euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Антон Пянькоўскі. Чаго чакаць Беларусі ад перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы
    Чаканні ад сустрэчы Трампа з Пуцінам у розных экспертаў дыяметральна супрацьлеглыя: адны перакананыя, што Трамп здолее прымусіць Пуціна да спынення агню і пачатку трохбаковых перамоў з удзелам Зяленскага (а магчыма, і прадстаўнікоў ЕС), іншыя лічаць, што Пуцін ізноў “перайграе” Трампа. За ўсімі гэтымі сапраўды важнымі для рэгіянальнай бяспекі падзеямі на задні план адыйшлі як тэма вызвалення беларускіх палітвязняў праз перамовы Мінска з Вашынгтонам, так і тэма Беларусі ўвогуле.
    Ці варта чакаць прарыву ад перамоваў на Алясцы і што на гэты конт мяркуюць у Белым доме? Як перамовы па спыненні вайны ва Украіне ўплываюць на беларускі перамоўны трэк з Вашынгтонам? Ці можа быць падтрыманая ў Белым доме ідэя беларускіх дэмсіл наконт правядзення круглага стала з рэжымам і ці ёсць у дэмсіл стратэгія адносна ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі
    48 min
  • Хрысціна Дарапей. Пра нямецкія гумвізы, культурніцкую дыпламатыю і Мюнхенскі фэст
    На фоне пагаршэння сітуацыі з міграцыйным заканадаўствам у шэрагу краін Еўрасаюза і ЗША рашэнне Германіі прыпыніць выдачу гуманітарных віз выглядае не больш, чым непрыемным момантам. Але насамрэч ён можа мець непрыемныя, а часам і катастрафічныя наступствы для беларусаў, якія шукаюць магчымасці выехаць з краіны з-за пераследу. Але насуперак усім гэтым пагаршэнням беларусы не апускаюць рукі і працягваюць рабіць сваю беларускую справу: праз прасоўванне нашых інтарэсаў, праз культурніцкую дыпламатыю.
    Што стала нагодай для такога рашэння ўладаў Германіі наконт гумвіз і якіх “сюрпрызаў” чакаць далей? Як за пяць гадоў у эміграцыі змяніўся стан культуры і культурніцкага менеджэменту і ці ёсць чым хваліцца? Ці адбудзецца сёлета на мюнхеншчыне ІV беларуска-нямецкі фэстываль культуры Minsk x Minga і з якой праграмай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Пашыранай рады беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, каардынатарка фестывалю Minsk x Minga, супрацоўніца Універсітэту Пасаў (The University of Passau) Хрысціна Дарапей
    48 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка дапамог Пуціну? Дэмсілы прапрацавалі крызіс.
    Дэмсілы сабраліся на Канферэнцыю Новая Беларусь, каб разам прапрацаваць уласныя праблемы. Часткова гэта атрымалася, але часткова — падсвяціла глыбокія супярэчнасці, якія так лёгка пераадолець. Пагаворым пра гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
    Таксама абмяркуем іншыя тэмы тыдня: напрыклад, як Лукашэнка са сваімі генераламі "рыхтавалі" візіт Пуціна на Аляску.
    49 min
  • Аліса Рыжычэнка. (Не)спекулятыўная інфляцыя: чаму кошты на прадукты не слухаюцца чыноўнікаў
    “Прадуктовая” інфляцыя пабіла ўсе прагнозныя паказчыкі і выскачыла ў ліпені за 11%. Для тых, каму гэтая фраза ні пра што не кажа, можна патлумачыць проста: цэны на прадукты імчаць наперад, як хуткасны цягнік. Але, калі верыць кіраўніку Нацбанка Галоўчанка, то нічога страшнага няма, кошты “не разганяюцца”, а інфляцыя “не носіць спекулятыўны характар”. Што б гэта ні азначала, але відаць яно мусіла супакоіць беларусаў. Толькі не вельмі атрымліваецца. Бо нават калі ў краму не хадзіць і не палохацца коштамі, то можна паспрабаваць набыць сабе жыллё…
    Што “разганяе” інфляцыю і чаго чакаць бліжэйшым часам? Навошта Зянковіч вырашыў распачынаць гэтую справу і ці не асцерагаецца помсты з боку рэжыма? Чаму так рэзка падаражэў квадратны метр жылля і як хутка рэжым нацыяналізуе камерцыйныя банкі? Што адбываецца на рынку валют і як на курс долара можа паўплываць вынік сустрэчы Трампа і Пуціна? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
    53 min
  • Юрась Зянковіч. Засудзіць Лукашэнку: ці атрымаецца гэта ў экс-палітвязня Зянковіча
    мя колішняга сябра Партыі БНФ Юрася Зянковіча стала шырока вядома ў 2021 годзе, калі яго выкралі супрацоўнікі КДБ у Маскве і даставілі ў Мінск. Яго, разам з Аляксандрам Фядутам і Рыгорам Кастусёвым, абвінавацілі ў “змове” і асудзілі на 13 гадоў турмы. Але ў выніку дамоўленасцяў з ЗША вымушаныя былі вызваліць праз 4 гады і 20 дзён. Зянковіч вярнуўся ў Злучаныя Штаты Амерыкі, грамадзянінам якіх ён з’яўляецца, але вырашыў пакараць тых, з-за каго ён страціў 4 гады жыцця.
    Якія існуюць юрыдычныя магчымасці прыцягнуць да адказнасці лукашэнкаўскія спецслужбы і ці рэальна гэта насамрэч? Навошта Зянковіч вырашыў распачынаць гэтую справу і ці не асцерагаецца помсты з боку рэжыма? Якія высновы зрабіў са свайго зняволення і ці верыць у магчымасць дыялогу з Лукашэнкам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з былым палітвязнем, адвакатам, палітычным і грамадскім дзеячам Юрасём Зянковічам
    56 min
  • Арцём Брухан: жыць у вольнай і незалежнай краіне без вайны — мая ідэя
    14 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.
    Беларус з бел-чырвона-белым сцягам і беларус са сцягам чырвона-зялёным — абодва лічаць сябе беларусамі. Такім чынам, беларуская свядомасць у нас ужо ёсць. Іншая справа, што грунтуецца яна на розных падмурках. Але кожны з гэтых беларусаў хоча жыць сам і каб дзеці яго жылі ў сваёй дзяржаве, усе яны хочуць, каб гэтая дзяржава квітнела, каб не было вайны. І некалі мы здолеем паразумецца і жыць з рознымі меркаваннямі, але ў адзінай і сваёй краіне, перакананы Арцём Брухан.
    Пра тое, чаму так і не была сфармуляваная нацыянальная ідэя на дзяржаўным узроўні пры Лукашэнку, як нам захаваць сваю ідэнтычнасць у эміграцыі і ці будзе роў з кракадзіламі на мяжы з Расіяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Арцёмам Бруханам.
    1 hr 8 min
  • Андрэй Махоўскі. Як свінні Лукашэнку свінню падклалі і што наступнае знікне з крамаў
    Толькі ўзяўся за яйца — адразу малако прапала!” Бессмяротны афарызм аўтарства “крэпкага хазяйственніка” Лукашэнкі. Але насамрэч гэта не проста афарызм, а дакладнае апісанне ўсёй эканамічнай мадэлі, гэтым самым Лукашэнкам пабудаваный па лекалах любімага ім СССР. Апошні прыклад — сітуацыя са свінінай, якая раптоўна знікла ў Беларусі і якую давялося ў рэкорднай колькасці набываць у Расіі. І гэта ў памяці яшчэ сітуацыя з бульбай, якая таксама раптоўна знікла з паліц беларускіх крамаў вясной.
    Куды зніклі спачатку свінні з айчынных свінафермаў, а следам і свініна з беларускіх крамаў? Што адбываецца з інфляцыяй і як гэта адбіваецца на дабрабыце шараговых беларусаў? Як узнік рэкодны дэфіцыт у расійскім бюджэце і якое дачыненне гэта мае да Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.
    46 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners