euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Яўген Красулін. Back In The U.S.S.R.: пра вірус імперскасці і калі ён заб’е Расію
    У Расіі ізноў пачалі казаць пра тое, што СССР неяк не так разваліўся, не правільна. Як ён мусіў развальвацца правільна не зусім зразумела, але добра зразумела іншае — у Расіі чамусьці хочуць, каб незалежныя дзяржавы, якія некалі былі ў складзе СССР, вярнуліся назад у “саюз брацкіх народаў”. І гэтае жаданне расіян вярнуць “страчаныя тэрыторыі” вельмі нагадвае прагу імперскасці. Прагу, якую усе астатнія нацыі мусяць задавольваць. Каб расіянам было ўтульненька ў сваёй імперскасці. Дзіўна, але такое ўражанне, што і ў расійскай “апазіцыі”, нават калі яна збегла з Расіі за мяжу, гэтая імперскасць застаецца нязменнай. Прагу да якой мусяць задавольваць у гэтым выпадку ўсе і ва ўсім свеце. Ну, каб утульненька…
    Ці сапраўды звязаныя патрабаванні сённяшняй Расіі вярнуць СССР і колішнія амбіцыі Расійскай імперыі? Ці можна лічыць СССР не больш за сімулякр Расійскай імперыі і як вірус імперства ўплывае на колькасць храмасом у расіян? Ці з’яўляецца жаданне Навальнай знішчыць Радыё Свабода праявай расійскай імперскасці і як скандалы ў палітыцы ўплываюць на лёс дзяржаў і народаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    52 min
  • Аляксандр Дабравольскі. Стратэгія: ці ёсць у дэмсіл што прапанаваць беларусам на наступныя 5 год
    Напярэдадані 5-й гадавіны электаральнай кампаніі 2020 года, вынікам якой сталі найбуйнешыя ў навейшай гісторыі Беларусі пратэсты супраць дзеючай улады, усё часцей чуваць пытанні наконт наяўнасці (альбо адсутнасці) у лідараў дэмакратычнай супольнасці стратэгіі хаця б на наступныя 5 гадоў. І размова не толькі пра тое, якім чынам Ціханоўскай варта было б аднавіць ці падцвердзіць сваю легітымнасць, але і пра тое, што сённяшняя тытульная апазіцыя і не ў стане нешта рэальнае прапанаваць грамадству.
    Ці ёсць у палітычнага крыла Офіса і дэмсіл увогуле бачанне стратэгіі на наступныя 5 гадоў і што рабіць з працягненнем легітымнасці Ціханоўскай? Як даўно палітычныя неафіты 2020 года нараджэння ператварыліся ў “старую апазіцыю” і чым гэта нам усім пагражае? Як на структуры дэмсіл уплываюць агентурныя і грашовыя скандалы і ці апраўданыя абвінавачанні дэмсіл у псеўдаапазіцыйнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі
    47 min
  • Чаму ў нас баляць спіна, шыя і калені? Тлумачыць доктар-траўматолаг. Падкаст здаровага чалавека
    Чаму пасля 30 гадоў з'яўляецца адчуванне, што мы пачынаем развальвацца? Як правільна стаяць, хадзіць і сядзець? Ці шкодна закідваць нагу на нагу?
    Якая ежа карысная для нашых цягліц і костак? Кальцый і калаген трэба прымаць — ці каб мець здаровыя косці і суставы дастаткова проста рэгулярна хадзіць у трэнажорную залу і правільна выконваць практыкаванні?
    Гэта падкаст здаровага чалавека на Еўрарадыё! У чацвёртым выпуску траўматолаг-артапед Рустам Айзатулін расказвае, што трэба ведаць пра боль у спіне, скаліёзе, артрыце, хруст у суставах і не толькі.
    1 hr 27 min
  • Вольга Гардзейчык-Мазярска. Купалле: ці магчыма адшукаць папараць-кветку далёка ад Беларусі
    Ёсць тое, што яднае ўсіх беларусаў, дзе б яны ні знаходзіліся і якіх бы палітычных поглядаў ні прытрымліваліся. І гэта — Купалле. Адметна, што прыйсці ў Купальскую ноч да вогнішча, каб разам спяваць народныя песні, а пасля выправіцца шукаць папараць-кветку, не замінае беларусам ні веравызнанне, ні адсутнасць веры ў любых багоў. Для беларусаў, якіх лёс закінуў у іншыя краіны, Купалле — гэта магчымасць адчуць сувязь з Бацькаўшчынай.
    Што прымушае беларусаў Варшавы штогод збірацца разам і адзначаць Купалле? Колькі ў сённяшнім святкаванні засталося ад традыцыйнага Купалля і як будуць святкаваць у Варшаве 21 чэрвеня? Як да гэтага мерапрыемства ставяцца варшаўскія ўлады і на якія сродкі яно ладзіцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае актывістка беларускай дыяспары, арганізатарка “Купалля” ў Варшаве, заснавальніца Беларускага хору ў Варшаве і тэатральнай групы “Купалінка” Вольга Гардзейчык-Мазярска
    42 min
  • Леся Руднік. Reshape 2025: ці можа яшчэ адна канферэнцыя наблізіць Беларусь да пераменаў?
    За апошнія пяць гадоў свет змяніўся. Чаго беларускія дэмсілы дасягнулі ў ім? Ці засталося ў новым свеце месца для дэмакратычнай Беларусі? Як бачаць нашу будучыню замежнікі? Чаго нам чакаць ад новай пяцігодкі? Гэтыя пытанні збіраюцца абмяркоўваць удзельнікі канферэнцыі Reshape 2025.
    Якога "перафарматавання" чакаць ад Reshape 2025 і на якім інфармацыйным фоне ён праходзіць? Ці можа яшчэ адна канферэнцыя наблізіць Беларусь да пераменаў а нас — да вяртання ў Беларусь? Ці запросяць на Reshape каго-небудзь з боку беларускіх уладаў? А праціўнікаў Офіса Святланы Ціханоўскай? Увогуле, чым Reshape адрозніваецца ад круглага стала "Сход неабыякавых", запланаванага на тыдзень пазней? Размаўляем пра гэта з кіраўніцай "Цэнтра новых ідэй" Лесяй Руднік.
    48 min
  • Роза Трарбекава. Якія пагрозы Беларусі і Украіне нясе сварка паміж Маскам і Трампам
    Былыя сябры, самы багаты чалавек планеты Ілан Маск і самы ўплывовы — Дональд Трамп, сталі на дарогу вайны. Не, не з Расіяй ці з кімсьці іншым, хто пагражае нацыянальнаяй бяспецы ЗША альбо дэмакратыі і міру на Зямлі, а паміж сабой. Бойка ідзе практычна ў прамым эфіры, і гэта дае магчымасць назіраць за падзеямі з папкорнам у руках усім цікаўным. Праблема толькі ў тым, што па выніках пацярпець ад гэтага высвятлення стасункаў паміж дзвюма некалі блізкімі людзьмі можа шмат хто наўкол.
    Ці будзе мець пагаршэнне адносінаў паміж Маскам і Трампам уплыў на сусветную палітыку і на наш рэгіён? Ці можа гэта супрацьстаянне прывесці да імпічмента Трампу і ці не давядзецца Маску шукаць прытулку ў Расіі? Якія інтарэсы пераследуе Кітай у Беларусі і як гэта дапаможа Лукашэнку ва ўмацаванні сваёй улады? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    45 min
  • Збегчы ў Кітай: ці атрымаецца ў Лукашэнкі выслізнуць з абдымак Пуціна
    Мэты і вынікі паездкі Лукашэнкі ў Кітай розныя эксперты ацэньваюць па-рознаму. Адныя звяртаюць увагу на невызначанасць статусу візіту і назвыюць яго “абедзенным” альбо “сямейным”, як лукашэнкаўская прапаганда. Ну і вынікі ацэньваюць гэтыя эксперты адпаведна. Іншыя кажуць пра значыня поспехі паездкі Лукашэнкі ў Кітай і вялікую зацікаўленасць Паднябеснай у супрацы з Беларуссю…
    Ці атрымаўся насамрэч візіт у Лукашэнкі і якія мэты ён гэтай паездкай пераследваў? Што вымушае Кітай цікавіцца Беларуссю і чым гэтая цікавасць для Беларусі небяспечная? Як на такое збліжэнне Мінска і Пекіна рэагуе Масква і пры чым тут вучэнні “Захад-2025”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігар Тышкевіч
    47 min
  • Наста Хмель. “Летуцень”: чым адметны беларускі пікнік у Кракаве і як на яго патрапіць
    Ужо 6 гадоў запар беларусы збіраюцца ў Кракаве на беларускі пікнік “Летуцень”. Прычым наведваюць той пікнік не толькі тыя, хто жыве ў Кракаве і непадалёк ад яго, — людзі прыязджаюць з іншых гарадоў і нават краін! І не толькі беларусы, бо папулярнасць “Летуценя” пераўзышла межы нашай “беларускай бурбалкі”. І вось новае лета і чаканне новага пікніка…
    Ці атрымаецца і сёлета зладзіць “Летуцень” і што неабходна, каб пікнік адбыўся? Ці застаецца цікавасць да мерапрыемства ў людзей і чым хацелі б здзівіць наведвальнікаў сёлета? Якія магчымасці падтрымкі пікніка існуюць і чаму мы мусім захаваць “Летуцень”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адна з арганізатарак пікніка “Летуцень”, удзельніца гурта KRIWI і этна-гурта Laleja Наста Хмель
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners