euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Дзмітрый Грамакоў. Ці вераць ва Украіне, што вучэнні "Захад-2025" не нясуць пагрозы
    На канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая праходзіла 9-10 жніўня ў Варшаве, прысутнічала досыць вялікая група замежных гасцей — дыпламатаў, палітыкаў, прадстаўнікоў экспертнай супольнасці. І ажно некалькі чалавек прадстаўлялі на беларускім форуме Украіну. Сярод іх і вядомы сацыёлаг ды грамадсткі актывіст Дзмітрый Грамакоў. Той самы, які два гады казаў, што ўкраінскія ўлады тады сур’ёзна будуць ставіцца да беларускіх дэмсіл, а Зяленскі знойдзе час на сустрэчу з Ціханоўскай, калі яна прыгоніць на фронт некалькі Haimars ці хаця б Abrams-аў.
    Як з цягам часу змяняецца ва Украіне стаўленне да беларусаў і ад чаго гэтыя змены залежаць? Як успрымаюцца словы Сяргея Ціханўскага пра жаданне сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім і ці такая сустрэча магчымая? Якія ўражанні ад беларускай Канферэнцыі і ці можна верыць слову Лукашэнкі пра вучэнні “Захад-2025”, якія “не нясуць пагрозы суседзям”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі палітолаг Дзмітрый Грамакоў.
    29 min
  • Аліна Харысава. Ці маюць што прапанаваць сённяшнія лідары беларусам на бліжэйшы час
    Пакуль яшчэ не масава і, магчыма, не асабліва голасна, але гучаць думкі пра тое, што сённяшнія лідары дэмсіл (як і стрыктуры, створаныя і ўзначаленыя імі) не справіліся са сваімі задачамі, не дасягнулі пастаўленых у 2020 годзе мэтаў і таму павінны сысці ў нябыт — самараспусціцца. Калі не хочуць, каб іх прымусова, як “гнілую калоду”, прыбралі са сваёй дарогі самі беларусы. Маўляў, святое месца пустым не бывае, а беларускі рух мусіць ачысціцца, бо час для такога ачышчэння прыйшоў.
    Ці сапраўды сітуацыі ў дэмсілах і беларускай супольнасці дасягнула такой стадыі, калі патрабуецца абнаўленне, і ці ёсць кім абнаўляцца? Ці варта спадзявацца, што замена адных лідараў на іншых не прывядзе да абвалу ўзроўню кантактаў і падтрымкі беларускай супольнасці з боку заходніх партнёраў? Чаму прапанова круглагга стала так нервуе і рэжым, і частку дэмсіл і ці існуе ў дэмсіл стратэгія далейшага дзеяння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, кіраўніца працоўнай групы па контрэкстрэмізму Моладзевай рады ЗША Аліна Харысава.
    46 min
  • Валерый Кавалеўскі. Параліч: як круглы стол можа сарваць працэс вызвалення палітвязняў
    Прыхільнікі адмовы ад стратэгіі ціску на рэжым і пачатку з тым рэжымам перамоўгнага працэсу сустрэлі досыць негатыўна ідэю круглага стала дэмсіл з прадстаўнікамі рэжыма Лукашэнкі, агучаную прадстаўніком Офіса Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім. Маўляў, гэтая ідэя і гэты стол могуць прывесці да параліча перамоваў паміж Вашынгтонам і Мінскам. І як наступствы — да спынення вызваленняў палітвязняў, якія адбываюцца апошнім часам як вынік тых перамоў.
    Чаму стратэгія ціску на рэжым прыводзіць, на думку Кавалеўскага, да адваротных вынікаў і ці сапраўды за апошнія гады Беларусь аддалілася ад сваіх дэмакратычных мэтаў? Як дасягненню дэмакратычных мэтаў дапаможа “перагорнутая старонка”? Якім чынам ініцыятыва перамоваў дэмсіл з рэжымам можа прывесці да параліча перамоўнага працэсу паміж Мінскам і Вашынгтонам і ці ёсць такія перамовы сёння? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
    52 min
  • Анатоль Лябедзька. Трансфармацыя: ці канчаткова “новая апазіцыя” перайшла у фармат “старой”
    Разуменне таго, дзе па выніку 5 апошніх гадоў апынулася беларускае грамадства, у кожнага сваё. Хтосьці кажа, што мы дасягнулі таго, чаго раней апаненты рэжыма ніколі не дасягалі. Іншыя кажуць, што няма ніякіх станоўчых вынікаў і лепшае, што могуць зрабіць пабудаваныя за гэты час структуры — самараспусціцца. Трэція перакананыя, што сёння ад дзейнасці гэтых дэмсіл толькі шкода і іх неабходна зрынуць са свайго шляху. А ўвогуле, ёсць адчуванне, што “новай апазіцыі” у нас больш няма, бо яна перайшла ў катэгорыю апазіцыі “старой”…
    Дзе ж сёння апынуліся беларусы і ці ёсць разуменне ў якім кірунку ісці далей? Ці здольныя палітычныя лідары і актывісты вызначыцца далейшым шляхам і стратэгіяй на палях канферэнцыі “Новая Беларусь”? Чаму прапанова круглага стала так нервуе рэжым і калі ўжо дэмсілы прыйдуць да аб’яднання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.
    49 min
  • Заўтра былі выбары. Падсумоўваем вынікі пяцігодкі з Аляксандрам Кныровічам
    Увечары 9 жніўня 2020 года канваірам у СІЗА №1 выдалі зброю. Міліцыянты ў калідорах абмяркоўвалі, што людзі неўзабаве прыйдуць вызваляць зняволеных апанентаў Лукашэнкі.
    Але прыкладна а 1-й ночы ім сказалі здаць пісталеты. Усё супакоілася.
    Пра гэта, а таксама пра перадумовы, дасягненні і памылкі 9 жніўня 2020 года і пра тое, дзе мы знаходзімся цяпер, размаўляем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Абмяркуем таксама 15 тысяч еўра, якія Лукашэнка загадаў выдаць Ціханоўскай, і ці сапраўды цяперашняя беларуская апазіцыя — "газпрамаўская", як кажуць некаторыя.
    50 min
  • Марш памяці і салідарнасці: як беларусы свету адзначаць 9 жніўня
    9 жніўня ў Варшаве будзе праходзіць ужо традыцыйная Канферэнцыя “Новая Беларусь”. Але вядома, што аднымі “акадэмічнымі рэфлексіямі” на тэму 5-й гадавіны беларускага паўстання 2020 года не абыдзецца. У гэты дзень беларусы ва ўсім свеце будуць ладзіць розныя мерапрыемствы, каб нагадаць пра тыя рэпрэсіі і пераследы, якія і да сёння працягваюцца ў нашай краіне. Ад жалобных сходаў і маршаў да культурных мерапрыемстваў і акцый салідарнасці — сусветная дыяспара аб'ядноўваецца, каб нагадаць свету, што барацьба за свабоду ў Беларусі працягваецца. Калі ж казаць канкрэтна пра Варшаву, то тут адбудзецца марш, у якім возьмуць удзел і лідары дэмсіл на чале са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі.
    Якое значэнне для палітычнай барацьбы з рэжымам маюць вулічныя маршы па-за межамі Беларусі і як яны ўплываюць на беларускае грамадства? Ці мэтазгодна праводзіць такі марш на фоне пагрозаў, што гучаць з боку прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыма і што наконт бяспекі ўдзельнікаў марша? Ці магчыма нешта рабіць для нацыянальнага адражэння, знахоодзячыся за межамі краіны і ці патрэбна гэта беларусам у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць в. а. прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Павел Баркоўскі і сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша.
    49 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners