euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Уладзімір Кавалкін. Навошта Нацбанк павысіў стаўку рэфінансавання?
    У панядзелак Нацбанк нечакана павысіў стаўку рэфінансавання — усяго на нязначныя 0,25%. Аднак яшчэ два тыдні таму Галоўчанка пераконваў, што, ў адрозненне ад Расіі, беларускай эканоміцы ніякае павышэнне стаўкі не патрэбна, бо інфляцыя ў Беларусі знаходзіцца пад поўным кантролем а эканоміка па-ранейшаму стабільная.
    Дык чаму раптам рыторыка змянілася? Няўжо беларускія ўлады прызналі, што эканоміка перагрэтая? Пра гэта ды іншае ў 15:00 па Мінску размаўляем з эканамістам Уладзімірам Кавалкіным.
    42 min
  • Павел Усаў. Пазняк назваў экс-палітвязняў “прарасійскімі”. А дзе неабыякавыя беларусы?
    21 чэрвеня, пакуль памілаваныя палітвязні перасякалі беларуска-літоўскую мяжу, а спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Кэлаг сустракаўся з Лукашэнкам, у Варшаве адбываўся сход “неабыякавых беларусаў” — з заявамі пра новы старт, вострай крытыкай Святланы Ціханоўскай і адчайным пошукам тых, хто павінен за нешта адказваць. Сярод гасцей быў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, які хацеў выступіць, але некаторыя ўдзельнікі ў знак пратэсту павярнуліся да яго спінамі і паказалі сярэднія пальцы, не даўшы слова.
    Пасля некалькіх безвыніковых спроб паразмаўляць з “неабыякавымі”, Вячорка паляцеў у Вільню сустракаць палітвязняў, сярод якіх былі муж дзейнай лідаркі беларускіх дэмсілаў — блогер Сяргей Ціханоўскі, журналіст Ігар Карней, лінгвістка Наталля Дуліна ды іншыя.
    Пазней, каментуючы вызваленне беларусаў, апазіцыйны палітык Зянон Пазняк назваў падзею палітычным жэстам на карысць “прарасійскіх людзей”, падкрэсліўшы, што сапраўдныя беларускія патрыёты застаюцца за кратамі.
    Ці сапраўды варта дзяліць палітвязняў на патрыётаў і “прарасійскіх”, улічваючы жэстачайшы рэжым у беларускіх турмах? У чым памылкі ўдзельнікаў сходу “неабыякавых” і ці можна было правесці яго больш інтэлегента?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.
    1 hr
  • Аляксандр Фрыдман . Трамп кажа, што Іран і Ізраіль спыняюць агонь. Ці так гэта?
    У панядзелак увечары Іран ударыў па амерыканскіх базах ЗША па Блізкім Усходзе. Трамп застаўся такім паваротам падзей задаволены. Ён заявіў, што, па-першае, удары былі слабымі, па-другое, пра іх Тэгеран папярэдзіў, па-трэцяе, пыл выпушчаны — можна і за стол перамоваў. А праз пару гадзін амерыканскі прэзідэнт напісаў, што ад аўторка бакі спыняюць агонь.
    Ці сапраўды "12-дзённай вайне" канец? Чаго чакаць ад саміта НАТА ў Гаазе? Ці пераважыла вызваленне Ціханоўскага падзеі на Блізкім Усходзе і вярнула Беларусь у сусветную павестку?
    Гэта ды іншае ў 15:00 па Мінску абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
    41 min
  • Вольга Лойка. “Насаліць” Канадзе? Навошта ЗША здзелка з Лукашэнкам
    У суботу ў Мінску з Лукашэнкам сустрэўся спецпасланнік Трампа Кіт Келаг, пасля чаго на свабоду выйшлі 14 палітвязняў, сярод якіх — Сяргей Ціханоўскі. Версій пра тое, чаму беларускі рэжым адпусіў аднаго са сваіх самых ненавісных ворагаў, некалькі — гэта і вялікая прага легітымнасці, і спроба выйсці з-пад расійскага ўплыву, і зняццё санкцый, і развал шэрагаў дэмсілаў у эміграцыі.
    Пра тое, у чым сапраўдная прычына візіта Кэлага ў Беларусь і ці не памыліўся Лукашэнка, выпусціўшы Ціханоўскага, гутарым з былой палітвязынкай, галоўнай рэдактаркай выдання Plan B. Вольгай Лойка.
    32 min
  • Яўген Красулін. Ці працуе дыпламатыя — і да чаго тут Кіт Келаг?
    Вызваленне некаторых палітвязняў выклікала хвалі аптымізму, але і дадало пытанняў: дыпламатыя працуе, ці мы зноў гуляем у ілюзіі?
    Разам з госцем Еўрарадыё гісторыкам Яўгенам Красуліным шукаем гістарычныя паралелі: ад 1938 года і да сёння. Разбіраем, што насамрэч стаіць за візітам спецпасланніка ЗША Кіта Келага ў Мінск, і ці не была гэта спроба вялікай геапалітычнай здзелкі.
    Таксама пагаворым пра “жэстачайшы рэжым” у беларускіх турмах, які згадаў былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі падчас сваёй прэс-канферэнцыі.
    У другой частцы эфіра паразмаўляем пра канфлікт Ірана і Ізраіля. Ці падтрымаюць іранцы Рэзу Пехлеві — нашчадка апошняга шаха — як лідара, здольнага аб’яднаць краіну і прывесці да перамен?
    Яўген Красулін прапануе альтэрнатыўны погляд на сітуацыю, што можа ўплываць на ўсю рэгіянальную палітыку.
    50 min
  • Наталля Васілевіч. Святар як пагроза і Ці ёсць месца любові — за кратамі і на маршах?
    Падчас сваёй прэс-канферэнцыі Сяргей Ціханоўскі распавёў пра гады поўнай ізаляцыі за кратамі: без лістоў, без адваката, без споведзі. Такім чынам палітвязні сёння застаюцца цалкам адрэзаныя ад духоўнай падтрымкі.
    Ці можа царква стаць на іх бок? І чаму нават святар у турме — гэта пагроза для сістэмы?
    На гэтыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё шукаем адказы разам з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч.
    У другой частцы эфіра пагаворым пра спалучэнне беларускай гістарычнай сімволікі і ЛГБТК+ сцягоў на маршах роўнасці. Ці сапраўды святасць сімвалаў патрабуе выключэння? Калі Бог — гэта любоў, дык чаму з’яўляюцца межы, і хто мае права быць пад сцягам, а хто не?
    Пра тое, дзе праходзіць мяжа паміж традыцыяй і чалавечай годнасцю, слухайце і глядзіце ў нашым стрыме.
    51 min
  • Святлана Мацкевіч. Адзін голас – сотні лёсаў. Ці выратуе слова Трампа палітвязняў Беларусі?
    Паралельна візіту прадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага ў Мінск з беларускіх турмаў пачалі выпускаць палітвязняў. Сярод іх — блогер Сяргей Ціханоўскі, які на сваёй першай прэс-канферэнцыі распавёў пра нечалавечыя ўмовы за кратамі: адсутнасць меддапамогі, сувязі з роднымі, забарону на лісты і нават магчымасць набыць прадукты. Ён заявіў: “Прэзідэнт Трамп можа сказаць адно слова — і ўсе выйдуць на волю”.
    Ці сапраўды ўсё залежыць ад адной фразы з Вашынгтона? Якія сапраўдныя ўмовы застаюцца ў тых, хто дагэтуль у турмах? Што можа зрабіць міжнародная супольнасць, каб спыніць пакуты гэтых людзей?
    У эфіры — Святлана Мацкевіч, адна з ініцыятарак Аб’яднання сваякоў палітвязняў, жонка філосафа Уладзіміра Мацкевіча, які таксама застаецца за кратамі.
    48 min
  • Анатоль Лябедзька. Лукашэнка памілаваў Ціханоўскага — ЗША вяртаецца ў Беларусь?
    21 чэрвеня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Кітам Келагам — спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Лукашэнка падкрэсліў, што візіт выклікаў "шум у свеце", але заявіў, што з Амерыкай трэба весці нармальны дыялог. Паводле афіцыйнай версіі, абмяркоўваліся пытанні двухбаковых адносін, бяспекі і рэгіянальнай стабільнасці.
    Келаг не рабіў публічных заяў, але яго візіт адбыўся на фоне нечаканага вызвалення некаторых беларускіх палітвязняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, што выклікае здагадкі пра магчымыя кулуарныя дамоўленасці паміж Мінскам і Вашынгтонам.
    На наступны дзень пасля навіны пра вызваленне Сяргей Ціханоўскі правёў прэс-канферэнцую, на якой пабываў госць Еўрарадыё — дырэктар цэнтра "Еўрапейскі дыялог" Анатоль Лябедзька.
    49 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners