euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Віталь Цыганкоў. Ці дапаможа Трамп вызваліць палітвязняў і на якіх умовах гэта магчыма
    Тэма дыялогу апазіцыі і рэжыму Лукашэнкі, хай сабе гэта і не называлі дыялогам нацыянальным, узнікала ў беларускім асяродку як найменей некалькі разоў. А колькі разоў гучалі словы пра неабходнасць праз перамовы з рэжымам вызваляць палітвязняў — і падлічыць складана. Але вера, што гэтыя ідэі ў выпадку з Лукашэнкам спрацуюць, не знікае з часам. Ці вяртаецца з прыходам у палітыку новых людзей. Якія альбо не ведаюць гісторыю палітычных пераследаў у Беларусі, альбо проста перакананыя, што ў іх атрымаецца лепш. Асабліва калі адчуваюць, што на іх баку падтрымка Вашынгтона, Брусэля ці агульнай палітычнай сітуацыі ў рэгіёне…
    Ці зацікаўлены Захад у гандлі з Лукашэнкам за палітвязняў і ці рэальна такім чынам вызваліць усіх палітвязняў? Ці сапраўды патрэба нацыянальнага дыялога набыла сваю актуальнасць і ці пойдзе на яго рэжым? Якія ўражанні засталіся ад Канферэнцыі і ці не прыйшоў час дэмсілам задумацца пра змену стратэгіі і перамовы з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
    50 min
  • Аляксандра Мамаева. Ці здольныя дэмсілы праз ПАСЕ ўплываць на палітыку Еўрасаюза
    Паступова, але нязменна міграцыйная палітыка ў краінах Еўрасаюзу змяняецца не ў лепшы бок для мігрантаў. Адпаведна, з новымі выклікамі і складанасцямі сутыкаюцца і беларусы. Нават у выпадках, калі яны былі вымушаныя выехаць з Беларусі ў выніку палітычнага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі і маюць таму падцверджанне. Таму надзвычай важнымі з’яўляюцца людзі, структуры і ініцыятывы, якія дапамагаюць суайчыннікам вырашыць пытанні з легалізацыяй і ўсім астатнім. Тут можна ўзгадваць і Офіс Ціханоўскай, і Аб’яднаны пераходны кабінет, і нават КР. Але часцей бяруць на сябе цяжар дапамогі Народныя амбасады.
    Ці атрымліваецца ў Народных амбасад не толькі адвакатаваць інтарэсы беларусаў у сваіх краінах, але і дапамагаць з легалізацыяй ды іншымі праблемамі? Якія задачы вырашае дэлегацыя дэмсіл у ПАСЕ і ці ёсць практычная карысць ад працы гэтай дэлегацыі? Якія ўражанні засталіся ад Канферэнцыі і ці не прыйшоў час дэмсілам задумацца пра змену стратэгіі і перамовы з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, каардынатарка Народных амбасад Беларусі, актывістка беларускай дыяспары Славеніі Аляксандра Мамаева.
    52 min
  • Аляксандр Мілінкевіч. Пра гандаль палітвязнямі, транзіт улады і "лукашызацыю" апазіцыі
    Фактычна кожная наступная пасля 1994 года электаральная кампанія па выбарах прэзідэнта Беларусі завяршалася фальсіфікацыямі, затрыманнямі кандыдатаў у прэзідэнты, разгонам пратэстных акцый і з’яўленнем у краіне палітвязняў. Што аўтаматычна прыводзіла да пахаладання адносінаў з Захадам і ўвядзення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Але праз пэўны час пачынаўся дыялог з Мінскам, які звычайна завяршаўся “гандлёвым пагадненнем” — палітвязні ў абмен на замарозку санкцый. І адліга ў адносінах з Захадам. На кароткі, звычайна, перыяд да наступных выбараў. Але пасля 2020 звычайны працэс пайшоў не па плане. Хоць размовы пра неабходнасць дамаўляцца (таргавацца) з рэжымам гучаць усё грамчэй апошнім часам.
    Што пасля выбараў і звыклых паслявыбарчах рэпрэсій пайшло не так і чаму пацяплення адносінаў пасля 2020 года мы так і не дачакаліся? Што перашкаджае Захаду пачаць перамовы з Лукашэнкам і ці атрымалася з дапамогай санкцый вызваліць палітвязняў? Ці існуе сапраўдная верагоднасць спынення рэпрэсій і ці можна верыць слову Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.
    54 min
  • Роза Турарабекава. Супрацьстаянне ці дыялог: ці магчыма дамаўляцца з рэжымам і як
    Сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна пройдзе напрыканцы тыдня на Алясцы. Пра гэта, па словах прэзідэнта ЗША, ужо дамоўлена. І ўжо прагназуецца дасягненне нейкага паразумення наконт умоваў, на якіх будзе спачатку спыненне агню, а потым і (не выключана) заключаны мір ды спыненая вайна ва Украіне. Дакладныя ўмовы, на якіх Расія пагодзіцца на вышэй агучанае, пакуль не вядомыя, але і тое, што вядома, не выклікае энтузіязму ні ва Украіне, ні ў Еўропе. Пра перамовы і перспектывы спынення вайны лукашэнкаўскага рэжыму супраць беларускага народа ды пачатку нацыянальнага дыялогу актыўна апошнім часам разважаюць у дэмакратычнай частцы беларускага грамадства. Але паразумення і агульнага бачання працэсу і яга перспектыў таксама няма.
    Ці сапраўды мы сёння стаім перад адзіным выбарам: супрацьстаянне да перамогі альбо дыялог і ці магчымы хоць нейкі дыялог сёння з рэжымам? Што будзе, калі нацыянальны дыялог не распачнецца, і хто ад гэтага больш страціць? Ці існуе сапраўдная верагоднасць дасягнення міра ва Украіне і ці можна давяраць абяцанням дыктатараў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
    45 min
  • Святлана Шаціліна і Маргарыта Ворыхава. Пра моладзь, вайну, пазіцыю і апазіцыю ўнутры апазіцыі
    Без скандалаў, дэмаршаў, прызначэнняў і непаразумення — якая ж “Новая Беларусь”? Правільна, як мінімум нецікавая. Бо, як кажуць знаўцы, усё вышэй пералічанае акурат і ёсць прыкметай дэмакратыі. Тым не менш, засталіся моманты, якія патрабуюць больш глыбокага і ўважлівага абмеркавання. Напрыклад, што дэмсілы могуць рэальна зрабіць для моладзі і для беларусаў ва Украіне.
    Якія “справы моладзі і студэнцтва”, а тым больш іх праблемы здольныя вырашыць дэмсілы і ці ёсць чым ужо у гэтым кірунку пахваліцца? Чым найперш мусіць займацца Місія дэмсіл Беларусі ў Кіеве і якія для гэтага ёсць рэсурсы? Якія ўражанні засталіся ў моладзевай часткі дэмсіл ад канферэнцыі і ці рэальна наладзіць супрацу беларускіх дэмсіл і Банкавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава і кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна.
    47 min
  • Дзмітрый Грамакоў. Ці вераць ва Украіне, што вучэнні "Захад-2025" не нясуць пагрозы
    На канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая праходзіла 9-10 жніўня ў Варшаве, прысутнічала досыць вялікая група замежных гасцей — дыпламатаў, палітыкаў, прадстаўнікоў экспертнай супольнасці. І ажно некалькі чалавек прадстаўлялі на беларускім форуме Украіну. Сярод іх і вядомы сацыёлаг ды грамадсткі актывіст Дзмітрый Грамакоў. Той самы, які два гады казаў, што ўкраінскія ўлады тады сур’ёзна будуць ставіцца да беларускіх дэмсіл, а Зяленскі знойдзе час на сустрэчу з Ціханоўскай, калі яна прыгоніць на фронт некалькі Haimars ці хаця б Abrams-аў.
    Як з цягам часу змяняецца ва Украіне стаўленне да беларусаў і ад чаго гэтыя змены залежаць? Як успрымаюцца словы Сяргея Ціханўскага пра жаданне сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім і ці такая сустрэча магчымая? Якія ўражанні ад беларускай Канферэнцыі і ці можна верыць слову Лукашэнкі пра вучэнні “Захад-2025”, якія “не нясуць пагрозы суседзям”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі палітолаг Дзмітрый Грамакоў.
    29 min
  • Аліна Харысава. Ці маюць што прапанаваць сённяшнія лідары беларусам на бліжэйшы час
    Пакуль яшчэ не масава і, магчыма, не асабліва голасна, але гучаць думкі пра тое, што сённяшнія лідары дэмсіл (як і стрыктуры, створаныя і ўзначаленыя імі) не справіліся са сваімі задачамі, не дасягнулі пастаўленых у 2020 годзе мэтаў і таму павінны сысці ў нябыт — самараспусціцца. Калі не хочуць, каб іх прымусова, як “гнілую калоду”, прыбралі са сваёй дарогі самі беларусы. Маўляў, святое месца пустым не бывае, а беларускі рух мусіць ачысціцца, бо час для такога ачышчэння прыйшоў.
    Ці сапраўды сітуацыі ў дэмсілах і беларускай супольнасці дасягнула такой стадыі, калі патрабуецца абнаўленне, і ці ёсць кім абнаўляцца? Ці варта спадзявацца, што замена адных лідараў на іншых не прывядзе да абвалу ўзроўню кантактаў і падтрымкі беларускай супольнасці з боку заходніх партнёраў? Чаму прапанова круглагга стала так нервуе і рэжым, і частку дэмсіл і ці існуе ў дэмсіл стратэгія далейшага дзеяння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, кіраўніца працоўнай групы па контрэкстрэмізму Моладзевай рады ЗША Аліна Харысава.
    46 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners