euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Міхаіл Кірылюк. Ад скандалу ў дэмсілах да дронаў у Польшчы. Ці будзе адказ на правакацыі?
    Беларусь зноў апынулася ў эпіцэнтры скандалаў і пагроз. Былая сябра каманды Латушкі Вольга Карпушонак дае гучнае інтэрв’ю пра ціск, харассмент і раскол у апазіцыі. Што не так у гэтай гісторыі?
    На знешніх франтах — таксама горача: Польшча абвясціла пра поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю, а пасля прылёту дронаў у польскую паветраную прастору НАТА прымяніла 4-ы артыкул Статута. Ці будуць Лукашэнка і Пуцін далей правакаваць ЕС, калі не адчуюць канкрэтных адказаў на ўжо зробленыя правакацыі?
    Пра ўсё гэты ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з адвакатам і дэлегатам Каардынацыйнай рады Міхаілам Кірылюком.
    42 min
  • Аляксандр Фрыдман. Ці запрацуе "5 артыкул" NATO пасля расійскай атакі дронамі па Польшчы
    9 верасня стала вядома, што Польшча закрывае межы з Беларуссю з-за пагрозы, якую нясуць беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2025", і ўжо ноччу расійскія дроны атакавалі Польшчу. Для іх знішчэння ўзнімалася авіяцыя, і паведамляецца, што частка дронаў была збітая. Адначасова чарговы шпіёнскі скандал набірае моц у Еўропе. Што адметна, гэтым разам адзначыліся спецслужбы… Беларусі. Менавіта па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Беларусі і быў затрыманы ў Румыніі былы намеснік дырэктара Службы разведкі і бяспекі Малдовы Аляксандру Балан. Але на гэтым справа не скончылася: Балан уваходзіў у сетку агентаў, іншыя ўдзельнікі якой дзейнічалі ў Чэхіі і ў Польшчы.
    Ці стане атака расійскіх дронаў па Польшчы падставай для задзейнічання краінамі NATO "5 артыкула"? Ці гатвая Еўропа супрацьстаяць дзеянню варожых спецслужб і як гэтая сітуацыя можа адбіцца на беларускай дыяспары? Чаму Лукашэнка не рэагуе на заклікі Трампа вызваліць “1400 закладнікаў з-за кратаў” і ці пераканаюць прэзідэнта ЗША абстрэлы Польшчы і ўкраінскіх гарадоў у неабходнасці нарэшце націснуць на Пуціна? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    49 min
  • Іван Ступак. “Захад-2025”: Польшча закрывае межы, Літва ўзмацняе кантроль, а Украіна?
    Апоўначы з чацвярга, 11 верасня, на пятніцу, 12 верасня Польшча цалкам закрывае мяжу з Беларуссю. У тым ліку чыгуначныя пераходы. Як заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск, гэта адказ на вучэнні "Захад-2025" у Беларусі. Але заканчэнне вучэнняў не прывядзе да аўтаматычнага адкрыцця руху праз беларуска-польскую мяжу. Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервінскі кажа, што “пераходы будуць адкрытыя толькі тады, калі мы будзем на 100 працэнтаў упэўненыя, што для Польшчы, для польскіх грамадзян гэта не ўяўляе ніякай пагрозы”. І ўсё гэта адбываецца на фоне шпіёнскага скандалу, справакаванага беларускімі спецслужбамі, які закрануў Венгрыю, Чэхію і Польшчу.
    Што прымусіла Польшчу пайсці на закрыцё межаў, якія выявіліся пагрозы ў звязку з вучэннямі “Захад-2025”? Калі вучэнні сапраўды нясуць рэальную пагрозу суседнім краінам, то як на магчымыя выклікі рыхтуецца рэагаваць Украіна і чаму па шляху Польшчы не пайшла Літва? Пра што сведчыць выяўленая шпіёнская сетка агентаў, якія нібыта працавалі на лукашэнкаўскія спецслужбы, і ці гатовая Еўропа супрацьстаяць спецслужбам Расіі і Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украіскага Інстытута будучані, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
    41 min
  • Павел Усаў. Расійскія дроны над Польшчай: прывітанне ад Пуціна прэзідэнту Трампу
    Ноччу з 9 на 10 верасня дзесяткі расійскіх дронаў заляцелі на тэрыторыю Польшчы. І гэта ўжо пры ўсім жаданні не падобна на "выпадковы залёт" і памылку. Гэтым разам польскія сілы супрацьпаветранай абароны не проста сачылі за рухам "Шахедаў", а збілі іх. Праз інцыдэнт былі закрытыя чатыры аэрапорты краіны.
    Пагроза з боку Беларусі таксама існуе. Найперш, гаворка ідзе пра беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2025", правядзенне якіх стала прычынай для часова закрыцця Польшчай мяжы з Беларуссю. У гэты ж час частка дэмсіл настойвае на неабходнасці змены ЕС стратэгіі адносна рэжыма Лукашэнкі і на пачатку перамоў з Мінскам.
    Што стала прычынай для расійскай атакі дронамі па Польшчы і якой можа быць рэакцыя NATO на гэты факт агрэсіі? Ці звязана гэта з рашэнне Польшчы, прынятым напярэдадані, наконт закрыцця мяжы з Беларуссю? Ці варта разлічваць, што нават у гэтых умовах у Трампа атрымаецца пераканаць Лукашэнку вызваліць “1400 закладнікаў з-за кратаў”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
    48 min
  • Антон Пянькоўскі. Міністэрства вайны Трампа: ад вайны з Мадурам і Сі да кампліментаў Лукашэнку
    Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на час свайго кіравання перайменаваў Міністэрства абароны ў Міністэрства вайны. І ў чарговы раз расказаў, што менавіта Злучаныя Штаты перамаглі і ў І, і ў ІІ Сусветных войнай. Больш за тое, менавіта ЗША перамаглі ва ўсіх іншых войнах, якія былі ў свеце з часоў існавання ЗША. Ну, ці маглі б перамагчы, калі б прэзідэнтам быў Трамп. Да ўсяго Трамп паабяцаў распрацаваць гарантыі бяспекі для Украіны (ну, тыя, дзе галоўнымі гарантамі будуць краіны Еўропы), адначасова скараціўшы выдаткі на ваенную дапамогу краінам, што мяжуюць з Расіяй. І ў чарговы раз насыпаў кампліментаў Лукашэнку.
    З кім будзе ваяваць Міністэрства вайны Трампа і ці здольныя ЗША перамагчы кааліцыю на чале з Кітаем? Ці здольная Еўропа даць гарантыі бяспекі Украіны і пры чым тут ЗША? Навошта Трампу званкі Лукашэнку і ці здольныя прыхільнікі перамоў з рэжымам схіліць на свой бок ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
    50 min
  • Іван Краўцоў. 5 гадоў за кратамі: як паразумецца з тым, хто ніякіх перамоў не хоча
    Прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава была затрыманая 7 верасня 2020 года і асуджаная на 11 гадоў зняволення. Практычна палову з тых 5 гадоў, якія Марыя знаходзіцца за кратамі, яе трымаюць ў стане інкамунікада. Яе паплечнікі, якія застаюцца на волі, выступаюць за змену стратэгіі дэмсіл і пачатак перамоў з рэжымам Лукашэнкі дзеля вызвалення палітвязняў. І крытычна ставяцца да ідэі люстрацыі, з якой выступае найперш Офіс Святланы Ціханоўскай.
    Чым кіравалася Калеснікава, разрываючы свой пашпарт на мяжы, і што вядома пра яе стан? Ці здольныя дэмсілы паўплываць на вызваленне Лукашэнкам палітвязняў і як пачаць перамовы з тым, хто ніякіх перамоў з табой не жадае? Чаму Краўцоў крытыкуе праект закона аб люстрацыі і ці верыць у прымірэнне па прынцыпе “забыцца пра ўсё і прабачыць”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў.
    1 hr 3 min
  • Яўген Красулін. Выжыць і вярнуцца: як хутка Офіс і АПК ператворацца ў Раду БНР 2.0
    Разуменне таго, што хуткага вяртанне на радзіму не будзе, неабходнасць уладкоўвацца на новым месцы і сацыялізавацца ў чужым грамадстве, скандалы і недавер у актывісцкім асяродку — усё гэта аслабляе жаданне ў шараговых прадстаўнікоў дыяспары браць удзел у дзейнасці эмігранцкіх структур супраціву. Офіс Святланы Ціханоўскай, АПК, КР, НАУ ды іншыя структуры і рухі губляюць сваіх прыхільнікаў. Пачынаюцца пошукі вінаватых, ворагаў, агентаў і… скрадзеных грошай.
    Чым выкліканыя працэсы, што адбываюцца ў беларускіх дэмсілах, і наколькі яны непазбежныя? Ці здольныя дэмсілы і надалей захоўваць адзінства і як супрацьстаяць дзейнасці спецслужб за мяжой? Ці паўтораць структуры сённяшняй апазіцыі ў эміграцыі лёс Рады БНР і ці ёсць прыклады, калі апазіцыя ў эміграцыі змагла шмат гадоў захоўваць адзінства? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners