euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Ігар Карней. Скрадзены час: як вярнуцца да жыцця пасля вызвалення з вязніцы
    Мінуў месяц з вызвалення групы з 14 вязняў з лукашэнкаўскіх катавальняў, якія чамусьці называюць проста “месцамі пазбаўлення волі”. Бо калі паглядзець на тое, у якім стане людзі выходзяць з-за кратаў, то ахоплівае жах. А калі дадаць да ўмоў утрымання, дрэннага харчавання і ўсяго астатняга рэжым інкамунікада, то інакш як катаваннем знаходжанне ў зняволенні не назавеш. Усё гэта добра апісвае ў сваіх кароткіх нататках цяпер ужо былы палітвязень, журналіст Ігар Карней. Якому, як і іншым вызваленым, але прымусова дэпартаваным з Беларусі, даводзіцца наноў будаваць сваё жыццё.
    Як праходзіць адатпацыя да свабоднага жыцця ва ўмовах вымушанай эміграцыі і што ў гэтай сітуацыі самае складанае? Ці атрымалася зразумець, чым сёння жувуць беларусы — якімі страхамі і надзеямі? Як ставіцца да спрэчак адносна “стратэгіі вызвалення палітвязняў” і ці гатовы прабачыць вінаватых за тое, у якой сітуацыі апынуўся? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае журналіст, былы палітвязень Ігар Карней
    1 hr 2 min
  • Улад Кобец. Паглынанне вайной: ці доўга беларускае неба будзе мірным
    Беларускія прадпрыемствы ўсё глыбей уцягваюцца ў расійскі ваенна-прамысловы комплекс праз пашырэнне супрацы. Зайшлі размовы нават наконт пабудовы ў Беларусі расійскага завода па вырабе беспілотнікаў з намерам вырабляць іх да 100 тысяч штук на год. Адначасова паглыбляецца ідэалагічная апрацоўка беларускай моладзі рускамірскімі наратывамі — школьнікам нават у лагерах адпачынку дэманструюць фільмы пра вайну ва Украіне аўтарства расійскіх прапагандыстаў. У дэмсілах свае складанасці, спрэчкі і скандалы, якія напярэдадні 5 гадавіны пратэстаў не дадаюць аптымізму ўсяму беларускаму грамадству.
    Чаму Лукашэнка ідзе на паглыбленне супрацы беларускіх прадпрыемстваў і расійскага ВПК і якія ёсць у гэтым пагрозы? Ці стала ўжо рускамірская ідэялогія асноўнай для беларускага рэжыму і як гэтаму можна супрацьстаяць? Што адбываецца ў дэмсілах і ці не час мяняць стратэгію на “перамоўную”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец.
    45 min
  • Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Інстытут рэпутацыі: як ён дапаможа вырашаць праблемы беларусаў
    Міграцыйная палітыка краін ЕС становіцца ўсё больш жорсткай. І гэта тычыцца нават такіх прыхільных да беларусаў краін, як Польшча і Літва. Так у Літве стала традыцыяй адмаўляць у атрыманні ці працягу ВНЖ на падставе прызнання заяўніка “пагрозай нацыянальнай бяспецы”, а ў Польшчы сталі больш жорстка падыходзіць да разгляду заяў на міжнародную абарону. А ў гэты час дэмсілы сатрасаюць скандалы зусім іншага, сексуалізаванага (і не толькі) характару. Прычым на такім узроўні, што ставяць пад пагрозу дзейнасць значнай часткі гуманітарнага сектару грамадзянскай супольнасці…
    Як змяняецца міграцыйная палітыка краін ЕС і чаму ўзнікаюць складанасці ў беларусаў ў Літве і Польшчы? Ці не стануць заявы Сяргея Ціханоўскага наконт пабудовы “беларускіх аўтаномій” на тэрыторыі Літвы і іншых дязржаў нагодай для стварэння новых перашкод для легалізацыі беларусаў у краінах іх пражывання? Як сітуацыя з “дзікпікамі Стрыжака” паўплывала на беларускую грамадзянскую супольнасць, правабарончы і гуманітарны сектар, ці мусіць ён сысці з кіраўнічай пасады і чаму ў нас дагэтуль не працуе інстытут рэпутацыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай.
    43 min
  • Ірына Сідорская.
    Андрэй Стрыжак дасылаў дзікпікі беларускім актывісткам у эміграцыі. Яны пра гэта расказалі Еўрарадыё. Праз пару хвілін пасля выхаду артыкула кіраўнік BySol апублікаваў пост, у якім выбачыўся перад тымі, каму зрабіў непрыемна, і заявіў, што яго дзеянні не мелі злога намеру.
    І панеслася. Адны лічаць, што фота пеніса не перакрыюць заслугі Андрэя, які дапамагае беларусам збегчы ад рэпрэсій. Іншыя выказваюць шчырае расчараванне праваабаронцай і заяўляюць пра рэпутацыйныя страты ў дэмсілах.
    Чаму дзікпік — гэта харасмент і дамагальніцтва? Што можна сказаць пра рэакцыю грамадства на артыкул Еўрарадыё і пост Андрэя? Чаму варта публічыць такія гісторыі?
    44 min
  • Міхаіл Самусь. Нічога асабістага: якія пагрозы нясе жаданне Лукашэнкі зарабіць на вайне
    Лукашэнка працягвае сустрэчы з кіраўнікамі свайго ўзроўню — губернатарамі расійскіх рэгіёнаў. Гэтым разам у Мінск завітаў кіраўнік Самарскай вобласці. Здавалася б, нічым не адрозная сустрэча з шэрагу такіх жа сустрэч з губернатарамі іншых рэгіёнаў. Калі б не атметнасць тых галінаў, у якіх Лукашэнка хацеў бы наладзіць супрацу з самарцамі: самалёта- і ракетабудаўніцтва, рамонт і вытворчасць бронетэхнікі. І вішанька на крывавым торце — будаўніцтва ў Беларусі завода па вырабе беспілотнікаў. Тых, якія потым расійскія акупацыйныя войскі будуць выкарыстоўваць для атак на ўкраінскія гарады.
    Як ва Украіне ацэньваюць узровень уцягнутасці беларускай прамысловасці ў працу на расійскі ваенна-прамысловы комплекс? Ці стане расійскі завод па вытворчасці беспілотнікаў у Беларусі законнай цэллю для ўкраінскіх ваенных альбо выраб любой прадукцыі — суверэннае права краіны? Чаму Лукашэнка не баіцца ісці на ўсё больш шчыльную супрацу з расійскім ВПК? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
    44 min
  • Вайна за ўраджай і… валюту: што адбываецца на палях і ў абменніках
    Пакуль усе абмяркоўваюць як на эканоміку краіны і шараговых беларусаў паўплывае 18-ы пакет еўрапейскіх санкцый, у самой Беларусі нечаканыя змены “валютных трэндаў”. Калі апошнія як мінімум два месяцы попыт на валюты быў меншы за прапанову, то цяпер сітуацыя адваротная і ўсім жадаючым долараў не хапае. Можна было б спісаць усё на сезон земежных тураў і адпачынкаў, але ў экспертаў ёсць сумневы наконт гэтага тлумачэння. З іншага боку, гэта ўсё робяць на фоне той вайны, якую вядзе Лукашэнка, — вайны за ўраджай. А як без вайны дасягнуць пастаўленых мэтаў і сабраць 11 мільёнаў тон збожжа?!
    Чаму ў Беларусі ўсе гады не збіраюць ураджай, а ідуць на бой за яго і ў чым сакральнасць лічбы 11 мільёнаў тон? Ці адчуе рэжым Лукашэнкі ўдар ад 18-га пакета санкцый і ці быў у гэтах новых санкцыях сэнс? Што адбываецца на рынку валют і навошта беларусам раптам спатрэбіліся долары і еўра? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    44 min
  • Нацыянальны дыялог: ці магчымы ён пры жыцці Лукашэнкі
    Апошнім часам з боку рэжымнай прапаганды пачалі гучаць словы пра “раскол нацыі” і неабходнасць “нацыянальнага дыялогу”, каб дасягнуць нейкага “прымірэння”. Пры гэтым, пагрозы ў бок прыхільнікаў пераменаў і апанентаў Лукашэнкі з боку як самога Лукашэнкі, так і яго карнікаў і прапагандыстаў не спыняюцца. Але (насуперак логіцы) спадзяванні на нейкі “круглы стол”, накшталт таго, які зладзілі камуністычныя ўлады Польшчы і прадстаўнікі апазіцыйнай “Салідарнасці”, ёсць і ў прадстаўнікоў дэмсіл.
    Ці існуе сёння ў Беларусі “раскол нацыі” і ці магчымымы нейкі “нацыянальны дыялог” пры жывым Лукашэнку? Чаму тэма прымірэння жыве побач з імкненнем пакараць усіх ворагаў рэжыма ў галовах Лукашэнкі і яго карнікаў і не выклікае дысанансу? Ці ёсць у сусветнай гісторыі прыклады прымірэння з дыктатарскімі рэжымамі праз “круглыя сталы” і пры чым тут realpolitik? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
    49 min
  • 31 год перамоваў з Лукашэнкам — дзе вынікі?
    У эпоху, калі свет змагаецца за дэмакратыю, а Беларусь працягвае жыць пад цяжарам аўтарытарнага рэжыму, мы вяртаемся да галоўнага пытання: ці магчымыя палітычныя перамовы з Лукашэнкам? За 31 год яго кіравання было нямала спроб — як адкрытых, так і кулуарных — але ці прынеслі яны плён?
    Разбіраем факты, вынікі і падманутыя надзеі, а таксама вызначаем, дзе праходзяць чырвоныя лініі ў справе палітвязняў — і ці магчымы дыялог без іх вызвалення?
    Ці можа Канферэнцыя Новая Беларусь стаць рэальным крокам наперад, а не чарговай сімвалічнай падзеяй? Што трэба змяніць у фармаце і падыходах, каб падобныя мерапрыемствы давалі канкрэтны вынік? Пра гэта ды іншае — у жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з палітыкам Анатолем Лябедзькам.
    50 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners