euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Антон Пянькоўскі. Ці можна адным словам сарваць “здзелку” па вызваленні палітвязняў
    Словы Святланы Ціханоўскай пра тое, што “ў Еўрасаюза няма ніводнай прычыны аслабляць санкцыі альбо ісці на перамовы з Лукашэнкам, бо рэпрэсіі працягваюцца”, выклікалі крытыку з боку экс-дыпламата і кіраўніка Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыя Кавалеўскіага. Які перакананы, што менавіта “заігрыванні” Вашынгтона з Лукашэнкам прывялі да вызваленняі шэрагу палітвязняў. І такімі словамі далейшыя перамовы і вызваленні можна сарваць.
    Ці сапраўды галоўнай мэтай сустрэчы прадстаўніка адміністрацыі Трампа Келага з Лукашэнкам было пытанне палітвязняў і як моцна ўвогуле хвалюе гэтая тэма Вашынгтон? Што перашкаджае Еўрасаюзу пайсці тым жа перамоўным шляхам, якім ідзе Вашынгтон? Ці сапраўды Трамп можа “адным словам” прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязняў?
    48 min
  • Аляксандр Кныровіч. Каму пяройдзе дарогу Ціханоўскі? "Бацька Трамп" у NATO
    Па вызваленні з-за кратаў Ціханоўскі з месца ў кар'ер пачаў удзельнічаць у палітычных івэнтах. Якое месца ён зойме ў камандзе Ціханоўскай і ці не займае цяпер гэтае месца хто-небудзь яшчэ? Абмяркуем гэта ў стрыме з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
    Чаму Лукашэнка вызваліў Ціханоўскага і як дамагчыся, каб вызваленні не спыніліся? Навошта насамрэч Пуцін прыляцеў у Мінск? Чым народная любоў да "бацькі" адрозніваецца ад народнай любові да "daddy"? Гэта ды іншае абмяркоўваем у жывым эфіры а 15-й па мінскім часе.
    54 min
  • Юлія Міцкевіч. "Навошта ўсё гэта?" Спрэчкі вакол жаночага форуму беларусак.
    Ідэя з'явілася пяць гадоў таму, але рэалізавала я яе толькі цяпер, — распавядае Еўрарадыё намесніца ўпаўнаважанага па сацыяльнай палітыцы АПК Юлія Міцкевіч.
    Размова пра форум, які прысвечаны жаночаму лідарству (у тым ліку і ў палітыцы), а таксама — гендарнай роўнасці. Мерапрыемства прайшло ў Швецыі на міжнародным узроўні і выклікала шмат спрэчак.
    Што здарылася? Больш падрабязна пра гэта гаворым у эфіры Еўрарадыё.
    41 min
  • Валерый Кавалеўскі. Новыя санкцыі ад ЕЗ і перамовы аб палітвязнях. А як там Пуцін?
    Еўразвяз рыхтуе новы пакет санкцый, у выніку чаго банкаўскія аперацыі з Беларуссю могуць цалкам спыніцца. А як гэта ўдарыць па беларусах?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
    Таксама абмяркуем апошнія гарачыя навіны: вызваленне палітвязняў, сустрэчу неабыякавых беларусаў, саміт ЕАЭС у Мінску з удзелам Пуціна, вучэнні ў рамках ШАС і многае іншае.
    43 min
  • Кацярына Манкевіч: выміраць, але выжываць і спяваць гаротныя песні — мая ідэя
    26 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальніца і фронтвумэн гуртоў “Hangover in Minsk” і “Dymna Lotva” Кацярына Манкевіч.
    Не правыя тыя, хто наракае на амаль поўную адсутнасць у беларускім фальклоры бесклапотна-вясёлых песень. Але справа ў тым, што гістарычны лёс у нашага народа такі, што і весялосці не было — адкуль у спевах узяцца. Тым не менш, мы, спяваючы свае гаротныя песні, выжылі. І працягваем выжываць. Насуперак усім тым, хто марыць нас знішчыць. І таму можна з упэўненасцю сказаць, што менавіта ў гаротнасці нашых песень — наша сіла, перакананая Кацярына Манкевіч.
    Пра тое, як звязаныя беларускі фальклор і беларускі блэк-метал, чаму для нас так важна захаваць сваю мову і культуру, а таксама пра тое, ці не быў 2020 год памылкай, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Манкевіч.
    1 hr 2 min
  • Ігар Карней. Застацца ў Беларусі і не звар’яцець.
    Ён знік у ліпені 2023 года. Ніякіх справядлівых судоў, бясконцыя месяцы без сувязі з блізкімі, цемра турэмных камер. Журналіст Ігар Карней, чые тэксты заўсёды былі вострымі, апынуўся за кратамі — у статусе "экстрэміста", у поўнай ізаляцыі.
    Цяпер Ігар на волі. Разам з ім вяртаецца і яго голас — той самы, з якім мы заўсёды разумелі, што такое годнасць і журналістыка.
    У эфіры Еўрарадыё мы размаўляем пра жахі беларускага рэжыму, самотнасць у турмах і тое, як не звар’яцець там, куды не даходзяць лісты ды бандэролькі.
    Што азначае “выжыў”, калі штодня рыхтаваўся да горшага? Як цяпер аднаўляцца? Як прайшрў эфір на ОНТ і ці варта падзяляць беларусаў на “пратасевічаў” ды “латыпаваў”? Што сёння казаць тым, хто яшчэ там, у беларускай цемры — “бяжыце” ці “малайцы, што не з’яжджаеце”?
    Гэта размова не пра тое, што было калісці даўно, але пра тое, што адбываецца ў нашай краіне проста цяпер — балючае, але вельмі важнае.
    Нічога не скончылася.
    1 hr 2 min
  • Наталля Дуліна. Звальненне, затрыманне, суд — і доўгачаканая свабода.
    У 2020-м Наталля Дуліна была дацэнткай кафедры італьянскай мовы ў лінгвістычным універсітэце. Падчас пратэстаў яна спрабавала абараніць студэнтаў — увосень яе звольнілі, у 2021 годзе некалькі разоў кідалі ў ізалятар, а ў 2022-м вырашылі пасадзіць надоўга.
    Для Еўрарадыё гэтая гісторыя — асабістая: у віну Дулінай закінулі інтэрв'ю, якое выйшла на нашым ютуб-канале. Ці шкадуе выкладчыца пра тую размову? Ці дараввла нам? Што сёння рабіла б не так, як раней? Як сядзяць "экстрэмісткі"? І што будзе далей?
    Размаўляем пра гэта з палітзняволенай, якая выйшла з-за кратаў пяць дзён таму
    54 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners