euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Зміцер Гурневіч. Дэпартацыі пасля выступу Каржа: дыяспара пад ціскам, палітвязні без надзеі?
    Канцэрт Макса Каржа ў Варшаве меў стаць вялікай музычнай падзеяй, але ператварыўся ў гучны сацыяльна-палітычны скандал апошніх дзён. Масавыя затрыманні, рызыка дэпартацый, абразлівая сімволіка, праблемы з інтэграцыяй — усё гэта выклікала гарачыя дыскусіі ў Польшчы, Беларусі і Украіне. Для дыяспары гэта не проста “канфлікт вакол артыста”, а сур’ёзны выклік — як заставацца разам, не губляць салідарнасці і абараняць сваіх у складаных умовах?
    У той жа час унутры краіны за кратамі застаюцца тысячы палітычных зняволеных. І пытанне гучыць востра: як беларуская дыяспара можа сумяшчаць клопат пра сябе з барацьбой за тых, хто застаўся ў Беларусі? Ці ёсць у яе рэсурс і інструменты ўплываць на міжнародны парадак дня, каб тэма палітвязняў і будучыні Беларусі не знікла з сусветных навінаў?
    Пра гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з журналістам Радыё Свабода Змітром Гурневічам.
    50 min
  • Анатоль Лябедзька. Скандалы КР, новыя прызначэнні і геапалітыка
    Што значыць для Беларусі сустрэча Дональда Трампа і пуціна на Алясцы? І як з гэтым звязаны нечаканы званок прэзідэнта ЗША Лукашэнку? Палітык Анатоль Лябедзька бачыць у гэтай гісторыі пазітыў і гатовы патлумачыць, у чым ён.
    Таксама пагаворым пра вынікі канферэнцыі "Новая Беларусь 2025". Мерапрыемства завершылася, але галоўнае пытанне застаецца адкрытым: што далей? Мы абмяркуем прапановы, агучаныя пад час форума — стварэнне дэпутацкіх групаў у мясцовых самакіраваннях, дамовы з нацыянальнымі парламентамі ды іншыя ідэі. Паглядзім, наколькі яны рэалістычныя і што можа стаць крокам да іх увасаблення.
    Таксама ў эфіры: чаму Каардынацыйная рада трапіла ў скандалы і дэмаршы, і што азначаюць новыя кадравыя прызначэнні — місія ва Украіне і прадстаўніца па эканоміцы і фінансах.
    Усё самае вострае і актуальнае — у размове з Анатолем Лябедзькам.
    51 min
  • Аляксандра Філіпенка. Зяленскі сустрэнецца з Пуціным — канец вайне ва Украіне?
    “Я скончу вайну ва Украіне. Я ведаю, што раблю”, — так Дональд Трамп заявіў перад сустрэчай з Уладзімірам Зяленскім у Белым доме. Ён падкрэсліў, што не збіраецца слухаць парады дыпламатаў, якія “гадамі працуюць над канфліктамі”.
    Падчас размовы палітык агучыў, што ЗША не падтрымліваюць ўступленне Украіны ў NATO. Але праанансаваў хуткую сустрэчу прэзідэнтаў Украіны і Расіі і паабяцаў гарантыі бяспекі.
    Ці адбудуцца перамовы і як яны дапамогуць скончыць вайну? Якую ролю ва ўсёй гэтай гісторыі адыгрывае Германія, якая ўжо агучыла магчымы тэрмін сустрэчы, і што на самой справе думаюць у Вашынгтоне?
    У эфіры Еўрарадыё амерыканістка Аляксандра Філіпенка растлумачыць, што стаіць за гучнымі заявамі Трампа, якія сцэнары могуць быць на стале і ці варта чакаць хуткага завяршэння вайны.
    38 min
  • Вольга Лойка. Трамп і 1300 беларускіх палітвязняў: чаго чакаць?
    Ад вечара пятніцы Дональд Трамп двойчы ўзгадаў пра Аляксандра Лукашэнку і 1300 беларускіх палітзняволеных. Гэта дае спадзеў на хуткае вызваленне людзей з-за кратаў.
    Чаму раптам Лукашэнка ўзнік у сістэме каардынат Трампа? Наколькі званок амерыканскага прэзідэнта ў Мінск легітымізуе кіраўніка Беларусі на міжнароднай арэне? Пра што кажа рэакцыя дэмсілаў на новы этап адносін Беларусі і ЗША і імаверны выхад мноства людзей на волю?
    Гэта ды іншае ў 15:00 па Мінску абмяркоўваем з былой палітвязынкай, галоўнай рэдактаркай выдання Plan B. Вольгай Лойка.
    47 min
  • Алена Агарэлышава. “Цнатлівыя” плакаты замест адукацыі. Як рэжым лезе ў інтымнае выхаванне?
    У Беларусі з’явіліся плакаты з заклікам вучыць дзяўчынак “цнатлівасці з дзяцінства”. Такія паведамленні выглядаюць нібы клопат, але насамрэч падмяняюць размову пра бяспеку, павагу і свабоду кантролем над жаночым целам. Чаму падобныя ініцыятывы (не) працуюць і як павінна выглядаць сучасная адукацыя пра цела і адносіны — ад дзяцей да дарослых?
    — Праблема шырэйшая, — кажа гендарная даследчыца і сацыялагіня Алена Агарэлышава. — Бо ў аснове здаровых стасункаў у грамадстве ляжыць прынцып згоды.
    Ён вучыць, што “так” і “не” маюць значэнне ўсюды: у школе, на працы, у сям’і, у палітыцы. І чым больш людзей прывыкаюць да гэтага правіла, тым больш бяспечным і свабодным становіцца грамадства.
    Пра тое, як адрозніць ідэалогію ад рэальнай адукацыі і чаму згода — гэта пра будучыню ўсіх нас, гаворым у эфіры Еўрарадыё.
    47 min
  • Роза Турарбекава. Трамп і Лукашэнка: нечаканы званок у цэнтры глабальнай дыпламатыі.
    15 жніўня Дональд Трамп патэлефанаваў Лукашэнку і падзякаваў за вызваленне 16 палітвязняў, а таксама абмеркаваў з ім магчымасць вызвалення яшчэ 1300 зняволенных і будучыя перамовы з Пуціным на Алясцы.
    Пазней, каментуючы вынікі дыялогу, амерыканскі прэзідэнт назваў кіраўніка Беларусі “глыбока паважаным”, а размову з ім — “цудоўнай”. Такія “рэверансы” гучаць дзіўна, улічваючы, што ў 2020 годзе (падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа) ЗША не прызналі Лукашэнку легітымным прэзідэнтам.
    Тым не менш, размова адбылася — напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў ЗША і Расіі Беларусь апынулася ў цэнтры міжнародных інтарэсаў, дзе гуманітарныя і палітычныя аспекты пераплятаюцца з геапалітычнымі гульнямі.
    Пра тое, што азначаюць апошнія перамовы для рэгіёну, палітвязняў і будучыні міру ва Украіне, размаўляем на Еўрарадыё з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
    47 min
  • Graj-2025: ад Naviband і Крамбамбулі да :B:N: і Sw@da x Niczos
    5 верасня варшаўская Progresja ператворыцца ў эпіцэнтр беларускай музыкі. Бо менавіта там сёлета адбудзецца чацвёрты фестываль Graj, які збярэ нашых улюбёных выканаўцаў: Naviband, Крамбамбуля, Петля Пристрастия, Biaz Nazvy (:B:N:). Але гэта яшчэ не ўсё! Спецыяльны госць — падляскі дуэт Sw@da x Niczos. Карацей, гарантавана будзе горача.
    Ці не змянілася з часам ідэя фэста і з якімі праблемамі найперш давялося (а магчыма, і да сёння даводзіцца) сутыкацца арганізатарам? Ці застаецца ў беларусаў за мяжой цікавасць да свайго і ці завітваюць на імпрэзу палякі? Чым адметны сёлетні фэст і якія сюрпрызы рыхтуюць наведвальнікам арганізатары і музыкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фэсту “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмен гуртоў Volski і Крамбамбуля Лявон Вольскі
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners