euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Алена Агарэлышава. Асабістае = публічнае? Як жыць у свеце, дзе ўсе абмяркоўваюць тваю бялізну.
    Хто гатуе ў сям’і Ціханоўскіх? Ці была Анжаліка Мельнікава палюбоўніцай? Усё гэта чамусьці раптам становіцца прадметам агульнанацыянальнай увагі — быццам Беларусь жыве ў адной вялікай камуналцы. Але дзе праходзіць мяжа паміж публічнай адказнасцю і банальным падгляданнем? І чаму грамадства так хоча ўсё ведаць?
    Разам з гендарнай даследчыцай Аленай Агарэлышавай разбярэмся, што такое “публічная інтымнасць” і ці можа яна існаваць без гвалту. Пагаворым, чаму нават калі гаворка ідзе пра рэальныя праблемы (як у гісторыі са Стрыжакам), мы часта паглыбляемся ў абмеркаванне асабістага, а не сутнаснага. І галоўнае — як асвятляць такія тэмы без сексізму, ганьбы і паўторнай траўматызацыі.
    53 min
  • Ганна Матуляк. “Свой” — не значыць “можна ўсё”: ці гатовыя мы да супольнай адказнасці?
    Апошнія падзеі, што закранулі пытанні харасменту, межаў і публічнай адказнасці, паказалі, наколькі складана грамадству адкрыта гаварыць пра гвалт. Адны апраўдваюць “свайго”, другія губляюцца ў шоку і маўчанні, трэція патрабуюць адказнасці. Але як гаварыць пра цяжкае — не разбураючы, а лечачы? Як рабіць гэта так, каб не павялічваць боль, у тым ліку блізкіх людзей тых, хто апынуўся ў цэнтры падзей?
    Сёння ў жывым эфіры з псіхалагіняй Ганнай Матуляк абмяркуем, чаму многія рэагуюць маўчаннем ці агрэсіяй, як ступар ад гвалту з’яўляецца звычайнай з’явай, і што можа дапамагчы — кожнаму з нас і супольнасці ў цэлым.
    Будзем гаварыць пра культуру асабістых межаў, адказнасць і пра тое, як будаваць бяспечную супольнасць, дзе гвалт — не норма, а праблема, якую мы не баімся прызнаваць.
    50 min
  • Міхал Патоцкі. Падвышэнне ставак: ці здольны Лукашэнка спыніць міграцыйны крызіс
    Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы хоць і не нагадвае 2021 год, калі тысячы мігрантаў штурмам спрабавалі прабіцца ў ЕС, але ўсё адно застаецца напружанай. Да такой ступені, што нават міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрындт прыехаў паглядзець, як тая мяжа ахоўваецца. І менавіта гэта сітуацыя змусіла кіраўніцтва Польшчы зрабіць больш жорсткім спачатку міграцыйнае заканадаўства, а цяпер і ўмовы атрымання міжнароднай абароны.
    Наколькі сітуацыя на мяжы крытычная і чаму Лукашэнка нічога не робіць, каб спыніць спробы яе нелегальнага перасячэння з тэрыторыі Беларусі? Як звязаныя гэтая сітуацыя на мяжы з аднаўленнем памежнага кантроля на мяжы Польшчы і Нямеччыны і ці дапамогуць змены ў міграцыйным заканадаўстве спыніць нелегальную міграцыю? Ці паўплываюць змены ў польскім урадзе на стаўленне да беларусаў у Польшчы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі
    50 min
  • Аляксандр Кныровіч.
    Лукашэнка папрасіў у Пуціна яшчэ грошай, каб закрыць дзірку ў бюджэце — не хапае 4,5 млрд рублёў, ці 1,6% ад ВУП. А яшчэ — зладзіў чарговы разнос чыноўнікам за патавую сітуацыю на вёсцы.
    У той жа час "падгарала" і ў паралельным свеце, які даведаўся пра нюансы асабістага жыцця кіраўніка BySol Андрэя Стрыжака і ўсё ніяк не мог адысці ад навіны пра Аляксандра Машэнскага, прысутнасць якога Польшча прызнала непажаданай.
    Вынікі тыдня ў 12:00 па Мінску падводзім з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    47 min
  • Валерый Кавалеўскі. Як Беламу дому не заблытацца ў дзвюх стратэгіях беларускіх дэмсіл
    Сустрэчы прадстаўнікоў дэмсіл з палітыкамі і чыноўнікамі ЗША і адміністрацыі Дональда Трампа ідуць амаль няспынна. Не паспеў з Вашынгтона вярнуцца дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі, як туды завіталі прадстаўнікі іншага крыла на чале з Валерыем Кавалеўскім. І выглядае, што па адных вашынгтонскіх калідарах яны ходзяць з рознымі пасыламі: адныя заклікаюць да ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі, другія — за адмову ад яго. Праўда, і тыя, і іншыя хочуць па выніку дамагчымася перамоваў з рэжымам і вызвалення палітвязняў.
    Ці зацікаўлены Вашынгтон у працягу перамоў з Мінскам і на якім месцы ў прыарытэтах пытанне вызвалення палітвязняў? Як звязаныя словы Сяргея Ціханоўскага і заклікі асобных літоўскіх палітыкаў пазбавіць Офіс Ціханоўскай акрэдытацыі? Ці ёсць у дэмсіл нейкі этычны кодэкс і якімі могуць быць наступствы парушэнняў этычных нормаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
    56 min
  • Роза Турарбекава. Прыклад Баку: на чыім баку будзе Лукашэнка ў канфлікце Баку і Масквы
    Дэпутат літоўскага Сейма Вітаўтас Сініца звярнуўся да міністра замежных справаў Літвы Кястуціса Будрыса з заявай, у якой прапануецца ануляваць акрэдытацыю прадстаўніцтва беларускай дэмакратычнай супольнасці ў краіне. А прэзідэнт Літвы Наўседа вымушаны быў рэагаваць на выказванне Сяргея Ціханоўскага пра пабудову “беларускіх анклаваў на тэрыторыі Літвы”. Ціханоўскага, па яго словах, у чарговы раз не так зразумелі, але напружанасці гэта ў адносіны паміж літоўскім грамадствам і беларускай дыяспарай дадало. На фоне пашырэння рэпрэсій, якія рэжым у дачыненні да беларусаў за мяжой спрычыняе. Адначасова з заклікамі да “нацыянальнага дыялогу”…
    Як словы Ціханоўскага і заява дэпутата Сейма Літвы могуць паўплываць на беларусаў у Літве і ці магчымы “нацыянальны дыялог” дэмсіл з рэжымам Лукашэнкі? Што адбываецца паміж Расіяй і Азербайджанам і як гэта супрацьстаянне ўплывае на Беларусь? Ці наступяць вызваленні палітвязняў па выніку перамоваў Мінска і Вашынгтона? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    1 hr 1 min
  • Анастасія Лузгіна. У Беларусі ўвядуць лічбавы рубель, а крыпту забароняць. Што задумаў Нацбанк?
    Беларуская эканоміка ўваходзіць у новы этап: Нацбанк заяўляе пра запуск лічбавага рубля ўжо ў 2026 годзе, рыхтуе забарону на выкарыстанне крыптавалют для разлікаў і пераглядае правілы для профільнага бізнесу. На фоне высокай інфляцыі і ключавой стаўкі, якая захоўваецца, гучаць вялікія абяцанні — знізіць выдаткі, паскорыць разлікі і ўмацаваць плацежны суверэнітэт. Што стаіць за гэтымі планамі і як яны паўплываюць на паўсядзённае жыццё?
    У эфіры абмяркуем актуальныя эканамічныя пытанні: валютны курс, інфляцыю, знешні гандаль, крэдытную і працэнтную палітыку Нацбанка. Пагаворым пра будучыню лічбавых грошай у Беларусі, пра баланс паміж інавацыямі і кантролем, і таксама пра тое, што ўсё гэта значыць — для эканомікі, бізнесу і кожнага з нас.
    45 min
  • Вольга Лойка: вяршынства права, справядлівасць і салідарнасць — наша ідэя
    24 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка.
    Салідарнасць у нашай формуле і сістэме беларусіанізма, пабадаванага па прыкладзе сіанізма, павінна займаць галоўнае месца. Бо беларус беларусу дапаможа заўсёды — дзе б ён ні знаходзіўся геаграфічна. У нас дастаткова кампетэнцый і рэсурсаў, матэрыяльных і інтэлектуальных, і калі мы бачым, што можам нешта зрабіць для Беларусі і яе будучыні — мы гэта робім, перакананая Вольга Лойка.
    Пра тое, як беларусам не згубіць сувязі паміж эміграцыяй і “вялікай зямлёй”, што важней — дабрабыт ці нацыянальныя каштоўнасці і навошта нам свой, беларускі сіанізм, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Лойка.
    56 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners