euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Наста Базар. Секс-трэнер у пракуратуры, жанчыны-“катлетніцы” і каханак Мельнікавай
    У Варшаве на беларускага пікап-трэнера Алекса Леслі падалі заяву ў пракуратуру за вульгарныя выказванні пра жанчын і сумнеўныя “практыкаванні” падчас яго курсаў. Чалавек, які за $300 абяцае вучыць мужчын “спакушаць за некалькі хвілін”, у выніку апынуўся ў цэнтры скандалу, які выклікае пытанне: ці не стаіць за гэтай гісторыяй больш шырокая праблема аб’ектывацыі жанчын?
    Тым часам Белстат падлічыў: у беларускіх сем’ях посуд у асноўным застаецца ў жаночых руках. Мужчыны мыюць яго ў тры разы радзей, і ўвогуле кухня — гэта “жаночая тэрыторыя”. Для кагосьці такая сітуацыя можа здавацца дробяззю, але з такіх дробязяў і складаецца штодзёная няроўнасць. А калі ўзгадаць словы Лукашэнкі пра тое, што жанчынам “не месца ў палітыцы” і што Ціханоўская — проста “катлетніца”, — адразу бачым, як патрыярхальныя ролі ў Беларусі спускаюцца зверху ўніз і прабіваюцца на самых розных узроўнях.
    Пра гэта ды іншае ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з фемактывісткай і гендэрнай эксперткай Настай Базар.
    Таксама абмяркуем апошнія знікненні ў эміграцыі — дакладней, як гэтыя знікненні абмяркоўваюць у грамадстве.
    Калі знікла Анжаліка Мельнікава, доўга круціліся дыскусіі вакол яе прыватнага жыцця: муж, стасункі, чуткі пра каханка. Калі ж знік Анатоль Котаў, былы паплечнік Лукашэнкі і былая “правая рука” Латушкі, гаворка адразу пайшла пра яго затрыманне і міжнародны вышук.
    Чаму жанчын у такіх выпадках часцей абмяркоўваюць праз прызму асабістага жыцця, а мужчын — праз палітыку і прафесію?
    Чаму гісторыя з пікап-трэнінгам у Варшаве выклікае такую рэзанансную рэакцыю, а штодзённая няроўнасць у хатніх абавязках успрымаецца як “нармальнасць”?
    57 min
  • Вадзім Мажэйка. Трамп пагражае санкцыямі Украіне — спецслужбы прагназуюць новыя войны
    Дональд Трамп зноў гучна аб’явіў пра свой план скончыць вайну ва Украіне да канца 2025 года — і не толькі праз дыпламатыю. Цяпер ён пагражае санкцыямі не толькі Маскве, але і Кіеву, адзначаючы, што абодва бакі нясуць адказнасць за затрымку міру.
    Тым часам Беларусь і Расія рыхтуюцца да сумесных вайсковых вучэнняў “Захад-2025”, якія пройдуць на тэрыторыі нашай краіны 12–16 верасня. Паведамляецца, што агульная мэта манеўраў заключаецца ў тым, каб праверыць магчымасці саюзнікаў "па забеспячэнні агульнай ваеннай бяспекі і гатоўнасці да адбіцця магчымай агрэсіі".
    Усё гэта адбываецца на фоне трывожных прагнозаў амерыканскіх спецслужбаў пра тое, што ў наступныя пяць гадоў у свеце могуць разгарэцца яшчэ пяць новых войн — ад Расіі і Балтыі да іншых гарачых кропак свету.
    Што гэта значыць для Беларусі і Лукашэнкі, які працягвае наладжваць кантакты з Кітаем (у тым ліку, ў сферы бяспекі) і руйнаваць адносіны з еўрапескімі суседзямі (у тым ліку, адпраўляючы пад польскую мяжу мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі)? Чаго чакаць ад расійска-беларускіх вучэнняў? Як будзе рэагаваць Еўрасаюз?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё разважае палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
    29 min
  • Міхаіл Кірылюк. Ок, Лукашэнка выпускае 1000 палітвязняў — што з астатнімі і што далей?
    Калі Лукашэнка пад ціскам Трампа вызваліць тысячу палітвязняў, што рабіць астатнім, хто застанецца па-за спісам? Ці зможа дзяржава гарантаваць іх бяспеку і права на жыццё без пераследу, і ці не пачнецца новая хваля рэпрэсій?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з юрыстам і адвакатам Міхаілам Кірылюком, шукаючы адказы на пытанні палітычнай справядлівасці і кампрамісу.
    Таксама абмяркуем спецыяльную вытворчасць Следчага камітэта ў адносінах да Елены Жывоглод, Зарыны Сарокінай, Алега Давыдчыка і Цімафея Малахоўскага, а таксама да Аляксея Лявончыка, Андрэя Стрыжака ды іншых супрацоўнікаў BYSOL і ByHelp. Актывісты абвінавачваюцца па дзясятках артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ад паклёпу да тэракта.
    Як дзейнічаць у гэтай сітуацыі цяпер і што будзе пры змене ўлады? Ці можна існаваць справядлівасць без помсты і безадказнасці?
    Не менш вострым застаецца пытанне люстрацыі: хто і як будзе правяраць дзяржаўных службоўцаў, як знайсці баланс паміж справядлівасцю і прымірэннем? Ці сапраўды ўсе, хто працаваў пры Лукашэнку, будуць адхіленыя?
    Яшчэ адна важная тэма — Расія афіцыйна плануе выйсці з Еўрапейскай канвенцыі супраць катаванняў, крытыкуючы дзейнасць Камітэта па правах чалавека. Як гэта паўплывае на правы людзей і міжнародныя стандарты ў рэгіёне?
    40 min
  • Павел Усаў. Трамп прызнае толькі Лукашэнку — і ніякіх Ціханоўскіх?
    Сазвон Трампа з Лукашэнкам нібыта намеціў перазагрузку — не толькі ў адносінах Беларусі і ЗША, але і ў адносінах Захаду з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Пакуль што мы не заўважаем ніякіх зменаў. Але тое, што ў Вашынгтоне лічаць магчымым вывесці мінск з міжнароднай ізаляцыі, фактычна азначае, што Офісу Святланы Ціханоўскай давядзецца пасунуцца на міжнародных мерапрыемствах, на якія могуць неўзабаве вярнуцца "афіцыйныя" беларускія дэлегацыі.
    Што ў гэтым плане можа змяніць паездка Сяргея Ціханоўскага ў ЗША і Канаду? Навошта прапагандыст Ігар Тур прыйшоў у апазіцыйны чат даказваць, што менавіта такія, як ён, у Беларусі — большасць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
    54 min
  • Анастасія Лузгіна. Інфляцыя, ВУП і крыптавалюта: экспертка BEROC пра тое, што чакае беларусаў
    "Вынікі працы ПВТ за першае паўгоддзе выклікаюць асцярожны аптымізм". Прынамсі, пра гэта гаворыць прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, прыводзячы ў прыклад рост колькасці рэзідэнтаў парка, работнікаў у яго кампаніях, а таксама выручку і экспарт.
    У той жа час чыноўнік дадае, што супакойвацца рана.
    Што насамрэч адбываецца з крыпта-індустрыяй Беларусі і няўжо пасля масавага адтоку профільных спецыялістаў і кампаній ёсць надзея ўбачыць Беларусь у ліку самых развітых ІТ-дзяржаў свету?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым са старэйшай супрацоўніцай аналітычнага цэнтра BEROC Анастасіяй Лузгіной.
    Таксама абмяркуем стан знешняга і ўнутранага турызму Беларусі, справы ў банках, узровень інфляцыі і рост ВУП.
    46 min
  • Наталля Васілевіч. Касцёл, палітыка і вязні сумлення — ці магчымы новыя цуды ў Беларусі?
    Беларусь зноў можа апынуцца ў цэнтры ўвагі Ватыкана: у кастрычніку 2025-га ў Пінску чакаюць кардынала Клаўдыё Гуджэроці, які ўжо прымаў непасрэдны ўдзел у вызваленні палітвязняў у мінулым. На гэтым фоне гучыць заклік Дональда Трампа да Лукашэнкі выпусціць больш за 1300 палітзняволенных. Ці можа гісторыя паўтарыцца, і ці здольны Касцёл сёння ўплываць на лёс тых, хто за кратамі?
    Адначасова мы бачым іншыя трывожныя знакі: беларускі епіскапат маўчыць пра вайну ва Украіне, у Бабруйску ладзяць моладзевы фэст з удзелам Z-артыстаў, а “папскі рыцар” запускае разам з сынам Лукашэнкі сетку алкакрам. Паралельна гэтаму гісторыі пра парушэнне рэлігійных правоў у турмах, якія распавядае Сяргей Ціханоўскі, гучаць асабліва балюча.
    Пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталляй Васілевіч.
    50 min
  • Роза Турарбекава. Беларусь паміж вайной і школай: перамовы, армія і рэсаветызацыя
    Ці ёсць у Беларусі месца ў вялікай гульні паміж Масквой і Кіевам? Паліталагіня і кандыдатка гістарычных навук Роза Турарбекава тлумачыць, чаму ўсе размовы пра “перамовы” сёння працуюць хутчэй як інструмент улады, чым як шлях да міру. І чаму Лукашэнка, які любіць паказваць сябе пасярэднікам, рызыкуе апынуцца ў небяспечнай пастцы.
    Тым часам пачынаецца новы навучальны год, і пачынаецца ён пад знакам мілітарызацыі, сек’юрытызацыі і рэсаветызацыі. Што гэта азначае для дзяцей, універсітэтаў і для ўсёй краіны? І чаму вяртанне ў мінулае цяпер выглядае хутчэй як палітыка выжывання, чым як выбар?
    Пра ўсё гэта размаўляем ў жывым эфіры Еўрарадыё.
    43 min
  • Спадчына, якую пакінуў пасля сябе Алесь Пушкін
    6 жніўня беларускаму мастаку і акцыяністу Алесю Пушкіну споўнілася б 60 гадоў. Ён не дажыў да свайго юбілея — памёр праз неаказанне медычнай дапамогі ў гарадзенскай турме ў 2023 годзе. Яго туды кінулі па сфабрыкаванай палітычнай справе. Мастака не стала, але засталася яго творчасць і новае пакаленне артыстаў, якое натхняецца яго працамі і каштоўнасцямі. Пра гэта як раз распавядае праект “Застацца” — выстава і аўкцыён прац сучаснага беларускага мастацтва, якая зараз праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве.
    Якую спадчыну пасля сябе захаваў Пушкін? Як творчая моладзь яго зараз успрымае? З якімі выклікамі сутыкаюцца беларускія мастакі і арт-менеджэры ў эміграцыі? На гэтыя і іншыя пытанні Еўрарадыё адкажуць менеджэрка праекта Лізавета Каліверда і мастак Аляксей Урублеўскі. Падключайцеся да стрыму ў 15 гадзін па мінскім часе і задавайце гасцям студыі свае пытанні.
    32 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners