euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Анатоль Лябедзька. Пазняк кліча ў Мінск, у Літве — новая кааліцыя. Што пагражае Ціханоўскім?
    Апазіцыянер Зянон Пазняк прапанаваў правесці мірныя перамовы проста ў Мінску і нават падумаць пра зняццё санкцый.
    Што стаіць за гэтай ідэяй і ці можа яна стаць рэальнасцю?
    Пра гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё разважае палітык Анатоль Лябедзька.
    Таксама паразмаўляем пра тое, чаго чакаць беларускаму дэмакратычнаму руху ад фэйкаў, накіраваных на яго знішчэнне, і новай кааліцыі ў Літве.
    Ці не прыйдзецца Святлане Ціханоўскай “збіраць валізкі” і пры чым тут Сяргей Ціханоўскі?
    Акрамя таго ўзгадаем знікненні першага віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІІ склікання, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара і бізнесоўцы, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага.
    Чаму рэжым баіцца сваіх былых з сістэмы і ці варта быць асцярожнымі тым, хто быў у ёй не так даўно (ці яшчэ знаходзіцца)?
    49 min
  • Роза Турарбекава. Трамп адхрысціўся ад перамоваў паміж Пуціным і Зяленскім. А дзе Лукашэнка?
    31 жніўня ў Кітаі прайшоў саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе сабраліся кіраўнікі дзяржаў-удзельніц, уключаючы Аляксандра Лукашэнку. Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся ключавыя пытанні рэгіянальнай бяспекі, эканамічнага супрацоўніцтва і ўзмацнення ўплыву арганізацый Усходу ў свеце. Паездка Лукашэнкі ў Пекін выклікала цікавасць экспертаў: якое месца Беларусь займае ў гэтай геапалітычнай гульні і як змяняецца яе стратэгія?
    У той жа час, на міжнароднай арэне ўзніклі вострыя пытанні. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмовіўся ад перамоў паміж Расіяй і Украінай, што можа моцна ўскладніць пошук стабільных шляхоў урэгулявання канфлікту. У Йемене хусіты затрымалі 11 супрацоўнікаў ААН, падрываючы гуманітарныя намаганні, а Вялікабрытанія абвясціла пра намер прызнаць Палестыну, што адкрывае новую старонку ў блізкаўсходняй палітыцы.
    Падрабязней пра гэта гаворым з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
    44 min
  • Станіслаў Салавей. Медсясцёр менш, чым здаецца: дзе згубіліся дзясяткі тысяч спецыялістаў?
    Беларускія лякарні быццам бы працуюць у звыклым рытме — палаты не пустуюць, дактары на ​​месцах, статыстыка выглядае нібы прыстойна. Але за гэтымі лічбамі — стомленыя твары тых, хто вымушаны сумяшчаць адразу некалькі ставак, і маўклівыя прабелы ў справаздачах. З 2020-га года дзяржава перастала адкрыта публікаваць звесткі пра медсясцёр, але сёння мы ведаем: з прафесіі пайшлі дзясяткі тысяч спецыялістаў, а іх месца спрабуюць закрываць студэнтамі і інтэрнамі.
    Што насамрэч адбываецца ў сістэме аховы здароўя? Чаму маладыя медсёстры не затрымліваюцца ў прафесіі, а дасведчаныя сыходзяць? Якія рэальныя захады маглі б спыніць кадравы абвал?
    Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё гаворым з доктарам і намеснікам прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Станіславам Салаўём.
    40 min
  • Аляксандр Кныровіч. Хто і як мусіць прадстаўляць беларусаў за мяжой?
    Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, "Вольная Беларусь", "Еўрапейская Беларусь", "Форум дэмакратычных сіл", Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, (спіс можна працягваць) — палітычныя структуры ў выгнанні, якія прадстаўляюць беларусаў і іх інтарэсы ў высокіх кабінетах на Захадзе. Часта яны знаходзяцца ў апазіцыі адно да аднога альбо да руху вакол Святланы Ціханоўскай і лічаць сваю дзейнасць самай правільнай у цяперашнім кантэксце, калі Лукашэнка толькі ўмацоўвае ўладу, утапіўшы краіну ў рэпрэсіях і выпхнуўшы за мяжу сотні тысяч апанентаў.
    Але ці трэба нам столькі прадстаўнікоў? І пры вырашэнні якіх пытанняў беларусам сапраўды патрэбна дапамога пасярэднікаў? Якія ініцыятывы неабходныя ў эміграцыі? Пра гэта размаўляем з блогерам і палітычным актывістам Аляксандрам Кныровічам. Закранем і галоўнага бульбазнаўцу краіны.
    43 min
  • Ці хопіць месца беларускай бульбе сярод расійскіх макаронаў?
    Падчас камандзіроўкі ў Магілёўскую вобласць Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў “таргашоў”: кіраўнік Беларусі патрабуе, каб гандлёвыя сеткі цалкам падпарадкаваліся дзяржаўным задачам — ад коштаў да напаўнення паліц.
    Ключавое даручэнне — ад 1 кастрычніка ніякай "амерыканскай гадасці" ў Mak.by, толькі беларуская бульба і катлеты.
    Але бульба — не адзіная страва ў гэтым меню. Беларусь стала галоўным пакупніком расійскіх макаронаў: сюды ідзе трэць усяго экспарту. Пра тое, што гэта значыць для нашага рынку і чаму залежнасць ад імпарту толькі расце — пагаворым з магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
    А яшчэ абмяркуем кітайскі рынак, дзе Беларусь ужо губляе пазіцыі — ад драўніны да курыных лапак. Якія рызыкі гэта нясе для бюджэту і што ўсё гэта значыць для нас?
    35 min
  • Зміцер "Vinsent" Папко: будзь сабой, кажы ўсім, што ты — беларус!
    28 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — музыка, спявак, актор Зміцер "Vinsent" Папко.
    Мы павінны нарэшце зразумець, што быць прыхільнікам дэмакратычных каштоўнасцяў і суверэннай Беларусі недастаткова. Без нацыянальных складнікаў, без усведамлення важнасці для нас, як для нацыі, вяртання сабе сваёй мовы, гісторыі мы не пабудуем сапраўды незалежнай і моцнай дзяржавы. Бо моцнай дзяржава можа быць толькі ў тым выпадку, калі яна будзе стаяць на нацыянальным падмурку, перакананы Зміцер "Vinsent" Папко.
    Пра тое, чаму беларусы так насцярожана ставяцца да моўнага пытання і чаму мова для нас важная, як музыка ўплывае на свядомасць і ці магчымая перамога над рэжымам мірным шляхам, без крыві, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром "Vinsent" Папко.
    1 hr 7 min
  • Якая краіна прыме 1300 беларускіх палітвязняў?
    Мінула 2 тыдні з моманту званка Трампа Лукашэнку, а беларускія палітвязні так і не выйшлі на волю. То бок, спачатку самалёты кампаніі "Белавія" паляцяць у Еўропу і толькі тады на мяжу пойдуць аўтобусы, у якіх будуць і Мікалай Статкевіч, і Сцяпан Лантыпаў, і Віктар Бабарыка, і Марыя Калеснікава? Ці іх сярод вызваленых не будзе? І якая краіна пагадзіцца прыняць 1300 чалавек?
    Гэта ды іншае абмяркоўваем з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners