euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. Ці даляціць рэха удараў Ізраіля па Іране да Украіны і Беларусі
    Працягваецца ваенная аперацыя Ізраіля ў Іране. Ізраільскія вайскоўцы метадычна вынішчаюць найперш ваеннае і палітычнае кіраўніцтва Ірана і аб’екты, звязаныя з ядзернай праграмай гэтай краіны. Іран у адказ абстрэльвае Ізраіль ракетамі і беспілотнікамі. Саюзнікі як Ізраіля, так і Ірана абмяжоўваюцца выказваннямі маральнай падтрымкі і заклапочанасці сітуацыяй. І ўжо пайшлі размовы пра тое, што гэтае супрацьстаянне можа стаць рэальным пачаткам ІІІ Сусветнай… Такое адчуванне, што не тое што пра Беларусь, але і пра вайну Расіі з Украінай амаль усе забыліся.
    Што прымусіла Ізраіль менавіта цяпер распачаць ваенную аперацыю ў Іране і як гэта ўплывае на сітуацыю ў рэгіёне? Як канфлікт Ізраіля і Ірана ўплывае на падтрымку Украіны і ці ўступіцца за Іран сяброўская яму Расія? Ці гатовыя еўрапейскія ВНУ да прыёма студэнтаў Беларусі і што рэжым робіць, каб стрымаць выезд моладзі з краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    56 min
  • Яўген Магда. Як вайна Ізраіля супраць Ірана ўплывае на вайну ва Украіне
    Ізраіль распачаў ваенную аперацыю супраць Ірана. І Трамп ад імя ЗША выказаў падтрымку такім дзеянням. У адрозненні ад удараў Украіны па ваенных аб’ектах углыбіні Расіі — гэтыя ваенныя дзеянні ён чамусці не ўхваліў. І адмовіў у пастаўках ракет для сістэм супрацьпаветранай абароны Украіны. Адмовіла ў пастаўках сваіх далекабойных Таўрусаў і Нямеччына. А Польскі прэзідэнт заявіў, што салдаты яго краіны ніколі не будуць накіраваныя ва Украіну.
    Як ваенная аперацыя Ізраіля ў Іране паўплывала на цікавасць у свеце да вайны ва Украіне і як хутка Трамп распачне двухбаковы дыялог з Пуціным пра наладжанне эканамічных стасункаў паміж ЗША і Расіяй? Што насамрэч перашкаджае пастаўкам Таўрусаў ва Украіну і ці змяніліся адносіны паміж Кіевам і Варшавай пасля абрання Наўроцкага прэзідэнтам Польшчы? Як змяняецца еўрапейская палітыка і і па якіх кірунках, апроч трэка абмена ваеннапалоннымі праз тэрыторыю Беларусі, Кіеў супрацоўнічае з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар Украінскага інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    47 min
  • Аляксандр Гойшык. Вакол свету за 3 гады: як выжыць і атрымаць асалоду ад вандроўкі
    Вандроўка вакол света беларускага журналіста і блогера Аляксандра Гойшыка цягнулася 3 гады, 2 месяцы і 1 тыдзень. І ахапіла 51 краіну. За гэты час беларускі вандроўнік паспеў не толькі пабачыць прыгажосці чужых краявідаў, але і пазнаёміцца ў людзьмі краін, якія наведаў, і з культурамі гэтых краін. Я ўжо не кажу пра розныя цікавыя, шакуючыя ды інтрыгуючыя сітуацыі і падзеі, у якія ён трапляў.
    Ці было тое падарожжа вартае тых высілкаў і выпрабаванняў, праз якія праўшоў беларускі вандроўнік? Што найбольш запомнілася з падарожжаў — як добрага, так і дрэннага? На людзей якой краіны і чым падобныя беларусы і чаму павучыцца ў іншых варта было б беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае падарожнік, журналіст, блогер Аляксандр Гойшык
    43 min
  • Арцём Брухан. Транзіт улады: ці чакаць яго ад Лукашэнкі і ці гатовыя да яго дэмсілы
    Лукашэнка працягвае рабіць усё магчымае, каб дэманстраваць чыноўнікам, што яго “хватка моцнага кіраўніка” не аслабла. Для гэтага працягваюцца паездкі на розныя прадпрыемствы з “накручваннем хвастоў” на камеры прапагандыстаў. У той жа час усё грамчэй гучаць словы пра падрыхтоўку сістэмы да транзіта ўлады. Пры тым, што выказванні самога Лукашэнкі пра сябе, як “адыходзячага чалавека”, па-ранейшаму нагадваюць какетства. Дарэчы, тэма альбо “транзіта”, альбо пацвярджэння легітымнасці актуальная і для лідараў (ці лідаркі як мінімум) дэмсіл.
    У чым сэнс гэтых паездак Лукашэнкі і каго ён хоча падмануць сваімі разносамі чыноўнікаў? Як вертыкаль рыхтуецца да транзіта ўлады і ці ёсць у тым транзіце шанец для Беларусі і беларусаў? Чым жыве Каардынацыйная рада пасля “ўдара Мельнікавай” і ці варта дэмсілам падумаць пра змену лідарства? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан
    46 min
  • Ірына Сідорская. Прайд пад БЧБ: ці да месца карыстацца сімволікай на такіх маршах
    Выкарыстанне ўдзельнікамі прайда, які днямі праходзіў у Вільні, нацыянальнай сімволікі і, найперш, бел-чырвона-белых сцягоў выклікала гарачую спрэчку ў сацсетках. Дайшло не толькі да абраз, але і да пагроз. Маўляў, прайды — гэта не тое месца, дзе варта выкарыстоўваць нацыянальныя сцягі, пад якімі пакутвалі і за якія працягваюць пакутваць нашы суайчыннікі і суайчынніцы. Такое адчуванне, што нацыянальныя сімвалы ізноў падзялілі беларускае грамадства. Але ўжо з іншай прычыны…
    У чым сэнс прайда і ці да месца выкарстоўваць падчас яго нацыянальную сімволіку? Як на сакральнасць БЧБ і ахвяры тых, хто за яго пакутваў, уплывае выкарыстанне сцяга на прайдзе тымі, хто таксама за нашу сімволіку пацярпеў ад прамаскоўскага лукашэнкаўскага рэжыма? Як спрэчкамі з нагоды прайда і БЧБ скарысталася прапаганда і чаму беларусам так цяжка станавіцца насамрэч талерантнымі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    47 min
  • Аляксандр Кныровіч. Ізраіль ударыў па Іране, беларускі міністр хлусіць у вочы
    Ізраіль ударыў па Іране — знішчаныя некалькі высокапастаўленых вайскоўцаў і фізікаў, якія займаліся развіццём ядзернай праграмы. Аднак самі ядзерныя аб'екты, падобна, не пацярпелі. А Беларусь неспадзявана рызыкуе апынуцца ў цэнтры гэтага канфлікту.
    Як? Раскажам у стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем адкрытую хлусню міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова пра краіны Балтыі новыя дэталі "кейса Мельнікавай", якія агучыла Ціханоўская, і прызначэнне адказных за бульбу і цыбулю на палічках беларускіх крамаў. Там чыноўнікі прыдумалі яшчэ адну дзіўную падпорку для эканомікі.
    47 min
  • Код беларускасці: як яго захоўваюць беларусы ЗША, Канады і Вялікабрытаніі
    Беларускія дыяспары і суполкі, раскіданыя па ўсім свеце, здаецца, апошнім часам сталі менш актыўнымі. Няма ўжо штотыднёвых акцый у гарадах, няма гучных маніфестаў і палітычнай ангажаванасці. Магчыма, гэтага ўсяго і сапраўды стала меньш. Але беларусы не вярнуліся ў стан “да 2020 года”, не разышліся па сваіх дамах жыць сваё далёкае ад беларушчыны жыццё. Актыўнасцяў стала, можа, нават больш. Проста цяпер яны перайшлі ў культурніцкае рэчышча: выдаюцца беларускія кнігі, ладзяцца канцэрты, выставы і прэзентацыі беларускіх дзеячоў і творцаў, праводзяцца беларускія летнікі і кемпінгі. Купалле, ўрэшце рэшт!
    Чым жывуць беларускія дыяспары ЗША і Вялікабрытаніі і ці сапраўды стала менш актыўнасцяў? Ці існуе пагроза адыходу беларусаў ад дыяспаральнага жыцця і чаму назіраецца нават ў далёкіх краінах адыход ад палітычнай актыўнасці? Якімі культурніцкімі знаходкамі могуць пахваліцца дыяспары і як пашырыць цікавасць беларусаў да свайго? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра барда Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан, актывістка дыяспары Канады, удзельнічка фольк-гурта "Яваровы людзi" Антанiна Гулько і актывіст беларускай дыяспары Вялікабрытаніі, заснавальнік і галоўны рэдактар выдавецтва “Skaryna Press”, публіцыст і перакладчык Ігар Іваноў
    53 min
  • Як новыя санкцыі ЕС супраць Расіі адаб’юцца на беларусах
    Еўрасаюз вырашыў адказаць на нежаданне Расіі спыняць вайну ва Украіне ўвядзеннем чарговага пакету санкцый. Якія закрануць галіну энергетыкі і банкаўскіх разлікаў. Што самае непрыемнае, закрануць гэтыя санкцыі найхутчэй і беларусаў, бо Беларусь дзякуючы Лукашэнку стала суагрэсарам у гэтай вайне. І прысутнасць прадстаўнікоў антысанкцыйнага крыла беларускіх дэмсіл у Брусэлі на пасяджэннях, дзе гэтыя санкцыі абмяркоўваліся, на намеры еўрачыноўнікаў і палітыкаў не паўплывалі.
    Што перашкодзіла Кавалеўскаму і яго аднадумцам пераканаць еўрачыноўнікаў у шкоднасці санкцыйнага ціску на Беларусь? Як змяняецца палітыка бяспекі Еўрасаюза і як гэтыя змены могуць адбіцца на беларусах? Ці знойдзе Масква месца для Мінска за сталом мірных перамоў па Украіне і чаму Рыжанкова так непакоіць лёс краін Балтыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners