euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Алеся Пархоменкаю Хронікі Кіпра: як беларусам абараніць сябе і пры чым тут ФСБ і КДБ
    Кіпр стаў прытулкам не толькі для афшорных кампаній з усяго свету, але і для вялікай колькасці рэлакантаў і вымушаных уцекачоў з Беларусі. Якія, як і беларусы ў іншых краінах свету, з-за дзеянняў лукашэнкаўскага рэжыму апынуліся ў складанай “пашпартнай” сітуацыі: калі паехаць у Беларусь і атрымаць новы пашпарт магчымасці няма. І ў адрозненні ад іншых краін ЕС, кшталту Польшчы, Літвы і іншых, улады Кіпра не спяшаюцца дапамагаць беларусам вырашаць гэтае пытанне праз увядзенне сваіх “пашпартоў замежніка”. І нават у тых, хто прылятае з трэвэл-пашпартамі іншых краін, на Кіпры ўзнікаюць праблемы. І гэта пры тым, што на Кіпры найбольшая ў Еўропе, як сцвярджаюць мясцовыя журналісты, прысутнасць супрацоўнікаў і агентаў ФСБ…
    Чаму сёння інтарэсы беларусаў на Кіпры прадстаўляе не Народная, як было зусім нядаўна, а Дэмакратычная амбасада Беларусі, гэта звычайны рэбрэндынг ці нешта іншае? Ці вырашаецца сітуацыя з пашпартамі для беларусаў на Кіпры і што наконт прызнання Кіпрам трэвэл-дакументаў іншых краін? Ці бяспечна беларусам, якіх лукашэнкаўскі рэжым абвесціў у вышук, знаходзіцца на Кіпры і пры чым тут расійскае ФСБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Дэмакратычнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка
    40 min
  • Роза Турарбекава. Расчараванне Пуціным: ці атрымаецца ў Лукашэнкі зачарваць Трампа
    Напрыканцы мінулага тыдня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп гаварыў з Пуціным па тэлефоне. Размаўлялі пра рознае, міжіншым і пра Украіну. І менавіта гэтая тэма прывяла да расчаравання Трампа Пуціным. Бо (хто б мог падумаць!) Пуцін вайну завяршаць не збіраецца і міра не хоча. Пра што расійскі ваенны злачынца Трампу і паведаміў. Каб суцешыць прэзідэнта ЗША Лукашэнка павіншаваў яго асабіста з Днём незалежнасці. Чаго не рабіў ужо 5 гадоў. Магчыма, так Лукашэнка хоча зачараць Трампа і заняць месца Пуціна ў яго сэрцы. Тым больш што, як высветлілася, і Кітай не хоча, каб Расія прайграла ў вайне
    Ці варта было чакаць пазітыўных зрухаў у пытанні дасягнення перамір’я ва Украіне па выніку размоваў Трампа з Пуціным? Што стала прычынай зменаў у паводзінах Лукашэнкі, які павіншаваў з Днём незалежнасці не толькі амерыканскі народ, але і асабіста Трампа? Чаму на фоне пагаршэння адносінаў з Расіяй Азербайджан дэманстратыўна гаворыць пра сяброўства з Беларуссю і што азначае пазіцыя Кітая адносна вайны ва Украіне для Беларусі і бяспекі ў нашым рэгіёне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    46 min
  • Аляксандр Фрыдман. Ад чаго Лукашэнка спадзяецца ўратавацца ў гушчары “Арэшнікаў”
    Цягам апшніх дзён Лукашэнка нарабіў шмат спрэчных і двусэнсоўных заяў. Пачынаючы з агучвання чарговага дэдлайна з’яўлення ў Беларусі расійскіх “Арэшнікаў” — восенню бягучага года. А патрэбныя яны найперш для таго, каб “не дапусціць мяцяжоў”. Расія ж і гэтымі пастаўкамі у Беларусь ракет, здольных несці ядзерныя боегалоўкі, і ўзмацненнем абстрэлаў украінскіх гарадоў дэманструе нежаданне завяршаць канфлікт і сваё стаўленне да міратвочых ініцыятыў Трампа. На гэта ўвагу Трампа звяртаюць ужо не толькі еўрапейскія палітыкі, але і амерыканскія.
    Што стаіць за апошнімі заявамі Лукашэнкі і на якія з іх сапраўды варта звярнуць увагу? Ці зменіцца пазіцыя Трампа адносна паводзінаў Пуціна да такой ступені, што ён пойдзе на пашырэнне дапамогі Украіне і ўзмацненне санкцыйнага ціску на Расію, што ў такім выпадку чакае Беларусь? Што азначае аднаўленне Польшчай кантролю на межах з Нямеччынай і Літвой? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    47 min
  • Мікіта Забуга: “Наша мова — наша зброя!” — у гэтым наша нацыянальная ідэя
    3 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Нацыянальнай Геральдычнай рады, выконваючы абавязкі старшыні падраздзялення БПЛА палка ім. Кастуся Каліноўскага Мікіта "Аксон" Забуга.
    Захаванне сваіх нацыянальных каштоўнасцяў, сваёй мовы і культуры, усведамленне сваёй беларускай ідэнтычнасці — сёння для нас гэта не прыгожыя словы ці даніна модзе, а праблема выжывання. Выжывання нас як нацыі. Менавіта таму для беларусаў крытычна важна захоўваць і пашыраць беларускасць унутры сябе. І мы з гэтай праблемай выжывання нацыі абавязкова справімся, як спраўляліся тысячы гадоў, перакананы Мікіта Забуга.
    Пра тое, як сёння беларусам знайсці і захаваць сваю беларускасць, ці здольныя мы змагацца за свае каштоўнасці і ці маем шанец на вяртанне сабе сваёй краіны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Забугам.
    1 hr 7 min
  • Павел Усаў. Ціск альбо перамовы: у чым Пазняк не згодны з Ціханоўскім і чаму
    За апошнія пяць гадоў было некалькі спроб аб’яднаць беларусаў. Найперш тых, хто знаходзіцца за мяжой. Едзіў па дыяспарах з такой мэтай Пракоп’еў, прыхільнікі Цапкалы і Балкунца ладзілі свой форум, “Вольная Беларусь” на чале з Пазняком спрабавала аб’яднаць хаця б кола сваіх аднадумцаў. Нічога не атрымалася. І вось чарговая спроба: Сяргей Ціханоўскі збірае ў сваю каманду беларусаў, незалежна ад іх месца знаходжання. Абяцае праз тры тыдні нанесці рашучы ўдар па рэжыме. І заклікае да ўзмацнення санкцыйнага і палітычнага ціску на Лукашэнку.
    Ці магчыма ў сённяшніх умовах ціску і застравання аб’яднаць беларусаў дыяспары (як мінімум) і чаму гэтага не атрымалася зрабіць раней? Як атрымліваецца, што вызваленыя палітвязні заклікаюць да ўзмацнення ціску на рэжым, а палітыкі на волі выступаюць супраць гэтага? Ці магчымае адцягненне Лукашэнкі ад Масквы праз перамовы з ЗША і чаму Пазняк выступае як супраць аб’яднання дэмсіл, так і супраць санкцый? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
    52 min
  • Арцём Шрайбман. Ці здолее Ціханоўскі надаць другое дыханне дэмсілам і дыяспарам
    Пасля сустрэчы Лукашэнкі з Келагам і яго “сяброўскіх” абдымкаў прадстаўніка Трампа, наладжваць адносіны з ЗША стала ў Беларусі модным. Кіраўнік ЛДПБ Алег Гайдукевіч распавёў, што ў Мінск па яго запрашэнні прыехала дэлегацыя з ЗША. Вось толькі калі Лукашэнка сустракаўся з амерыканцам сапраўдным, то ў дачыненні да госьцікаў Гайдукевіча ёсць пытаннечкі.
    Ці можна казаць, што Мінск і Вашынгтон сапраўды ўзялі курс на наладжванне адносінаў і навошта гэта бакам? Якія пагрозы пабачыў рэжым у “ябацьках-рускамірцах” і чаму Лукашэнка і Пазняк загаварылі пра прарасійскасць Ціханоўскага? Ці здолее Ціханоўскі разварушыць беларусаў і ці існуе верагоднасць “палацавага перавароту”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт Берлінскага цэнтра Карнегі Арцём Шрайбман.
    49 min
  • Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Дзе адпачыць так, каб цябе не “загарпунілі” спецслужбы Лукашэнкі
    “Справа Бялюціна” пакідае больш пытанняў, чым дае адказаў. І адно з іх звязанае з тым, якім чынам гэты чалавек апынуўся на тэрыторыі Беларусі. Але выключаць верагоднасці таго, што Бялюціна “выцягнулі” з-за мяжы, таксама не варта. І ў гэтай сувязі актуальнае пытанне бяспекі апанентаў лукашэнкаўскага рэжыма падчас, да прыкладу, паездкі ў адпачынак. А яшчэ бывае, што ўзнікаюць праблемы з атрыманнем абароны і чалавек вымушаны знаходзіцца ў “трэцяй краіне”…
    Як беларусу сёння лепш планаваць паездку па свеце і што рабіць у выпадку, калі інснуе пагроза выкрадання спецслужбамі? Як змяняецца працэдура атрымання міжнароднай абарооны і стаўленне да беларусаў ў краінах ЕС? Што рабіць, калі цябе выкінулі з краіны за мяжу без аніякіх дакументаў і даведак аб вызваленні з “месца пазбаўлення волі”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай.
    46 min
  • Валерый Астрынскі. Burning Man: якой будзе беларуская MARA пасярод пустэльні Блэк Рок
    Штогод у пустэльні Блэк Рок, што на тэрыторыі штату Невада, праходзіць Burning Мan — самы вядомы ў свеце фестываль альтэрнатыўнай сучаснай культуры. Безумоўна, беларусы на той фэст завітвалі, і не адзін раз. Вось толькі ніколі яшчэ на Burning Man не было беларускага кэмпу. Але будзе, сказалі беларусы і, каб зрэалізаваць сваю мару, сабралі каманду з 35 апантаных. А свой будучы лагер у пустэльні Блэк Рок вырашылі назваць “МАRА”.
    Чым адметны фестываль альтэрнатыўнай сучаснай культуры Burning Мan і хто можа паставіць на ім свой кэмп? Якой будзе канцэпцыя беларускага кэмпу і пры чым тут лазьня і дранікі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адзін з арганізатараў беларускага кэмпу на фэсце Burning Man, прадпрымальнік Валерый Астрынскі.
    41 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners