euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Роза Турарбекава. Іран, Ізраіль і ЗША — хто вядзе мір да вялікай вайны?
    Эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе выходзіць на новы ўзровень. Пасля авіяўдараў ЗША па іранскіх ядзерных аб'ектах Тэгеран пагражае тэрактамі, а Ізраіль працягвае рабіць удары па іранскай інфраструктуры. Прэзідэнт Трамп, які абяцаў быць "міратворцам", рызыкуе ўцягнуць Амерыку ў поўнамаштабную рэгіянальную вайну — і ўнутры краіны гучыць усё больш трывожных галасоў, у тым ліку ад яго ўласных саюзнікаў.
    У эфіры разбярэмся, чаму Іран не так проста зламаць ваеннай сілай, якія мэты пераследуе Тэгеран у дзеяннях у адказ, і як мяняецца баланс сіл у рэгіёне. Таксама абмяркуем, што стаіць за палітычнымі заявамі Трампа і чаму нават у ЗША расце неспакой — ці не ператвараецца адзінкавы ўдар у пачатак зацяжнога канфлікту, які ўжо не спыніць?
    Госця Еўрарадыё — паліталогія і кандыдатка гістарычных навук Роза Турарбекава.
    48 min
  • Крысціна Шыянок. Якія вынікі прынес беларускі жаночы форум у Швецыі
    У траўні і ў чэрвені прайшло некалькі "жаночых івэнтаў". Гэта і "Яе гісторыя — наша будучыня: беларускія жанчыны, якія змяняюць свет" у Празе, і Акадэмя жаночага палітычнага лідарства, і першы беларускі жаночы форум у Швецыі.
    Што мусяць змяніць гэтыя івэнты і ці набліжаюць яны беларусаў і беларусак да пераменаў? Калі мы зажывем у свеце, дзе ladies first, а не "девушки потом"? Чаму нельга абмяркоўваць гольфы, калі на сцэне ў іх сядзіць паліталагіня?
    Абмяркоўваем з лінгвісткай, судовай перакладчыцай, дырэктаркай Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі Крысцінай Шыянок
    36 min
  • Чаму БЧБ-сцяг на парадах роўнасці абурае некаторых беларусаў?
    — БЧБ-сцяг на парадах роўнасці цалкам нармалёвая з’ява.
    — Ды не, вы нічога не разумееце!
    “Бітвы за сцяг” на мерапрыемствах з удзелам актывістаў ЛГБТК+ выклікае шмат пытанняў. Ці варта запісваць у гамафобы людзей, якія рэзка супраць, а калі не — чаму нацыянальныя сцягі не выклікаюць абурэнняў на футбольных матчах, фестывалях ды іншых мерапрыемствах?
    Каб разабрацца ў сітуацыі, Еўрарадыё ладзіць дэбаты, у якіх паўдзельнічаюць прадстаўнікі абодвух бакоў спрэчкі — феміністка і квір-актывістка Наста Базар і дэсантнік, сустваральнік патрыятычна-спартовай абароннай арганізацыі беларусаў у Польшчы “Паспалітае рушэнне” Сяржук Кедышка.
    56 min
  • Святлана Алексіевіч: размаўляць і шукаць паразумення — наша нацыянальная ідэя
    20 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч.
    Як бы непрыемна і балюча гэты не было для нас, тых, хто быў вымушаны пакінуць сваю краіну, але жыццё ў Беларусі не спынілася, не скончылася — яно працягваецца і працягваецца без нас. І мы сапраўды адарваліся і не разумеем усіх працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве ўнутры Беларусі. Мы выехалі, але большасць людзей застаецца ў краіне — і далей мы пайшлі кожны сваім шляхам, мы змяняемся, але па-рознаму. І калі здарыцца магчымасць вярнуцца, нам давядзецца наноў знаёміцца са саімі суайчыннікамі. Нам давядзецца размаўляць, слухаць, вучыцца і шукаць паразумення, перакананая Святлана Алексіевіч.
    Пра тое, чаму беларусы не хочуць прызнаваць пройгрыша 2020 года і што гэта прызнанне нам дасць; ці не згубілі актуальнасць пошукі нацыянальнай самасвядомасці, ці застаецца ў нас шанс на вяртанне і ці магчымы ён без крыві, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Святланай Алексіевіч.
    46 min
  • Кірыл Валошын. Беларускі бізнес дома і за мяжой. Ці ёсць перспектывы?
    "Канкурэнцыя павінна быць паўсюль", — кажа праект новага ўказа Лукашэнкі, які можа кардынальна змяніць правілы гульні для ІП і малога бізнэсу. Але ці ўратуе гэта прадпрымальнікаў ці стане яшчэ адной формай ціску?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з прадпрымальнікам, стартап-ментарам, інвестарам і сузаснавальнікам AngelsBand Кірылам Валошыным.
    Таксама пагаворым пра тое, да чаго прывядзе змена дырэктара ПВТ, якая адказнасць ляжыць на новай кіраўніцы Ганне Рабавай, а таксама пра сучаснасць і будучыню беларускіх стартапаў і выклікі, з якімі сутыкаюцца нашы бізнесоўцы за мяжой і на Радзіме.
    Ці ёсць шанцы прабіцца на сусветным рынку і як гэтаму перашкаджае (ці не) рэпутацыя Лукашэнкі? Ці патрэбныя аўтарам стартапаў гранты, ці давайце ўжо разлічваць толькі на сябе?
    51 min
  • Аляксандр Кныровіч. Цэны ашалелі, а Камісія аказалася зусім не "па вяртанні"
    Цэны ў Беларусі ашалелі. Гуркі і памідоры па $12 за кілаграм — як вам? Не тое мы разумелі пад словамі "беларускі эканамічны цуд".
    Ды і пад "Камісіяй па вяртанні" мы разумелі зусім не тое. Яе праца паказвае, наколькі "яны" не разумеюць, што адбываецца "ў нас", і наколькі "мы" не разумеем, што робіцца "ў іх".
    Абмяркуем гэта з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра новы сэнс слова TACO — гэта цяпер абрэвіятура, дзе першая літара абазначае — "Trump". Пра магчымы візіт генерала Келага ў Мінск і магчымую забарону пераводу грошай з Беларусі / у Беларусь. І пра тое, што пра беларусаў думаюць грамадзяне Польшчы.
    48 min
  • Аліса Рыжычэнка. "Павінна стаяць у палацы". Лукашэнка хоча паставіць помнік карове?
    – Карова павінна стаяць у палацы, — сказаў Лукашэнка падчас наведвання малочна-таварнага комплексу ў Минскай вобласці, дадаўшы, што жывёле, якая спакон вякоў корміць беларусаў, трэба паставіць помнік.
    Кіраўнік Беларусі нагадаў, што малочная прамысловасць прыносіць прыбытак, таму ўтрымліваць жывёлу трэба з ужываннем сучасных тэхналогій, а нарыхтоўваць кармы трэба правільна. Лукашэнка даў указанне Камітэту дзяржкантролю правесці праверкі па ўсёй краіне.
    Тым часам у Беларусі даражэюць і таннеюць некаторыя прадукты, а ў Расіі забаранілі прадаваць беларускую кока-колу.
    З-за чаго ў паўстаў дэфіцыт кардона і іншай папяровай прадукцыі? Чаму работнікаў завода ў Рэчыцы сталі адпраўляць у адпачынкі за свой кошт? Што адбываецца з цэнамі і курсам валют?
    Больш падрабязна пра гэта і не толькі размаўляем з магістрам эканомікі Алісай Рыжычэнка.
    55 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners