euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Юрый Дракахруст.
    Ісці на саступкі рэжыму дзеля вызвалення палітвязняў ці працягваць ціск, спадзяючыся, што гэта прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязняў — дыскусіі на гэтую тэму набылі асаблівую вастрыню і накал пасля выхаду на волю Сяргея Ціханоўскага. І да асаблівай рэзкасці ў выказваннях асобных удзельнікаў дыскусій штурхаюць словы як Сяргея, так і Святланы Ціханоўскіх, якія заклікаюць заходніх палітыкаў узмацняць ціск на Лукашэнку і абавязкова пакараць яго за ўсе злачынствы.
    Ціск ці паслабленні — якія хібы ёсць і ў аднаго, і ў другога падыходу? Як заклікі прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці здольныя паўплываць на перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці адбываюцца яны ўвогуле пасля візіту Келага да Лукашэнкі? Ці ёсць спадзеў на “дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю” і ці варта ўсіх прыхільнікаў палітыкі ціску запісваць у “проксі Офіса”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст.
    52 min
  • Аляксей Дзікавіцкі.
    Недзе з месяц таму Аляксей Дзікавіцкі, кіраўнік праекта “Belarus Tomorrow” выступіў з нечаканай прапановай да беларусаў у замежжы: ствараць у дыяспарах нацыянальныя арганізацыі, што маглі б абараняць іх і адстойваць іх інтарэсы ў краінах пражывання. У краінах, з якіх большасць беларусаў на радзіму з эміграцыі не вернецца. Што важна — ствараць такія арганізацыі павінны беларусы “знізу” і за свае сродкі, не спадзеючыся на гранты.
    Навошта беларусам, асабліва ў Польшчы, яшчэ нейкія дадатковыя арганізацыі, якіх структур дыяспарам не хапае (і ці ведаюць пра гэта самі дыяспары)? Ці змогуць “арганізаваныя знізу” структуры зрабіць больш, чым робяць структуры існуючыя, хай сабе яны і не знізу былі арганізаваныя? Як гэтыя арганізацыі будуць фінансавацца, калі будуць прынцыпова адмаўляцца ад грантавай падтрымкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік праекта “Belarus Tomorrow” Аляксей Дзікавіцкі.
    43 min
  • Аляксандр Кныровіч.
    Сяргей Ціханоўскі з'явіўся на публіцы дарагімі навушнікамі і гадзіннікам. Сацсеткі абурыліся: спярша ты папракаеш беларусаў за тое, што сабралі для цябе толькі 1 тысячу еўра замест 200 тысяч, а пасля шыкуеш? Але... ці справядлівыя гэтыя абвінавачанні?
    Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра санкцыі, якімі Польшча абклала беларускага бізнесмена Аляксандра Машэнскага, і збой у працэсінгавым цэнтры, праз які кліенты трох беларускіх банкаў раптам пабачылі мінусы на сваіх рахунках. І іншыя важныя тэмы тыдня таксама закранем.
    58 min
  • Павел Латушка.
    Аб'яднаны пераходны кабінет прызналі ў Беларусі “тэрарыстычнай арганізацыяй”. Адпаведнае рашэнне прыняў Вярхоўны суд па заяве генпракурора Андрэя Шведа. Такім чынам фактычна прыраўняўшы бяскрыўдны ўрад у выгнанні айчынных дэмсіл, напрыклад, да групоўкі ХАМАС. Якая, дарэчы, у Беларусі не забароненая і, адпаведна, тэрарыстычнай арганізацыяй не лічыцца. Да ўсяго адказаць на пытанне, хто здзяйсняе злачынствы і рэпрэсіі адносна грамадзян Беларусі, не складана. Што, дарэчы, і стала адной з прычын, чаму ўзнікла пытанне аб выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі ад імя Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе…
    Што азначае для АПК прызнанне яго “тэрарыстычнай арганізацыяй”? Ці павялічылася верагоднасць таго, што Лукашэнка апынецца на лаве падсудных у Гаазе? Як вызначыць, што ціск на рэжым прыносіць станоўчы вынік і ці не час дэмсілам сапраўды змяніць рыторыку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка
    53 min
  • Валерый Кавалеўскі. Ці магчымы дыялог паміж рэжымам і грамадзянскай супольнасцю
    У дыялогу паміж Вашынгтонам і Мінскам, які прывёў да вызвалення з-за кратаў пэўнай колькасци палітвязняў, асобдныя палітыкі і эксперты пабачылі пачатак працэсаў, здольных прывесці да пазітыўных зменаў у Беларусі. Што праўда, не да канца зразумела, колькі з больш як 300 вызваленых лукашэнкаўскім рэжымам цягам апошняга года выйшлі на волю ў выніку перамоў, а колькі — па-за іх межамі. Але ў любым выпадку ўзгаданыя эксперты лічаць шкоднымі любыя спробы і дзеянні будзь-каго, якія могуць сарваць далейшыя перамовы. І далейшыя вызваленні. А можа нават і “дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю”…
    Ці ўплывае на сітуацыю з вызваленнямі вязняў лукашэнкаўскім рэжымам пазіцыя, якую займаюць тыя ці іншыя прадстаўнікі дэмсіл і ці ўлічваецца гэта пазіцыя перамоўшчыкамі з боку ЗША? Як у Еўропе рэагуюць на прапановы аднавіць дыялог з Лукашэнкам і чаму нічога на гэтым шляху з боку ЕС не робіцца? Ці сапраўды існуе спадзеў на нейкі “дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю” і як яго бачыць Кавалеўскі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
    48 min
  • Іван Краўцоў.
    Чарговы халівар у дэмсілах пачаўся са слоў Святланы Ціханоўскай у інтэрв'ю выданню Politico. Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў сказала, што нельга нармалізаваць сітуацыію, "калі людзей адпускаюць за нейкія саступкі з вашага боку, змякчэнне санкцыяў або публічнасць". На яе думку, "Лукашэнку трэба пакараць, а не ўзнагародзіць". У сваім пасце на Фэйсбуку Краўцоў напісаў: "Мужа выпусцілі, астатнія няхай пасядзяць!". А далей і ўвогуле публічна назваў заявы Ціханоўскай крывадушнымі. Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на крытыку Краўцова, а той адказаў на адказ Вячоркі. Да дыскусіі далучыліся і Пазняк з Усавым, і Мацкевіч, і бясконцыя эксперты з сацыяльных сетак і рэфарматарскіх чатаў.
    Што насамрэч абурыла Краўцова ў словах Ціханоўскай і як яе словы ўплываюць на рашэнне Лукашэнкі вызваляць ці не Бабарыку і Калеснікаву? Калі перамовы ідуць выключна паміж Мінскам і Вашынгтонам, то ці не ўсё адно, якую пазіцыю займаюць і агучваюць па гэтай тэме апаненты рэжыма? Што дадуць змены рыторыкі лідарамі дэмсіл як для саміх гэтых дэмсіл, так і для палітвязняў і палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў
    54 min
  • Леанід Смілавіцкі. 1937 vs 2025: ці можна параўноўваць падзеі мінулага і дзён сённяшніх
    Гады бальшавіцка-камуністычнага тэрору небеспадстаўна лічацца трагічнай старонкай у гісторыі усіх нацый і народаў былога СССР. Не абыйшла бокам рэпрэсійная машына сталінскага рэжыму і беларусаў. А лічба “1937” нібыта ўвасобіла ў сабе ўсю трагедыю тых крывавых часоў. Трагедыю, якую беларуская нацыя, такое адчуванне, не да канца адрэфлексавала і ўсвядоміла. Бо інакш як можна патлумачыць тое, што мы дапусцілі ў сябе фактычна паўтарэнне тых падзей, але ўжо ў незалежнай Беларусі. Магчыма, новая кніга “Беларусь 1937 год: праўдзівая гісторыя” беларускага гісторыка з Ізраіля Леаніда Смілавіцкага менавіта пра гэта. Кніга, якую ён пісаў пад гукі паветранай трывогі і выбухаў…
    44 min
  • Вольга Гардзейчык-Мазярска: Асвета і Прыгажосць — такая мая ідэя
    10 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускай дыяспары, арганізатарка “Купалля” ў Варшаве, заснавальніца Беларускага хору ў Варшаве і тэатральнай групы “Купалінка” Вольга Гардзейчык-Мазярска.
    У нас шмат годных людзей, якія маглі б стаць галасамі нацыі, непісанымі аўтарытэтамі для ўсіх, але чамусці сёння ў беларускага грамадства такіх аўтарытэтаў няма. І ў гэтым вялікая праблема, нават бяда. Толькі не трэба казаць, што нацыя не выказвае патрэбы мець такіх аўтарытэтаў, але гэта і не справа нацыі. Справа нацыі ў тым, каб ўтвараць своеасаблівую раку, якая нас нясе, а ўжо справа ўмоўнай эліты рабіць усё неабходнае, каб такія “няпісаныя аўтарытэты” ў нацыі з’яўляліся і кіравалі плынямі гэтай ракі, перакананая Вольга Гардзейчык-Мазярска.
    Пра тое, якое значэнне для нас, як для нацыі, маюць мова і традыцыі, чаму так важна захаваць сваю ідэнтычнасць і навошта нацыі патрэбныя “галасы” і “аўтарытэты”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Гардзейчык-Мазярскай.
    1 hr 1 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners