euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Усаў. Самароспуск дэмсіл: ці будзе ад гэтага карысць беларускаму грамадству
    Апошнім часам усё часцей чуваць думкі пра тое, што існуючым на сёння структурам дэмсіл трэба не стратэгіі будучых перамог і дзеянняў прапісваць, у чарговы раз абяцаючы беларусам невыканальнае, а проста самараспусціцца. Маўляў, усё, што трэба, беларускае грамадства здольнае для сябе зладзіць і здабыць шляхам самаарганізацыі. І самі ж гэтыя праекты і ініцыятывы здольныя прафінансаваць — без грантаў. Пакуль яшчэ гэтая пазіцыя не стала мейнстрымам, але гэта толькі пакуль.
    Якія высновы варта было б зрабіць дэмсілам і ці сапраўды самароспуск палітычных структур прынясе беларускаму грамадству больш плюcаў чым мінусаў? Ці здольнае беларускае грамадства праз самаарганізацыю адвакатаваць свае інтарэсы на міжнародным узроўні і вырашаць праблемы на ўзроўні мясцовым? Чаму ж гэта ніколі практычна не рабілася раней і на чыю карысць насамрэч працуюць такія выказванні і падбухторванні? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
    6 min
  • Роза Турарбекава. Валаамскія дзяды: для каго ладзілі свой перфоманс Пуцін, Лукашэнка і шпіц
    Напрыканцы мінулага тыдня Лукашэнка ездзіў у госці да свайго “старэйшага брата” Пуціна. Нібыта з “працоўным”, але, як вынікае са слоў Пяскова, — “нефармальным візітам”. На Валаам. У кожнага з дзвюх дыктатараў ёсць сваё “месца сілы”, і ў Пуціна яно менавіта там. Што там два “валаамскіх старцы” абмяркоўвалі нефармальна сам на сам — невядома, але ўладкаваўшыся на лаўцы разам з лукашэнкаўскім шпіцам, вальяжна разважалі пра захопніцкую вайну Расіі ва Украіне, вучылі вялікай палітыцы Трампа і троху Зяленскага, пра дрон, што ўпаў у Мінску, і іншую геапалітыку…
    Што адметнага было ў самой сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна на Валааме і якія былі сапраўдныя мэты гэтага “нефармальнага візіта”? Што з усяго сказанага на лаўцы было сапраўды важным і каму гэты адзіна важны пасыл быў скіраваны? Якая роля адведзеная Мінску ў супрацьстаянні Расіі з NATO і ці пачуе рэжым прапанову дэмсіл сесці за стол перамоў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
    45 min
  • Dzieciuki. Што яднае беларускіх і канадскіх панкаў?
    Беларускія музыкі ў вымушанай эміграцыі не толькі працягваюць сваю творчасць — выдаюць новыя альбомы, бяруць удзел у фестывалях і граюць канцэрты амаль па ўсім свеце — але і паглыбляюцца ў мясцовую і сусветную канцэртную і фестывальную культуры. Ужо не дзіва, калі ў беларускім гурце граюць музыкі з іншых краін, а вядомыя замежныя гурты ладзяць сумесныя гастролі з беларускімі калегамі. Апошні з прыкладаў: супольныя канцэрты канадскага фолк-панк-гурта "The Real McKenzies" і беларускіх фолк-панкаў "DZIECIUKI" ў Кракаве і Варшаве.
    Чым цікавы канадскі фолк-панк-гурт "The Real McKenzies" і як яны пасябраваліся з беларускімі "DZIECIUKамі"? Як успрымае публіка іх сумесныя выступы і ці няма моўных перашкодаў для паразумення як у музыкаў, так і ў фанаў гуртоў? Ці атрымліваецца ў беларускіх панкаў знайсці сваё месца на замежнай сцэне і выйсці з “беларускай бурбалкі”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з удзельнікамі гурта Dzieciuki Алесем Дзянісавым і Уладзем Бернатам.
    48 min
  • Уладзімір Астапенка. Атака пасламі: Лукашэнка загадаў дыпламатам весці інфармацыйную вайну
    31 ліпеня Лукашэнка вучыў працаваць сваіх паслоў. І адразу вызначыў, кім яны для яго з’яўляюцца. Спойлер — не дыпламатамі. Яны мусяць быць агентамі па продажах беларускай прадукцыі і крыху — байцамі інфармацыйна-ідэалагічнага фронта. Наконт першага ён так і сказаў: “Для мяне пасол і пасольства — гэта не пра палітыку. Гэта экспарт прадукцыі і новыя інвестпраекты”. Ну, і наконт другога: “Выкарыстоўвайце кожную магчымасць, каб данесці праўду пра Беларусь да заходніх экспертаў і аналітычных цэнтраў, да СМІ". Зразумела, што нічога пра палітвязняў і рэпрэсіі ад гэтых лукашэнкаўскіх каміваяжораў мы не пачуем.
    Якія змены сёння адбываюцца ў МЗС Беларусі і што не так з задачамі, якія ставіць перад пасламі Лукашэнка? Чаго чакаць ад перамоў Мінска з Вашынгтонам і ці апраўданыя спадзяванні Лукашэнкі на паразуменне з Трампам? Ці ёсць праўда ў словах кіраўніка рэжыму пра гатоўнасць “перадаць Захаду некалькі тысяч палітвязняў” і якой стратэгіі беларусам чакаць ад дэмісл на наступныя гады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка.
    52 min
  • Аляксандр Кныровіч. 20 аўтобусаў для палітвязняў і ізноў "народзец не той"
    Лукашэнка кажа, што прапаноўваў заходнім перамоўшчыкам забраць з Беларусі тысячы палітвязняў — але тыя адмовіліся. Ціханоўскі адразу адказвае: забіраем усіх! Ужо арандавана 20 аўтобусаў. Аляксандр, ты толькі скажы, куды пад'ехаць?
    Абмяркоўваем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра схематозы на "Гродна Азоце" і прызнанне ў тым, што беларуская эканоміка працуе ўтрая горш, чым суседнія. І пра тое, як прапагандысты абражаюць беларусаў, каб апраўдаць завоз тысяч працоўных мігрантаў. І пра тое, як Каардынацыйная рада будзе прымаць справаздачу ад Аб'яднанага пераходнага кабінета.
    1 hr
  • Павел Латушка. Пра Мельнікаву, стратэгію, актывізацыю КДБ, вайну і страхі Лукашэнкі
    Напярэдадні Канферэнцыі “Новая Беларусь-2025”, якая пройдзе ў Варшаве 9-10 жніўня, прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай зладзілі супольны “мазгавы штурм” — абмяркоўвалі “стан дэмакратычнага руху праз 5 гадоў пасля падзей 2020 года” і “распрацоўвалі стратэгію на новы перыяд”. Відаць, маючы на ўвазе наступныя 5 гадоў. У гэты ж час стала вядома пра ініцыятыву “круглага стала дэмсіл з рэжымам”, народжаную ў нетрах Офіса Ціханоўскай.
    Што з абяцанага напачатку дзейнасці было выканана за практычна 5 гадоў існавання Офіса Ціханоўскай, АПК і іншых структур дэмсіл і якой у такім разе мусіць выглядаць стратэгія “новага перыяду”? Што стала прычынай актывізацыі дзейнасці КДБ Беларусі на тэрыторыі Польшчы і іншых краін ЕС супраць грамадзян Беларусі і як гэтаму супрацьстаяць? Ці гатовыя дэмсілы садзейцнічаць перамовам Захаду з Лукашэнкам дзеля вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій і калі чакаць “круглага стала” прадстаўнікоў дэмсіл і рэжыма? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
    56 min
  • Уладзімір Жыгар. Крывавыя грошы: навошта Лукашэнку завод ударных дронаў у Мінску
    Таго, што яны разам з Пуціным — суагрэсары, Лукашэнка не толькі не хавае, але і хваліцца гэтым расійскім прапагандыстам. І хай бы сабе, калі б ён за сабой у суагрэсары не цягнуў і беларусаў. Прычым, не фармальна, а цалкам сабе канкрэтна: не толькі загружаючы іх працай на выкананне расійскіх ваенных заказаў, але і будуючы ў Беларусі заводы, дзе будуць вырабляць ударныя дроны для расійскіх агрэсараў. Будаўніцтва аднаго такога заводу анансаваў расійскі губернатар падчас візіту ў Мінск, другі завод рэжым будуе за ўласныя сродкі ў цэнтры Мінска. Інфармацыю пра апошні выклалі раcследвальнікі з BELPOL у сваім апошнім відэа.
    На чые грошы Лукашэнка будуе завод па вырабе ўдарных дронаў і чаму гэта робяць фактычна ў цэнтры Мінска? Што ці хто стаіць за гэтай будоўляй і якія пагрозы наяўнасць такога завода нясе беларусам? Ці ўратуюць эканоміку заводы па вырабе БПЛА для расйскай арміі і пры чым тут санкцыі Захаду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.
    44 min
  • Вольга Дабравольская. Пра міжнародную абарону, гумвізы і юрыдычную дапамогу ад ЦБС
    У Польшчы рыхтуюцца змены ў закон, які рэгулюе тэрміны разгляду заяў на атрыманне міжнароднай абароны. Фармальна змены гэтыя будуць тычыцца грамадзян Украіны. Але выглядае на тое, што патрапяць пад іх дзеянне і беларусы, што звяртаюцца па абарону. Адначасова стала вядома, што з пасады намесніка міністра ўнутраных спраў Польшчы сыходзіць Мацей Душчык. А менавіта ён курыраваў міграцыйную палітыку Польшчы і распрацоўваў новую міграцыйную стратэгію. Кажуць, вельмі прагрэсіўную і лаяльную да мігрантаў. У гэтай сітуацыі магчымасці для атрымання юрыдычнай дапамогі становяцца жыццёва важнымі.
    Якія змены сёння адбываюцца ў міграцыйнай палітыцы Польшчы і ці закрануць яны беларусаў? Што азначае сыход са сваёй пасады Мацея Душчыка і ці будзе далей існаваць працоўная група пры МУС Польшчы? Ці надоўга вяртаецца да працы прававы аддзел ЦБС і ці не змяніліся ўмовы, на якіх да юрыстаў можна звяртацца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае юрыстка, кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.
    47 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners