодшая дачка, два маленькія заплечнікі і адчай.
    Сёння Таццяна шырока ўсміхаецца: 1 верасня яна пачала працу настаўніцы матэматыкі ў варшаўскай сярэдняй школе. Летам яна атрымала прапанову і кінулася рабіць усё, каб зноў займацца любімай справай — вувучыла польскую і настрыфікавала дыплом.
    Першымі эмоцыямі ад новый працы Таццяна падзеліцца ў жывым эфіры Еўрарадыё, які пачнецца ў 11:20 па Мінску. А яшчэ мы пагаворым пра навінкі ў беларускіх школах — бан настаўнікаў-"экстрэмістаў", забарону карыстацца мабільнікамі і фізкультуру 3 разы на тыдзень.
    27 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners