euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Усаў. Апазіцыянеры працягваюць знікаць, а Лукашэнка злётаў у Кітай.
    Юрыстка Вольга Карпушонак, якая абвінаваціла Паўла Латушку ў харасменце і знікла, знайшлася. Магчыма, у Бразіліі. Сама яна вырашылася на свой супярэчлівы дэмарш, ці нехта кіруе яе дзеяннямі — пакуль не ясна.
    А вось дыпламат і былы лукашэнкаўскі чыноўнік Анатоль Котаў знік — ды так пакуль і не знайшоўся. Што стаіць за знікненнямі праціўнікаў Лукашэнкі — і, калі гэта працуюць беларускія спецслужбы, чым гэта ўсё можа працягнуцца і скочыцца?
    Размаўляем пра гэта з палітолагам, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым. Таксама закранем саміт ШАС, які прайшоў у Кітаі, і новае расчараванне Трампа (што праўда, гэта ізноў Пуцін)
    57 min
  • Вячаслаў Жукаў. Як працуе "Краіна для жыцця" і чаму не хопіць грошай на 1300 палітвязняў?
    "Краіна для жыцця" — адна з самых вядомых беларускіх арганізацый, што пачалі працаваць на хвалі 2020 года. Яе назва непарыўна звязаная з Сяргеем Ціханоўскім.
    Як яго вызваленне змяніла працу КДЖ? Якімі праектамі ўвогуле займаецца фонд — акрамя ютуб-канала, які навідавоку? Як арганізаваная праца Міжнароднага гуманітарнага фонда, у праўленне якога ўваходзіць "Краіна для жыцця", і ці маюць рацыю тыя, хто кажа пра "манапалізацыю" дапамогі палітвязням?
    Размаўляем з каардынатарам фонду "Краіна для жыцця" Вячаславам Жукавым.
    55 min
  • Андрэй Махоўскі. Ці зробіць Лукашэнка Кітай з Беларусі?
    Лукашэнка захацеў пабудаваць Кітай у Беларусі, пераняўшы палітычны досвед Паднябёсай. І рабіць з “глабальнага простае” — гэта, на яго думку, галоўная фішка кітайскага поспеху ў свеце.
    Па словах беларускага кіраўніка, нашу краіну цікавяць як поспехі кітайскага вайскова-прамысловага комплексу так і вытворчасць тавараў народнага спажывання. Дарэчы, апошнія — галоўныя канкурэнты на расійскім рынку: праз іх зніжаецца экспарт Беларусі ў Расію і айчынныя тавары сумуюць на складах, пакрываючыся пылам.
    Ці стане Беларусь Кітаем і як насамрэч выглядаюць беларуска-кітайскія адносіны — абмяркоўваем з эканамічнным аглядальнікам выдання “Беларусы і рынак” Андрэем Махоўскім.
    38 min
  • Маргарыта Ворыхава. Адукацыя за мяжой пад пытаннем?
    Чарговы верасень для многіх з нас пачынаецца не толькі з лекцый, але яшчэ і з пытанняў. У Польшчы абмяркоўваюць новыя правілы легалізацыі дакументаў, якія тычацца беларусаў, што плануюць вучыцца за мяжой. Ці стане прасцей паступаць у мясцовыя ўніверсітэты?
    Пагаворым і пра тое, у якіх умовах пачынаюць навучальны год студэнты ў Беларусі.
    У эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца АПК па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава.
    40 min
  • Арцём Шрайбман. Акуратна, без рэвалюцый — Лукашнка будуе "новую Беларусь"?
    Беларускі рэжым усё часцей глядзіць на ўсход: не толькі на Маскву, але і на Пекін. Сустрэча Лукашэнкі з Сі Цзіньпінам у Кітаі паказала — кіраўнік дзяржавы адкрыта кажа пра жаданне вучыцца ў "старэйшага брата". Мудра, акуратна, без рэвалюцый — так, як у Кітаі. І гаворка тут не толькі пра эканоміку ці інвестыцыі, але і пра палітычную мадэль.
    Кітай прапануе супрацоўніцтва ў навуцы, тэхналогіях і прамысловасці. Лукашэнка ж, здаецца, бачыць у гэтым яшчэ і гатовы "рэцэпт" для Беларусі — ад індустрыяльных паркаў да таго, як утрымаць сістэму без зменаў.
    Дык што насамрэч стаіць за гэтым збліжэннем: прагматызм, стратэгія ці чарговая залежнасць?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з палітычным аглядальнікам Арцёмам Шрайбманам.
    49 min
  • Міхаіл Кірылюк. Без юрыста не абысціся: скандал вакол Латушкі ды гучная заява Ціханоўскай.
    У беларускім інфармацыйным полі зноў бурліць! Гэтым разам у цэнтры скандалу апынуўся Павел Латушка, які днямі распавёў, што атрымаў пашпарт Новай Беларусі. Сябра Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак абвінаваціла кіраўніка НАУ ў “ціску, гвалце і сексуальным дамаганні”. Сітуацыя вельмі заблытаная — палітык абяцае, што будзе абараняць сваю рэпутацыю ўсімі магчымымі метадамі.
    Тым часам з’явіліся новыя звесткі пра былога паплечніка Паўла Латушкі — Анатоля Котава. Паводле крыніц турэцкай паліцыі, палітактывіст, якога шукаюць ужо амаль два тыдні, сплыў з Трабзона на прыватнай яхце — у кірунку Сочы. Дзе ён цяпер — загадка.
    Між іншым лідарка дэмсілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, сустракаючыся з міністрамі замежных спраў ЕС, адзначыла, што сёння падтрымку дэмакратычнай Беларусі варта разглядаць як інвестыцыю ў бяспеку ўсяго кантынента.
    Ці пачынаюць у Бруселі сапраўды так успрымаць беларускі кейс, і што гэта можа значаць для адносін паміж Мінскам і Масквой?
    Пра ўсё гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з юрыстам і адвакатам Міхаілам Кірылюком.
    50 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners