euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Віталь Цыганкоў. Ці магчымая грамадзянская вайна ў ЗША і як гэта закране Беларусь
    Міграцыйная палітыка Дональда Трампа прывяла да пратэстаў і сутычак з паліцыяй у Каліфорніі. Аж да такой ступені, што Трамп вымушаны быў аддаць загад кінуць на вырашэння канфліктнай сітуацыі спачатку нацгвардыю, а потым і марскіх пехатынцаў. Дайшло нават да размоў пра арышт федэральнымі ўладамі мэра Лос-Анджэлеса і верагоднасць пачатку грамадзянскай вайны. Не адстаюць і беларусы: такое адчуванне, што беларускае грамадства (як мінімум тая яго частка, якая знаходзіцца за межамі Беларусі) неўзабаве распачне сваю унутраную грамадзянскую вайну.
    Ці правы тыя, хто праводзіць паралелі паміж сённяшнімі пратэстамі ў Каліфорніі і колішнімі беларускімі пратэстамі? Ці існуе пагроза пачатку грамадзянскай вайны ў ЗША і як гэта адаб’ецца на беларусах і Беларусі? Чым небяспечнае супрацьстаянне ўнутры беларускага грамадства і ці варта чакаць пагрозаў ад вучэнняў “Захад-2025”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
    47 min
  • Аліна Герашчанка: абіраць сваё, беларускае — у гэтым мая нацыянальная ідэя
    12 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўніца грамадскай арганізацыі “Годна” Аліна Герашчанка.
    Пабудаваць аўтарытарызм на базе беларускасці немагчыма. Таму што быць беларусам і несці адказнасць за сваю нацыю — гэта азначае быць часткай дэмакратычнага еўрапейскага свету. Бо мы частка Еўропы і па ўмаўчанні беларускасць азначае шанаванне дэмакратычных каштоўнасцяў, перакананая Аліна Герашчанка.
    Пра тое, як звязаныя дэмакратычныя каштоўнасці і беларуская ідэнтычнасць, чаму мы мусім абіраць сваё, беларускае нават у эміграцыі і чаму для захавання нашай нацыі мы павінны змагацца за незалежнасць Беларусі любымі сродкамі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Герашчанка.
    1 hr 1 min
  • Марыюс Гудэлайціс . Пашпартнае пытанне: як доўга пашпарт Новай Беларусі будзе сувенірам
    Праект пашпарта Новай Беларусі працягвае быць як прывабным, так і тым праектам, што выклікае шмат крытыкі і сумневаў у сваёй перспектыўнасці. Дый, скажам шчыра, ужо даволі шмат скандалаў было з тым праектам, на які ускладалася столькі спадзеваў. Не зразумела, ні калі пашпарт зможа выконваць сваю функцыі дакумента для падарожжаў, ні як будзе захоўвацца і ахоўвацца асабістая інфармацыя атрымальніка пашпарту. Не кажам ужо пра кошт пашпарту, непаразуменні з літоўцамі наконт Пагоні на вокладцы і “прапіскі” пашпартнага стала…
    Куды будзе перанесены пашпартны цэнтр і як будуць захоўвацца асабістыя дадзеныя? Ці магчымае ў прынцыпе прызнанне пашпарта іншымі дзяржавамі і што замінае пачатку гэтага працэсу? Чаму ў Літве так абураюцца наяўнасцю на пашпарце Пагоні, якая была дзяржаўным гербам Беларусі ў 1991 годзе, і навошта сёння беларусам атрымліваць гэты небяспечны сувенір? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар Беларускага пашпартнага цэнтра Марыюс Гудэлайціс (Marius Gudelaitis)
    43 min
  • JUNACTVA: выбар ili-ili не стаіць — ісці на беларускі оўпэн-эйр абавязкова!
    Другое “Юнацтва” чакае на сустрэчу з беларусамі (і не толькі) Варшавы 18 чэрвеня. Размова не пра ўзрост, а пра беларускі оўпэн-эйр у самым сэрцы Варшавы! Хаця, безумоўна, не выключана, што ад пачутага і ўбачанага на фэсце ў кагосці і другая маладосць надыйдзе. Бо тое, што падрыхтавалі для наведвальнікаў пляцоўкі ў двары Komuna Warszawa, здольнае калі не вярнуць маладосць, то палепшыць настрой. Ну, ці нарэшце дасць ўдыхнуць лета поўнымі грудзьмі як мінімум!
    Што з сябе ўяўляе фестываль пад адкрытым небам JUNACTVA і пры чым тут тэатр? Чым адметнае другое JUNACTVA і якія сюрпрызы чакаюць наведвальнікаў? Ну і самае галоўнае: чым плануюць здзівіць сваіх прыхільнікаў удзельнікі дуэта “ili-ili”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адзін з удзельнікаў гурта “ili-ili”, актор, блогер Міхась Зуй
    32 min
  • Віталь Рымашэўскі. Бязбожнікі рэжыму: як на Захадзе рэагуюць на пераслед вернікаў
    Рэпрэсіі ў Беларусі, новы этап якіх распачаўся як адказ рэжыма на пратэсты 2020 года, не спыняюцца ўжо 5 гадоў. І асаблівую ўвагу рэжымныя карнікі надаюць недзяржаўным арганізацыям і суполкам. Палітычныя і культурныя даўно скончыліся, але і рэлігійныя супольнасці трапляюць пад пераслед. Што выклікае абурэнне ў міжнароднай супольнасці.
    Чаму рэлігійныя супольнасці выклікаюць нянавісць у лукашэнкаўскага рэжыма і на якой падставе іх пераследуюць? Ці засталіся яшчэ ў Беларусі непадпарадкаваныя рэжыму супольнасці і што яны з сябе ўяўляюць? Як на такія рэпрэсіі рэагуе міжнародная супольнасць і які сэнс ад іх заяў з “выказваннем заклапочанасці па сітуацыі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адзін з заснавальнікаў партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя, сябра фракцыі “Наша справа” Каардынацыйнай рады Віталь Рымашэўскі
    45 min
  • Павел Усаў. Супрацьстаянне: чаму замест змагання з рэжымам абіраюць цкаванне сваіх
    У Беларусі пра завяршэнне дзейнасці заявілі музыкі праўдалнага гурта “Дразды”. Можна не любіць песні гурта, можна не пагаджацца з іх пазіцыяй і падтрымкай дзеючага рэжыма, але нельга не звярнуць увагі і на прычыну, з-за якой гурт сыходзіць са сцэны: яго зацкавалі “рускамірскія” блогеры за беларускую мову ў песнях. Але і ў асяродку дэмакратычных сіл (ці апанентаў рэжыма) не спыняюцца свае разборкі, якія чым далей, тым больш нагадваюць цкаванне.
    Чаму беларусы за мяжой усё больш і часцей сварацца паміж сабой і што насамрэч за гэтым стаіць? Калі ўнутраныя разборкі пяройдуць з фармату “хто вінаваты” у фармат “што рабіць, каб перамагчы”? Як змяняецца стаўленне ў Еўропе да беларусаў і чаго чакаць ад дзеянняў Трампа? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    47 min
  • Андрэй Махоўскі. Бясплатны кітайскі сыр: чым беларусы будуць расплачвацца за стадыён
    Эпапея з лядовымі палацамі, якія набудавалі дзе толькі змаглі, але далёка не ўсе зараз здольныя нармальна працаваць, скончылася. Але, магчыма, беларусаў чакае новы флэшмоб ад рэжыма – пабудова кітайцамі за кітайскія грошы футбольных арэн. Адну днямі з пафасам, Лукашэнкам і матчам з удзелам беларускай і кітайскай зборнымі адчынілі ў Мінску. Такі вось “падарунак ад кітайскага народа”. Але чамусці не дае спакою народная мудрасць пра бясплатны сыр і мышалоўку…
    Што не так з падарункам у выглядзе футбольнай арэны беларусам ад кітайцаў і якія фінансавыя і эканамічныя інтарэсы вабяць Кітай у Беларусь? Якія пагрозы для беларускай эканомікі гэтая кітайская цікавасць мае і на што разлічвае Лукашэнка, адчыняючы дзверы кітайскаму бізнесу ў нашу краіну? Што адбываецца на валючнымі рынку краіны і як на сітуацыю ўплывае ухваленае Цэнтрбанкам Расіі зніжэнне ключавой стаўкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    44 min
  • Аляксандр Фрыдман. Парваная гісторыя: ад забароны кніг і СМІ да помнікаў правадырам
    Візіт канцлера Германіі Мерца ў Вашынгтон да прэзідэнта ЗША Трампа атрымаўся па выніку не вельмі ўдалым. Ці — вельмі няўдалым. Тут ужо як хто будзе ацэньваць. Але відавочна, што Мерц не толькі не дасягнуў галоўнай мэты візіту (як яна агучвалася ў СМІ) і не дамогся абяцанняў пашырэння падтрымкі Украіны з боку ЗША, але яшчэ і нарваўся на блюзнерства Трампа ў звязку з высадкай саюзнікаў і адкрыцём другога фронту.
    Якія высновы былі зробленыя кіраўніцтвам Германні і іх саюзнікамі па кааліцыі падтрымкі Украіны па выніку візіта Мерца да Трампа? Ці спадабаецца “сябру Сі” ідэя Лукашэнкі паставіць яму помнік у Мінску і калі дойдзе да помнікаў самому Лукашэнку? Што стаіць за флэшмобам вучняў з парванымі экзаменацыйнымі білетамі па гісторыі Беларусі і прычым тут падзеі мінулага стагоддзя ў нацыскай Германіі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    51 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners