euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Сяргей Бульба. “Павуцінне”: ці магчымая такая аперацыя ў Беларусі і хто яе правядзе
    Вучэнні “Захад-2025”, якія ладзяць сумесна расійскія і беларускія вайскоўцы, перавялі ад межаў углыб Беларусі. Што дазволіла суседзям, найперш у Літве, уздыхнуць спакайней. Тым не менш, пагроза правакацыі з беларускай тэрыторыі ў адрас Літвы ці Польшчы захоўваецца. Як не выключаюць заходнія ваенныя эксперты і таго, што беларускія вайскоўцы будуць скарыстаныя ў расійскай вайне супраць Украіны.
    Ці здымае пагрозу ваеннай правакацыі перавод вучэнняў углыб Беларусі і ці гатовыя беларускія вайскоўцы падтрымаць расіян у такіх парвакацыях адносна Польшчы альбо Літвы? Ці застаецца рызыка таго, што беларускіх вайскоўцаў выкарыстаюць у вайне з Украінай? Якія высновы варта зрабіць Мінску з аперацый СБУ, праведзеных у Расіі, і ці магчымыя такія аперацыі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст, былы сузаснавальнік “Белага легіёна”, кіраўнік “Паспалітага рушання” Сяргей Бульба
    51 min
  • Аляксандр Кныровіч. Ці атрымаецца ў Лукашэнкі перахітрыць кітайскага дракона
    Ва ўмовах санкцый у рэжыма Лукашэнкі не так ужо і шмат варыянтаў для атрымання фінансавай падтрымкі, крэдытаў альбо інвестыцый. У Расіі сёння шмат сваіх патрэб, на якія патрэбныя грошы, і асабліва раздаваць няма. Нават калі гэта “лепшы сябра і бліжэйшы саюзнік” Лукашэнка. Вось і даводзіцца шукаць іншыя варыянты. Напрыклад, у Кітаі. І там нібыта гатовыя і крэдыты даваць, і інвест-праекты падтрымліваць, і пэўнымі тэхналогіямі дзяліцца. Але ў кожным з выпадкаў ёсць шмат “але”…
    Ці гатовыя кітайскія “бізнес-колы” ўкладацца ў беларускія праекты і што ў Беларусі цікавіць кітайскі бізнес? Чым небяспечны і так далёка не бесплатны кітайскі сыр для беларускай эканомікі? Ці сапраўды Лукашэнка перадумаў наконт 150 тысяч гастарбайтэраў з Пакістана? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам
    44 min
  • Складанасці з міжнароднай абаронай для беларусаў і прыезд патрыярха Кірыла ў Мінск — Еўразум за 5 чэрвеня | Новости Беларуси за 5 июня
    Складанасці з міжнароднай абаронай для беларусаў і прыезд патрыярха Кірыла ў Мінск — Еўразум за 5 чэрвеня | Новости Беларуси за 5 июня by Euroradio
    37 min
  • Аліса Рыжычэнка. “Атлант” згінае плечы: у чым пагрозы сяброўства Лукашэнкі з Кітаем
    Лукашэнка злятаў у Кітай, дзе сустрэўся з “прадстаўнікамі дзелавых колаў” і кіраўніком гэтай краіны Сі Цзіньпінем. Па выніку заявіў, што “ўсё прайшло надзвычай добра”. Ну, кітайскі лідар павіншаваў яго з “перабраннем”, запрасіў на чарговае пасяджэнне ШАС, але нічога пра выраўнанне дысбалансу ў беларуска-кітайскім гандлі сказана не было. А ёсць жа яшчэ і экспансія кітайскіх вытворцаў у Беларусь, якія ставяць на мяжу выміранне беларускіх канкурэнтаў. Той жа “Атлант”, для прыкладу…
    Якія пагрозы беларускім вытворцам нясе кітайская экспансія ў Беларусь і што наконт нашага гандлю з Кітаем? Ці зрабіў рэжым высновы з “бульбяной” сітуацыі і што адбываецца на рынку працоўнай сілы і вакансій у Беларусі? Ці чакаць беларусам роста заробкаў і што адбываецца з курсамі валют у абменніках? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
    57 min
  • Павел Латушка. “Транзіт”: ці гарантуе Кітай Лукашэнку спакойны транзіт ўлады
    Перамовы паміж адміністрацыяй Трампа і рэжымам Лукашэнкі як пачаліся, так і, выглядае на тое, скончыліся з вызваленнем людзей, якіх ЗША і імкнуліся вызваліць. Працягу як мінімум не бачна. І не зусім зразумела, па чыёй ініцыятыве (ці віне) гэтага працягу няма. Прымазацца да перамоў па дасягненні міра ва Украіне ў Мінска таксама не атрымалася. На пацяпленне адносінаў з Еўропай сёння ніхто не разлічвае. Застаецца толькі верыць у пашырэнне адносінаў з Кітаем ды планаваць транзіт праз адмену выбараў…
    Што змянілася ў адносінах паміж Мінскам і Пекінам і ці пераходзіць канчаткова Лукашэнка пад васалітэт Кітаю? Якія высновы варта зрабіць Лукашэнку па выніку атак СБУ па расійскіх аб’ектах і што чуваць наконт перамоваў ЗША з Мінскам? Ці чакаць пераменаў ад польскіх уладаў у дачыненні да беларусаў і ці працягваюць адчувацца наступствы “кейса Мельнікавай”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду””, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
    59 min
  • Міхаіл Шэйтэльман. Пад крылом Сі: як удары СБУ па Расіі ўплываюць на Лукашэнку
    На фоне перамоў у Стамбуле, а таксама як падвядзенне іх вынікаў, узмацніліся не толькі расійскія штурмы па зямлі, але і атакі ўкраінскіх адмыслоўцаў па ваенных і стратэгічных аб’ектах як глыбока ўнутр Расіі, так і на акупаваных тэрыторыях. Пуцінская прапаганда настойвае, што вынікі тых атак на аэрадромы стратэгічнай авіяцыі і Крымскі мост нязначныя і іміджавых страт для расійскага кіраўніцтва не маюць. Але відавочна, што гэта не так. Чамусьці і Лукашэнка заціх і не выступае са сваімі звыклымі геапалітычнымі развагамі як з нагоды перамоў у Стамбуле, так і з нагоды атак СБУ. Але вучэнні “Захад-2025” углыб Беларусі адвялі.
    Ці будуць мець палітычныя наступствы для расійскага кіраўніцтва атакі СБУ і ці варта чакаць прарыву на перамовах па міры ва Украіне? Чаму Трамп верыць Пуціну і чым пагражае выхад ЗША з “украінскага трэка”? Якую ролю адводзіць Крэмль Лукашэнку і ці магчымыя перамовы Мінска з Захадам за спіной у Масквы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з паліттэхнолагам, пісьменнікам, блогерам Міхаілам Шэйтэльманам
    36 min
  • Уладзімір Цэслер: хай у беларусаў будзе тая ідэя, якую яны сабе самі сфармулююць
    5 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — мастак, дызайнер Уладзімір Цэслер.
    У любой нацыі на пэўным гістарычным этапе мусіць быць свая нацыянальная ідэя. Тое, што вядзе да краіны яе мары, дапамагае будаваць дзяржаву і свой дабрабыт. Беларусы таксама мусяць нарэшце сфармуляваць сваю ідэю — ідэю, у якой адлюструецца Беларусь іх мары. І хай гэта будзе такая ідэя, якой хочуць самі беларусы. Вось толькі прыйсці яна павінна не з “народных глыбінь”, а мусіць быць прапанаваная тымі людзьмі, у якіх сапраўды ёсць бачанне таго, як лепш пабудаваць беларускую нацыянальную дзяржаву, перакананы Уладзімір Цэслер.
    53 min
  • З чым Лукашэнка вярнуўся з Кітая і якія кнігі беларускія літаратары будуць чытаць летам — Еўразум за 4 чэрвеня | Новости Беларуси за 4 июня
    З чым Лукашэнка вярнуўся з Кітая і якія кнігі беларускія літаратары будуць чытаць летам — Еўразум за 4 чэрвеня | Новости Беларуси за 4 июня by Euroradio
    36 min
  • “Піўны метал”: што такое “Hangover in Minsk” і як спяваць пра страты
    На айчыннай метал-сцэне з’явіўся новы гурт — “Hangover in Minsk”. Больш за тое, гэта такі адмысловы праект, які самі музыкі называюць “фестывальным DSBM з жаночым вакалам з Польшчы/Беларусі”. Гурт “Hangover in Minsk” быў створаны ў стане пахмелля пасля фестывалю “Dark Easter Metal Meeting 2024”. Усё пачалося з жартаў пра “дэпрэсіўны піўны метал” падчас 12-гадзіннай паездкі з Мюнхена ў Варшаву. І працягнулася дэбютным альбомам “Party Is Over” з удзелам гасцей Déhá і Кіма Карлсана, які выйшаў 16 красавіка 2025.
    “На першы погляд можа падацца, што гэта бестурботны альбом пра п’янку. Але насамрэч гэта гісторыя страты. Гэта музыка пра спробу патапіць свой боль у алкаголі — і ў нейкі момант табе нават становіцца крыху весела. Ты сыходзіш у запой, бо здаецца, што губляць ужо няма чаго. Але ў выніку пахмелле ўсё адно наганяе цябе,” — кажуць музыкі, адстаўляючы пустыя келіхі...
    Як насамрэч нарадзілася ідэя гурта “Hangover in Minsk” і ці варта таго яно было? Ці сапраўды існуе такі музычны стыль, як “дэпрэсіўны піўны метал” і ці маюць музыкі рэцэпт ратавання ад пахмелля? Як прыхільнікі сустрэлі новы праект і ці мае ён перспектывы на заходняй метал-сцэне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гуртоў “Hangover in Minsk” і “Dymna Lotva” Кацярына Манкевіч і Яўген Чаркасаў
    41 min
  • “Дублін”: чым для беларусаў небяспечная гэта працэдура
    Міграцыйная палітыка краінаў, у якія найперш выязджаюць беларусы у выніку пераследу на радзіме, відавочна становіцца больш жорсткай. І калі ў той жа Польшчы толькі павялічваюцца патрабаванні да мігрантаў, то ў Літве яшчэ паспрабуй не трапіць у спіс тых, хто “нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы”! І пераезд у іншую краіну ў пошуках легалізацыі не заўсёды ратуе сітуацыю, бо пачынае дзейнічаць так званае “Дублінскае пагадненне”. Выслізнуць за межы яго складана нават з дапамогай адваката.
    Ці з’явілася магчымасць аспрэчваць і абыходзіць патрабаванні “Дублінскага пагаднення” і што рабіць, калі ты пад яго трапляеш? Ці былі закранутыя на Форуме беларусак і беларусаў свету праблемы легалізацыі і ці ёсць у дэмсіл прапановы, як іх вырашыць? Што такое сталкінг і як з ім змагацца, калі ты ў чужой краіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай
    47 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners