euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • “Піўны метал”: што такое “Hangover in Minsk” і як спяваць пра страты
    На айчыннай метал-сцэне з’явіўся новы гурт — “Hangover in Minsk”. Больш за тое, гэта такі адмысловы праект, які самі музыкі называюць “фестывальным DSBM з жаночым вакалам з Польшчы/Беларусі”. Гурт “Hangover in Minsk” быў створаны ў стане пахмелля пасля фестывалю “Dark Easter Metal Meeting 2024”. Усё пачалося з жартаў пра “дэпрэсіўны піўны метал” падчас 12-гадзіннай паездкі з Мюнхена ў Варшаву. І працягнулася дэбютным альбомам “Party Is Over” з удзелам гасцей Déhá і Кіма Карлсана, які выйшаў 16 красавіка 2025.
    “На першы погляд можа падацца, што гэта бестурботны альбом пра п’янку. Але насамрэч гэта гісторыя страты. Гэта музыка пра спробу патапіць свой боль у алкаголі — і ў нейкі момант табе нават становіцца крыху весела. Ты сыходзіш у запой, бо здаецца, што губляць ужо няма чаго. Але ў выніку пахмелле ўсё адно наганяе цябе,” — кажуць музыкі, адстаўляючы пустыя келіхі...
    Як насамрэч нарадзілася ідэя гурта “Hangover in Minsk” і ці варта таго яно было? Ці сапраўды існуе такі музычны стыль, як “дэпрэсіўны піўны метал” і ці маюць музыкі рэцэпт ратавання ад пахмелля? Як прыхільнікі сустрэлі новы праект і ці мае ён перспектывы на заходняй метал-сцэне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гуртоў “Hangover in Minsk” і “Dymna Lotva” Кацярына Манкевіч і Яўген Чаркасаў
    41 min
  • “Дублін”: чым для беларусаў небяспечная гэта працэдура
    Міграцыйная палітыка краінаў, у якія найперш выязджаюць беларусы у выніку пераследу на радзіме, відавочна становіцца больш жорсткай. І калі ў той жа Польшчы толькі павялічваюцца патрабаванні да мігрантаў, то ў Літве яшчэ паспрабуй не трапіць у спіс тых, хто “нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы”! І пераезд у іншую краіну ў пошуках легалізацыі не заўсёды ратуе сітуацыю, бо пачынае дзейнічаць так званае “Дублінскае пагадненне”. Выслізнуць за межы яго складана нават з дапамогай адваката.
    Ці з’явілася магчымасць аспрэчваць і абыходзіць патрабаванні “Дублінскага пагаднення” і што рабіць, калі ты пад яго трапляеш? Ці былі закранутыя на Форуме беларусак і беларусаў свету праблемы легалізацыі і ці ёсць у дэмсіл прапановы, як іх вырашыць? Што такое сталкінг і як з ім змагацца, калі ты ў чужой краіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай
    47 min
  • Павел Усаў. Неўязны ў Беларусь: як рэжым “дээскалуе” адносіны з Польшчай
    Прэзідэнтам Польшчы абраны экс-кіраўнік Інстытута гістарычнай памяці, кансерватар Караль Наўроцкі. Якога актыўна падтрымлівала апазіцыйная партыя “Права і справядлівасць” (ПіС). Падчас прэзідэнцкай кампаніі Наўроцкі выказваўся супраць абавязковай вакцынацыі, вінаваціў “еўрапейскія эліты” ў вайне Расіі супраць Украіны і гэтак далей. Адметна, што пралукашэнкаўскія аналітыкі не вельмі рады абранню Наўроцкага, бо, маўляў, яго належнасць да апазіцыйнай партыі можа перашкодзіць “дээскалацыі ў рэгіёне праз наладжванне канструктыўнага дыялогу з Варшавай”.
    Ці будзе абранне Наўроцкага ствараць напружанне ў кіраўніцтве Польшчы і чым гэта можа пагражаць? Ці варта чакаць змены знешняй палітыкі Польшчы і як гэта можа адбіцца на беларусах? Ці паверыць Варшава ў жаданне Лукашэнкі “наладзіць канструктыўны дыялог з Варшавай” і пры чым тут вызваленне палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
    50 min
  • Гінтаўтас Мажэйкіс. Санкцыі: ці прапусціць Літва беларускі калій у Клайпеду дзеля Трампа
    Апошнім часам усё часцей гучаць заклікі калі не да зняцця санкцый, то да іх замарозкі (як мінімум на асобныя катэгорыі тавараў) ці прыпынення дзеяння. Для прыкладу, адносна беларускіх калійных угнаенняў. Маўляў, гэта тэма (магчымасць паставак на Захад калійніых угнаенняў) цікавая і Дональду Трампу. Вось толькі ўзнікае пытанне лагістыкі, бо патрапіць да заходніх пакупнікоў беларуская “калійка” можа праз порт Клайпеды. Які, як вядома, знаходзіцца на тэрыторыі Літвы, якая ўвяла дадаткова да еўрапейскіх яшчэ і нацыянальныя санкцыі адносна тавараў з Беларусі. Цяпер гавораць пра тое, як націснуць на Літву, каб яна свае санкцыі адмяніла…
    Ці пойдзе Літва на змену сваёй санкцыйнай палітыкі адносна беларускай “калійкі” дзеля таго, каб дагадзіць Трампу? Як у Літве успрымаюць пагрозу расійскага наступа і якую ролю ў гэтым расійскім наступе будзе адыгрываць Мінск? Як вынік выбараў у Польшчы паўплывае на польска-літоўскія адносіны і ці гатовая Літва бараніць Сувалкскі калідор? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis)
    55 min
  • Наталля Васілевіч. Ксяндза — у экстрэмісты, дыпламата — у Ватыкан: як рэжым гуляе з верай
    Напрыканцы вясны, 30-га мая, новапрызначаны пасол Беларусі пры Святым Пасадзе Юрый Амбразевіч перадаў кпіі даверчых грамат намесніку Дзяржаўнага сакратара Ватыкана па агульных справах Эдгару Пэна Парэ. Сімвалічна, што ў гэты ж дзень МУС унесла ў спіс “экстрэмістаў” ксяндза Генрыха Акалатовіча, пробашча з Валожына. Фактычна адначасова з прызначэннем Амбразевіча стала вядома пра ўзгадненне кандыдатуры новага апостальскага нунцыя ў Беларусі — мансеньёра Іньяцыё Чэфаліа.
    Ці будзе рэакцыя Ватыкана на пераслед ксяндза Акалатовіча і іншых святароў? Як будуць будавацца адносіны Ватыкана і рэжыма Лукашэнкі і якая ў гэтым роля пасла Амбразевіча? Ці здольны Захад (пры дапамозе Ватыкана) дамагчыся ад Лукашэнкі вызвалення палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    41 min
  • Іван Ступак. Удар па “трыядзе”: як знішчэнне стратэгічнай авіяцыі ўплывае на вайну
    Напярэдадні другога туру перамоў у Стамбуле расійскія акупацыныя войскі зладзілі самы масавы абстрэл Украіны ракетамі і БПЛА. Спадзяючыся такім чынам займець дадатковыя аргументы ў прасоўванні сваіх патрабаванняў падчас перамоў. Вось толькі гэты падыход да “дасягнення мірнага пагаднення” быў сарваны масаваў атакай ураінскіх дронаў на расійскія аэрадромы. Вынікам якой стала ледзь не поўнае вынішчэнне расійскай стратэгічнай авіяцыі. Аднаго са складнікаў “ядзернай трыяды” Расіі.
    Ці стаў удар па расійскіх аэрадромах смяротным ударам для стратэгічнай авіяцыі і чым адметная гэтая аперацыя? Як гэтая аперацыя адаб’ецца на вітуацыі на фронце і на далейшых перамоўных працэсах? Ці будзе працяг вынішчэння расійскай “ядзернай трыяды” і чаго варта асцерагацца Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт Украінскага інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
    41 min
  • “На Берлін!”: ці рашыцца Пуцін ударыць “Арэшнікам” па Берліне
    Канцлер Германіі Мерц даў дазвол на выкарыстанне нямецкага ўзбраення, найперш ракет Таўрус, для абстрэлу ваенных аб’ектаў расійскай арміі далёка ўглыбіні тэрыторыі Расіі. Расійская прапаганда ўжо прыгразіла ракетнымі ўдарамі па Берліну ў адказ. І зайшла на новае кола пагроз, у тым ліку ядзернымі ўдарамі. Выглядае на тое, што гэта ўжо не асабліва палохае Захад, але на ўсялякі выпадак да магчымай вайны з Расіяй краіны ЕС рыхтуюцца. Бо не вядома, на чыім баку будзе ў выніку Трамп…
    Што прымусіла канцлера Мерца даць дазвол на скіраванне нямецкай зброі ўглыб Расіі і ці асцерагаюцца ў Берліне “ўдара помсты”? Што хоча паказаць Расіі Берлін, накіроўваючы сваіх вайскоўцаў у краіны Балтыі? Якіх сюрпрызаў варта чакаць ад Трампа і што чуваць наконт перамоў па Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    59 min
  • Без вёскі і дачы: куды ўладкаваць дзяцей на час летніх канікул
    Адна з нечаканых праблем, з якімі беларусы сутыкнуліся ў сваёй вымушанай эміграцыі, звязаная з дзецьмі. Дакладней, з тым, куды іх уладкаваць на час канікул. Гэта на радзіме можна было выправіць іх да бабуль ды дзядуль (у ідэале, канешне, на вёску ці дачу — не ва ўсіх яны былі, але ж…) альбо ў лагеры адпачынкаў. Як гэта працуе ў краінах, дзе беларусы апынуліся, не заўсёды зразумела. Але на дапамагу беларусам як звычайна прыйшлі такія ж беларусы і арганізавалі дзяцячыя летнікі па ўсім свеце! Мы ўжо расказвалі пра летнік у Грузіі. Цяпер на чарзе дзіцячы летнік у Вільні.
    Чаму беларусы за мяжой вымушаныя самастойна шукаць магчымасцяў для арганізацыі летнікаў сваім дзецям? Чым беларускія летнікі за мяжой адрозніваюцца ад такога ж кшталту адпачынку, які ладзяць мясцовыя арганізацыі? Якія цікавосткі чакаюць дзяцей у Віленскім летніку і ці могуць туды прыехаць дзеці з іншых краін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае этнапедагог, дзяячка культуры і адукацыі, заснавальніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская.
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners