euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аліса Рыжычэнка. За грашыма да Пуціна: як хутка Масква перастане плаціць Лукашэнку
    Цягам 6 месяцаў бягучага года ў ІТ-індустрыі Беларусі стала на 100 кампаній больш. Увогуле ж, у гэтай галіне рост назіраецца нязменна і такіх кампаній у краіне ўжо 4 тысячы. У прынцыпе, у эканоміцы Беларусі паўсюдны рост – расце інфляцыя, растуць кошты на прадукты. Чыноўнікі кажуць, што і рост заробкаў не спыняецца, але ў людзей наконт праўздзівасці лічбаў “сярэдняга заробку” ўсё ж маюцца пытаннечкі. А яшчэ расце колькасць прадпрыемстваў, якія працуюць на вайну, курс долара і колькасць мігрантаў. Вось толькі колькасць здабытай нафты ў беларускіх нетрах нешта расці адмаўляецца.
    Чаму пры росце золатавалютных рэзерваў, заробкаў і агульным эканамічным росквіце Лукашэнка па-ранейшаму вымушаны прасіць у Пуціна грошай на “падтрымку штаноў”? Што стаіць за лічбамі пра рост колькасці ІТ-кампаній у Беларусі і як гэта ўплывае на бюджэт краіны? Ці ўратуюць эканоміку заводы па вырабе БПЛА для расійскай арміі? І што адбываецца на рынку валют? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    58 min
  • Андрэй Манкевіч: шануйце сваё і рабіце яго модным — мая нацыянальная ідэя
    31 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — музыка і фронтмэн гурта “паўтарычалавека” Андрэй Манкевіч.
    Беларусы праз новыя пакуты і здзекі прыйшлі да разумення, што шукаць сілы для выжывання і захавання сябе неабходна ў сваім: сваёй гісторыі і культуры, сваіх героях і сваіх паразах, сваіх продках і сваіх традыцыях. Нават калі гэтыя традыцыі падаюцца не адпаведнымі часу. Але менавіта ў гэтых нацыянальных каштоўнасцях і ёсць наш падмурак, на якім мы здолеем выстаяць самі і пабудаваць свой новы дом, перакананы Андрэй Манкевіч.
    Пра тое, чаму тое, што сёння перажывае беларуская нацыя, можна і трэба апісваць па-беларуску, што рабіць, каб вярнуць сабе сваю ідэнтычнасць і ці магчыма вярнуць сабе сваю краіну без крыві, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Манкевічам.
    45 min
  • Пётр Рудкоўскі. Ліцвінізм, мараль і калектыўная расправа
    Мы жывем у часы, калі самавызначэнне — гэта не толькі пра сцяг і мову, але і пра тое, як мы бачым сябе ў мінулым і будучыні. Ці можа ліцвінская ідэнтычнасць стаць альтэрнатывай традыцыйнаму разуменню “беларускасці”? Філосаф і палітолаг Пётр Рудкоўскі правёў унікальнае даследаванне ліцвінізму і распавядзе, што хаваецца за гэтым паняццем — міф, перапісаная гісторыя ці нешта большае.
    Але будзем гаварыць не толькі пра мінулае. Скандалы, памылкі, маральныя зрывы — як мы на іх рэагуем як супольнасць? Як адрозніць рэальнае прызнанне памылкі ад медыйнай гульні? Што перашкаджае адрозніць справядлівае асуджэнне ад калектыўнай расправы? Ці гатовае наша грамадства не толькі асуджаць, але і даваць шанс на выпраўленне?
    50 min
  • Уладзімір Кавалкін. Падзеж скаціны і завод дронаў у Мінску — што з эканомікай?
    Лукашэнка паабяцаў вялікія прэміі тым кіраўнікам раёнаў, якія перамогуць малыя надоі і падзеж скаціны. Паралельна Беларусь становіцца галоўным імпарцёрам расійскай свініны. Што адбываецца з сельскай гаспадаркай? Чаму ўбухваннне грошай у тым ліку падаткаплацельшчыкаў у сяльгаспрадпрыемствы не дае плёну?
    Пра гэта, а таксама пра завод дронаў у цэнтры Мінска, дыверсіфікацыі экспарту і апошнія дні таннага долара гутарым з эканамістам, кіраўніком праекта "Кошт Урада" Уладзімірам Кавалкіным.
    35 min
  • Леся Руднік. Хактывізм: як хакеры становяцца часткай палітычнага супраціву
    Хактывісцкая суполка “Кіберпартызаны” здзейсніла чарговую паспяховую публічную аперацыю — беларускія хакеры ў супрацы з украінскімі калегамі паламалі расійскі “Аэрафлот”. І пакуль адны называюць хактывістаў абаронцамі свабоды і справядлівасці, іншыя лічаць хактывізм супярэчлівым феноменам. Гэта звязана з незаконнымі метадамі, якімі карыстаюцца гэтыя групы. Каб дасягнуць сваіх палітычна-сацыяльных мэтаў, хактывісты выкарыстоўваюць DDoS-атакі, крадзеж персанальнай інфармацыі, перанакіраванне трафіка і ўзлом акаўнтаў з дапамогай вірусаў. З добрымі і светлымі мэтамі, але…
    Як хактывісты становяцца часткай палітычнага супраціву і чым могуць быць карысныя грамадству ў аўтакратыях? Ці ёсць ў адміністрацыі Трампа зацікаўленасць у супрацы з дэмсіламі і вызваленні з лукашэнкаўскіх турмаў як мага большай колькасці вязняў? Ці гатовы Еўрасаюз следам за ЗША пайсці перамоўным трэкам у адносінах з Мінскам і што для гэтага могуць зрабіць дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік
    55 min
  • Дзяніс Кучынскі. Пасябраваць з Трампам: ці атрымаецца гэта ў дэмсіл і Ціханоўскай
    Пра неабходнасць кантактаў з адміністрацыяй Дональда Трампа для беларускіх дэмсіл сказана ўжо шмат. Асабліва гэтая неабходнасць бачная на фоне распачатых паміж Вашынгтонам і Мінскам перамоў. Найперш з таго пункту гледжання, што ў выніку гэтых перамоў на волю з-за кратаў лукашэнкаўскіх турмаў выходзяць вязні. Прычым не толькі замежныя грамадзяне, але і палітвязні з беларускім грамадзянствам. І беларусы мараць пра тое, каб вызваленыя былі ўсе. Тым больш, што амерыканскі перамоўны трэк пакуль адзіны, які гэтых вызваленняў дамагаецца.
    Ці атрымліваецца ў Офіса Ціханоўскай наладзіць кантакт з Вашынгтонам і на якім узроўні? Ці ёсць ў адміністрацыі Трампа зацікаўленасць у супрацы з дэмсіламі і ці здольны сваім візітам у ЗША гэтую цікавасць павялічыць Сяргей Ціханоўскі? Як апошнім часам змяніўся графік і праграма візітаў Святланы Ціханоўскай і калі адбудзецца яе паездка ва Украіну? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.
    46 min
  • Валерый Карбалевіч. Прыфрантавая краіна: ці шмат “мірнага неба” засталося ў Беларусі
    Чым больш ударных беспілотнікаў выкарыстоўваецца Расіяй у атаках на Украіну (і наадварот), тым часцей здараюцца выпадкі, калі нейкія з тых беспілотнікаў з тых ці іншых прычын залятаюць на тэрыторыю Беларусі. А чым часцей яны залятаюць, тым больш верагоднасці, што яны не будуць збітыя, не ўпадуць недзе ў лесе, а ўдараць па нейкім доме. Гэта логіка вайны. І колькі ні кажы пра “мірнае неба” і ні ўсхваляй “геніальнага лідара”, які нібыта захаваў мір у краіне, вайна прыйдзе і ў твой дом. Бо гэты так званы лідар акурат і зрабіў шмат для такога развіцця падзей. Што ў выніку і адбылося 29 ліпеня ў Мінску.
    Ці выпадкова дрон не проста зяляцеў у Беларусь, але і даляцеў да Мінска, акурат напярэдадні сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна? Дрон, паводле сведчанняў СК, апынуўся нібыта ўкраінскім — верым? Чаму прапаганда пачала казаць пра неабходнасць прызвычайвацца да думкі, што “Беларусь — прыфрантавая дзяржава”, і пры чым тут завод па вырабе дронаў у Мінску і супрацьстаянне Расіі з NATO? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners