euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Усаў. Рэалізм і цынізм: якая гульня ідзе ў трохкутніку Трамп-Пуцін-Лукашэнка
    У вызваленай і выштурхнутай 11 верасня з Беларусі групе палітвязняў былі тыя палітычныя актывісты, якія ў дэмакратычным і нацыянальным руху даўно. І тое, каго вызваляюць, як і тое, што гэта вызваленне (хай і з прымусовай дэпартацыяй) працягваецца, схіляе да думкі, што мы назіраем за вялікай гульнёй у трохкутніку “Трамп-Пуцін-Лукашэнка”. У якой па выніку Лукашэнка і яго рэжым могуць атрымаць не толькі прызнанне суб’ектнасці, але і матэрыяльныя выгоды. А можа і нашкодзіць сваім апанентам за мяжой.
    Чаму гэтым разам менавіта “байцы са стажам” склалі большасць групы вызваленых палітвязняў і ці мог Лукашэнка пралічыць паводзіны Статкевіча? Чаму не варта ўзнімаць тэму вывазу людзей з краіны перад перамоўшчыкамі і ці сапраўды гэта можа перамовы сарваць? Ці надаюць перамовы суб’ектнасць Лукашэнку і які ў гэтым працэсе можа быць інтарэс Пуціна? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    44 min
  • Зміцер Кучук. “Вас могуць згвалтаваць”. Што перажыў у няволі лідар партыі “Зялёныя”?
    Лідар партыі “Зялёныя” Зміцер Кучук — адзін з 52 беларускіх палітвязняў, якіх дэпартавалі ў Літву пасля здзелкі паміж Лукашэнкам і Трампам. Да свайго вызвалення Кучук правёў больш за паўтара года за кратамі: яго затрымалі каля амбасады Расіі, калі ён паспрабаваў ускласці кветкі ў памяць пра Навальнага, а пазней абвінавацілі па “народным” 342-м артыкуле. Да гэтага Кучук спрабаваў балатавацца ў дэпутаты на “выбарах” 2023 года, але ўлады чакана адмовілі яму ў рэгістрацыі.
    Падчас прэс-канферэнцыі пасля вызвалення Зміцер Кучук падрабязна распавёў пра турэмныя ўмовы: пра катаванні, галадоўкі, “нізкі статус”, які яму прызначылі за ўдзел у дыскусіі з прадстаўніком ЛГБТ-супольнасці. Ён казаў, што ў беларускіх турмах гэта азначае бясконцыя здзекі і рызыку гвалту — пры гэтым адміністрацыя карнай ўстановы робіць выгляд, што нічога не адбываецца.
    Кучук таксама падзяліўся гісторыяй сустрэчы ў няволі з Алесем Бяляцкім і прызнаўся, што без падтрымкі салідарных вязняў перажыць час у няволі было б амаль немагчыма.
    Цяпер Кучук у Літве. Ён абяцае аднавіць працу ліквідаванай на Радзіме партыі “Зялёныя” і мае шмат планаў на будучыню. Таксама былы палітвязень будзе працягваць змагацца за вызваленне тых, хто застаецца ў беларускіх турмах.
    51 min
  • Анастасія Касцюгова. “Так альбо ніяк”: як беларусы паспрачаліся з-за вызвалення палітвязняў
    11 верасня ў выніку перамоў і дамоўленасцяў прадстаўнікоў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Лукашэнкам на волю выйшла чарговая група вязняў — 52 чалавекі. З якіх 38 — грамадзяне Беларусі, прызнаныя правабаронцамі палітвязнямі. Як і папярэднія групы вызваленых такім чынам закладнікаў, гэтых людзей прымусова вывезлі за межы краіны, у Літву. Здавалася нічога новага, менавіта на такіх умовах рэжым пагадзіўся вызваляць людзей. Вось толькі ў гэтай групе быў Мікола Статкевіч, які не пагадзіўся з такімі ўмовамі, такім вызваленнем і такой свабодай. І вярнуўся з мяжы ў Беларусь. Што трыгернула беларускае грамадства і падзяліла яго адносна прыняцця такога вызвалення — з абавязковай прымусовай дэпартацыяй.
    Чаму тэма вызвалення з абавязковай дэпартацыяй так трыгернула беларускае грамадства і ці ёсць тут насамрэч пра што спрачацца? Чаму не варта ўзнімаць тэму вывазу людзей з краіны перад перамоўшчыкамі і ці сапраўды гэта можа перамовы сарваць? Ці маюць прадстаўнікі любой з плыняў дэмсіл хоць нейкі ўплыў на змест перамоваў паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці магчымая адліга пры Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі Анастасія Касцюгова.
    48 min
  • Аляксандр Класкоўскі. Дрон над Варшавай і крытыка ў бок Ціханоўскага. Што меў на ўвазе Статкевіч?
    Вучэнні “Захад-2025” заканчваюцца, але эксперты працягваюць спрачацца — ці нясуць яны сапраўдную пагрозу?
    — Зразумела адно, — кажа нямецкі палітычны аглядальнік Петэр Цідэ, — Пуцін дэманструе сілу ў той час, пакуль краіны НАТА не гатовыя. Пацверджанне гэтаму — нядаўняя атака дронаў на Польшчу: з 25 БПЛА збілі толькі тры.
    Тым часам яшчэ адзін назіральны дрон праляцеў над рэзідэнцыяй прэзідэнта Караля Наўроцкага ў Варшаве. Навіна пра гэта з’явілася 15 верасня — у дзень візіта ў Польшчу міністра замежных спраў Кітая Вана І. Затрыманыя — маладыя украінец і беларуска. Лукашэнка ўжо паспеў адрэагаваць, маўляў “да ўсіх гэтых беспілотнікаў Беларусь не мае ніякага дачынення”.
    Пра ўсё гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё гаворым з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандрам Класкоўскім.
    43 min
  • Наталля Васілевіч. "Сяджу тут за веру”: чаму рэжым цісне на святароў і імкнецца іх вербаваць
    Сярод вызваленых 11 верасня вязняў шмат вернікаў. І менавіта вера, па іх словах, дапамагла ім вытрымаць усё тыя катаванні, якіх звыш меры ў лукашэнкаўскіх турмах. Як, дарэчы, шмат у месцах зняволення і святароў рознага веравызнання. Бо рэжым не спыняецца ў сваіх рэпрэсіях супраць як вернікаў, так і святароў. Як не спыняецца ў катаваннях і спробах тых святароў завербаваць — каб яны працавалі на карысць спецслужбаў.
    Чаму рэжым не спыняецца ў пераследзе святароў і як затрыманні, да прыкладу, прадстаўнікоў касцёла дапамогуць наладзіць адносіны з той жа Польшчай? Як вернікі з розных канфесій і краін падтрымліваюць зняволеных вернікаў у Беларусі і чаму спецслужбы так упарта спрабуюць завербаваць святароў? Па чыёй ініцыятыве пры манастырах і прыходах ствараюцца розныя “ваенна-патрыятычныя” клубы і пры чым тут вера і міліцыя? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч.
    49 min
  • Аляксандр Фрыдман. "Скажыце, калі пачынаць!": ці гатовая Еўропа адмовіцца ад гандлю з Расіяй
    Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, у чарговы раз расчараваўшыся ў Пуціне, заявіў, што гатовы імгненна ўвесці жорсткія санкцыі адносна Расіі. Імгненна, але пасля таго, як краіны Еўрасаюза цалкам адмовяцца ад набыцця расійскіх энеграносбітаў. Не раней. Што праўда, Трампу весці перамовы з Лукашэнкам, які не хавае сваёй падтрымкі і дапамогі Пуціну ў вайне з Украінай, ніякім чынам не перашкаджае пазіцыя Еўропы па гэтым (перамоўным) пытанні. Магчыма, гэта і добра, бо пазіцыя Трампа дазваляе выцягваць з лукашэнкаўскіх турмаў палітвязняў, а пазіцыя еўрапейская — не. Адно: не ўсе вызваленыя палітвязні задаволеныя ўмовамі вызвалення, калі яны магчымыя толькі адначасова з прымусовай дэпартацыяй з краіны.
    Ці гатовая Еўропа выканаць патрабаванні Трампа дзеля ўзмацнення сумеснага ціску на Расію? Ці адпавядае ўзроўню выклікаў рэакцыя краін ЕС на расійскія дроны ў паветры Польшчы ды іншых краін NATO? Калі чакаць адкрыцця межаў з Беларуссю, пры чым тут Кітай і працэс вызвалення палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    52 min
  • Мікола Дзядок. "Свет не ўяўляе, які жах творыцца ў Беларусі"
    Анархіст і блогер Мікола Дзядок быў затрыманы позна ўвечары 11 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС у загарадным доме ў пасёлку Сасновы. Пры затрыманні быў моцна збіты, і гэта было добра відаць на тым відэя, у якім лукашэнкаўскія карнікі змусілі зняцца актывіста. У выніку Міколу прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі, але ўжо ў калоніі дадалі яшчэ 1 год па папулярным у адміністрацыі карных устаноў артыкуле "за непадпарадкаванне адміністрацыі". 11 верасня 2025 года ў складзе групы з 52 закладнікаў рэжыма, Мікола Дзядок быў вызвалены і прымусова вывезены з Беларусі. За 5 гадоў зняволення Мікола фактычна год правёў у штрафным ізалятары…
    Чаму рэжым так ненавідзіць анархістаў і ці адрозніваецца стаўленне да актыстаў гэтай плыні ад стаўлення да іншых зняволеных? Якія катаванні ўжываюцца ў адносінах да палітычных і як турма мяняе чалавека? Ці верыць Мікола ў магчымасць паразумецца з прыхільнікамі рэжыму і якім бачыць працяг сваёй барацьбы за свабоду краіны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітвязнем, журналістам, пісьменнікам і актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком
    47 min
  • Ці атрымаецца ў Кітая зняць замок з польскай мяжы і на якіх умовах
    Рашэнне Польшчы цалкам закрыць мяжу з Беларуссю ў адказ на вучэнні “Захад-2025”, міграцыйны крызіс на мяжы, затрыманне манаха Гавэла, нежаданне вызваляць незаконна асуджанага палітвязня Анджэя Пачобута і шмат што яшчэ атрымала шырокі рэзананс. І тыя з Мінска, хто яшчэ нядаўна казаў пра тое, як на іх не ўплываюць санкцыі, пабеглі скардзіцца на дзеянні Варшавы ў ААН. Сваю незадаволенасць дзеяннямі польскіх уладаў выказалі з Масквы. Дайшло нават да Пекіна: міністр замежных спраў Кітая 15 верасня прыехаў у Варшаву. І ўсё гэта на фоне перамоў Вашынгтона з Лукашэнкам, вызвалення з прымусовай дэпартацыяй палітвязняў наўзамен замарозкі пэўных санкцыій і расійскіх атак беспілотнікаў на краіны ЕС.
    Ці закрыла б Польшча мяжу з Беларуссю без узгаднення гэтага дзеяння з Трампам і чаго з гэтай нагоды чакаць ад перамоў з кітайскім міністрам? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі “вялікая здзелка” з Трампам, калі да перамоўнага працэсу не далучацца краіны ЕС? Чаму для Лукашэнкі так важна ўсіх вызваленых у выніку дамоўленасцяў з Трампам выштурхнуць за мяжу і як мусіць змяніцца стратэгія дэмсіл ў новых палітчных варунках? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    50 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners