euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Дабравольскі. Офіс і АПК хочуць перакваліфікавацца ў правабаронцаў?
    Напярэдадні чарговай Канферэнцыі Новай Беларусі ў Офісе Святланы Ціханоўскай актывізавалі прасоўванне ідэі стварэння новай “пасады” — прадстаўніка дэмсіл па правах грамадзян Беларусі. Фактычна, такога сабе міністра праваабароны. Што выклікала здзіўленне і абурэнне ў праваабрончай супольнасці. Здавалася б, у Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінета хапае іншых задач, каб займацца яшчэ і праваабарончай дзейнасцю. Хаця, калі пытанне не пра тое, каб займацца, а толькі курыраваць яе, то…
    Навошта Офісу, АПК і асабіста Ціханоўскай браць на сябе праваабарончыя функцыі і ў чым сэнс ўвядзення пасады прадстаўніка дэмсіл па правах грамадзян Беларусі? Чаму ў Офісе не прыслухоўваюцца да пазіцыі праваабарончай супольнасці і зацята прасоўваюць сваю ініцыятыву? Ці звязаная гэта ініцыятыва з перамоўным трэкам Вашынгтон-Мінск і як дэмсілы далучаныя да працэсу перамоў наконт вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі.
    44 min
  • Валерый Астрынскі: шчырасць, эмпатыя, давер — у гэтым уся мая ідэя
    17 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — адзін з арганізатараў беларускага кэмпу на фэсце Burning Man, прадпрымальнік Валерый Астрынскі.
    Мы як нацыя і як этнас сёння ізноў апынуліся ў сітуацыі, у якую мы траплялі ўжо не аднойчы — неабходнасць перажыць чарговую навалу, выжыць у ёй і захавацца. І ў гэтай гістарычнай сітуацыі мы мусім будаваць вакол сябе свае ўласныя міні-Беларусі. Каб потым, калі сітуацыя зменіцца, мы маглі аб’яднаць гэтыя свае міні-Беларусі ў адну сапраўдныю і вялікую Беларусь. І гэта абавязкова здарыцца, перакананы Валерый Астрынскі.
    Пра тое, якое значэнне для нас мае захаванне Беларусі ў сабе і якім чынам мы здолеем збудаваць сваю Беларусь з нашых уласных міні-Беларусей, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерыем Астрынскім.
    1 hr
  • Таццяна Хоміч. Дээскалацыя: ці магчымая яна і што хоча Лукашэнка за палітвязняў
    Прайшло некалькі тыдняў, а спрэчкі і дыскусіі на тэму “праз ціск ці праз перамовы з рэжымам” вызваляць палітвязняў не спыняюцца. Да іх нават далучыліся лукашэнкаўскія прапагандысты. Але да самога пытання аб стратэгіі дэмсіл дадалося і пытанне “інфармацыйнай цішыні”. І справакаваў гэтую тэму таксама Сяргей Ціханоўскі, які актыўна і вельмі жорстка ў дачыненні да Лукашэнкі выказваецца ў СМІ.
    Што дае падставы меркаваць пра гатоўнасць рэжыма да будзь-якіх перамоваў і з кім гэтыя перамовы магчымыя? Пра якую дээскалацыю можна разважаць, калі рэпрэсіі не спыняюцца і нават пашыраюцца? Ці інснуюць чырвоныя лініі ў саступках Лукашэнку і што дасць маўчанне ў інфарпрасторы былых палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае удзельніца Ініцыятывы за вызваленне палітвязняў Таццяна Хоміч.
    47 min
  • Дар’я Жук. Кіно пра звыштэхналагічны аўтарытарызм
    Толькі ўявіце — вы з’язджаеце з Беларусі па палітычных прычынах, але ўлады вас прымусова вяртаюць на радзіму з дапамогай… тэлепорта. Менавіта над такой стужкай з інтрыгуючай і злабадзённай завязкай працуе беларуска-амерыканская рэжысёрка Дар’я Жук, якую гледачы ведаюць праз фестывальную драму “Крышталь”, прысвечаную беларускім 90-ым. Стваральнікі фільма “Менавіта тое, чым здаецца” паступова збіраюць грошы на здымкі, каб запусціць яго ў вытворчасць.
    50 min
  • Віталь Цыганкоў. Пра Трампа, зброю, Ціханоўскага, катлеты і беларускую мову
    Трамп нарэшце канчаткова вызначыўся (калі слова "канчаткова" можна казаць у сітуацыі з прэзідэнтам ЗША) і заявіў, што ён будзе непахісна стаяць за спіной у Зяленскага і прадаваць яму патроны. Менавіта так: не падаваць, а прадаваць. Каб плаціла за тыя амерыканскія “патроны” Еўропа. Праўда, наносціь рашучы і магутны ўдар санкцыямі па Расіі і яе хаўрусніках Трамп не спяшаецца. Але сама такая пагроза мае значэнне. Не толькі для Пуціна, але і для Лукашэнкі. Якому з другога боку рашучым ударам пагражае Сяргей Ціханоўскі…
    З чым насамрэч звязаная змена пазіцыі Трампа і пад чыім уплывам ён прыняў сваё рашэнне датычна Украіны і Расіі? Як канфлікт паміж Вашынгтонам і Масквой уплывае на пазіцыю Лукашэнкі і яго намеры палепшыць стасункі з ЗША? Як на дэмсілы ўплываюць заявы і дзеянні Сяргея Ціханоўскага і пры чым тут беларуская мовы і катлеты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.
    53 min
  • Арцём Брухан. Абуджэнне КР: ці прыйдзе ў КР справаздачыцца кіраўніца АПК Ціханоўская
    Нечаканае “летняе абвастрэнне”, выкліканае вызваленнем з-за кратаў чарговай групы палітвязняў на чале з Сяргеем Ціханоўскім, закранула нават Каардынацыйную раду. Хоць падавалася, што гэты орган калі не атрафіраваўся, то спіць летаргічным сном. Але агульная актыўнасць, вострыя дыскусіі на тэму “перамовы альбо ціск” і набліжэнне чарговай Канферэнцыі Новай Беларусі разварушылі нават дэлегатаў КР. Праўда, не ўсіх. Але абуджаныя здолелі ініцыяваць слуханні па справе Міжнароднага гуманітарнага фонда, галасаванне па стварэнні беларускіх адзінак у складзе нацыянальных армій краін ЕС і штосьці там яшчэ.
    Чым жыве Каардынацыйная Рада сёння і чым пагражае ёй раптоўны і паспешлівы выхад з летаргічнага сну? Чаго спадзяецца КР дасягнуць слуханнямі па справе МГФ і ці будуць слуханні міністраў АПК? Ці ёсць падставы казаць, што дыялог Вашынгтона з Мінскам працягваецца і ці можна звязваць з гэтым спадзевы на працяг вызваленняў палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан
    51 min
  • Павел Усаў. Фактар вайны: ці ўлічваюць яго тыя, хто хоча перамоваў з рэжымам
    Пра тое, што “ў нашай сітуацыі ёсць дзве магчымасці — працягваць верыць у хуткую перамогу, альбо выцягнуць як мага больш людзей праз перамовы”, гавораць не толькі прадстаўнікі штаба Бабарыкі і Ініцыятывы за вызваленне палітвязняў на чале з Валерыям Кавалеўскім, але і “пазнякоўцы”. Так, Павел Усаў перакананы, што ў сённяшніх абставінах мы мусім “не сабатаваць і не падрываць гуманітарны кірунак/высілкі тых, хто спрабуе ратаваць людзей праз перамовы”. Выцягнуць людзей з лукашэнкаўскіх катавальняў, насамрэч, хочуць усе, але трэба і не забываць ўлічваць фактар вайны ва Украіне. Чаго, заявіў у эфіры Еўрарадыё Франак Вячорка, з боку прыхільнікаў перамоваў не назіраецца.
    Ці ёсць падставы казаць, што дыялог Вашынгтона з Мінскам працягваецца і ці можна звязваць з гэтым спадзевы на працяг вызваленняў палітвязняў? Калі “дэмсілы ніяк не ўплываюць на рашэнні краін Захаду”, то навошта ўводзіць мараторый на выказванні адносна прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці? Як звязаныя заявы пра неабходнасць нацыянальнага дыялогу і пашырэнне рэпрэсій як унутры, так і за межамі краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    47 min
  • Вольга Лойка. Дзе, апроч СІЗА КДБ, рэжым гатовы перамаўляцца з дэмсіламі
    У эфіры Еўрарадыё эксперт Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас выказаў меркаванне, што насамрэч візіты прадстаўнікоў ЗША Келага і Сміта не азначаюць, што паміж Мінскам і Вашынгтонам сапраўды адбываецца грунтоўны перамоўны працэс. Маўляў, гэта не больш чым “разавая акцыя”, і таму асабліва не даводзіцца спадзявацца на працяг як перамоў, так і сустрэч ды па іх выніку вызвалення новых груп палітвязняў. Еўрасаюз жа і ўвогуле стаіць на прынцыповых пазіцыях і без выканання Мінскам даўно агучаных умоў нават пачынаць перамовы не плануе.
    Ці ёсць падставы казаць, што дыялог Вашынгтона з Мінскам працягваецца і звязваць з гэтым спадзевы на працяг вызвалення палітвязняў? Чаму рэжым не робіць нічога заўважнага для наладжвання адносін з краінамі ЕС і ці могуць дэмсілы паўплываць на пазіцыю Еўрасаюза адносна рэжыму Лукашэнкі? Якім чынам звязаныя заявы пра неабходнасць нацыянальнага дыялогу і пра пашырэнне рэпрэсій як унутры, так і за межамі краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка
    50 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners