euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Алесь Міхалевіч. Таямнічыя знікненні беларусаў і Лукашэнка, які намякнуў на дыялог
    Падчас сустрэчы з прапагандыстамі Лукашэнка заявіў, што дэмсілам патрэбныя людзі за кратамі, інакш не будзе, чым ціснуць на рэжым. Але ці так гэта насамрэч і што адбудзецца, калі ўсе палітвязні сапраўды выйдуць на волю? Кіраўнік Беларусі таксама намякае, што мог бы размаўляць з апазіцыяй праз Эйсмант, але не разумее, што могуць прапанаваць Беларусі людзі, якія па яго перакананнях “развалілі краіну”.
    Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з юрыстам і спецыялістам па міжнародным крымінальным праве Алесем Міхалевічам.
    Таксама абмяркуем новую інфармацыю пра Анжаліку Мельнікаву, якую нібыта знайшлі ў Беларусі, і таямнічае знікненне Анатоля Котава, які спачатку быў “правай рукою” Паўла Латушкі, але пасля “цалкам выйшаў з даверу” і спрабаваў стварыць кааліцыю з Валерыем Цапкалам і Вольгай Карач.
    І, нарэшце, пра скандал у Варшаве: пасля канцэрта Макса Каржа з Польшчы ўжо выслалі 23 чалавекі, у тым ліку, паводле афіцыйных звестак, беларусаў. Наколькі гэта правамерна і як паўплывае на стаўленне да ўсёй дыяспары?
    45 min
  • Валер Кавалеўскі. Пуцін працягвае бамбіць Украіну — дык мір ці вайна?
    Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва і былы дыпламат Валер Кавалеўскі любіць паўтараць, што дыялог лепей за санкцыі. Але што рабіць, калі справа тычыцца не толькі Беларусі, але і Украіны.
    Апошнімі днямі з медыя не сыходзіць тэма нейкіх там мірных перамоваў паміж Кіевам і Масквой, як і навіны пра тое, што Пуцін працягвае бамбіць Украіну.
    Дык мір ці вайна?
    Пра гэта ды іншае размаўляем ў жывым эфіры Еўрарадыё.
    Таксама пагаворым пра тое, у якія гульні гуляе Лукашэнка, сустракаючыся з прэзідэнтам Ірана пасла размовы з Трампам, і пра анансаваную паездку беларускага кіраўніка ў Кітай.
    44 min
  • Наста Захарэвіч. Харасмент — не дробязь: чаму “разабрацца самім” ужо не працуе?
    У апошнія месяцы беларускае грамадства ўздрыгнула ад шэрагу гучных скандалаў, звязаных з харасментам і гендарнымі пытаннямі. Людзі, пра якіх яшчэ ўчора гаварылі як пра герояў, цяпер становяцца фігурантамі публічных гісторыяў пра дзікпікі ці непрымальныя паводзіны. Аднойчы пачаўшыся, гэтая дыскусія ўжо не спыніцца — і гэта важна, бо ўпершыню за шмат гадоў многія жанчыны і мужчыны публічна загаварылі пра праблему, якая існавала даўно, але хавалася за маўчаннем.
    Разам з тым з’яўляюцца пытанні: навошта гэта выносіць на людзі, бо можна ж разабрацца сам-насам? Маўляў, тыя ці іншыя людзі кіруюць арганізацыямі не таму, што яны “святыя”, а таму, што ўмеюць арганізоўваць працу — і да іхняга ложка грамадству няма справы.
    Так, напрыклад, у сваім свежым тэксце разважае гісторык і актывіст Алесь Кіркевіч. Але ці сапраўды праблема ў тым, што “людзі не анёлы”? І чаму пра такую “прыватнасць” усё ж варта гаварыць публічна?
    Пра тое, чаму адкрытасць у пытаннях харасменту — не мода і не “віртуальны партсход”, а крок да здаровай супольнасці, размаўляем у эфіры Еўрарадыё з журналісткай Настай Захарэвіч.
    47 min
  • Святлана Мацкевіч. Гандаль палітвязнямі і хатнія заданні па фізкультуры ў школах.
    Сёмага жніўня Аб’яднаны пераходны кабінет прадставіў справаздачу перад Каардынацыйнай Радай. У ёй ішла гаворка пра міжнародныя кантакты, дапамогу палітвязням і працу з дыяспарай. Разам са справаздачай паўстала галоўнае пытанне: як дэмакратычным сілам дзейнічаць далей, каб ініцыятывы не былі фармальнымі, а прыносілі рэальныя вынікі?
    Асобная тэма — палітвязні. Пасля размовы Лукашэнкі з Дональдам Трампам і адкрытага звароту лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі праблема зноўку выходзіць на міжнародную арэну. Разам з тым некаторыя медыйныя беларусы прапануюць абмяняць сябе на іншых палітвязняў — пытанне, якое выклікае спрэчкі: ці мэтазгодны такі “гандаль невінаватых на невінаватых” і як сапраўды дапамагчы тым, хто за кратамі?
    Пра ўсё гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з адной з ініцыятарак Аб’яднання сваякоў палітвязняў і незалежнай эксперткай у галіне адукацыі Святланай Мацкевіч.
    Дарэчы, пытанне адукацыі для беларусаў мы абмяркуем ў другой частцы нашай размовы. Якія кампетэнцыі трэба развіваць, каб заставацца патрэбнымі і ў краіне, і па-за ёй? Ці варта моладзі з’яжджаць з Беларусі да лепшых часоў — насустрач новым ведам і далей ад лукашэнкаўскай ідэалогіі?
    45 min
  • Макс Шчур: не быць робатам і заставацца чалавекам — актуальная ідэя ў наш час
    21 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — паэт, літаратар, перакладчык Макс Шчур.
    Калі яшчэ да 2020 года пытанне “Ці сфармаваліся мы як нацыя?” мела права на існаванне, то тое, якія змены і трансфармацыі адбыліся з намі падчас тых падзеяў, паставіла кропку — беларусы канчаткова завяршылі сваё фармаванне як палітычная нацыя. 2020 год прымусіў нават тых, хто даўно забыўся, што ён беларус, актыўна ўключыцца ў беларускае жыццё. І цяпер мы мусім вярнуць сабе дзяржаву, каб наша палітычная нацыя змагла адбудаваць сабе сваю краіну, перакананы Макс Шчур.
    Пра тое, якое месца ў фармаванні ідэнтычнасці займае літаратура, ці здольныя літаратары сфармуляваца нацыянальную ідэю і якое значэнне мае мова ў гэтай справе, ці па-будысцку жадаць адпомсціць карнікам і як нам захаваць сваю ідэнтычнасць у эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максам Шчурам.
    1 hr 7 min
  • Аляксандр Фрыдман. Ці ёсць доказы таго, што Пуцін сапраўды хоча міру?
    Дональд Трамп застаўся задаволеным панядзелкавай сустрэчай у Белым Доме. Гэтым разам яму спадабаўся не толькі Уладзімір Зяленскі ў элегантным гарнітуры, але і згуртаванасць еўрапейскіх лідараў. Пры гэтым удзельнікі саміту не толькі пагаджаліся з Трампам. Яны настойліва тлумачылі яму пра тое, што Украіне патрэбныя сур'ёзныя гарантыі бяспекі, а Пуціну давяраць на 100% усё ж не варта.
    Ды і ўвогуле, ці ёсць доказы таго, што расійскі прэзідэнт сапраўды хоча завяршыць вайну? Ці задаволіць яго Крым і Данбас у абмен на амерыканскую прысутнасць ва ўкраінскім небе? Ці паедзе Пуцін у Будапешт (Рым, Жэневу, Мінск...) альбо ў апошні момант сарве здзелку?
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners